Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

Кніга здольных

Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
80.39 МБ
— Ты сам будзеш вісець у маім капкане, у самы бліжэйшы час.
Рой пераскочыў праз нейкі корч і наблізіўся да Веранікі.
— Я ўпэўнены, што ты выглядала б там куды лепш. Але вось баюся, што не дастаўлю сабе такога задавальнення. Менавіта за гэта я і прашу прабачэння. He магу выканаць сваё абяцанне.
— Гэта чаму ж? — наіўна пацікавілася Вераніка. — Усе сеткі марна выдаткаваў?
— He, проста гульня амаль скончана, у нас — усе падказкі. Так што нашай камандзе ад цябе цяпер мала карысці. У нашых руках, лічы, нешта больш каштоўнае, чым стралок. Прабач. Калі б на табе была спражка — ты б магла яшчэ на нешта разлічваць, а так...
Вераніка здзіўлена ўскінула бровы.
— Гэта ў вас усе падказкі? Нам проста засталося забраць скарб — і перамога наша!
— Вы ведаеце, што за скарб мы шукаем? — здзівіўся Рой.
— А ты думаў, што толькі вы ўмееце знаходзіць падказкі? — адгукнулася Вераніка. — Гульня вартая свечак, а ляжаць яны — вунь там, — кіўнула яна ў напрамку пячоры.
Рой прасачыў за ёй насцярожаным позіркам.
— Сама здагадалася?
Вераніка паціснула плячыма.
— Няважна. Прынамсі, гэта адзінае месца, якое мы яшчэ не праверылі. I вы, наколькі я ведаю, таксама? — яна хітра паглядзела на Роя.
— Якраз збіраўся туды зазірнуць, — прабурчаў Рой.
— Якое супадзенне. Я, уяві сабе, — таксама!
— Мне вельмі шкада, але я прыйшоў сюды раней за ўсіх.
На твары ў Веранікі адбілася расчараванне.
— Ці не думаеш ты, што мяне гэта спыніць?
Ён разважаў усяго імгненне — аддегласць да дрэва ён пераадолеў у некалькі скачкоў, слізгануў у паўзмрок пячоры і з’явіўся секундай пазней са скруткам, у якім сапраўды, разгарнуўшы тканіну, выявіў некалькі свечак. Ён дастаў ражок і ледзь не завыў ад прыкрасці. Трапіцца так па-дурному — усяго за пару секунд да перамогі!
Рой заўважыў канат занадта позна. Пачуўся свіст сярпа, і амаль адначасова з гэтым ён узляцеў і павіс уніз галавой над прорвай. Вераніка злавіла серп і замкнула яго ў пасавай спражцы.
«Спрытна спланавана», — падумаў Рой, разважаючы, што без старонняй дапамогі яму тут не абысціся. Канат тугой пятлёй абвіўся вакол ног. Рукі, на шчасце, былі вольныя. Калі не лічыць скрутка са свечкамі. Разгайдаўшыся, ён павярнуўся.
Ліс, як заўсёды, у суправаджэнні світы, здавалася, не верыў свайму шчасцю. I ён набліжаўся.
— Так-так! Хто тут у нас? — пацёр рукі Ліс.
— He твая справа! — даволі жорстка адказала Вераніка.
Ліса гэта закранула.
— He трэба мне грубіяніць, — змераў ён яе незадаволеным позіркам і сцягнуў маску.
Рой позіркам, поўным нянавісці, упіўся ў твар Адама. Быццам намаляваныя, на ягонай шчацэ кра-
саваліся тры акуратныя парэзы. У дадатак да ўсяе кампаніі з зараснікаў вынырнуў Крац.
— А ты што тут робіш? Ты ўвогуле не маеш права тут быць. Ты — забіты і выведзены з гульні. Я бачыла, — незадаволена назіраючы, як кола вакол яе звужаецца, мовіла Вераніка.
Крац усміхнуўся і, падышоўшы, пахістаў трос.
— Дзякуй. Даўно марыў пагушкацца на арэлях, — з’едліва сказаў Рой. — Уніз галавой над прорвай — дык увогуле ідэальна. Ого-го, якое відовішча! — ягоны голас рэхам адгукнуўся ў цясніне.
— He хочаш паспрабаваць?
— Іншым разам.
— У цябе яго можа і не быць.
— Гэта ў цябе ён апошні! Так што атрымлівай асалоду.
Крац з сілай вырваў свечкі ў яго з рук і адштурхнуў трос, гуляючы з ім, як кот з мышкай.
