Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця
Джэк Лондан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Полымя
Памер: 334с.
Мінск 1997
барон і перашкод, і карыстацца толькі ўзнагародамі і радасцямі, якія дае жыццё.
Вось чаму, падпарадкоўваючыся закону, які ўнушыла маці, падпарадкоўваючыся невядомаму закону страху, ваўчаня трымалася далей ад выхада з пячоры. Выхад усё яшчэ здаваўся яму светлай белай сцяной. Калі маці ў пячоры не было, яно амаль увесь час спала, а прачынаючыся, ляжала ціха і стрымлівала жаласнае скавытанне, якое казытала яму горла і рвалася наверх.
Прачнуўшыся аднойчы, яно пачула ля белай сцяны нязвычныя гукі. Яно не ведала, што гэта была расамаха, якая спынілася ля ўвахода ў пячору і, млеючы ад уласнай дзёрзкасці, асцярожна прынюхвалася да пахаў, якія даносіліся адтуль. Ваўчаня разумела толькі адно: гукі былі нязвычныя, дзіўныя, а значыць, невядомыя і страшныя,— бо невядомае было адным з асноўных элементаў, з якіх складваўся страх.
Шэрсць на спіне ваўчаняці стала дыбам, але яно маўчала. Чаму яно здагадалася, што ў адказ на гэтыя гукі трэба натапырыцца? У яго не было такога вопыту ў мінулым,— і ўсё ж так праяўляўся ў ім страх, якому нельга было знайсці тлумачэння ў пражытым жыцці. Але страх суправаджаўся яшчэ адным інстынктыўным жаданнем — жаданнем прытаіцца, схавацца. Ваўчаня ахапіў жах, але яно ляжала без гуку, без руху, застыўшы, акамянеўшы,— ляжала як мёртвае. Вярнуўшыся дадому і ўчуўшы сляды расамахі, яго маці загыркала, кінулася ў пячору і з незвычайнай для яе пяшчотай пачала лізаць і лашчыць ваўчаня. I ваўчаня зразумела, што яму ўдалося пазбегнуць моцнага болю.
Але ў ім дзейнічалі і іншыя сілы, галоўнай з якіх быў рост. Інстынкт і закон патрабавалі ад яго падпарадкавання, а рост патрабаваў непадпарадкавання. Маці і страх прымушалі трымацца далей ад белай сцяны, але рост ёсць жыццё, а жыццю наканавана вечна цягнуцца да святла,— ніякімі перашкодамі нельга было спыніць хвалю жыцця,
якая падымалася ў ім, падымалася з кожным з’едзеным кавалкам мяса, з кожным глытком паветра. I ўрэшце страх і паслухмянасць былі адкінуты ўбок напорам жыцця, і аднойчы ваўчаня няўпэўненымі, баязлівымі крокамі накіравалася да выхада з пячоры.
У адрозненне ад іншых сцен, з якімі яму даводзілася сутыкацца, гэтая сцяна, здавалася, адступала ўсё далей і далей, па меры таго як яно набліжалася да яе. Дапытліва выцягнуўшы ўперад свой маленькі далікатны нос, яно чакала, што наткнецца на цвёрдую паверхню, але сцяна аказалася такой жа празрыстай і пранікальнай, як святло. Ваўчаня ўвайшло ў тое, што ўяўлялася яму сцяной, і пагрузілася ў складаючае яго рэчыва.
Гэта збівала яго з панталыку: яно ж паўзло скрозь нешта цвёрдае! А святло рабілася ўсё ярчэйшае і ярчэйшае. Страх гнаў ваўчаня назад, але моц жыцця прымушала ісці далей. А вось і выхад з пячоры. Сцяна, унутры якой, як яму здавалася, яно знаходзілася, нечакана адышла невымерна далёка. Ад яркага святла было балюча вачам, яно асвятляла ваўчаня; раптоўна рассунутая прастора кружыла яму галаву. Вочы паступова прывыклі да яркага святла і прыстасоўваліся да павялічанай адлегласці паміж прадметамі. Спачатку сцяна адсунулася так далёка, што згубілася з вачэй. Цяпер ваўчаня зноў разглядзела яе, але яна адступіла ўдалечыню і выглядала ўжо зусім інакш. Сцяна стала пярэстай: у яе ўваходзілі дрэвы, што акружалі ручай, і гара, што ўзвышалася за дрэвамі, і неба, якое было яшчэ вышэйшае за гару.
