Кніга здольных
Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
— Ты...? — з жахам пазіраючы на бацьку, спытала Міліца. Цяпер яна была гатовая пачуць любую, нават самую жудасную праўду.
— О не! Яна сама пазбавіла сябе жыцця. Пазбавіла дзеля вялікай мэты, — ён непрыемна засмяяўся, ад чаго нават кошка, спалохана віскнуўшы, выслізнула з ягоных рук. — Шкада, што яе намаганні прапалі дарэмна, — ягоныя вочы люта бліснулі.
Міліца ўсхліпнула.
— Яна выкрала яго ў мяне, але, ведаючы, што ўтаіць яго буцзе цяжка, вырашыла схаваць яго ў магіле. У сваёй магіле!
Ён закінуў галаву і зарагатаў.
— Пра што ты кажаш? — халадзеючы ад жаху, спытала Міліца.
Меер перастаў рагатаць і падышоў да яе так блізка, што яго напоўненыя злосцю вочы апынуліся зусім побач.
— Сакрум быў амаль маім. Я ім амаль завалодаў. Гэта было непазбежна. 3 таго часу, як я ўсвядоміў свае магчымасці, я жадаў яго ўсёй сваёй істотай. Я адчуваў ягоную прысутнасць. I я змог адшукаць... Я трымаў яго ў руках, — ён шалёнымі вачыма паглядзеў на сваю сагнутую ў пальцах руку, нібы камень быў у ёй. — Я трымаў у руках Чорную слязу, я трымаў уладу і сілу Дэркуса! — яго твар сказіла грымаса нянавісці. — Але твая маці скрала яго ў мяне! — ён усміхнуўся. — Я, прызнацца, тады думаў, што страціў яго назаўжды. Доўгія гады пакутлівых пошукаў. Доўгія гады я разважаў, дзе яна магла схаваць яго, і толькі на днях мяне ўразіла здагадка,—у ягоных вачах з’явіўся злавесны агеньчык. — Прычым не мяне аднаго. Але пакуль я ішоў за ім, гэтая жывёла паспела яго прайграць камусьці. Ён быў невінаваты, ён і блізка не ведаў,
што за скарб трапіў яму ў рукі, проста я ў той момант раз’юшыўся: камень быў так блізка і ўвесь час уцякаў ад мяне. Я ішоў за ім па следзе, і ведаеш, куды ён прывёў мяне?
Міліца пахістала галавой. Яна слухала бацькаву споведзь з пачуццём грэблівасці і страху.
— Ты — забойца, — ціха сказала яна.
Ён пакінуў яе рэпліку без адказу і падышоў да стала.
— Можа, павячэраем? — падняў ён накрыўку з гарачай стравы.
Міліцу ледзь не званітавала.
Яна адмоўна замахала рукамі і заціснула рот.
— Ну, як ведаеш.
Меер сеў за стол і пачаў з апетытам паглынаць вячэру.
— ... Да дома Аляксандра Ундрыца, — распавядаў ён далей, энергічна разразаючы мяса нажом.
Ён уважліва паглядзеў на дачку.
— Твой фрэй быў там, а яшчэ твой брат, — працягнуў ён.
Міліца са здзіўленнем паглядзела на бацьку. Куды ён хіліць?
Меер праглынуў і цяпер уважліва сачыў за рэакцыяй Міліцы.
— А яшчэ там было двое хлопчыкаў, па ўзросце яны якраз падыходзяць табе ў сыны. Пра аднаго я даведаўся — там нічога асаблівага, спадчынны музыкант, але вось другі... — Меер шумна адпіў з келіха, некалькі секунд засяроджана жаваў, нібы цягнуў час. — Я пэўны час назіраю за ім. Ён наш. Ягоныя бацькі бездары, у такіх, як яны, не можа быць дзіцяці
з нашым дарам. Мергіёл апякуецца ім, узяў вучыцца ў Аквілу. Акрамя таго, з Геа ў іх выдатныя адносіны. Гэты хлапчук і ёсць ваш сынок. I — поўны ідыёт, не разумее сваіх здольнасцяў. Агрыі скардзяцца на ягоныя выхадкі.
Міліца ахнула і засмяялася.
— Дык гэта ён дзівачыць? А я думала, што гэтыя раптоўныя выклікі — тваіх рук справа?
Бацька злосна ўсадзіў нож у мяса.
— Я займуся ім, пакуль ён нас усіх не выкрыў. Як бачыш, — працягнуў Меер, смакуючы эфект ад сваёй прамовы, — забойца з мяне ні на што не варты.
Міліца, здавалася, не магла паверыць у сваё шчасце.
