Кніга здольных
Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
— Дачку Ундрыца клічуць Вераніка.
— Мне ўсё роўна, як яе клічуць.
— Безумоўна, — хмыкнуў Эд. — Я чуў, Крыварук у захапленні ад яе поспехаў — выдаў ён свой галоўны козыр. — Утрэскаўся па самыя вушы. Зусім як ты.
— Змоўкні ўжо.
— Ты раптам не баішся, што ён увядзе яе ў цябе з-пад носа? — Эд выразна падміргнуў Рою.
— Твой барабан усё-ткі зваліўся табе на галаву? — запытаўся спагадліва Рой. — Я цябе папярэджваў што так і здарыцца, калі ты будзеш яго вешаць над сваім ложкам. Я казаў і яшчэ раз паўтару: мне няма да яе аніякай справы, ясна?
— Па-першае, гэта — лютня, — прамаўляў тым часам Эд. — А па-другое, мне бацька распавядаў што гэты Крыварук даўно трымае пад прыцэлам іх ся-
мейства. 3 матуляй яе ў яго не выйшла, дык цяпер ён спрабуе свае чары на дачцэ. Вось так неяк.
Рой замарудзіў крок.
— Насамрэч гэты павук крыварукі недзе ўзросту маіх бацькоў. Ён з імі разам вучыўся. 3 Веранічынай маці, дарэчы, таксама. Бацька казаў што больш дзіўных персанажаў ім не даводзілася сустракаць. Асабліва мамка ейная, — Эдзі наморшчыў лоб, — Кім, здаецца. Усе думалі, што яна з Крыварукам застанецца, бо гэта была пара — вадой не разліць. Але нешта ў іх не атрымалася. Крыварука Мергіёл з Аквілы выгнаў пасля нейкай цёмнай гісторыі. Тады ён наўпрост перавёўся ў Серпенту, а неўзабаве захварэў — яго так скурчыла, што гэтая Клім яго неўзабаве і кінула.
— Кім, ты хацеў сказаць? — уважліва слухаючы і імкнучыся нічога не выпусціць з яго блытанага аповеду, паправіў сябра Рой. Гэта быў адзін з тых рэдкіх выпадкаў калі ён сур’ёзна зацікавіўся плёткамі.
— А? Ну, так, Кім. Зрэшты, якая розніца, бо неўзабаве яна стала Ундрыц. Выйшла замуж за Аляксандра Ундрыца. Тут без варыянтаў, усе казалі, што яна была проста невыносная прыгажуня. Ты толькі не крыўдуй, але Вераніка далёка не такая прыгожая, як маці, хоць і пудзілкай тваю саламандру ніяк не назавеш.
Рой выразна кашлянуў і паскорыў pyx, а Эдзі спяшаўся скончыць сваю думку, бо бегчы па лесвіцы, дыхаць і адначасова размаўляць было для яго занадта цяжкім выпрабаваннем.
— Толькі вось характар у гэтай асобы быў проста жудасны. Вось тут не бяруся сцвярджаць. Горш, чым у цябе, наўрад ці бывае. Рой, можна не ляцець так!
Ён спыніўся і прыхінуўся да шурпатай сцяны, каб аддыхацца. Рой неахвотна збег уніз па прыступках і спыніўся. Эд споўз па сцяне і, сеўшы ў позе лотасу, закаціў вочы. Рой, не стрымаўшыся, хмыкнуў.
Унізе пачуліся крокі. Іх хтосьці імкліва даганяў. Неўзабаве з’явілася некалькі хлопцаў з чацвёртага курса, якія, не прыпыняючыся, проста пераскочылі цераз Эда, бо той усё яшчэ сядзеў на прыступках, зажмурыўшы вочы. Яшчэ праз пару секунд падышоў Калейн. Ён не мог не пракаментаваць.
— Калі крылы кароткія, не лётай высока, камарык.
— Адчапіся ад чалавека, — пхнула яго ў спіну Аліса. — Ці не бачыш, ён медытуе.
У вузкай вежы размінуцца было немагчыма, а таму Калейн, ухапіўшыся дзвюма рукамі за каменныя выступы сцен, пераскочыў цераз Эдзі.
— Выбраў месца, — абтрос ён рукі. — Можа, пойдзеш медытаваць у Карнігард? Там яшчэ шмат незанятых пячор. Дарэчы, можа, наш паважаны настаўнікпустэльнік табе сваю саступіць?
— Калі на сэрцы спакой, і ў каменнай вежы ўтульна, — не змяняючы становішча, вымавіў Эд.
Аліса і Рой пераглянуліся і ледзь не зарагаталі. Эд выглядаў вельмі камічна. Калейн чамусьці злаваўся. Для яго было звычайным знаходзіцца ў цэнтры ўвагі, а таму не хацелася саступаць гэтае месца камусьці іншаму.
— Ну? — здзекліва паглядзеў на Алісу Івар. — Ці не жадаеш далучыцца да нашай дружнай кампаніі?
Ён паспрабаваў пакласці руку Рою на плячо, але той строс яе і падняўся на некалькі прыступак вышэй.