— Гульня вартая свечак, Кромень. Я абяцаў табе, што ў наступны раз, калі ты мне трапішся, я не схіблю?
— Выдатна, Крац. Я трапіўся, але без твайго ўдзелу.
Клаўс з усяе сілы ўдарыў яго кулаком.
— А я думаў, што ты крыху болын сябе паважаеш, — адгукнуўся Рой.
— Хопіць, Крац. Адпусці яго!
Вераніка падалася да яго, але Глеб спыніў яе, рэзка схапіўшы за плечы. Вераніка ўдарыла яго пяткай па назе і з сілай адштурхнула ад сябе — ён не ўтрымаўся і, лаючыся, зваліўся. Але хутка ўскочыў, зноў кінуўся да Веранікі і скруціў ёй рукі за спінай.
— He турбуйся, я і сам думаў яго адпусціць, — Крац нядобра прыжмурыўся і не спяшаючыся дастаў серп.
— He смей!
— He варта так хвалявацца, — усміхнуўся ён. — Паглядзім, як ён здолее выкруціцца.
Вераніка ў роспачы азірнулася. Ліс хмурна глядзеў на тое, што адбываецца, і не ўмешваўся.
— Зрабі ж што-небудзь! — узмалілася Вераніка. Голас у яе дрыжаў вочы набылі небяспечнае смарагдавае адценне.
— Лепш затулі ёй вочы, каб яна не выкінула чагонебудзь, — загадаў Крац.
Глеб з сілай заціснуў ёй далонню вочы, Вераніка паспрабавала вырвацца, але боль у выкручанай руцэ не даваў ёй паварушыцца.
— Ты гэтага не зробіш.
Крац павольна павярнуўся.
— А давай праверым?
— Крац, хопіць. Гульня скончана, — падаўся да яго Ліс. — Гэта ўжо не жарты. Я даю сігнал, — ён дастаў ражок, але не паспеў ім скарыстацца.
Крац шаснуў сярпом па канаце. Глеб адпусціў Вераніку.
Ёй здалося, што час на секунду стаў цячы павольней, чым звычайна. He ў сілах што-небудзь зрабіць, Вераніка сачыла, як аддаляюцца адзін ад аднаго канцы троса. I ў гэты момант здарылася нешта зусім нечаканае. Ліс у два скачкі апынуўся на краі бездані і, не раздумваючы, скокнуў. Прорва паглынула абодвух.
Гук ражка абвясціў аб заканчэнні гульні.
жг
Рой 4
У Серпенце 15
Карнігард 35
Лапідыс 48
Якул 59
Ундрыц 75
Мергіёл 85
Аквілейцы 104
Чорная сляза 121
Электус 138
Амаракум 145
У лібрарыі 161
Мы адно племя 181
Маскарад 195
Міліца 216
Людвіг 225
Рэверс 244
Перад гульнёй 275
На Краі 287
Лёд растае 307
Аднойчы ў Лісінай нары 319
Гульня 328
Літаратурна-мастацкае выданне
Аўдзейчык Святлана
Кніга здольных
Спадкаемцы Сакрума 1
Для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
Раман
Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў Рэдактар Віктар Жыбуль Вокладка Юлія Кароткая-Адаменка Вёрстка Дар’я Пушкар Карэктар Алена Брава
Падпісана да друку 11.02.2020. Фармат 84x108/32.
Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 18,48. Ул.-выд. арк.10,67. Наклад 700 асоб. Замова PRO02460.
Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Галіяфы». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/48 ад 03.10.2013. Пр. Партызанскі, 77А, 220107, Мінск, Беларусь.
E-mail: vish@bk.ru www.halijafy.by
Надрукавана ў Літве.
AB «Spauda» Laisves ave. 60, LT-05120, Vilnius.
Хто яны — спадкаемцы Сакрума?
Здольныя — эліта, былыя жыхары Аарбора, якіх засталося так мала, што яны вымушаны па драбніцах збіраць сваё саслоўе і вучыць сваіх дзяцей у адмысловых школах з сімвалічнымі назвамі Аквіла і Серпента.
Бездары — нашчадкі іншаверцаў, чый лёс — застацца ў чужой краіне на правах захопнікаў і распавядаць сваім дзецям казкі пра тыя краіны, з якіх яны паходзяць.
Пронгі — жахлівыя стварэнні, пачвары, якія могуць толькі працаваць у шахтах, дзе здабываюць міраіт — каш-