Кніга здольных
Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
— У цябе ж... няма яго? — яна напружана ўглядалася ў ягоныя вочы. — Няма... Сакрума? Хоць...
— Што? — прыспешыў яе Рой.
— Ды так, — адмахнулася Вераніка. — Я разумею, што гэта немагчыма, — абыякавым тонам зазначыла яна і скіравала позірк у акно.
— Чаму?
Вераніка паціснула плячыма.
— Усе вераць, што ён адкрыецца толькі таму, хто будзе годны прыняць яго і выкарыстаць па прызначэнні.
— А я, значыцца, — зларадна пацікавіўся Рой, — ніяк не адпавядаю ролі гэтага героя?
He адрываючы пагляду ад акна, Вераніка пахістала галавой.
— Цікава, а хто, на тваю думку, здолеў бы правільна ўжыць Сакрум? — з абурэннем спытаў Рой.
Вераніка сустрэлася з ім позіркам.
— Я б змагла.
— Сапраўды?!
Яна кіўнула.
— I як бы ты гэта зрабіла?
— Я б яго знішчыла, — ціха, але рашуча прамовіла Вераніка. Яна паглядзела на яго сваімі смарагдавымі — як заўсёды бывала з ёй у хвіліны гневу — вачыма.
Рой здзіўлена замёр, назіраючы, як сцяблінкі полымя, што палала ў каміне, дрыжаць у яе зрэнках.
— Сакрум нельга знішчыць, — працягла прамовіў ён.
— Я ведаю. Таму што ён не быў знойдзены. Усе гэтыя выдумкі пра Сакрум — не болын, чым спосаб прымусіць нас маўчаць і верыць у тое, што ён выратуе нас ад ператварэння. Ненавіджу ўсё, што з ім звязана! — Вераніка паднялася і пачала нервова перабіраць камяні з ягонай калекцыі. — Сакрум... Сакрум... Ён адабраў у мяне нармальную сям’ю, і не ў мяне адной! У Ларборы ёсць сем’і, у якіх ніколі не было пронгаў, а ёсць такія, дзе амаль усе ператвараюцца. Я бачыла, як гэта адбываецца. Усе, усе, хто стаў пронгам, — усе яны верылі ў Сакрум! У тое, што ён ёсць і пры неабходнасці іх уратуе! Пустышка!
Рой павярнуўся да агню.
— Увогуле, ніхго не ведае, чаму мы робімся пронгамі. Гэта індыкатар нашай неадпаведнасці. Мы робім
нешта такое, што не адпавядае існасці дзіэндара, і гэты ўчынак скажае нас.
— Ой, ну досыць ужо! — перапыніла яго Вераніка. — Цяпер я бачу, што тэорыю вам выкладаюць гэтаксама, як і нам.
— Я проста хацеў сказаць...
— Я зразумела, ты, як і ўсе, верыш у гэтую лухту з пронгамі. А я — не. Гэта не выпадковасць. I гэтыя ператварэнні выглядаюць так...
— Як?
— He ведаю, як растлумачыць. Нібы хтосьці выкрасліў чалавека. Ператварыў Адмыслова. Калі гэта робіць Дэркус, то я і яго ненавіджу.
— He гавары так!
— Ты ніколі не думаў пра гэта?
— He думаў.
— Зрэшты, я і не сумнявалася, — прамовіла Вераніка. — Дзіўна, што такую галаву, як у цябе, увогуле наведваюць думкі.
— Можа, хопіць?
— Хопіць, — працадзіла скрозь зубы Вераніка, і з хвіліну яны маўчалі. — А што за рэч ты хаваеш у сябе, Эд пра яе ўзгадваў у нас дома, памятаеш? Нейкі рарытэт? — адарваўшы погляд ад сузірання агню ў каміне, пацікавілася Вераніка.
Рой падняўся, дастаў са схову каля ложка яйка якула і, узважыўшы яго ў руцэ, перакаціў у далонь Веранікі.
— Што гэта? — камень асаблівага захаплення ў яе не выклікаў, але, патрымаўшы яго ў руцэ, Вераніка адчула, як быццам знутры каменя пачуўся нейкі грук.
Яна здзіўлена паглядзела на Роя.
— Гэта мой гадаванец, — растлумачыў ён. — Мяркуючы па ўсіх прыкметах, мусіць хутка вылупіцца.
Рой на імгненне нахмурыўся. Насамрэч ён спадзяваўся, што гэта здарыцца не вельмі хутка, сама меней не раней, чым ён здолее даведацца пра якулаў больш дэталёва. Ён скалануўся ад думкі, якую пачвару прыгрэў у сябе дома, асабліва калі ўлічыць, што ягоныя бацькі былі ўпэўненыя, што яйка даўно ў Мергіёла.
— Гэта будзе нейкае гпушаня? — з усмешкаю спытала Вераніка.
