Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

Кніга здольных

Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
80.39 МБ
— ДУРань.
— Здаецца, у нас цяпер не будзе падказкі, — усміхнуўся Цімур, назіраючы, як услед за Алегам Івар Калейн таксама пацягнуўся па пачастунак. Ён засцерагальна ляпнуў яго па руцэ галінкай, якой адганяў інсэктаў.
— Гэй! — абурыўся Калейн. — Я пратэстую. Я яшчэ ні кавалачка не пакаштаваў.
— Ты яшчэ і ідэй ніякіх не выказаў — спакойна нагадаў Іней. — Давай. Хай кожны скажа першае, што прыйдзе ў галаву. Ты першы. Свае асацыяцыі, — ён падняў вочы на Івара.
— Ну, не ведаю, — няўпэўнена прамовіў той. — Нічога не прыходзіць. Акрамя лыжкі дзёгцю ў бочцы мёду.
— Можа, гэта нейкі ландшафтны элемент, падобны да сотаў? — падумала ўголас Аліса.
— Сапраўды! — Алег падняў палец. — Ёсць тут адзін такі.
— Ты пра тую шахту? — спытаў Калейн. — Яна за гульнявой зонай.
Ён падазрона паглядзеў на Алега.
— Ты што, там быў?
Алег выдаў сябе збянтэжанасцю.
— Слухай, мяне ніхто не бачыў — пачаў апраўдвацца ён. — А гэта насамрэч тое, на што варта паглядзець. Яна такая...
— Ты выходзіў за тэрыторыю? — голас Інея не прадракаў нічога добрага.
— Гэй! — Алег адсіупіў да сцяны. — Цікава было.
— He туды пайшоў: з іншага боку цікавей, — Івар торкнуў пальцам у мапу. — Тут гульнявое поле абмежавана цяснінай. Вельмі глыбокай. Ты туды выпадкова не збегаў?
— He, — буркнуў той, усё яшчэ спрабуючы схавацца ад позірку капітана каманды.
— Ды чаго ты так расхваляваўся? — пачаў апраўдвацца Алег. — Мяне ніхто не бачыў, кажу.
— Вось менавіта. I я цябе не бачыў. Ты палову гульні лындаў абы-дзе, зарабляючы штрафныя балы нашай камандзе. А потым з’явіўся як нічога ніякага, каб праглынуць апошнюю падказку, знойдзеную без твайго ўдзелу! — раўнуў Цімур. — Добра. Адхіліліся. Што ж могуць азначаць гэтыя соты? — Іней напружана пацёр лоб рукой.
— Працэс спасціжэння праўды — салодкі, як мёд! — падміргнуў яму Калейн.
— Мёдам намазана!
— Ну, хопіць змагацца ў досціпе! — незадаволена прамовіла Аліса. — Давайце больш канкрэтна.
— Трымай! — раззлавана працягнуў ёй соты Івар. — Прыдумай што-небудзь лепшае.
— Пажадана не такое абстрактнае, — дадаў Алег.
— Соты — пчолы — джала — мёд, — пачала разважаць Аліса.
— Галоўнае — не абстрактна, — усміхнуўся Калейн.
Аліса нешта буркнула і перадала соты наступнаму. Рой, які апынуўся наступным, задуменна паглядзеў на соты.
— Соты — воск, — пачаў ён працягваць Алісіну думку. — Воск — свечкі. Свечкі — святло.
— I мы зноў у тупіку, — пляснуў у далоні Івар.
— Пакуль мы будзем разгадваць гэтую падказку, серпентайцы ўжо ўсё знойдуць без нас, — пачаў абвастраць абстаноўку Алег.
— I што ты прапануеш?
— Давайце проста пачнем паступова даследаваць метр за метрам, пакуль не натрапім на тое, што нам трэба.
— Рэч у тым, што мы не ведаем, што нам трэба. I нават калі выказаць здагадку, што мы пачнем лазіць па тэрыторыі ў пошуках скарбу без падказкі і, магчыма, знойдзем яго, мы яго рызыкуем проста не пазнаць. Адкінем, як непатрэбную рэч. А самі пры гэтым страцім палову каманды. Цябе, хутчэй за ўсё, ужо страцілі.
— Чаму гэта? — гыркнуў Алег.
— Таму што Геа, напэўна, ведае пра твае прыгоды. Так што не суцяшайся, што цябе ніхто не бачыў. Ён даведаецца, дзе ты швэндаўся, павер мне. I выпіша нам штраф. А яшчэ лепш — выключыць цябе з гульні!
— Адным ідыётам менш, — заўважыў Калейн.
— Пра сябе кажаш? — ускіпеў Алег.
— Зноў адхіліліся. Вы, дарэчы, памятаеце, што было скарбам у мінулым годзе? — нагадаў усім гэты запамінальны сваёй камічнасцю выпадак Цімур.
