Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

Кніга здольных

Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
80.39 МБ
— Добра, што я цябе заспеў! — казаў тым часам Эд. — Я якраз падумаў, што ты зноў паімчыш у шахты. Яшчэ не пашчасціла здабыць міраіт, праўда? — Эд усміхнуўся і падміргнуў яму. — Што? Думаеш, я так і не зразумеў, навошта ты туды падаўся? I ўсе гэтыя твае гаворкі? «Ах, міраіт ужо не знаходзяць, трэба ж, які жаль!»
Рой павярнуўся і хутка пакрочыў наперад. Эдзі дагнаў.
— Кажу, стой! Я таму і прыйшоў рана, каб цябе затрымаць.
— Пачакай! Ты сказаў — учора? Але калі? Мы ж там былі ледзь не да ночы. Хто табе сказаў? — цяпер падышла Роева чарга задаваць пытанні.
— Бацька сказаў. А яму — сябар. 3 Оптымума. Пакуль што не распаўсюджваюцца, але ўжо ўвесь горад ведае. Так што ў шахты лепш пакуль не хадзіць, — ён перайшоў на шэпт. — Кажуць, старацель нешта знайшоў He ведаю, што. Ён сам з бездараў быў. У тонкасцях асабліва не разбіраўся і нейкую рэч знайшоў, якая выключную каштоўнасць мае. А потым абвал здарыўся. Яго і яшчэ некалькі чалавек засыпала.
Рою прыгадаўся начны грукат перад навальніцай. Дык усё ж гэта быў абвал.
— Можа і праўда, выпадковасць? — з сумненнем у голасе спытаў Рой. У каменяломнях рудакопы часта атрымлівалі калецтвы. Праца гэтая была небяспечнай.
— Наўрад ці, — пакруціў галавой Эд. — Бацька кажа, што дакладна забілі, — ён замаўчаў, зрабіўшы выразны твар.
— Ды кажы ўжо! — прыспешыў яго Рой.
— Калі завал разабралі... Чуткі такія... што смерць гэтая вельмі загадкавая. Раны рваныя, сляды зубоў і іншае. А яшчэ кажуць, — Эд азірнуўся па баках на ўсялякі выпадак і зноў перайшоў на шэпт. — Кажуць, магло ўсплыць нешта вельмі, вельмі каштоўнае. Разумееш?
— Ты маеш на ўвазе Сакрум? — не спрабуючы схаваць свой насмешлівы тон, спытаў Рой.
— Ціха ты! — замахаў на яго рукамі Эд.
— He хвалюйся, гэта быў не Сакрум, — супакоіў яго Рой. Ён задуменна агледзеўся, абдумваючы свой далейшы маршрут.
— Адкуль... ты... — Эд падазрона прыжмурыўся. — Дык ты ўсё ведаў, выходзіць?
Рой, усё яшчэ ў задуменні, адмоўна пахістаў галавой.
— He ўсё. Але цяпер многае сыходзіцца. Да Геа пойдзем, — вырашыў ён нарэшце. — Там і распавяду. Неахвота двойчы паўтараць адно і тое ж, — спыніў Рой усе далейшыя роспыты і паспешліва пакрочыў у бок Карнігарда.
Ундрыц
Жытло Аляксандра Ундрыца, з-за прыхільнасці гэтага чалавека да чорнага колеру, можна было б назваць змрочным. Прынамсі, так яно выглядала звонку.
У доме без аніводнага акна панавала гармонія чорнага колеру. Адзіным, што парушала гэтае панаванне, быў агонь. Ён гарэў у камінах, асвятляў пакоі мноствам свечак і незразумелым чынам падпарадкоўваўся Вераніцы, адзінай дачцэ Аляксандра. Рэверсіўнае кальцо, якое бацька замовіў для яе, якраз прынеслі. Седзячы ў гасцёўні, Аляксандр Ундрыц разглядваў снарад, захапляючыся яго колерам. У святле агню міраіт заварожваў, прыцягваў сваёй глыбінёй. Вераніка зайшла ў пакой і таксама залюбавалася ім.
— Ты спазнілася, — павярнуў галаву ў бок дачкі Ундрыц. — Можна пацікавіцца, дзе ты была?
Вераніка падышла і апусціла рукі на спінку фатэля за яго спінай.
— Мяне прызначылі старастай, і мы пайшлі гэта адсвяткаваць.
Твар Ундрыца крыху прасвятлеў.
— Mae віншаванні! Але ў наступны раз — папярэджвай, зразумела?
Вераніка кіўнула.
— Ты ведаў, што я — апошняя саламандра?