— Значыць, ён жывы? He дзіва, што Геа... — дайшло да яе. Падняўшыся, яна ў хваляванні прынялася хадзіць па пакоі. — Я павінна яму расказаць...
— Ты нават не ведаеш, хто ён.
— Я магу гэта даведацца.
— Толькі паспрабуй! — груба перапыніў яе Меер. — У мае інтарэсы не ўваходзіць, каб усе даведаліся, што ён мой унук. Гэта можа паставіць пад пагрозу ўсе мае планы.
— Якія яшчэ планы? Я не дазволю адабраць у мяне сына зноў! — усклікнула Міліца ў гневе.
— Ну тады скажы яму! Давай! I ён сам адмовіцца ад цябе! — хмыкнуў Меер. — Наўрад ці ён будзе рады знаёмству з маці, якая нарадзіла яго і кінула паміраць у каменяломнях!
Міліца ахнула і на секунду адвярнулася, не маючы сіл бачыць пыхлівую фізіяномію свайго бацькі.
— Ты скраў яго... і кінуў у каменяломнях? А мне сказаў, што дзіця нарадзілася вырадкам, што мне яшчэ пашанцавала, што ён быў... мёртвы.
— Трэба было сказаць, што я аднёс і кінуў яго ў каменяломнях жывым? — запытаўся Меер.
—Ты — пачвара! — Міліца закрыла твар рукамі. — Як я магла так доўга слухацца цябе?
— Ты і цяпер будзеш мяне слухацца, — паказаў ён на яе відэльцам. — I дапаможаш мне, калі спатрэбіцца, угаварыць свайго сына ўстаць на наш бок.
— На наш? — перапытала Міліца, нахмурыўшыся.
Меер задуменна праглынуў.
— Хлопец не проста агрый. Ты ўжо гэта зразумела. Хоць і паўкроўка, але ён такі самы, як мы з табой. Таму я не маю над ім улады, як над іншымі агрыямі. Магчыма, з яго можа выйсці што-небудзь неблагое. Я не буду яго чапаць. Пакуль. Хачу прыгледзецца да яго. Мне нават цікава цяпер, на што можа быць здольны твой сын. Бо ўжо той факт, што ён выжыў тады... — Меер разважаў сам з сабой, не звяртаючы на дачку аніякай увагі. — Магчыма, я зраблю яго сваім спадчыннікам, раз іншых у мяне няма. Але калі ён... — Меер зноў стаў ранейшым і, драпежна прыжмурыўшы вочы, паглядзеў на Міліцу. — Лепш табе не ведаць, на што я здольны, калі ён расчаруе мяне.
Міліца раптам сама ўразілася той смеласці, з якой яна не спяшаючыся падышла да стала, за якім вячэраў Меер. Ён з цікаўнасцю назіраў за яе набліжэннем. Яна паклала далоні на халаднаватую стальніцу з оніксу і нагнулася так нізка, што яе твар пракгычна апынуўся насупраць твара Меера.
— He, бацька, — пачала яна спакойна. — Гэта табе лепш не ведаць, на што здольная я, калі ты зноў адбярэш у мяне сына, — апошнія словы яна амаль пракрычала, гледзячы бацьку ў вочы поўным нянавісці позіркам. — Оптымум даведаецца, хто ты насамрэч...
— I ты, і твой брат, і твой сын? — не даў ёй скончыць Меер. — Ты сапраўды хочаш ведаць, як гэта будзе? Хочаш убачыць, як заб’юць усіх, каго ты любіш?
Міліца сціснула зубы і, схапіўшы стол, абрынула талеркі з рэшткамі ежы на бацьку, які не чакаў такога павароту. Пасля чаго, адкінуўшы стол убок, яна маланкай кінулася да расчыненага акна і знікла ў цемры.
Сіюдвіг
Дата гульні была вызначана. Дзіэндараў абедзвюх школ ахапіла хваляванне, і гэта было зразумела. У выніку перамогі каманда атрымлівала міраіт. А гэта была тая цана, за якую варта было пазмагацца. Зрэшты, міраіт прызначаўся не пераможцам. Каштоўная смала выкарыстоўвалася для вырабу рэверсіўнай зброі для вучняў малодшых курсаў, якія і былі асноўнымі заўзятарамі гульні.