— Абсурдзік?
— Так, шчанюк, хто не ведае. Яго так і назвалі потым — Абсурдзік. Ён бегаў па гульнявой тэрыторыі, смешна так скуголіў, залазіў на рукі, пакуль мы вось гэтак жа, як і цяпер, абмяркоўвалі, што за скарб шукаем. А потым аказалася, што шчаня, якое ўсю гульню бегала на вачах абедзвюх каманд, — і ёсць скарб.
Усе засмяяліся, уявіўшы гэты момант, што крыху разрадзіла абстаноўку.
— He, тут трэба дзейнічаць разумна.
— Няма часу на абмеркаванне. Светлавы дзень хутка скончыцца. У цемры асабліва не пашукаеш.
— He хвалюйся, серпентайцы таксама не дрэмлюць.
— Яны да цемры прывыклі. У іх гадзючніку што ноч, што дзень — аднолькавы змрок.
— У іх там свечак процьма гарыць.
Усе як адзін павярнуліся да Алега.
— Адкуль ведаеш?
Алег апусціўся на корч. Фарба заліла ягоны твар аж да вушэй. Пад пільным позіркам некалькіх пар вачэй, накіраваных на яго, ён адчуваў сябе вельмі няўтульна.
— Ну-у-у...
— Ён там быў, карацей, — ляпнуў яго па спіне Калейн. — Быў? Я маю рацыю?
— Ну, быў. 3 выведкай.
— Ясна. 3 місіяй, можна сказаць. Ну і як там? Жудасна цікава, сам разумееш. I не чырваней так.
Мы проста табе зайздросцім. Хацелі б пабываць, ды баімся. Так?
Цімур паказаў яму кулак, і той змоўк.
— Ён не чырванее. У яго ж алергія.
— Так. Зараз лопне.
— Ішлі б вы ўсе! — Алег паспрабаваў прабрацца да выхаду, але яго не выпусцілі і вярнулі на ранейшае месца.
— Добра, не крыўдуй. Лепш раскажы, як там у Серпенце? Так жудасна, як мы ўяўляем?
— Чарапы, косткі валяюцца?
— Вада капае са сцен?
— Павуцінне ў кутах?
— Дык прыгожа там, — Алег абвёў іх недаверлівыя твары зацкаваным позіркам. — Вокнаў няма толькі. Нейкая сістэма вентыляцыі і вельмі шмат агню, паходняў свечак. Цвіллю не смярдзіць, дарэчы. Хутчэй воскам.
— Усё, як і мусіць быць у сапраўдным склепе! — рагатнуў Калейн. — Ці на пахаванні.
— Пачакай. Воскам, кажаш?
Алег паціснуў плячыма і паглядзеў на Роя.
— Мне так падалося. Я там нядоўга прабыў. У мяне страх замкнёнай прасторы.
— Яно і відаць, — Калейн хмыкнуў. — Сядзіш тут у дупле ўжо цэлую гадзіну і ўсё ніяк не можаш зразумець, што гэтыя соты азначаюць.
Рой паглядзеў на Цімура.
— Воск, свечкі... — няўпэўнена вымавіў ён.
— Ну? — прыспешыў яго Іней.
— Што — ну? Я думаю.
— Хутчэй думай.
— Дык не прыспешвай мяне!
— Ніхто цябе і не прыспешвае. Заела цябе на гэтых свечках. Гульня хутка скончыцца.
Рой ляпнуў сябе па калене.
— Ёсць! Здаецца.
— Ну?
— Гульня вартая свечак. Свечкі трэба шукаць!
Усе як адзін павярнуліся і паглядзелі на Роя.
— Ты — геній! — Цімур падскочыў і ўзбуджана пачаў хадзіць.
Калейн выразна хмыкнуў.
— О, так! Несумненна, гэта яго асноўная здольнасць. А можа, і не. Як, Кромень? Акрамя таго, што ты геній, можаш яшчэ чым-небудзь пахваліцца?
— Тваім выбітым зубам.
— Калі гэта... — хацеў быў абурыцца Калейн.
— Зараз. Калі ты не закрыеш рот, тваім выбітым зубам буду выхваляцца я! — раззлаваўся Цімур.
Калейн прадэманстраваў жах на твары.
— Яшчэ ідэі ёсць? — паглядзеў Цімур на тых, хто сабраўся.
Але прыдумаць нічога больш вартага не атрымлівалася.
— Ну што ж, — вынес вердыкт Цімур. — Калі так, то шукаем свечкі. I адначасова палюем на серпентайцаў.
Яны па чарзе пакінулі свой прытулак. Выведнікі імкнуліся трымацца групамі, а таму Цімур з Алісай
і двума эдэрамі накіраваліся ў адзін бок, а другая пара выведнікаў — Алег і Івар — у іншы. Рой рушыў разам з першай групай.
