• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

    Кніга здольных

    Святлана Аўдзейчык

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2020
    80.39 МБ
    — Я, можа, хвалююся за цябе. Што, калі возьмуць і зачыняць цябе ў вежы замест Людвіга? Але раней за Інвентум гэтага не будзе, спачатку трэба паказаць цябе саслоўю. Так што можаш пакуль расслабіцца.
    — Вось вы дзе, — пачуў Эд знаёмы голас і, схапіўшы сурвэтку, пачаў выціраць рот.
    Яна ўпырхнула ў страўню разам з сяброўкай Алінай, і адразу па пакоі паплыў прыкра-салодкі водар язміну.
    — Рой, мы за цябе так рады, проста не перадаць, — адразу пачала яна шчабятаць. — Мы, калі сюды ішлі,
    сустрэлі Івара Калейна. Ён таксама ў камандзе, ты павінен ведаць. Дык ён сказаў, уяўляеш, быццам бы і так усе ведалі, што ты будзеш стралком, што гэта для яго не навіна — так сабе — адзін бал. А зараз паспрабуй адгадаць, каго выставіла Серпента? — дзяўчо так і распірала ад жадання падзяліцца гэтай навіной.
    Рой вырашыў не гадаць. Ён паціснуў плячыма. Каго выставіць Серпента, ён не ведаў.
    — Дзяўчынка! Уяўляеш? — трыумфальна паведаміла Яна і прызямлілася побач на лаўку. — Трэццягодка прытым! Гэта проста выдатна, што ў стралкі пачалі браць дзяўчат, не памятаю, каб такое было раней. Прынамсі, даўно не было. Але мы твае заўзятаркі. Бо калі там нейкая дзяўчына, ты сапраўды яе зловіш, — Яна шапацела не змаўкаючы, пралічваючы розныя варыянты разгортвання падзей падчас гульні.
    Галоўнай задачай для кожнай каманды было знайсці скарб і даставіць яго ў форт. Стралкі абаранялі каманду і маглі лавіць у пасткі і сеткі эдэраў і выведнікаў варожай каманды, шукалі для каманды падказкі і дадатковы рыштунак, здабыць які можна было толькі трапным стрэлам, адшукаўшы ў цяжкадаступным месцы. Але калі стралок адной каманды лавіў у пастку стралка іншай каманды, гульня аўтаматычна спынялася. Гэта быў найгоршы варыянт развіцця падзей. Стралок, злоўлены ў самым пачатку гульні ці нават у сярэдзіне, пазбаўляў сваю каманду шанцаў на перамогу і таму рабіўся ганьбай для школы.
    —Дзяўчынка, кажаш? — зацікаўлена пераглянуліся Рой з Эдам. — А як клічуць?
    — Я не ведаю, — надзьмула губкі Яна, якая была фанаткай гульні і нават збірала калекцыю каляндарыкаў з архівам мінулых гульняў, не прамінала атрымаць аўтограф у пераможцаў і бавіла час, складаючы прагнозы на гульню.
    У гэты час дзверы з шумам расчыніліся, прапускаючы новых наведнікаў.
    — Каго я бачу? — пачуўся ў іх за спінай знаёмы голас.
    Рой павярнуўся. Да іх падыходзіла кампанія з чатырох дзіэндараў Серпенты на чале з усмешлівым Адамам Лісам. 3 ім былі Вераніка і яшчэ двое — хлопец з дзяўчынай.
    — Ужо сыходзіце? — з кепікамі ў голасе пацікавіўся Ліс, паглядзеўшы на пустыя, не прыбраныя яшчэ са стала талеркі. — Насвінячылі як. А гэта ж якраз нашае ўлюбёнае месца.
    — Тут багата сталоў, — буркнуў Эд. — Толькі ўсе яны занятыя. Дарэчы, калі гэта ты паспеў завесці ў «Гняздзе» ўлюбёны стол?
    Ліс яхідна ўсміхнуўся.
    — Можа, тады, калі за гэтым сталом выйграў у цябе...
    — Ды памятаю я! — перапыніў яго Эд. Ён тут жа адвёў вочы, стараючыся не глядзець на Роя, бровы якога падскочылі ў звычайнай манеры.
    — Хадзем, Марго, — пацягнула Вераніка за рукаў сваю сяброўку.
    — Зараз пойдзем, — спыніў іх Адам. Вераніку ён дэманстратыўна ўзяў за руку.
    — Кромень, ты, кажуць, трапіў у каманду? — спытаў ён.
    Яго пранізлівы позірк затрымаўся на Яне і яе сяброўцы.
    Аліна збянтэжылася, а Яна, наадварот, вытрымала ягоны погляд і нават пачала з цікаўнасцю разглядаць усю кампанію.
    — I нават не эдэрам, а стралком? Гэта так? — ацаніўшы ўвагу дзяўчатак з варожай школы як камплімент сваёй асобе, пачаў красавацца Ліс.