Бацька павярнуўся і здзіўлена паглядзеў на яе. Вераніка не дачакалася адказу. Яна задуменна абышла яго і села насупраць, за маленькім столікам, паклаўшы галаву на счэпленыя ў замок рукі. Позірк яе слізгануў побач з бацькам і затрымаўся на полымі каміна. Аляксандр убачыў, як агонь у каміне раптам згас і зноў успыхнуў з новай сілай, потым зноўку згас — і стала цёмна. Адначасова з полымем у каміне згаслі ўсе свяцільні, якія гарэлі ў пакоі. Пару секунд яны сядзелі ў цемры.
— Нагулялася? Вярні ўсё як было, — стомлена папрасіў Ундрыц і ўсадзіў ідэальна завостранае кальцо ў стальніцу, якая яскрава сведчыла пра тое, што гэтую працэдуру рабілі не аднойчы. У пакоі зрабілася раптам святлей, чым раней. Свечкі і агонь успыхнулі адначасова, сцяблінкі полымя ўзвіліся і павольна аселі.
— Да чаго ж ты цяпер падобная да сваёй маці... — уздыхнуў Ундрыц. — Да таго, як яна... пакінула нас.
Вераніка памятала, як адкрыўся ейны дзіэн. Аднаго разу маленькай дзяўчынкай яна глядзела, як мама запальвае свечкі, і сама пацягнулася да агню. Рукаў яе сукенкі ўспыхнуў. Вераніка назірала, як агонь паўзе па ейным адзенні, але балюча не было. Зрэшты, страшна ёй таксама не было. Спалохалася Вераніка толькі тады, калі ў пакой зайшоў бацька. Выраз ягонага твару дзяўчынка запомніла назаўжды, як і тое, што бацькавы валасы раптоўна сталі сівымі.
— Добра, што твая маці знікла да таго, як ты дасягнула свядомага ўзросту.
— Добра? — абурана выдыхнула Вераніка. — Ты сказаў — добра?
— Я так сказаў! — жорстка адрэзаў Аляксандр. — I я насамрэч лічу, што гэта найлепшае, што яна зрабіла для цябе, бо інакш мне было б неверагодна цяжка зберагчы тваё жыццё!
— А, так! — усклікнула Вераніка, свідруючы бацьку разгневаным позіркам. — Ты ўвесь час гаворыш, што мне трэба быць асцярожнай. У нас дома няма вокнаў да нас не прыходзяць госці, не прыязджаюць сваякі, у мяне амаль няма сяброў, і ўсе свае пятнаццаць дзён народзінаў я святкавала выключна ў тваёй кампаніі! Ты думаеш, я не памятаю, як ты казаў маме, што лепш бы я нарадзілася бяздарнай! А я памятаю і цярплю, і ўсё яшчэ не падпаліла твой Оптымум, хоць і хачу бачыць цябе дома крышачку часцей!
Вераніка выдыхнула, каб набраць новую порцыю паветра, пакуль плынь яе красамоўства не вычарпалася, але бацька засцерагальна выцягнуў наперад руку.
— Супакойся, калі ласка! — папрасіў ён, стараючыся не сустракацца з ёй вачыма. — Ты цяпер усхваляваная і не кантралюеш сябе.
Нібыта ў пацвярджэнне ягоным словам, на Аляксандравым ілбе высіупілі буйныя кроплі поту. Ён расшпіліў каўнер тунікі.
— Тата! — кінулася да яго Вераніка. — Табе дрэнна? Гэта з-за мяне?
Аляксандр з высілкам усміхнуўся ёй і адсунуўся ад каміна.
— Мне ўжо лепш. Лепш.
Вераніка вінавата пазірала на яго:
— Прабач, я не хацела...
— Я ведаю, — ён памаўчаў некалькі секунд, збіраючы думкі. — Пастарайся зразумець, я гэта рабіў дзеля твайго дабра. Я не хачу, каб цябе спасцігла тая самая доля.
— Я разумею, — адгукнулася Вераніка. — Разумею, што ты за мяне турбуешся. Толькі я не веру ва ўсю гэтую лухту з пронгамі.
— Вераніка!
— Ды ведаю я! — з адчаем у голасе ўсклікнула яна. — Я нават не маю права сумнявацца ў ісцінах, якія вы прыдумваеце ў сваім Оптымуме!
Аляксандр падняўся.
— Ты зараз перагінаеш. Нам спатрэбілася не адно стагоддзе, каб аднавіць мір на тых руінах, якія мы атрымалі ў спадчыну. I наш свет — гэта заслуга не размаітай зграі бездараў! Гэта зрабілі мы — здольныя! А ў прыватнасці — Оптымум. Так што ніхто не мусіць сумнявацца ў нашых ісцінах!
— I я не маю права? — крыва ўсміхнулася Вераніка.
