Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця
Джэк Лондан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Полымя
Памер: 334с.
Мінск 1997
Беламу Іклу не верылася, што ён апынуўся на свабодзе. Шмат месяцаў прайшло з таго часу, як ім завалодаў Прыгажунчык Сміт, і за ўвесь гэты час яго спускалі з ланцуга толькі для бітваў з сабакамі, а потым зноў садзілі на прывязь.
Што яму было рабіць са сваёй свабодай? A pan-
там багі зноў задумалі якую-небудзь страшэнную штуку?
Белы Ікол зрабіў некалькі павольных, асцярожных крокаў, кожную хвіліну чакаючы нападу. Ён не ведаў, як паводзіць сябе, настолькі непрывычнай была гэтая свабода. На ўсякі выпадак лепш трымацца далей ад багоў, якія назіраюць за ім, і адысці за вугал хаціны. Так ён і зрабіў, і ўсё абышлося добра.
Азадачаны гэтым, Белы Ікол вярнуўся назад і, спыніўшыся футаў за дзесяць ад людзей, насцярожана ўтаропіўся ў іх.
— А не ўцячэ? — спытаў новы гаспадар.
Мэт паціснуў плячыма.
— Рызыкнём! Рызыка — высакародная справа.
— Нябога! Болып за ўсё яму патрэбна чалавечая ласка,— з жалем прамармытаў Скот і ўвайшоў у хаціну. Ён вынес адтуль кавалак мяса і шпурнуў яго Беламу Іклу. Той адскочыў убок і стаў недаверліва разглядаць кавалак здалёку.
— Назад, Маёр! — крыкнуў Мэт, але было ўжо позна.
Маёр кінуўся да мяса, і ў тую ж хвіліну, калі кавалак ужо быў у ягоных зубах, Белы Ікол наляцеў і збіў яго з ног. Мэт кінуўся да іх, але Белы Ікол зрабіў сваю справу хутка. Маёр з цяжкасцю прыўстаў, і кроў, што хлынула з яго горла, чырвонай лужынай распаўзлася па снезе.
— Шкада Маёра, але так яму і трэба,— паспешна сказаў Скот.
Але Мэт ужо ўзняў нагу, каб ударыць Белага Ікла. Хутка адзін за адным пайшлі скачок, ляск зубоў і моцны крык болю.
Раз’юшана гыркаючы, Белы Ікол адпоўз назад, а Мэт нагнуўся і стаў аглядаць сваю пракушаную нагу.
-— Цапнуў усё-такі,— сказаў ён, паказваючы на разарваную калашыну і споднюю бялізну, на якой расплываўся крывавы круг.
— Я ж казаў вам, што гэта безнадзейна,— слабым голасам вымавіў Скот.— Я пра гэтага сабаку
шмат думаў, не выходзіць ён у мяне з галавы. Ну што ж, нічога не застаецца.
3 гэтымі словамі ён нехаця выняў з кішэні рэвальвер і, агледзеўшы барабан, пераканаўся, што кулі ў ім ёсць.
— Паслухайце, містэр Скот,— пачаў прасіцца Мэт,— чаго толькі гэтаму сабаку не давялося перажыць! Нельга ж патрабаваць, каб ён адразу ператварыўся ў анёлачка. Дайце яму час.
— Палюбуйцеся на Маёра,— адказаў Скот.
Паганяты зірнуў на пакалечанага сабаку. Ён валяўся на снезе ў лужыне крыві і, відаць, канаў.
— Так яму і трэба. Вы ж самі так сказалі, містэр Скот. Паквапіўся на чужы кавалак — значыць, спета яго песенька. Гэтага варта было чакаць. Я і зломанага шэлега не дам за сабаку, які аддасць свой корм без бою.
— Ну, а вы самі, Мэт? Сабакі сабакамі, але ўсяму павінна быць мера.
— I мне так і трэба,— не здаваўся Мэт.— За што, паўстае пытанне, я яго ўдарыў? Вы ж самі сказалі, што ён мае рацыю. Значыць, не было за што яго біць.
— Мы зробім добрую справу, застрэліўшы гэтага сабаку,— настойваў Скот.— Нам яго не прыручыць!
— Паслухайце, містэр Скот. Дадзім яму, небараку, паказаць сябе. Ён жа чорт ведае што вынес, перш чым трапіць да нас. Давайце паспрабуем. A калі ён не апраўдае напіага даверу, я яго сам застрэлю.
— Ды мне наогул не хочацца яго забіваць,—г адказаў Скот, хаваючы рэвальвер.— Хай пабегае на свабодзе, і паглядзім, чаго ад яго можна дабіцца дабром. Вось я зараз паспрабую.