    Рой запытальна выгнуў брыво, даючы зразумець, што калі гэта і так, ён не мае намеру абмяркоўваць свой удзел абы з кім.
    — А табе якая справа? — адказаў замест яго Астравух. — Хочаш папрасіць пратэкцыі на гульні? Каб цябе не зашыпавалі незнарок?
    — He лезь, Астравух! — злосна бліснуў на яго сваімі чорнымі хуткімі вачыма Ліс. — Няхай ён мне сам скажа. Памятаю, у апошнюю нашую сустрэчу ён быў вельмі красамоўны.
    Рой усміхнуўся.
    — Лічыш, нам ёсць пра што гаварыць? — спакойна запытаўся ён.
    Яна з Алінай хіхікнулі. Ліс збялеў.
    — Ты мне надакучыў Кромень, — сказаў ён, прыжмурыўшыся. — Ты стаў мне зачаста трапляцца. Скажы дзякуй гэтым малышкам, — ён перавёў погляд на Яну з Алінай, — а то я з табой зусім бы па-іншаму пагутарыў. — Ён дэманстратыўна развярнуўся.
    — Хадзем, пашукаем лепшае месца, — падштурхнуў ён да выхаду сваіх спадарожнікаў.
    Вераніка паспрабавала абурыцца, але, убачыўшы, што за сталом зноў аднавілася перапыненая іх з’яўленнем размова, не марудзячы, першай накіравалася да дзвярэй.
    — Пачакайце! — раптам нагнаў іх вокрык.
    Яны ўсе разам павярнуліся. Да іх падыходзіла адна з гэтых бесталковых малышак.
    —Мяне Яна клічуць,—пераадолеўшы нясмеласць, працягнула яна далонь Лісу. Ён здзіўлена ўсміхнуўся, прычым не ёй, а ўмомант счырванеламу Эду, і падміргнуў яму.
    — Шчаслівы пазнаёміцца.
    Далонька Яны надоўга затрымалася ў руках Ліса. Яна і не спяшалася яе забіраць.
    — А гэта мая сяброўка, — яшчэ болып здзівіўшы ўсіх, працягвала Яна, прымусіўшы баязлівую Аліну ўстаць і таксама пазнаёміцца. Аліна пачырванела і ледзь змагла вымавіць сваё імя, чым прывяла Ліса ў поўнае захапленне.
    — Роя і Эдыяна вы ўжо ведаеце? — спытала Яна.
    — Што яна робіць? — прастагнаў Эд, абхапіўшы рукамі галаву.
    Ліс атрымліваў ад таго, што адбываецца, яўнае задавальненне.
    — Мы проста настолькі даўнія сябры, што нават і падумаць страшна.
    — Страшна — слушнае слова, — згодна кіўнуў Эд.
    — А мы аматаркі гульні, — падііпурхнуўшы Аліну ў бок, паведаміла Яна. — Да пачатку гульні мы выпускаем плакат, каб падтрымаць нашую каманду.
    Глеб пырснуў ад смеху, але адразу ж змоўк, атрымаўшы штурхаля. Ліс слухаў Яну з усёй магчымай для яго сур’ёзнасцю.
    — Вашай камандзе... нерэальна... пашанцавала, — вымавіў ён з перапынкамі. — 3 такой падтрымкай, — ён запрасіў Яну за вольны столік. — I што ў сувязі з гэтым вы хацелі ў мяне запытаць, мілае стварэнне?
    — Калі ўжо ты зваліш, яна хацела запытаць! — не вытрымаў і падняўся Эд.
    — Вушасты! He лезь, а? — не зірнуўшы на яго, нядбайна кінуў Ліс. — Ці не бачыш? У дзяўчынкі пытанні ёсць. Праўда?
    Яна кіўнула.
    — Справа ў тым, — забалбатала Яна, — што мы заўсёды, колькі сябе памятаем, сочым за гульнёй.
    Яна глядзела на спадарожнікаў Адама і, бачачы, што тыя зацікаўлена слухаюць — насамрэч яны імкнуліся захаваць сур’ёзны выгляд, — працягнула:
    — Нам вельмі важна ведаць склад вашай каманды. У нас ёсць цікавая ідэя з афармленнем плаката. Хочацца зрабіць фонавы малюнак з асноўнымі гульцамі ў стылі «Хто — каго?». Ну вы, напэўна, разумееце, пра што гаворка?
    — Мы выдатна разумеем, пра што гаворка, — запэўніў яе Ліс. — Я вам дапамагу. Абавязкова. А магу нават папазіраваць для вашага, так бы мовіць, плаката. Я, дарэчы, таксама ўдзельнічаю, — дадаў ён. —
    Ужо трэці раз. I кожны год у асноўным складзе. Ёсць дзе занатаваць?
