Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

Кніга здольных

Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
80.39 МБ
— Можа, лепш снедаць без маскі? — усміхнуўся бацька, калі яна, цалкам апранутая, села за стол.
Яна збянтэжана сцягнула маску і, адкусіўшы кавалак бутэрброда, запіла яго глытком кавы.
— За каго заўзець будзеш? — запытальна паглядзела на бацьку Вераніка.
— Што за пытанне, — пакрыўдзіўся Ундрыц. — Вядома ж, за цябе.
— Ну, я проста так спытала, — задаволеная, усміхнулася яна. — Сам падумай: Мергіёл — твой сябар і Геа — сябар. А гэта — варожая каманда.
— А ў цябе выпадкова няма сяброў у варожай камандзе? — хітра паглядзеў на яе бацька. Вераніка папярхнулася і перабольшана доўга кашляла, маючы намер выйграць час, каб не адказваць.
Але бацька не збіраўся пакідаць гэтае пытанне без адказу.
— Кромень, да прыкладу? Ці я памыляюся?
Вераніка хмурна паглядзела на яго.
— Нічога такога.
— Значыцца, мне падалося, — зрабіўшы выгляд, што паглыбіўся ў чытанне, а насамрэч краем вока назіраючы за дачкой, сказаў Ундрыц.
Вераніка дэманстратыўна адсунула талерку і рашуча паднялася з-за стала.
♦ ♦ ♦
У Карнігардзе ўжо было шмат народу.
Эд, хоць і не ўдзельнічаў у гульні, але таксама быў тут. Ён старанна кансультаваў Роя, які з усмешкай слухаў ягоныя парады.
Рой прыкмеціў краем вока стралка варожай каманды, і ўсмешка сышла з ягонага твару. Яму не хацелася,
каб гэтая гульня неяк паўплывала на яго адносіны з Веранікай.
— Вераніка? — да яе падышла Марго. — Як настрой? — дзяўчына старалася выглядаць спакойнай.
— Выдатна, — схлусіла тая.
Вераніка ўбачыла, што Рой толькі што назіраў за ёй і тут жа адвярнуўся, варта было ёй зірнуць у ягоны бок.
Марго таксама заўважыла іх позіркі.
— О! Кромень на цябе глядзіць, — з хітрым выразам твару паведаміла яна. — Ну вось! Адвярнуўся.
Марго расчаравана чмыхнула і надзела маску.
Вераніка пачырванела.
— Табе здалося, — задаволеная, што твар яе таксама абаронены маскай, буркнула яна.
— Слухай! He трэба гэтай канспірацыі, — пакрыўджана паглядзела на яе Марго. Мабыць, яе так і распірала ад цікаўнасці.
— Ты як-небудзь раскажаш мне, што ў вас з гэтым Роем? — яна красамоўна падміргнула сяброўцы.
— Няма чаго распавядаць, — прамармытала Вераніка.
— Так я табе і паверыла, — Марго зрабіла вялікія вочы, дэманстратыўна закрыла рот «на замок» і адышла да астатніх эдэраў. Неўзабаве і Вераніка пайшла атрымаць інструктаж ад Крыварука.
Да Эда падышоў Ліс.
— Ну што, Астравушык? — здзекліва запытаўся ён. — He трапіў у каманду? Напэўна, мала кашы еў.
Жарт здаўся ягоным сябрам вельмі дасціпным, бо яны ўсе зарагаталі, а Эд пачырванеў і ўцягнуў жывот. У гэты момант Крац убачыў Алісу. Яго бледны твар сказіла драпежная грымаса. Яму карцела дабрацца да Геа, але і з іншымі сведкамі сваёй ганьбы ён быў не супраць паквітацца.
— Даўно не бачыліся, — падышоў ён да яе збоку.
Аліса ў гэты момант размаўляла з Цімурам, у іх на адзенні былі чорныя спражкі з нумарам 100. Яна скептычна агледзела Клаўса.
— Ты трапіў у каманду? Небаракі, вам не пазайздросціш. Цэліцца хоць навучыўся?
— У цябе будзе магчымасць пераканацца ў гэтым.
— Чакаю з нецярпеннем.
Аліса надзела маску, не жадаючы ўступаць з Крацам у далейшыя размовы. Ягоная спражка эдэра з нумарам 50 сведчыла сама за сябе.
— Дзіўна, што ў вас столькі дзяўчатак у камандзе, — паглыбіўся ў небяспечнае рэчышча Крац. — He было каго набраць у каманду. Вядомая рэч, — ён павярнуўся да Цімура. — Бралі ўсіх, хто трапіўся пад руку.
