• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

    Кніга здольных

    Святлана Аўдзейчык

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2020
    80.39 МБ
    — Сумняюся. Хутчэй за ўсё, старонкі на дне разам з іх выкрадальнікам.
    Ундрыц махнуў рукой.
    — Гэта адно і тое. Хто бачыў кнігу? — ён абвёў вачыма сяброў. — Наколькі яна пацярпела?
    Мергіёл паціснуў плячыма.
    —Я бачыў. Але пасля Электус зачыніў вежу і даслаў туды некалькі тузінаў вернікаў. He прабрацца без спецыяльнага дазволу. Наколькі я магу меркаваць — ён выразаў апошнія старонкі на ветусе. Самае важнае. Апошнія запісы, зробленыя пасля знікнення Дэркуса.
    Хутчэй за ўсё, там змяшчаліся прадказанні, якія тычацца Сакрума.
    — I менавіта цяпер, калі з’яўляецца нехта, здольны прачытаць іх! — Ундрыц абхапіў галаву рукамі. — Як мы маглі быць настолькі легкадумнымі?!
    — Ветус ёсць не толькі ў Спадчыне.
    Некалькі пар вачэй разам утаропіліся ў Роя.
    — Гэтая мова паўсюль. Цяпер я бачу яе ўсюды, нават на прадметах, якія раней здаваліся мне самымі звычайнымі. Дарэчы, на той самай фрэсцы, якая захоўваецца ў бібліятэцы, таксама ёсць надпіс на ветусе.
    Ундрыц скептычна скрывіўся.
    — I што ж там напісана?
    Рой панура паглядзеў на яго, потым працягнуў руку да аркуша паперы, што ляжаў на стале, і хутка пачаў запаўняць яго рыскамі, прамымі і выгнутымі лініямі, што перасякаліся пад рознымі вугламі. Агулам гэта ўспрымалася як мудрагелісты малюнак.
    — Што гэта?
    — Меч і пяро змагаюцца за адно.
    — Хіба мы ўжо не сталі сведкамі падзей, якія чакалі не адну сотню гадоў? — нагадаў прысутным Мергіёл. — Дык чаму ж нам не прыняць той факт, што гэтая чарада падзей не перапынілася? Ты і сам, — звярнуўся ён да Ундрыца, — казаў што распачаўся шэраг падзей, якія не могуць быць выпадковасцю. Наўрад ці тут можна ўмяшацца звычайнымі чалавечымі сіламі і змяніць ход гісторыі. Мы робім тое, што павінны. А павінны мы, на мой погляд, пакуль проста быць сведкамі таго, што адбываецца, уважлівымі і стрыманымі.
    — Ты прапануеш чакаць, пакуль не адбудзецца штонебудзь яшчэ?
    — Відавочна, што ў самы бліжэйшы час усё ўляжацца ў нейкі лагічны курс. Але будзе жудасна, калі да таго моманту мы ўсе будзем знясіленыя сваркамі і ўзаемным недаверам.
    — Можа, і так... — Ундрыц задуменна паглядзеў на Роя. — Чарада падзей працягваецца.
    Дарадца не зводзіў з малюнка задуменнага пагляду.
    — Ветус... незвычайная мова. У ёй не дзейнічаюць нашыя законы напісання, ці нават больш слушна будзе сказаць — малявання.
    — Менавіта. Цяпер я пачаў заўважаць яе паўсюль, і... — Рой пашукаў вачыма па пакоі і сустрэўся позіркам з Веранікай, якая прагна ўбірала ў сябе ўсё, што адбывалася.
    Ундрыц толькі цяпер павярнуўся і ўбачыў, што Вераніка даўно тут і ўважліва прыслухоўваецца да іх размовы. Ён нахмурыўся, але было позна, яна і так чула зашмат.
    — Вераніка? Што ты тут робіш?
    — Ты сам загадаў мне спусціцца да вячэры, — з выклікам адказала яна.
    Дарадца з прыкрасцю пацёр стомленыя вочы.
    — Дакладна. Але я тады не ведаў наколькі сур’ёзныя тэмы нам давядзецца абмяркоўваць.
    — Позна.
    Яна працягнула руку да аб’ёмнай літой спражкі, якая трымала яе пас і адначасова служыла сховішчам для рэверсіўнага кальца, падышла і працягнула яго Рою.
    — Тут таксама надпіс на ветусе? Я маю рацыю?
    Рой кіўнуў.
    — Мы адно племя.
    Вераніка пераможна паглядзела на бацьку.
    «А я табе казала» — так і чыталася ў яе позірку.
    Ундрыц прыжмурыўся.
    — А на тытульным лісце Спадчыны? Яго Людвіг чамусьці не крануў.
    — Свет належыць дасведчаным.
