• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

    Кніга здольных

    Святлана Аўдзейчык

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2020
    80.39 МБ
    — He, вы толькі паглядзіце на яго! — яхідна адказаў яму Рой. — Я яшчэ павінен маўчаць! Што я сапраўды павінен зрабіць, дык гэта паставіць яшчэ і другі сіняк для сіметрыі. Навошта ты ўвогуле ўвязаўся за мной?
    — Вядома, каб мы ўсе мелі радасць бачыць цябе, героя, зараз жывым і здаровым! Калі б не я, Людвіг табе б шыю скруціў!
    — Мне проста трэба было з ім пагутарыць, а ты ўлез са сваім шыпам і раззлаваў яго!
    — Ды ты што! Я так разумею, ты асноўныя аргументы хаваў да таго моманту, пакуль ён цябе душыць не пачаў? Ён на гэта намякаў, між іншым. Можа, мне яшчэ папрасіць прабачэння, што я тады не схібіў?
    — Ішоў бы ты... — адмахнуўся Рой, нарэшце зразумеўшы, што ён сапраўды мусіць быць удзячны сябру за той трапны стрэл.
    — А мог бы і папрасіць прабачэння, між іншым, — заўважыў Эдзі, шчыра ўзрадаваны тым, што так лёгка рэабілітаваўся. — Так што добра падумай, калі ў наступны раз захочаш зрабіць чарговы ідыёцкі ўчынак. Як ты збіраўся яго адгаворваць? Ён—пе-ра-тва-раў-ся. Ад гэтага нельга адгаварыць.
    — Памаўчы, добра? — усё яшчэ злы на Эда, перапыніў яго Рой. — У мяне быў шанец забраць скрутак, калі б ты не замінаў увесь час!
    — Сціхніце абодва! — строга прыкрыкнуў на іх Ундрыц. — Тое, што адбылося, настолькі сур’ёзна, што нашыя нашчадкі будуць пераказваць пра гэта сваім дзецям, а вы паводзіце сябе як два ідыёты!
    — Вось! Чуеш, што разумныя людзі гавораць? Гэта пра цябе, між іншым! — шматзначна падняў уверх указальны палец Эд.
    — Слухайце! — Ундрыц, упёршы два кулакі ў стол, спрабаваў утаймаваць свае эмоцыі. Ягоны выгляд не абяцаў нічога добрага.
    Астравух тут жа скурчыўся пад поглядам дарадцы, уціснуў галаву ў плечы і ледзь не стаў грызці пазногці.
    — Што адбылося? Выразна. Без вашых гэтых...
    — Ён! — Эд адразу, не дазваляючы Рою рота раскрыць, торкнуў у яго пальцам і пачаў выкладаць сваю версію падзей, — звар’яцеў! Адразу пасля заняткаў хоць не, што я кажу? Падчас трэніроўкі ён, як вар’ят, рынуўся ў лібрарый. У мяне фантазіі не хапае, каб уявіць, навошта яму спатрэбілася так спяшацца, бо мы ледзь не трапілі пад гарачую руку, гэта значыцца... э-э-э... лапу Людвіга. Дзядуля якраз ператвараўся. Абраў момант... Людвіг нібы ашалеў і амаль нам глоткі не перагрыз! Мы ледзьве не загінулі — ён мяне скінуў з лесвіцы.
    Эд змоўк і, цяжка дыхаючы, заглядзеўся на застаўлены ежай паднос, які Карл унёс у гасцёўню. Напэўна, Карл чуў частку размовы, але Роя гэта ўжо менш за ўсё турбавала.
    — Шкада, што не з верхняй прыступкі! — зноў накінуўся ён на сябра. — Я здолеў бы забраць у яго скрутак, каб не трэба было цябе ратаваць!
    — А-а... Ну не толькі ж мне ўвесь час цябе ратаваць! — развёў рукамі Эдзі.
    — Карацей! — зноў вярнуў іх у патрэбнае рэчышча Ундрыц. — Чаму вы апынуліся ў лібрарыі менавіта ў той злавесны момант?
    — Мне трэба было нешта даведацца, — унікліва адказаў Рой. Яму здалося, што дарадца ўскладае на іх частку віны за тое, што здарылася ў лібрарыі, і гэта было непрыемнае пачуццё.
    — Даведаўся?
    — He паспеў.
    — Мы ж дамаўляліся, што ты не будзеш рызыкаваць? He будзеш сам нічога прадпрымаць?
    — Угу, — з’едліва адазваўся Рой. — Г эта дакладна. Толькі я, ведаеце, і здагадацца не мог, што ў маім жаданні наведаць бібліятэку ёсць нешта пагрозлівае для нашай э-э-э... справы.
    — Але, як я разумею, ты туды не па кніжку пайшоў?
    Рой панура матнуў галавой.
    — Тады навошта?