Клаўс нарываўся. Алісе не хацелася марнаваць на яго старанна сабраныя перад гульнёй сілы.
— Чаго здзіўляцца, у Аквілу ідзе вучыцца ўсякая набрыдзь. Усё тое смецце, што не прынялі ў Серпенту і...
— Ты можаш ужо выбіраць сабе новы парык, Крац, — імкнучыся стрымаць раздражненне, пра-
мовіў Цімур. — Сёння я сам пагалю тваю верхавіну, калі нядаўні выпадак табе не прачысціў розум.
Ён дэманстратыўна загнаў у напрыдалоннік адзін за адным тры шыпы і хруснуў пальцамі. Крац не паспеў адказаць ва ўласцівай яму манеры. Да іх набліжаўся Геа, каб даць апошнія інструкцыі сваёй камандзе. Ён бегла слізгануў па твары Клаўса, пазнаў яго і затрымаў позірк на ягоных валасах. Следу ад шыпа, якім ён некалі ўзнагародзіў яго, амаль не было відаць.
— Ого! Ты ў камандзе? Няўжо рэверсам авалодаў? Пахвальна.
Крац не ацаніў яго жартаўлівы тон. Ён з нянавісцю прайшоўся позіркам па ўсіх траіх і адышоў з напышлівым выглядам.
Кінулі жэрабя. Першай у Карнігард адправілася каманда Серпенты.
3 розніцай у дзесяць хвілін за імі павінна была спусціцца каманда Аквілы. Застаўшыся сам-насам са сваімі, Геа выкарыстаў некалькі хвілін дзеля апошніх настаўленняў.
— Памятайце! Гэта толькі гульня, якая ідзе па правілах. Першы, хто парушыць іх, будзе выключаны з гульні. Нагадваю, — працягнуў Геа, — вашыя снарады павінны ляцець толькі ў цэль. Вашая цэль — спражка суперніка. Паранены альбо забіты ўдзельнік — гэта той, у каго збітая спражка. Ён нікуды не сыходзіць. Ягоная задача — чакаць эдэраў, якія яго вынесуць з поля. I памятайце, вашая задача — знайсці скарб, а не пабіцца. Па гуку ражка гульня спыняецца
неадкладна, усе пакідаюць Карнігард. Пытанні? — Геа задаволена прыслухаўся да цішыні. — Ну што ж, тады — наперад!
— Арол мух не ловіць! — адказаў яму дружны строй галасоў, і каманда Аквілы нырнула ў зараснікі Карнігарда.
Рой большасць часу павінен быў заставацца адзін. Ён адразу знайшоў зацішнае месца, як след прыгледзеўся і дастаў мапу. Гульнявое поле нагадвала сваімі абрысамі ліст трыгасу. Самая працяглая мяжа, якая ўтварала паўкола, праходзіла па краі глыбокай цясніны. Вядома, выйсці за гэтую мяжу было немагчыма па натуральных прычынах.
Тры прыкладна аднолькавыя, выцягнутыя амаль у форме трохпальцай рукі, сектары на мапе былі пазначаныя на вяршынях крыжыкамі.
«Тут падказкі», — сцяміў Рой.
Акрамя гэтага, на яго долю было адведзена каля іузіна сетак і пастак. Усе яны «страхавалі» схаваныя падказкі для варожай каманды.
Ён пастараўся запомніць на плане свае мішэні, замаскіраваныя пад шышкі, камяні і галінкі. Мясцовасць ён добра вывучыў яшчэ да пачатку гульні, а таму, не выходзячы са свайго сховішча, ён адразу ўбачыў адну сетку. Гэта быў гуз на хвойным дрэве. Само дрэва незразумелым чынам падзяляла суседства з велізарным, дзіўна закручаным трыгасам. Паглядзеўшы яшчэ крыху па баках, Рой запрыкмеціў пастку. Яна была так схавана ў маладых спляценнях,
што без плана ён ніколі б не здагадаўся пра яе існаванне. Каб хутка зарыентавацца ў выпадку неабходнасці, ён, пакуль гульня яшчэ не набрала тэмп, прабегся па полі і запрыкмеціў усе месцы сваіх патэнцыйных стрэлаў. Цяпер ягонай задачай было, дзенебудзь стаіўшыся, чакаць ахвяру, якая не ведала пра небяспеку ў выглядзе сеткі ў сябе над галавой.
I гэтая ахвяра не прымусіла сябе доўга чакаць.