    — I нам нічога не застаецца, акрамя як паверыць табе на слова.
    Рой успыхнуў.
    — У вас няма падстаў мне не давяраць.
    — I адваротнае сцвярджаць ты таксама не можаш. Апошнія падзеі звужаюць кола людзей, якім я магу давяраць.
    Яны адышлі ў дальні кут гасцёўні, і Вераніцы было не чуваць іх гаворкі. Яна зноў вярнулася ў фатэль.
    — Цікавая кніга? — падышоў да яе і прымасціўся ля падлакотніка Эд.
    — Надзвычай, — з’едліва адказала Вераніка. Жадання кантактаваць з гэтым дакучлівым тыпам у яе не было.
    — Балюча табе? — хутчэй з ветлівасці, а больш з цікаўнасці ўсё ж спытала яна, затрымаўшыся позіркам на яго пашарпанай шчацэ, якая прыняла пагрозліва-фіялетавы колер.
    — Мне не прывыкаць трапляць у гісторыі! — усміхнуўся Эд. Яе цікаўнасць ён расцаніў як камплімент сваёй асобе.
    — Ну вядома! — Вераніка зрабіла нудны выгляд і паглыбілася ў чытанне, даючы зразумець, што пытанні ў яе вычарпаліся.
    — Чытаць у цемры шкодна, — заўважыў Эдзі, не спяшаючыся пакідаць яе кампанію. — Зрок можна сапсаваць.
    Вераніка падняла на яго прыжмураныя вочы.
    — Дык чаму б табе не выправіць гэта? Вось падсвечнік, вось агонь, — яна паказала ў напрамку полымя. — Ці рукі баішся абпаліць?
    Асгравух, не ведаючы, што адказаць, пашукаў вачыма якія-небуцзь шчыпцы, каб выхапіць з полымя вугольчык, але нават сама задума здалася яму небяспечнай.
    — Вераніка, зрабі ласку, дадай святла, — папрасіў яе бацька і зноў паглыбіўся ў размову. Мабыць, гаворка ішла пра нешта звышсакрэтнае, бо неўзабаве, адаслаўшы і Роя, яны засталіся толькі ўтрох.
    — Я чытаю, — адгукнулася Вераніка, заўважыўшы, што Рой накіроўваецца да іх.
    Зрабіўшы абыякавы твар, яна перагарнула старонку.
    — У цябе выдатны зрок, калі ты можаш чытаць у такой цемры, — заўважыў падышоўшы, Рой. Ён зірнуў на кнігу. — Што гэта? «Оптымум. Збор законаў»? Ты чытаеш такое? — не хаваючы здзіўлення, спытаў ён.
    — Уяві сабе, — з засяроджаным выглядам буркнула Вераніка.
    Рой ухмыльнуўся.
    — Цікава?
    — Захапляльна, — кіўнула яна ў адказ.
    — Mary ўявіць, наколькі, калі ты чытаеш дагары нагамі.
    Вераніка пачырванела, балазе ў цемры гэта засталося незаўважаным, і адкінула кнігу. Толькі цяпер яна ўбачыла, што і насамрэч трымала яе няправільна.
    — I што? Так, я ўмею чытаць дагары нагамі. Ясна табе?
    — Ну, вядома, ясна, што тут незвычайнага, усе ўмеюць гэта рабіць, — падміргнуў Эду і адразу пагадзіўся з ёй Рой. — Сапраўды, Эд?
    Эдзі кіўнуў, старанна надзімаючы шчокі, каб не зарагатаць. Вераніка сцяла вусны і нахмурылася.
    — Ах, вось яно што. Лічыш сябе асаблівым, так? Цікава, а ты на ветусе ўмееш чытаць дагары нагамі?
    Астравух хмыкнуў, вызваліўшы сябра ад неабходнасці адказваць, чаму ён быў незвычайна рады.
    — Ды ён увогуле вялікі талент! — ён ляпнуў Роя па спіне. — Калі раптам выявіцца, што ў нашага каштоўнага Роя ёсць дзіэны на ўсе выпадкі жыцця, я не здзіўлюся! Хоць — мог бы і расказаць. Дарэчы, я даўно здагадваўся, што на практыцы ад твайго таямнічага дзіэна вялікай карысці не будзе. Так яно і атрымалася!
    — Сціхні, а? — параіў Рой.
    — Ужо. Я проста не хацеў, каб ты дзеля паказной сціпласці схаваў перад Веранікай свае... выключныя здольнасці.
    — Дарэмна стараўся. Сціпласць — твой дар. А не мой. Да таго ж, яна раней за ўсіх здагадалася, — зла-
    радна нагадаў яму Рой, спадзеючыся, што струмень усім вядомага красамоўства Эдыяна тут і перасохне.