    Рой завыў ад напружання і выслізнуў з ценю Ундрыца.
    — He ведаю! He магу растлумачыць. У мяне было нейкае насланнё.
    Эд, які запіхваў у рот бутэрброд, так і замёр з галінкай пятрушкі, якая засталася тырчэць з рота.
    — А я вам што казаў? — Эд пражаваў, лагодна ўздыхнуў і паслаў шматзначны пагляд Ундрыцу, які той асабліва не ацаніў бо захоўваў на твары сур’ёзназасяроджаны выраз. — Зусім наш Рой... крануўся ад усіх гэтых таямнічых рэчаў, — Эд падсілкаваўся чарговым кавалачкам бутэрброда. — Можа, і не трэба было яго пасвячаць ва ўсё гэта, —прамовіў ён, глыбакадумна жуючы. Ягоная заўвага нічога, акрамя маўклівага раздражнення, не выклікала ў прысутных.
    — Мне трэба было тэрмінова ўбачыць Людвіга, але я не паспеў. Ён ужо... Калі мы прыйшлі, Людвіг круціў нейкі скрутак, — прамовіў Рой з перапынкамі. Успаміны, яшчэ свежыя ў памяці, прычынялі боль. — Ён быў шалёны, ён ператвараўся, ужо казаў на іехаце.
    Спадчына была разгорнутая, каўпак зляцеў. Карацей, старонкі са Спадчыны — Людвіг іх вырваў і... атрымліваецца, што забраў з сабой. Ён з акна скокнуў проста ў мора. Я не паспеў, — Рой кінуў выразны позірк на Эда, — не паспеў... яго спыніць. Чаму? Чаму гэта здарылася з Людвігам? Я не разумею, — Рой развёў рукамі. — Ён жа заўсёды быў такім... правільным. Можа, гэта ад таго, што яго хацелі зняць з пасады ахоўніка лібрарыя?
    — Чаму Людвіг стаў пронгам? — Эд, нарэшце, насыціўся і меў настрой абмеркаваць тое, што адбылося. — Ты лічыш, тое, што ён зрабіў, — нармальна? Жудасць. Вернікі забітыя — ягоных рук справа. Відавочна, больш няма каму. I Спадчыну пашкодзіў! Правільна Дэркус яго ператварыў.
    — Я не магу гэта слухаць! — Рой падняўся. — Дэркус не мог з ім так абысціся! I не веру, што ён забіў вернікаў-ахоўнікаў! Ён не мог. Дакладна не мог!
    — Тое, што з ім здарылася, цяпер не важна, — перапыніў яго Ундрыц. — Важна, як нам цяпер вырашыць гэтую праблему. Мы памыліліся, калі даверылі Спадчыну Людвігу. Тое, што ён зрабіў не паддаецца... ніякаму апраўданню.
    — Ну, а калі разабрацца? Ну, падумаеш! Ну, забраў ён некалькі старонак Спадчыны! — паціснуў плячыма Эдзі. — Так сабе праблема. У нас цяпер досыць усякіх цудоўных рэчаў. У апошні час іх толькі гультай не знаходзіць. Адно Роева гпушаня чаго вартае! I ваш, дарадца, каменьчык таксама...
    Астравух асекся. Некалькі пар вачэй няўхвальна глядзелі на яго.
    — Я хацеў сказаць...
    — Нават не спрабуй, калі не атрымліваецца, — ціха прамовіў Рой.
    — Па-твойму, тое, што Людвіг забраў частку тэкстаў, напісаных на ветусе, — не праблема? — голасам, які не прадракаў нічога добрага, запытаў Ундрыц.
    Эдава галава ўціснулася ў плечы.
    — Э-э-э... я проста хацеў сказаць, што ўсё роўна яны як бы... не маюць карысці. Іх жа не прачытаць нікому.
    — Прынамсі, так яно і было, — Геа звычайна гаварыў ціха. Так ціха, што слухаць яго можна было толькі ў поўнай цішыні. Вось і цяпер яна запанавала ў пакоі — напружаная, жывая, адчувальная. — Да таго моманту, пакуль не з’явіўся хтосьці, хто здольны гэта зрабіць. Людвіг быў тэлепатам. I пазнаў гэтага чалавека.
    Рою зрабілася горача ад пранізлівага позірку пустэльніка. Ён быццам бы зазіраў у думкі. Рой прыхінуўся да адной з калон.
    Геа тым часам падышоў да Роя ўшчыльную.
    — Таго чалавека, каму кніга распавядзе свае таямніцы.
    Ундрыц кашлянуў і, перапыніўшы цішыню, якая запанавала ў пакоі пасля слоў Геа, загаварыў спагадлівым тонам.
    — Баюся, мы не зусім правільна цябе зразумелі.
    — Вы правільна мяне зразумелі.