Рой сядзеў на галіне, адкуль было добра відаць адну вельмі прывабную пячору. На шляху да яе, на выступе, расло тое самае хваёвае дрэва, з гузам. Выведнік Серпенты якраз вырашыў праверыць гэтую пячору. Рой кінуў сваё пяро ў той момант, калі серпентаец быў яшчэ на паўдарозе да мэты. Пакуль гуз разгарнуўся ў сетку, няшчасны паспеў дабегчы да ўваходу і, войкнуўшы, зваліўся. Сетка накрыла яго з галавой. Эдэры зафіксавалі гэта — з кожным з выведнікаў было па два памагатыя — і панеслі ахвяру з поля.
Каманда Аквілы адкрыла рахунак. Але доступ у пячору цяпер быў адкрыты, што дазволіла наступнаму выведніку ўжо без асаблівай рызыкі вынесці адтуль першую падказку.
За дзве гадзіны сем удзельнікаў пакінулі гульню.
Двое серпентайцаў сталі здабычай Роя. Яшчэ двое — на рахунку выведнікаў Аквілы. Сярод іх быў адзін з варожых выведнікаў — Хвост. Серпента пажывілася за гульню адным выведнікам — злавілі Крыса. Гэта была здабыча Веранікі.
«Малайчына!» — падумаў Рой, са шкадаваннем назіраючы, як Крыса панеслі з поля. Яшчэ на рахунку серпентайцаў былі два эдэры Аквілы, што паплаціліся сваімі спражкамі падчас бою.
Але ўсё роўна Аквіла пакуль дамінавала. Нягледзячы на тое, што Геа рупліва папрацаваў над мапай, каманды здолелі знайсці амаль усе падказкі. Вырашыўшы дапамагчы сябрам з іх расшыфроўкай, Рой, рухаючыся пераважна ў верхнім ярусе — над гульнявым полем, пабег шукаць Цімура — капітана сваёй каманды. Яму трэба было перабегчы адкрытую пляцоўку, і ён, не заўважыўшы нічога небяспечнага, ухапіўся за адну з ліян трыгасу і споўз уніз. Пераскочыўшы цераз невялікі раўчук, ён пачаў падымацца па стромым схіле, і тут ягоную ўвагу прыцягнуў меладычны свіст сярпа.
Ён падняў галаву. 3 вышыні схілу, на які ён лез, ляцела на яго, разгарнуўшыся, сетка. У яго і секунды для манеўраў не было.
Ён закрычаў ад напружання, усімі сіламі імкнучыся ўціснуцца, уліцца ў схіл. У яго атрымалася: сетка, мякка закрануўшы патыліцу, звалілася, пустая, уніз.
Рой павярнуўся. На тым высокім уступе, які ён нядаўна пакінуў, каб перабрацца сюды, стаяла, склаўттты рукі на грудзях, Вераніка. Яна панура глядзела на пустую сетку.
— Выдатны стрэл! — пракрычаў Рой.
Вераніка не адказала — прыгнуўшыся, яна пачала спускацца і знікла за схілам.
Рой знайшоў каманду сваіх выведнікаў. Паставіўшы эдэра вартавым, яны арганізавалі савет. Большую частку падказак яны ўжо адгадалі. Заставалася яшчэ трохі паламаць галаву. Цяпер каманда Аквілы сядзела і разважала над адной з падказак.
Менавіта ў такім стане іх і заспеў Рой.
— Заходзь! — паклікаў яго Цімур, калі Рой увайшоў у іх таемнае логава.
— Што гэта? — кіўнуў Рой на пчаліныя соты, што ляжалі на камені, які служыў сталом. Усе згрупаваліся вакол і выказвалі ўголас самыя розныя версіі.
— Гэта падказка, — шэптам паведаміў Рою Калейн.
— Апошняя, — не ўзнімаючы галавы, якая задуменна спачывала на складзеных руках, дадала Аліса.
Рой шматзначна фыркнуў. Значыць, апошняя. За ёй толькі скарб.
— I як поспехі? — не асабліва разлічваючы на фантан ідэй, пацікавіўся ён.
— Калі нам трэба злавіць і прынесці ім пчаліны рой, то я — пас! — прамовіў Алег. Кавалак сотаў пры гэтых словах ён адправіў сабе ў рот. — У мяне алергія на пчол.
— Яно і відаць, — ухмыльнуўся Рой, назіраючы, як Алег знішчае алергенны прадукт.
— He, сур’ёзна, — выціраючы рукі жмутком лісця, забалбатаў Алег. — Я ад іх чырванею, скура свярбіць і пакрываецца пухірамі, і...
— I яны лопаюцца... — працягнуў Івар.