Ваўчаня ахапіў жах. Невядомых і грозных рэчаў стала яшчэ больш. Яно скурчылася ля ўвахода ў пячору і стала глядзець на адкрыты перад ім свет. Як страшна! Усё невядомае здавалася яму варожым. Шэрсць на яго спіне стала дыбам; яно ашчэрыла зубы, спрабуючы раз’юшана, нібы каго палохаючы, загыркаць.
Маленечкі напалоханы звярок кідаў выклік і пагражаў усяму свету.
Аднак усё абышлося добра. Ваўчаня працягвала глядзець і ад цікаўнасці нават забылася, што трэба гыркаць, забылася нават пра свой спалох. Жыццё, што мацнела ў ім, на час перамагло страх, і страх уступіў месца цікаўнасці. Ваўчаня пачало адрозніваць тое, што было ў яго перад вачамі: адкрытую частку ручая, які блішчаў на сонцы, засохлую сасну каля адхону і сам адхон, што паднімаецца якраз да пячоры, ля ўвахода ў якую яно прымасцілася.
Да гэтага часу шэрае ваўчаня жыло на роўнай паверхні, яму яшчэ не даводзілася адчуваць удары ад падзенняў — ды яно і не ведала, што такое падзенне,— таму яно смела зрабіла крок проста ў паветра. Заднія ногі яго затрымаліся на выступе ля ўвахода ў пячору, так што яно ўпала галавой уніз. Зямля балюча стукнула яго па носе, яно жаласна цяўкнула і тут жа ўслед за гэтым кулём пакацілася па адхоне. На яго напаў панічны страх. Невядомае нарэшце авалодала ім, яно трымала яго ў сваёй уладзе і рыхтавалася прычыніць яму невыносны боль. Жыццё, што мацнела ў ім, зноў уступіла месца страху, і ваўчаня завішчала, як завішчала б усялякае перапалоханае шчаня.
Невядомае пагражала яму; яно яшчэ не магло зразумець — чым, і выла і вішчала бесперастанку. Гэта было нашмат горш, чым ляжаць, заміраючы ад страху, калі невядомае толькі прамільгнула міма яго. Цяпер яно завалодала ім цалкам. Маўчанне нічому не дапаможа. Акрамя таго, цяпер яго мучыў ужо не страх, а жах.
Але адхон рабіўся ўсё больш пакатым, а ля яго падножжа расла трава. Хуткасць падзення зменшылася. Спыніўшыся нарэшце, ваўчаня страшэнна завішчала, потым заскавытала працяжна і жаласна; а затым, як нічога ніякага, быццам яму ўжо тысячу разоў даводзілася займацца сваім туалетам, стала злізваць прыліплую да бакоў сухую гліну.
Скончыўшы з гэтым, яно села і агледзелася па баках — гэтак жа, як зрабіў бы чалавек, першы раз патрапіўшы з Зямлі на Марс. Ваўчаня прабі-
лася скрозь сцяну свету, невядомае выпусціла яго са сваіх абдымкаў, і яно засталося непашкоджаным. Але першы чалавек на Марсе сустрэў бы намнога менш незвычайнага для сябе, чым ваўчаня тут, на Зямлі. Без усялякіх папярэдніх ведаў, без усялякай падрыхтоўкі яно апынулася ў ролі даследчыка зусім незнаёмага яму свету.
Цяпер, калі страшная невядомасць адпусціла ваўчаня на свабоду, яно забылася пра ўсе яе жахі. Яно адчувала толькі цікаўнасць да ўсяго, што яго акружала. Яно агледзела траву пад сабой, кусцік брусніц чуць далей, камель засохлай сасны, якая стаяла на краі палянкі, акружанай дрэвамі. Вавёрка выбегла з-за сасны якраз на ваўчаня і вельмі напалохала яго. Ваўчаня прыпала да зямлі і загыркала. Але вавёрка перапалохалася яшчэ больш; яна хутка ўскараскалася на дрэва і, апынуўшыся ў бяспецы, злосна зацокала адтуль.
Гэта дадало ваўчаняці храбрасці, і хаця дзяцел, з якім яму давялося пасля гэтага сустрэцца, прымусіў яго ўздрыгнуць,— яно ўпэўнена працягвала свой шлях. Упэўненасць гэта ўзрасла да такой ступені, што, калі нейкая дзёрзкая птушка падскочыла да ваўчаняці, яно, гуляючы, працягнула да яе лапу. У адказ на гэта птушка балюча дзеўбанула яго ў hoc; яно ўсё сціснулася і завішчала. Птушка спалохалася яго віску і тут жа паляцела.