    — Ты... — пагляд Ундрыца сфакусаваўся на Рою, — ён хоча сказаць, што ты разумееш надпісы на ветусе?
    Рой неахвотна кіўнуў. Ундрыц хмурна разглядаў яго.
    — Ты мог памыліцца, — ён нервова патрос галавой. — Абсалютна дакладна. Ты памыліўся.
    — Я таксама памыліўся? — скептычна пацікавіўся Геа. — Дай падумаць. Можа, памыліўся Людвіг, які таксама быў тэлепатам? Гэта ён зразумеў, што Рой здольны прачытаць нешта важнае, а таму з нейкай прычыны не мог гэтага дапусціць.
    — Ці дзейнічаў па загадзе... — раптам ашаломлена для сябе самога прамовіў Геа.
    Ундрыц раздражняўся.
    — Людвіг быў тэлепатам? Я заўсёды думаў, што ён усяго толькі ЗАР. У любым выпадку ў нас няма магчымасці гэта праверыць. Кім бы ён ні быў раней, цяпер ён зусім іншая істота.
    Рой адчуў, што Ундрыцу цяжка даецца захоўваць спакой, як і астатнім прысутным. Лёд, які ён спрабаваў злавіць абцугамі, не слухаўся, вада перапоўніла край шклянкі і пралілася. Ундрыц залпам асушыў шклянку і павярнуўся да Мергіёла.
    — Астатнія дарадцы не павінны нічога ведаць. Трэба, прынамсі, паспрабаваць захаваць інфармацыю ў таямніцы. Хоць бы на некалькі дзён. Магчыма, за гэты час мы здолеем нешта распачаць...
    Ён сумеўся, разумеючы, што, не афішуючы інфармацыю, яму не ўдасца далучыць да пошуку вернікаў а таму спадзявацца на поспех не мела сэнсу. Мергіёл
    падняўся са свайго фатэля, дзе сядзеў, як звычайна, паклаўшы галаву на скрыжаваныя на кіі рукі.
    — Як доўга мы зможам хаваць, што галоўная рэліквія Ларбора была падвергнутая акту вандалізму? Я нават не ўпэўнены, што гэта па-ранейшаму таямніца. У нас дзве смерці і адзін пронг. Навіны такога роду распаўсюджваюцца хутка. Ён цяжка ўздыхнуў. — Мы і так ужо ўзнялі шмат шуму. Узбярэжжа абшукалі. Нікога не знайшлі. Ачапілі афіцыйнае паселішча пронгаў у каменяломнях. Але ж вы разумееце — гэта нічога не дасць. Хутчэй за ўсё, ён хаваецца недзе ў Карнігардзе. Ці — магу выказаць здагадку, што былы Людвіг сышоў за Край. Народ бачыць мітусню, хвалюецца, шэпчацца...
    Ундрыц рэзка падняўся і пачаў хадзіць па пакоі.
    — Ты! — яго палец упёрся ў грудзі Геа. — Скажы, хлапчук насамрэч разумее ветус?
    Геа маўчаў.
    Палец Ундрыца ўціскаўся ўсё мацней.
    — Ты ведаў. Ведаў і маўчаў? Ты мог прадбачыць, як усё павернецца! He! Што я кажу? Ты дакладна мог ведаць, як будуць разгортвацца падзеі! Але ты і пальцам не можаш паварушыць, калі патрэбна твая дапамога!
    Нават Геа сёння не мог пахваліцца сваёй звыклай для сяброў стрыманасцю.
    — Чаго ты хочаш? Каб я вёў дзённік, у якім запісваў бы думкі ўсіх рыбакоў, гандлярак, закаханых ідыётаў і, галоўнае, астатніх дарадцаў? Ты гэтага ад мяне чакаеш?
    Ундрыц раздражнёна выдыхнуў.
    — Я хачу, каб ты перастаў трэсціся над сваім неацэнным дарам і хоць крыху яго ўжыў на добрую справу!
    — А! Шпіёніў бы за тымі, на каго ты пакажаш! Дакладна? Менавіта гэтым я і не злоўжываю!
    — Калі б у мяне твой дар...
    — Ты ўжо даўно быў бы на месцы Людвіга.
    — Ды як ты смееш!
    — Досыць! — рашуча перапыніў іх сварку Мергіёл. — Вы паводзіце сябе горш за хлапчукоў!
    Геа і Ундрыц адышлі адзін ад аднаго, але працягвалі абменьвацца гнеўнымі позіркамі.
    — Можа, хоць скажаш, ці датычны Электус да гэтага?
    — Пакуль не ведаю, — лаканічна адрэзаў Геа.
    Ундрыц у роспачы развёў рукамі.
    — Выдатна! Магчыма, пронгі ўжо распальваюць вогнішча старонкамі са Спадчыны дзе-небудзь у пячорах Карнігарда.