    — Дарэчы, як прайшоў... баль? — запытаўся Рой, радуючыся магчымасці перавесці размову ў іншае рэчышча.
    — Цудоўна! — адгукнулася Вераніка. — Было даволі весела. Асабліва мяне пацешылі фантазіі аднаго чалавека на прадмет таго, што ён з табой зробіць, калі сустрэне ў цёмным завулку.
    Рой паціснуў плячыма, не хаваючы свайго задавальнення.
    — Прабач, ты, мабыць, спадзявалася, што ён без перапынку будзе адорваць цябе кампліментамі з нагоды таго, як твая сукенка пасуе ягоным панталонам колеру яечні.
    Эд пырснуў са смеху і ледзь не падавіўся маленькім ледзяшом, які ён знайшоў на століку.
    — Гэта ты пра Ліса кажаш? — запытаўся ён. — Мне распавядалі, што ён з’явіўся на маскарад у касцюме ліса. Арыгінал найвышэйшай пробы. А дзе ты яго сустрэў?
    — Тут, — суха азваўся Рой.
    — Вось як! — Эд шматзначна павёў вачыма. — Вы э-э... — ён звярнуўся да Веранікі, — з ім як бы... разам?
    — Вучымся, — лаканічна адрэзала яна. — Мы проста разам вучымся.
    — Ага. Добра. А то я быў падумаў, што ў цябе праблемы... э-э-э... з густам. А чым там частавалі на балі ў Крацаў? — Эд засяродзіў на ёй запытальны позірк.
    — Ты лепей спытаў бы, што там гучала, — усміхнуўся Рой.
    — Гэта я і так чуў! — адмахнуўся ад яго Эд.
    — Я не памятаю, — прызналася Вераніка. — Але торт, здаецца, усім спадабаўся. На ім было шаснаццаць ядомых кошыкаў з усялякай садавіной.
    Эд шумна ўздыхнуў, уявіўшы сабе гэтае хараство.
    Рой тым часам павярнуўся да каміна і кінуў проста ў агонь два пяры.
    — Рэверс!
    Ён спрытна злавіў іх за апярэнне і нетаропка пачаў запальваць свечкі ад насаджаных на пёры вугольчыкаў.
    Вераніка ад прыкрасці сцяла вусны.
    — Ты, я бачу, умееш нават з агнём ладзіць.
    — Бачыш, атрымліваецца, — адказаў Рой, але занепакоіўся: пальцам стала горача.
    — Пазайздросцім моўчкі, — дэмансгратыўна ўздыхнуў Эдзі. — Я ўжо казаў што ён поўны сюрпрызаў.
    — А што вы яшчэ абмяркоўвалі? — раўніва паглядзела ў бок бацькі Вераніка. Яна ўсміхнулася. — Выглядае так, нібыта вы рыхтуеце змову.
    — Усё нашмат прасцей. Яны там складаюць план, па якім Рой будзе да канца сваіх дзён перакладаць ларбарэйскі на ветус. Дзе-небудзь у цёмнай каморцы. Так што, баюся, не доўга нам засталося бавіць час у ягонай кампаніі!
    — Глядзі не заплач, — з’едліва прамовіў Рой, якому парадкам надакучыла, што размова ўвесь час вяртаецца да ягонай асобы.
    — Нічога не магу абяцаць, — адазваўся Эд. — Адно мяне суцяшае, што справа цябе чакае не пыльная. Гэта я фігуральна выказаўся, бо яна, вядома, пыльная, але ціхамірная — пронгам табе не быць з такім дзіэнам, я за цябе спакойны. Вядома, праблематычна будзе распавесці пра твой цудоўны дар на Інвентуме, пра гэта я неяк не падумаў.
    Невядома, колькі яшчэ ён мог бы так разважаць, але, на шчасце, паклікалі вячэраць, і Эд на пэўны час супакоіўся.
    За вячэрай галоўнай тэмай было: як захаваць у таямніцы сённяшнія падзеі. He абышлі ўвагай і навіну аб прызначэнні пронга дарадцам Оптымума. Сама думка, што пронгі могуць думаць разумна, здавалася большасці недарэчнай, і чакаць ад іх разумных прапаноў было тое самае, што чакаць іх ад немаўляці ці ад дурня. Так меркаваў Мергіёл. Такім было меркаванне большасці ў Ларборы, і, што хаваць, — меркаванне Ундрыца супадала з ім. 3-за прысутнасці Веранікі размова пра Чорную слязу і яйка якула не аднаўлялася. Але яшчэ да вячэры, у гасцёўні, Мергіёл распавёў, што ўвесь гэты час ён вывучаў самыя розныя крыніцы і не знайшоў ніякіх пераканаўчых звестак аб тым, чым варта карміць дзіцяня якула, наколькі яны могуць быць небяспечныя і ці прыдатныя для дрэсіроўкі.