Ваўчаня вучылася. Яго маленькі, слабы мозг хоць і несвядома, але зрабіў вывад. Рэчы бываюць жывыя і нежывыя. I жывых рэчаў трэба асцерагацца. Нежывыя заўсёды застаюцца на месцы, a жывыя рухаюцца, і ніколі нельга загадзя ведаць, што яны могуць зрабіць. Ад іх трэба чакаць усякіх нечаканасцей, з імі трэба быць напагатове.
Ваўчаня ішло нязграбна, яно раз-пораз натыкалася на што-небудзь. Галінка, якая, здавалася, была так далёка, чаплялася за ягоны нос ці сцёбала яго па баках; зямля была няроўная. Яно спатыкалася, абівала нос, лапы. Дробныя камяні выслізгвалі з-пад ягоных ног, як толькі яно наступала на іх. I ўрэшце ваўчаня зразумела, што не ўсе не-
жывыя рэчы знаходзяцца ў стане ўстойлівай раўнавагі, як яго пячора, і што маленькія нежывыя рэчы нашмат часцей падаюць і перакульваюцца, чым вялікія. 3 кожнай сваёй памылкай ваўчаня пазнавала ўсё больш і больш. Чым далей яно ішло, тым больш упэўненым рабіўся яго крок. Яно прыстасоўвалася. Яно вучылася разлічваць свае рухі, прымяркоўваць да сваіх фізічных магчымасцей, вымяраць адлегласць паміж рознымі прадметамі, а таксама паміж імі і сабой.
Удача заўсёды спрыяе навічкам. Народжанае, каб стаць паляўнічым (хоць само яно і не ведала гэтага), ваўчаня накінулася на дзічыну адразу каля пячоры, у першую ж сваю вылазку на свет Божы. Умела схаванае гняздо курапаткі трапілася яму толькі дзякуючы яго ж уласнай нязграбнасці: ваўчаня звалілася на яго. Яно спрабавала прайсці па ствале паваленай сасны; гнілая кара ссунулася пад яго нагамі, і яно з роспачным віскам сарвалася з круглага ствала, упала на куст і, праляцеўшы праз лістоту і галлё, апынулася якраз у гняздзе, дзе сядзелі сем птушанят курапаткі.
Птушаняты запішчалі, і ваўчаня спачатку спалохалася; потым, убачыўшы, што яны зусім маленькія, яно асмялела. Птушаняты рухаліся. Яно прымяла адно лапай, і тое затрапяталася яшчэ мацней. Ваўчаняці гэта вельмі спадабалася. Яно абнюхала птушаня, узяло яго ў рот. Птушаня білася і казытала яму язык. У тую ж хвіліну ваўчаня адчула голад. Сківіцы яго сціснуліся, птушыныя костачкі хруснулі, і яно адчула на языку цёплую кроў. Кроў аказалася вельмі смачнай. У яго ў зубах была дзічына, такая ж дзічына, якую яму прыносіла маці, толькі нашмат смачнейшая, бо яна была жывая. Ваўчаня з’ела птушаня і спынілася толькі тады, калі пакончыла з усім вывадкам. Пасля таго яно аблізнулася, якраз так, як гэта рабіла яго маці, і пачало выбірацца з куста.
Яго сустрэў крылаты віхор. Імклівы націск і шалёныя ўдары крылаў асляпілі, ашаламілі ваўчаня. Янс ўткнулася галавой у лапы і завішчала.
Удары пасыпаліся з новай сілай. Курапатка-маці не помніла сябе ад шаленства. Тады ваўчаня раззлавалася. Яно ўскочыла з гырканнем і стала адбівацца лапамі, потым запусціла свае дробныя зубы ў крыло птушкі і пачало з усёй сілы тузаць і цягаць яе з боку ў бок. Курапатка рвалася, б’ючы яго другім крылом. Гэта была першая схватка ваўчаняці. Яно трыумфавала. Яно забылася пра ўвееь свой страх перад невядомым і ўжо нічога не баялася. Яно рвала і біла жывую істоту, якая наносіла яму ўдары. Акрамя таго, гэта жывая істота была мясам. Ваўчанём завалодала прага крыві. Яно толькі што знішчыла сем маленькіх жывых істотаў. Зараз яно знішчыць вялікую жывую істоту. Яно было надта захоплена бойкай і надта шчаслівае, каб адчуваць сваё шчасце. Яно ўсё дрыжала ад усхваляванасці, якой яму да гэтага часу ніколі не даводзілася перажываць.