— Так. Птушаня. Вельмі рэдкага віду... — Рой замаўчаў на хаду выдумляючы від птушак, каб ягоны аповед выглядаў пераканаўча. — 3 роду лятучых яшчараў, — выдаў ён. — Гэта якул. Той самы, міфічны. А раз мы ўжо высветлілі, што тэорыю нам выкладаюць аднолькава, ты павінна ведаць, хто гэта такія.
— О! — толькі і змагла сказаць Вераніка. Ёй з цяжкасцю ўдавалася стрымліваць смех.
— Якулы — гэта сапраўды вельмі рэдкія... «птушкі». А навошта ён табе?
—Ды так, трапіў выпадкова. Але ўвогуле я планую на ім лятаць.
Вераніка ўжо засмяялася, не стрымліваючыся.
—Я думаю, што гэта менавіта тое, што якулы больш за ўсё любяць, — каб на іх лёталі!
— Але мы ж не скажам яму, што ён — крыважэрны цмок. Калі можна ўтаймаваць дзікіх коней, значыцца, і якулаў можна прыручыць.
Вераніка з усмешкай пахістала галавой.
— Так. 3 той толькі розніцай, што дзікія коні рэальна існуюць.
Вераніка кінула яму яйка, Рой спрытна злавіў яго.
— Асцярожней!
— Ты зусім як мой бацька, — абыякава паціснула плячыма Вераніка. — Ён таксама трасецца над кожным бескарысным каменьчыкам.
— Гэта не бескарысны каменьчык, — паправіў яе Рой. — Гэта прэтэндэнт на ролю Сакрума.
— Ведаю-ведаю, — адмахнулася Вераніка. — Якулы — слугі Дэркуса. Многія лічаць іх галоўным звяном у разгадцы таямніцы Сакрума — роўна як і Чорную слязу, і таго загадкавага персанажа, які расшыфруе прадказанне і якім, трэба меркаваць, ты сябе ўжо прызначыў?
Рой пачаў варушыць вуголле ў каміне. У яго не было загадзя падрыхтаванага адказу.
— Чаму не?
— Ну, яшчэ б ты стаў гэта адмаўляць! А я вось думаю, што Дэркус пашукае для гэтай ролі каго-небудзь больш сціплага.
— Шкада цябе расчароўваць.
— He шкадуй. Я ўжо даўно зразумела, які ты... — яна памаўчала секунду.
Рой дапытліва выгнуў брыво, прапаноўваючы ёй дагаварыць. Яна шумна выдыхнула:
— Невыносны!
— Сапраўды! — згодна кіўнуў Рой.
— Самаўпэўнены!
— Гэта дрэнна?
— Самазадаволены!
— He бачу праблемы.
— Індык!
Рой скептычна паморшчыўся.
— Вось тут бы я запярэчыў. Па-першае, я на яго зусім не падобны, а па-другое, мне даспадобы іншая птушка.
— А! Якул? — яхідна адгукнулася Вераніка.
— He, той, хто на нашай эмблеме, мне падабаецца больш.
— Няўжо? — Вераніка ўсміхнулася. — Ты да яго не падобны!
— Hi кроплі?
Яна пакруціла галавой.
— Я думаю, табе варта лепш прыгледзецца, — Рой рэзка павярнуўся, наблізіўшы да яе свой твар. — Так лепш відаць?
— Так, нашмат, — шэптам адгукнулася Вераніка і адскочыла. — Мне, напэўна, пара ўжо.
Большую палову дарогі яны ішлі моўчкі. Кожны паглыбіўся ў свае думкі. Рою не давала спакою тое, што ён пачуў ад Веранікі, — ён не мог уявіць, што яна так адмоўна ставіцца да Сакрума, але паверыць, што яна сказала ўсё гэта, толькі каб падражніць яго, ён таксама не мог.
— Дарэчы, гульня ўжо праз тыдзень, — нагадаў ён, парушыўшы маўчанне. — Слухай, давай дамовімся, што гэта проста гульня. Калі што, ты не будзеш на мяне злавацца? — ён запытальна зірнуў на яе.
— Нават не спадзявайся. Пагатоў, у цябе будзе значна болей падстаў для крыўды! Я, калі шчыра, не збіраюся бадзяцца сярод гэтых каранёў да вечара. А злавіць цябе — адзіны спосаб скончыць гэтую гульню хутчэй.
Рой усміхнуўся.
— Ну раз табе важна як найхутчэй выйсці з гульні, можаш ужо планаваць сабе занятак на вечар. Я выведу цябе вельмі хутка, вось толькі не абяцаю, што табе гэта спадабаецца. Матляцца ў пастцы дагары нагамі — не самая прыемная перспектыва.
Вераніка выглядала відавочна расчараванай.
— Як шкада, што ў мяне не будзе магчымасці самой пераканацца ў гэтым.
— I ўсё ж я хацеў бы, каб замест цябе прызначылі кагосьці больш падрыхтаванага, — спакойна азваўся Рой.
— Я цалкам падрыхтаваная, — з выклікам адказала дзяўчына.