Ен падышоў да Белага Ікла і загаварыў з ім мяккім, суцяшальным голасам.
— Вазьміце палку на ўсякі выпадак! — перасцярог яго Мэт. s
Скот адмоўна пакруціў галавой і працягваў гаварыць, стараючыся заваяваць давер Белага Ікла.
Белы Ікол насцярожыўся. Яму пагражала небяспека. Ён загрыз сабаку гэтага бога, укусіў яго сябра. Чаго ж цяпер чакаць, акрамя суровага пакарання? I ўсё-такі ён не стаў пакорлівым. Шэрсць на ім стала дыбам, усё цела напружылася, ён ашчэрыў зубы і пільна сачыў за чалавекам, падрыхтаваўшыся да ўсялякай нечаканасці. У руках Скота не было палкі, і Белы Ікол падпусціў яго да сябе зусім блізка. Рука бога стала апускацца над яго галавой. Белы Ікол скурчыўся і прыпаў да зямлі. Вось дзе тоіцца небяспека і здрада! Рукі багоў з іх бясспрэчнай уладай і каварствам былі яму добра вядомы. Акрамя таго, ён па-ранейшаму не выносіў дотыкаў да свайго цела. Ён загыркаў яшчэ больш злосна і прыгнуўся да зямлі яшчэ ніжэй, а рука ўсё працягвала апускацца. Ён не хацеў кусаць гэту руку і цярпліва пераносіў небяспеку, якой яна пагражала, да таго часу, пакуль мог змагацца з інстынктам — з ненасытнай прагай жыцця.
Уідан Скот быў упэўнены, што заўсёды паспее ў час адхапіць руку. Але тут яму давялося зазнаць на сабе, як Белы Ікол умее паражаць з трапнасцю і імклівасцю змяі, якая раскруціла свае кольцы.
Скот ускрыкнуў ад нечаканасці і схапіў пракушаную правую руку левай рукой. Мэт гучна вылаяўся і падскочыў да яго. Белы Ікол адпоўз назад, увесь натапырыўшыся, скалячы зубы і пагражальна паглядваючы на людзей. Цяпер ужо, напэўна, яго чакаюць пабоі, не менш страшныя, чым тыя, якія даводзілася выносіць ад Прыгажунчыка Сміта.
— Што вы робіце? — раптам крыкнуў Скот. A Мэт ужо паспеў збегаць у хаціну і з’явіўся на парозе са стрэльбай у руках.
— Нічога асаблівага,— павольна, са штучным спакоем вымавіў ён.— Хачу стрымаць сваё абяцанне. Сказаў, што застрэлю сабаку, значыць, застрэлю.
— He, не застрэліце.
— He, застрэлю! Вось глядзіце!
Цяпер настала чарга Уідана Скота заступіцца за Белага Ікла, як заступіўся за яго некалькі хвілін назад укушаны Мэт.
— Вы самі прапанавалі праверыць яго, дык праверце! Мы ж толькі пачалі, нельга адразу кідаць справу. Я сам вінаваты. I... паглядзіце на яго!
Гледзячы на іх з-за вугла хаціны, Белы Ікол гыркаў з такой раз’юшанасцю, што кроў стыла ў жылах, але злосць ягоную выклікаў не Скот, a паганяты.
— Ну, што ты скажаш! — усклікнуў Мэт.
— Бачыце, які ён кемлівы! — паспешліва працягваў Скот.— Ён не горш за нас з вамі ведае, што такое агнястрэльная зброя. 3 такім разумным сабакам варта паваждацца. Схавайце стрэльбу!
— Добра. Давайце паспрабуем.— I Мэт прыставіў стрэльбу да штабеля дроў.— Ды не! Вы толькі палюбуйцеся на яго! — усклікнуў ён у тую ж хвіліну.
Белы Ікол супакоіўся і перастаў бурчаць.
— Паспрабуйце яшчэ раз. Сачыце за ім.
Мэт узяў стрэльбу — і Белы Ікол зноў загыркаў. Мэт адышоў ад зброі — Белы Ікол схаваў зубы.
— Ну, яшчэ раз. Гэта проста цікава!
Мэт узяў стрэльбу і стаў павольна падымаць яе да пляча. Белы Ікол адразу ж загыркаў, і гырканне яго рабілася ўсё мацнейшым і мацнейшым па меры таго, як стрэльба падымалася ўгору. Але не паспеў Мэт навесці на яго рулю, як ён адскочыў убок і схаваўся за вуглом хаціны. На прыцэле ў Мэта быў белы снег, а месца, дзе толькі што стаяў сабака, апусцела.
Паганяты павольна паставіў стрэльбу, павярнуўся і паглядзеў на свайго гаспадара.