Адышоўшы літаральна на некалькі метраў, яны стаіліся, запрыкмеціўшы выведнікаў Серпенты, якія перасякалі адкрытую прастору. Ліс і Глеб са сваімі эдэрамі, у ліку якіх быў і Крац, пераадолеўшы пляцоўку, хутка спаўзлі па каранях у яр і, мяркуючы па ўсім, там затрымаліся.
— Пайшлі, — кіўнуў Алісе Цімур, і яны слізганулі ўніз, каб накрыць усю каманду ў яры.
Але тут пачуўся свіст, і злоўлены ў пастку эдэр аквілейцаў, залямантаваўшы, павіс уніз галавой на Г-падобным трыгасе.
Вераніка злавіла серп і, устаўшы на поўны рост, з усмешкай памахала рукой выведнікам Аквілы. Пасля чаго, пераскокваючы з каменя на камень, пабегла прэч.
На лямант злоўленага Веранікай эдэра з рова выскачылі, ужо ўзброеныя, серпентайцы. Згледзеўшы ворагаў, яны з драпежным цюгаканнем шпурнулі шыпы. Аліса з Цімурам паспелі ўхіліцца, але другі эдэр, са збітай спражкай, выйшаў з гульні.
Рой паспеў адказаць — ягонае пяро ледзь не кранула Глеба, але ўвайшло ў спражку з нумарам 50, якую насіў Крац.
— Рэверс!
Ён злавіў шып разам з адарванай спражкай і памахаў сваім трафеем над галавой.
— Ну, трымайся! — выпаліў узвар’яваны Клаўс і, вызваліўшы кальцо, шпурнуў у Роя.
Той вывернуўся ад аднаго сярпа, ад другога прыкрыўся шчытом.
— Нешта не шанцуе табе, як я пагляджу, — пакпіў Рой.
— У наступны раз я дакладна не схіблю, — прамармытаў Крац.
Рой здзекліва скрывіўся.
— Стаміўся чакаць, калі ж гэта будзе.
— Я...
— А ну — спыніць! Ты не меў права страляць. Ты — забіты! — пачулі яны грозны вокрык Геа, што з’явіўся немаведама адкуль. — Штрафны вашай камандзе!
Геа даручыў эдэрам яго адвесці.
Крац ажно плюнуў.
«Ізноў ён!» — з нянавісцю паглынаючы вачамі настаўніка Аквілы, падумаў ён.
Ліс не стаў выслухоўваць натацыі і, кінуўшы Краца, схаваўся ў найбліжэйшым яры.
Рой тым часам пайшоў даследаваць сектар, дзе, мяркуючы па мапе, павінна была знаходзіцца пастка. Гэта была тая самая мяжа гульнявой зоны, за якой пачыналася прорва.
Мясцовасць тут была вельмі маляўнічая. Надзвычай стары, скамянелы ў самых неверагодных перапляценнях трыгас рабіў гэтае месца непрыступным для агляду. Схавацца тут можна было ў любым куце.
Над самым абрывам, там, дзе гульнявая зона заканчвалася, абмежаваная глыбокай і па выглядзе
небяспечнай цяснінай, расло дрэва з пячорай у падножжы, досыць вялікай, каб у ёй мог змясціцца чалавек. Інтуіцыя падказвала яму, што тут, на мяжы, па логіцы і знаходзіцца скарб. Ён яшчэ раз уважліва вывучыў мапу, каб пераканацца ў тым, што ніякіх мішэняў для яго тут няма. Яго крыху насцярожыла, што ўваход у пячору вольны, але час губляць не хацелася, а таму, агледзеўшыся і не заўважыўшы нічога падазронага, ён рушыў у бок пячоры. Вераніка бясшумна вынырнула з зараснікаў. Раз-пораз, азіраючыся па баках, яна падышла і, прысеўшы непадалёку, прынялася паслабляць матузкі на сандалі.
— Ку-ку! — пачулася ў яе над галавой, але ўскочыць яна не паспела. Рой выскачыў і прызямліўся проста перад ёй.
— Ты? — спалохана ўсхапілася Вераніка. Здзіўленне на яе твары хутка змянілася заклапочанасцю.
— Што ты тут робіш?
Рой засмяяўся.
— Хачу папрасіць прабачэння.
— Сапраўды?
Рой кіўнуў.
— Памятаеш, я табе тое-сёе абяцаў?
Вераніка скіравала на яго злосны погляд. Яшчэ б яна не памятала!
— Выдатна, — ухвальна кіўнуў Рой. — Дарэчы, яшчэ я сказаў тады, што вы прайграеце, і абяцаў злавіць цябе ў пастку.