    — Ёсць, — палезла ў сумку Яна.
    Ліс пераглянуўся з Глебам. Абодва ўжо спадзяваліся на цікавы пераказ гэтай гісторыі ў добрай кампаніі.
    — Ну ўсё, хопіць! — Рой падняўся, не жадаючы цярпець тое, што адбывалася.
    — Сыходзім.
    Ён паспрабаваў узяць Яну за руку. Аліна і Эд таксама падняліся следам за ім.
    — Пачакай, — спыніў яго Ліс. — Ці не бачыш, дзяўчына важную справу робіць.
    Ён сядзеў, нядбайна разваліўшыся на крэсле, расклаўшы рукі на спінкі двух суседніх крэслаў, і адчуваў найвялікшае задавальненне. Гэта было бачна ўсім без выключэння.
    — Сядай з намі.
    Ліс, усміхнуўшыся амаль па-сяброўску, зычліва высунуў крэсла побач з сабой. Рой яго праігнараваў хмурна назіраючы, як Яна корпаецца ў сваёй сумцы.
    — Вось, — знайшла яна нарэшце нататнік.
    — А ці праўда, што ў вас стралком будзе дзяўчына? Упершыню за апошнія дзесяць гадоў?
    Мясцовы слуга прынёс ёй чарніліцу, і яна стала хутка страчыць у сваім нататніку.
    Ліс шматзначна паглядзеў у бок Веранікі.
    — О, так! Вы, дарэчы, можаце з ёй пазнаёміцца. Вось яна — Вераніка Ундрыц.
    Рой пры гэтых словах са здзіўленнем паглядзеў на Вераніку.
    — Гэта праўда? Ты будзеш стралком? — бровы ў Роя папаўзлі ўверх. — Ты ж яшчэ нядаўна... — ён сумеўся.
    — Што? — рашуча паглядзела яму ў вочы Вераніка.
    — Нічога, — не адважыўся ён нагадаць ёй пра сцэну ў бібліятэцы. — Але ты яшчэ можаш адмовіцца, — сам не ведаючы чаму, сказаў ён і адразу ж пашкадаваў аб гэтым.
    — Навошта? — абражана ўзняла падбароддзе Вераніка. — Ты ўжо паспеў уявіць, што я для цябе — лёгкая здабыча?
    — Паглядзім. Але ведай, што на гульні я не буду табе дапамагаць, як тады, дома...
    Ліс насцярожана назіраў за імі.
    — Хвіліначку! Пра што гэта ён тут кажа? Ён што? Ізноў прыходзіў да цябе дамоў? — Ліс перавёў позірк з Веранікі на Роя. — Якога чорта ты зноў сунуўся да яе дадому?
    — Ну дакладна не для таго, каб з табой пабачыцца! — усміхнуўся Рой.
    Ліс кінуў на Вераніку злосны позірк, ад чаго ў яе душы паднялася хваля абурэння.
    Што гэты Ліс сабе ўявіў? Тое, што яна пагадзілася пайсці з ім на баль да Краца, не дае яму права абыходзіцца з ёй, як з уласнасцю! I як на ліха, трэба ж было ім з Марго сустрэць Ліса з Глебам па дарозе сюды! Зараз Рой яшчэ падумае, што ў яе з Лісам нейкія там адносіны!
    — Кромень, — тым часам падняўся Ліс, знарок адкінуўшы ў бок крэсла, з-за чаго тое з грукатам павалілася. — Я ж цябе папярэджваў, каб ты не трапляўся мне на шляху так часта? Ты ж не такі дурань, якім хочаш здавацца, так? У іншым выпадку я гатовы цябе адукаваць... Па-сяброўску, — сказаў ён, наўмысна расцягваючы словы. — Толькі не тут. I не цяпер.
    — Буду чакаць з нецярпеннем.
    — He трэба, Рой, ты ж бачыш, ён цябе знарок правакуе, — Эд схапіў сябра за плячо і пачаў горача пераконваць. — Калі даведаюцца, што была бойка, гэта дрэнна скончыцца. Ён жа толькі гэтага і дамагаецца.
    — He лезь, вушасцік, мо шчэ вакантнае месца стралка вызваліцца, — адпіхнуў яго Глеб. — Раптам табе дастанецца?
    Эд ледзьве не ўпаў, наляцеўшы на стол, за якім паранейшаму сядзела, зачаравана слухаючы размову, Яна.
    — Яны што, будуць біцца? — захопленым шэптам спытала яна, перавёўшы позірк сваіх бліскучых вачэй на Эдзі.
    — А ну, хопіць! — прыкрыкнуў ён на яе.
    Ён вырваў з яе перапэцканых атрамантам рук сумку і пяро, якое яна ў хваляванні пачала грызці. Затым, схапіўшы абедзвюх дзяўчат за рукі, Эд выштурхаў іх на вуліцу.