— Ну, калі ты маеш на ўвазе, што падрыхгавалася да гадавога іспыту, — хітра ўсміхнуўшыся (ужо сцямнела, і Вераніка заўважыла, як у цемры бліснула ягоная ўсмешка), прамовіў Рой, — тады зразумела.
— Што?!
— Нічога. Проста вы... прайграеце на гэты раз.
Ён вымавіў гэта так нахабна, без ценю сумневу, што трываць ужо было недаравальна: параза ў гульні не толькі пазбаўляла права на міраіт, але і абавязвала здаваць гадавы іспыт.
Яны якраз падышлі да дому Веранікі. Падняўшыся на ганак, яна рэзка павярнулася, каб нарэшце годна
адказаць яму, але Рой, падняўшыся следам за ёй і наблізіўшыся амаль ушчыльную, паклаў адну руку на дзвярное кальцо, другой жа ўхапіўся за парэнчы ганка, ад чаго Вераніка страціла магчымасць выйсці.
Вераніка пацягнулася рукой да кальца, але грукнуць не паспела, Рой накрыў яе пахаладнелыя пальцы сваёй рукой.
— Пусці! — выдыхнула яна.
Замест гэтага ён нахіліўся зусім блізка і дакрануўся вуснамі да яе шчакі. Вераніка замерла, патыліцай упнулася ў дзверы, Рой выпусціў дзвярное кальцо, ад чаго яно глуха бразнула, і, узяўшы яе твар у далоні, пацалаваў. Пацалунак доўжыўся ўсяго некалькі секунд, а затым у доме пачуліся гулкія крокі. He чакаючы, пакуль дзверы адчыняцца, Рой выпусціў Вераніку і, пераваліўшыся праз парэнчы ганка, знік у цемры.
Калі дзверы за дзяўчынай зачыніліся, ад суседняга дома аддзяліўся цень. Чалавек у плашчы, з капюшонам, які не дазваляў убачыць ягоны твар, зрабіў некалькі крокаў у бок дома Ундрыца, але, мабыць, перадумаў, рэзка павярнуўся і бясшумна схаваўся за кутом агароджы.
Зднойчы
Ў ПІСІНАЙ НАРЫ
Ён быў стары.
Ён шмат што бачыў. I шмат што ведаў. Зашмат для чалавека, але больш за ўсё пра чалавека. А таму ён ненавідзеў людзей. А заадно і сябе за гэтае пачуццё. Ён жадаў быць абыякавым. Хацеў бы проста адчуваць раздражненне да людзей. Альбо жаль. Але не нянавісць. Нянавісць была для яго высокім пачуццём, якое ён не хацеў марнаваць на бездапаможных прадстаўнікоў чалавечага роду. Тым больш, што нічога агульнага з імі ён не меў. Прыналежнасць да расы людзей была для яго простай умоўнасцю.
Ён быў іншым — адным з агрыяў. Ён быў іх аграем, іх уладаром.
Ён бярог сілы. Ніхто не павінен здагадацца, што яны пакідаюць яго. Агрыі хвалююцца. Яны адчуваюць, што ёсць пераемнік. Але яны не даведаюцца, хто ён. Сама меней, да таго моманту, пакуль ён не стане такім жа шаўковым, як ягоная маці. Дурніца.
Так і не змагла скарыстацца сваёй сілай. Хлапчук — іншая справа. Нешта ў ім насцярожвала. Гэтае нешта палохала, прымушала часцей біцца сэрца, сціскаць кулакі і ў бяссільнай злосці скрыгатаць зубамі.
Меер ніж не мог зразумець, што менавіта. Пачуццё было размытым. Імглістым. I вельмі трывожным. Як абрыўкі начнога кашмару, як непрыемныя крыкі чаек, як глыбока схаваныя крыўды. Меер здагадваўся, за што ён будзе ненавідзець яго. Новага аграя і свайго ўнука... За крылы.
♦ ♦ ♦
Лісіная нара нездарма карысталася благой славай у горадзе. У кола заўсёдных наведнікаў гэтай сумнеўнай установы ўваходзілі як бездары, так і нобілі. Усе яны з’яўляліся тут дзеля гульні ў лапідыс. I, бадай, гэта было адзінае месца ў горадзе, куды бязбоязна сцякаліся пронгі. А таму — менавіта тут адбываліся самыя займальныя гульні, пра вынікі якіх на другі дзень ведала палова насельніцтва Ларбора. Пронгі прыносілі ў Лісіную нару не проста каштоўныя камяні. Яны здабывалі ў зямных нетрах настолькі рэдкія асобнікі, што калекцыянеры трацілі розум ад зайздрасці. He баючыся за сваю рэпутацыю, гэтыя спадары з’яўляліся сюды, шчыльна захінуўшыся ў плашчы, выбіралі столікі падалей ад шумных кампаній і назіралі за гульнёй з той толькі мэтай, каб убачыць, хто ў выніку атрымае той ці іншы камень. Выйграць у пронга было цяжка. Яны выстаўлялі ў заклад бясцэнныя камяні, што абавязвала іх напарнікаў па гульні