— Правільна, містэр Скот. Сабака надта разумны. Шкада яго забіваць.
РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ
НОВАЯ НАВУКА
Калі Белы Ікол убачыў Уідана Скота, які набліжаўся да яго, ён натапырыўся і загыркаў, даючы гэтым зразумець, што не пацерпіць расправы над сабой. 3 таго часу, як ён пракусіў Скоту руку, якая была цяпер забінтавана і вісела на тальмаху, прайшлі суткі. Белы Ікол памятаў, што багі іншы раз адкладваюць пакаранне, і цяпер чакаў расплаты за сваю правіннасць. Інакш не магло і быць. Ён учыніў святатацтва: упіўся зубамі ў свяшчэннае цела бога, прытым беласкурага бога. Па вопыце, які застаўся ў яго ад кантакту з багамі, Белы Ікол ведаў, якое суровае пакаранне чакае яго.
Бог сеў за некалькі крокаў ад яго. У гэтым яшчэ не было нічога страшнага — звычайна яны караюць стоячы. Акрамя таго, у гэтага бога не было ні палкі, ні плёткі, ні стрэльбы, ды і сам Белы Ікол знаходзіўся на свабодзе. Нішто яго не ўтрымлівала: ні ланцуг, ні рэмень з палкай, і ён мог выратавацца ўцёкамі раней, чым бог паспее ўстаць на ногі. А пакуль што трэба пачакаць і паглядзець, што будзе далей.
Бог сядзеў зусім спакойна, не робячы спробаў устаць з месца, і злосны рэў Белага Ікла паступова перайшоў у глухое бурчанне, а потым і бурчанне змоўкла. Тады бог загаварыў, і пры першых жа гуках яго голасу шэрсць на карку ў Белага Ікла паднялася дыбам, у горле зноў заклекатала. Але бог працягваў гаварыць усё так жа спакойна, не робячы ніякіх рэзкіў рухаў. Белы Ікол гыркаў ва унісон з яго голасам, і паміж словамі і гырканнем усталяваўся зладжаны рытм. Але гаворка чалавека лілася без канца. Ён гаварыў так, як яшчэ ніхто ніколі не гаварыў з Белым Іклом. У мяккіх, суцяшальных словах чулася пяшчота, і гэтая пяшчота знаходзіла нейкі водгук у Белым Ікле. Міжволі, насуперак усім перасцярогам інстынкту, ён адчуў
давер да свайго новага бога. У ім нарадзілася ўпэўненасць ва ўласнай бяспецы — у тым, у чым ён столькі разоў пераконваўся ў адваротным пры зносінах з людзьмі.
Бог гаварыў доўга, а потым устаў і пайшоў. Калі ж ён зноў з’явіўся на парозе хаціны, Белы Ікол падазрона агледзеў яго. У руках у яго не было ні плёткі, ні палкі, ні стрэльбы. I здаровая рука яго не хавалася за спіну. Ен сеў на тое ж самае месца за некалькі крокаў ад Белага Ікла і працягнуў яму мяса. Навастрыўшы вушы, Белы Ікол недаверліва агледзеў кавалак, ухітраючыся глядзець адначасова і на яго і на бога, і падрыхтаваўся адскочыць убок пры першым жа намёку на небяспеку.
Але пакаранне ўсё яшчэ адкладвалася. Бог працягваў яму яду — ды і ўсё. Мяса як мяса, нічога страшнага ў ім не было. Але Белы Ікол усё яшчэ сумняваўся і не ўзяў працягнутага кавалка, хоць рука Скота падсоўвалася ўсё бліжэй да яго носа. Багі мудрыя — хто ведае, якое каварства тоіцца ў гэтай бяскрыўднай з выгляду падачцы? Па сваім мінулым вопыце, асабліва калі даводзілася мець справу з жанчынамі, Белы Ікол ведаў, што мяса і пакаранне вельмі часта мелі паміж сабой цесную і непрыемную сувязь.
Урэшце рэшт бог кінуў мяса на снег, да ног Белага Ікла. Той старанна абнюхаў падачку, не гледзячы на яе,— вочы яго былі накіраваны на бога. Нічога дрэннага не адбылося. Тады ён узяў кавалак у зубы і праглынуў яго. Але і тут усё абышлося добра. Бог прапаноўваў яму другі кавалак. I другі раз Белы Ікол адмовіўся прыняць яго з рук, і бог зноў кінуў мяса на снег. Так паўтарылася некалькі разоў. Але настаў час, калі бог адмовіўся кінуць мяса. Ён трымаў кавалак і настойліва прапаноўваў Беламу Іклу ўзяць падачку ў яго з рук.