У кожнай камандзе было пятнаццаць удзельнікаў калі не лічыць настаўнікаў па баявой падрыхтоўцы. Гэта былі назіральнікі. Іх абавязкам было сачыць, каб гульня не перарасла ў сапраўдную баталію. Такія выпадкі ўжо здараліся, і пасля гэтага адбор гульцоў у каманды стаў больш жорсткім. Рой без асаблівых намаганняў выйграў конкурс на ролю стралка Аквілы, ён без сумневу быў найлепшым стралком у школе. Вакол астатніх вакансій разгарнулася не абы-якая канкурэнцыя. Асноўную сілу каманды ўтваралі пяцёра выведнікаў, якімі на гэты раз абралі Цімура, Алісу, Калейна і двух хлопцаў з чацвёртага года — Крыса і Алега. Іх асноўнай задачай падчас гульні было знайсці скарб і тым самым перамагчы.
Заставалася яшчэ дзевяць — гэта былі менш ганаровыя ролі эдэраў Ім прызначалася выконваць усялякія даручэнні, выносіць «параненых» і «забітых» і дапамагаць выведнікам.
Але і за гэтыя месцы ішла актыўная барацьба.
У апошнія дні перад гульнёй Геа ладзіў трэніроўкі на даху Аквілы. Эд страшна не любіў гэтыя заняткі на вышыні. Плаваў ён таксама не дужа добра, а таму, назіраючы зверху, як далёка ўнізе хвалі разбіваюцца аб камяні, заўсёды ныў, што праблемы з трапнасцю ў яго ад галавакружэння і грукату хваляў.
Сёння яны якраз спяшаліся на адзін з такіх заняткаў. Эд скардзіўся і чакаў што Рой праявіць хоць кроплю спагады да ягонай боязі вышыні, але Рой, ва ўласцівай яму манеры, абыякава ўбіраў у сябе Астравухаву балбатню. Здавалася, ён нават не чуў, што яму спрабуе растлумачыць сябар. Яны праходзілі галерэю, калі знянацку Рой спыніўся і пільна паглядзеў на ваду.
— Як думаеш, тут глыбока? — ён наваліўся ўсім целам на парэнчы балюстрады, якая абгінала ўнутраны вадаём школы.
— He думаю. Напэўна, некалькі метраў — выказаў меркаванне Эдзі.
Ягоныя словы рэхам даляцелі да Роя. Раптам, як ужо здаралася і раней, ён адчуў лёгкае галавакружэнне. Яму здалося, што вада рассгуггілася, утвараючы ў цэнтрыглыбокі, круглы вір. Адчуванне доўжылася ўсяго імгненне. Рой страсянуў галавой, міргнуў, і насланнё знікла.
— Што з табой? — заўважыўшы дзіўны выраз на твары сябра, спытаў Эдзі.
— Ды так. Здалося, — Рой яшчэ раз кінуў пагляд на ваду — яе люстраная роўнядзь заставалася спакойнай.
— Хадзем хутчэй, — падштурхнуў ён Эда да ўвахода ва ўсходнюю вежу, абагнаў яго і першым накіраваўся ўверх па лесвіцы.
— А я, дарэчы, да цябе ўчора заходзіў, твая маці сказала, што цябе няма, ты нібыта сышоў у лібрарый.
— Я там і быў учора.
Рой мімаходам азірнуўся на Эда. Гарэзлівы выгляд таго не даваў яму шанцаў. Эд згараў ад нецярпення закідаць Роя пытаннямі, бо ведаў пра ўсе ягоныя перасоўванні па горадзе. Заўсёды ведаў.
— Потым пайшоў да Ундрыцаў.
— Oro! I як там... усё прайшло?
— У лібрарыі?
— У Ундрыцаў, вядома!
— Выдатна прайшло, — не змяняючы інтанацыі, паціснуў плячыма Рой. — Калі адкінуць тое, што дарадцу я так і не пабачыў.
— Можна падумаць, гэта ён табе быў патрэбен, — шматзначна ўхмыльнуўся Эд.
— Уяві сабе, — не даў яму магчымасці цешыцца здагадкамі Рой. — Мне дазвол трэба было ўзяць. Хацеў пакапацца ў Спадчыне. Там павінна быць Hernia пра якулаў. Хаця б малюнкі!
— He разумею, што табе гэта дасць? Тэкст, напэўна, будзе на ветусе.
Рой пераскочыў цераз некалькі прыступак.
— Ундрыца, дарэчы, дома не было, я табе казаў ужо, але з’явіўся той серпентаец, памятаеш, якога мы ў страўні бачылі.
— Ліс? — Эд ад здзіўлення, а хутчэй, дзеля секунднага адпачынку (хуткі бег па лесвіцы, што абгінала вежу, даваўся яму нялёгка) спыніўся. — А ён што там рабіў?
— Падобна на тое, што яны з дачкой Ундрыца разам пайшлі на гэты баль, да Крацаў, — хмурна паведаміў Рой.