— Ты ў першую чаргу, бо ты мая дачка, — холадна адрэзаў Ундрыц.
Вераніка ўздыхнула.
— He хвалюйся. Калі што, я на выдатна адкажу гэты ўрок. У кожным разе ў цябе не будзе нагоды чырванець за мяне. 3 таго часу, як ты скончыў школу, нашы падручнікі па «Дзіэназнаўстве» не мяняліся. Носьбіты дзіэнаў могуць страціць свой дар у выніку пэўных з’яў, якія напачатку здаваліся нам незразу-
мелымі. Страта дзіэна суправаджаецца для чалавека фізічнай і маральнай метамарфозай, у выніку якой ён губляе сваё ранейшае аблічча і ператвараецца ў малападобную да чалавека істоту. Цяпер мы дакладна ведаем, што ў аснове ператварэння ляжыць не магія, як думалі нашыя продкі, і не хвароба. Ператварэнне ўласцівае толькі прадстаўнікам саслоўя здольных. Магчыма, гэта і ёсць пакаранне Дэркуса. Каб засцерагчы сябе ад ператварэння, трэба выконваць нескладаныя правілы. Першае — не выкарыстоўваць дзіэн у сітуацыі забароны... Мне працягваць? — пацікавілася Вераніка і, не чакаючы адказу, насмешліва працягнула. — Вось толькі я не разумею, па якіх крытэрах Дэркус абірае ахвяр для свайго пакарання? Яго ўжо некалькі сотняў гадоў няма з намі. I чаму ў ягоныя спісы трапіла мама, калі больш годных кандыдатаў хоць гаць гаці?
Ундрыц стомлена адмахнуўся і развёў рукамі.
— Навошта ты мучыш мяне? Ты ж ведаеш, у мяне няма адказу на гэтае пытанне.
Ён нахмурыўся. Так здаралася з ім заўсёды, калі ён вяртаўся да ўспамінаў у якіх яшчэ была маці Веранікі.
— I ў мяне няма, — сказала яна і сціснула губы, каб не заплакаць. — Калі ты думаеш, што я не памятаю... маму, то дарма. Я яе памятаю. I вельмі добра. Я памятаю... якой яна была пад канец. I я не ведаю, навошта трэба было нас так караць.
Яна выхапіла руку і ўсё ж адвярнулася, не здолеўшы перамагчы хваляванне. Слёзы пакаціліся па шчоках, але яна хутка справілася з гэтым прысту-
пам слабасці. — Ведаеш, сёння адзін хлопец у школе спытаў мяне, ці здолею я спапяліць яго.
Ундрыц насцярожана прыгледзеўся да яе твару.
— Хто такі?
Вераніка бесклапотна махнула рукой.
— Ты наўрад ці ведаеш, ягонае прозвішча Ліс...
— А! Ну як жа. Ягоны бацька — уладальнік самай сумнеўнай карчмы ў горадзе, — прамовіў Ундрыц. — Ты яшчэ не аднойчы мусіш сутыкнуцца з падобным стаўленнем. Дзеля жарту папросяць падпаліць дрэўца ці спапяліць каго-кольвек. Нікому не варта дэманстраваць свае здольнасці, тым больш такія, як у цябе. Дзіэны нам дадзены не для забавак.
— Сапраўды, — хмурна кіўнула Вераніка. — Хутчэй наадварот. Гэта пакаранне.
Дарадца Ундрыц ляпнуў сябе па каленях.
— Так! Скончым гэтую размову, — кіўком галавы ён паказаў на кальцо.
— Падабаецца?
Вераніка з высілкам выцягнула са стальніцы лязо кальца, і твар яе імгненна ажыў.
Гэта быў цудоўны рэверсіўны снарад, вытанчаны з краю амаль да празрыстага стану, са змяінай галавой, якую ўпрыгожвала маленькая карона. Па акружнасці кальца была нанесена гравіроўка, і Вераніка ў захапленні правяла па ёй пальцам, пасля чаго ўзняла колца перад сабой і паглядзела скрозь яго на агонь. Здавалася, яно амаль знікла ў полымі, злілося з ім. Нібы агонь каміна перамясціўся і гарэў у Веранікі вогненным дыскам вакол пальца. Раптам дзяўчына раз-
вярнулася і кінула яго ў трэніровачную дошку на сцяне. Кальцо бясшумна ўвайшло ў дрэва амаль напалову.
Ундрыц-старэйшы павольна падышоў і вырваў снарад.
— Табе належыць яшчэ шмат чаго даведацца пра рэверсіўную зброю. Нашая кроў надзяляе яе адмысловымі ўласцівасцямі, рэверс — адна з іх. Ты валодаеш...