— Эд, мы спознімся на трэніроўку праз цябе, — не жадаючы скакаць па прыкладзе Калейна, сказала Аліса. — Дай прайсці.
Эд крыху расплюшчыў адно вока і нацэліў яго на Алісу.
— О, чароўная панна! — прамовіў ён нараспеў. — Твая дасканаласць вядомая далёка па-за межамі Аквілы і не патрабуе ніякіх трэніровак. Лепш адпачні разам са мной.
Аліса хмыкнула.
— Дасканала сядзець на халодных прыступках я не хачу! Падымайся ўжо!
— Прыгажосць і мудрасць — непасільная ноша для адной дзяўчыны, — сумна прадэкламаваў Эд, і не спрабуючы паварушыцца. — У тваім выпадку, о, дасканалая панна, прырода відавочна перастаралася з талентамі.
— Блазан, — канстатавала Аліса і зрабіла тое самае, што і Калейн.
— Можа, і блазан, але я з ім цалкам згодны, — сказаў Івар.
Аліса закаціла вочы.
— Цяпер ты? — яна беспаспяхова паспрабавала прамінуць Калейна, які ўперся рукамі ў сцены.
— Што тут у вас? — пачуўся голас Цімура. Ён пераадолеў перашкоду ў выглядзе Эда і ледзь не сутыкнуўся з Алісай.
Івар незадаволена прапусціў іх і, узнагародзіўшы Эда пагардлівым смехам, рушыў следам.
— He стаміўся дурэць? Я ж таксама пайду? — Рой прысеў побач і штурхануў Астравуха ў бок.
Той шумна набраў паветра і надзьмуў шчокі. Рой з усмешкай назіраў за яго дыхальнай гімнастыкай.
—Дыхай, давай, — нарэшце не вытрымаўшы, ляпнуў ён яго па спіне. — Сіні ўжо.
Эд закашляўся і павярнуў да Роя абураны твар.
— Ды што ж ты за чалавек такі! He даў як след скончыць сеанс.
— Хадзем, — пацягнуў яго Рой. — Рэальна, спознімся. I што там далей было... ну, з маці Веранікі?
Эд неахвотна падняўся.
— Калі ты хочаш зноў ляцець, нічога распавядаць не буду.
— Гавары хутчэй. Мы ўжо амаль прыйшлі.
Эд уздыхнуў. Праз шантаж з Роем дамовіцца было немагчыма.
— Незразумела, чаму дарадца ўвогуле з ёй ажаніўся, — вярнуўся да разважанняў Эд. — Мяркую, што ў яго мазгі, роўна як у цябе цяпер, заіуманіліся. — Маці кажа, што гэтая Кім таксама была саламандрай.
— А цяпер яна дзе?
— Хто?
— Ну, Веранічына маці?
Эд паціснуў плячыма.
— Дакладна не ведаю. Быццам бы збегла за Край, але мае кажуць, што яна проста папоўніла шэрагі пронгаў. Вядома, Ундрыц замоўчвае гэта, але я думаю,
што ў канчатковым выніку так яно і ёсць. Так што, — засцерагальна прамовіў Эд, — будзь з гэтай сямейкай больш пільны. Сам разумееш, першым згарае той, хто найбліжэй да агню. Ледзь што — табе не пазайздросціш.
— Ну і не зайздросць.
Хлопцы ўзбеглі на дах, дзе ўжо гуртаваўся народ, абмяркоўваючы ранішнія навіны, і праціснуліся ў натоўп вакол Калейна.
— Якраз на мяжы з Карнігардам выявілі нейкую шахту, — распавядаў тым часам Івар. — Наўрад ці яна была выкапана — настолькі глыбокая, што троса не хапае, каб памераць, куды яна вядзе. Пакуль ахвотнікаў спусціцца не знайшлося, таму — шэсць балаў. Калі яны кагосьці туды спусцяць, можа, дадам. Будзе залежаць ад таго, якім яны яго дастануць — жывым ці мёртвым.
— Вось псіх! — шэптам, каб той не пачуў, пракаментаваў ягоную пазіцыю Эд. — Калі б мы тут усе пад заваламі загінулі, ён бы сядзеў і балы лічыў замест таго, каб пліты варочаць.
— Гэта далёка ад зоны гульні? — спытаў гучна Рой.
Калейн павярнуў галаву.
— А! Вось і Кромень. Гэта амаль на мяжы з гульнявой зонай. Я не ведаю, але наўрад ці будуць мяняць тэрыторыю цяпер, калі ўсё падрыхгавана. Да таго ж, цяпер нашаму кіраўніцтву зусім не да гэтага. Ёсць праблемы нашмат важнейшыя, — ён шматзначна ўсміхнуўся.
— Пра што гэта ён? — Рой перавёў пільны позірк на Эда.
— He ведаю, — адмахнуўся той і пайшоў да Геа, каб атрымаць месца для трэніроўкі.
— А ну, пачакай! Ты што ж? Хаваеш ад мяне Henna важнае?
— Слухай, я, праўда, не ведаю, пра што ён, — буркнуў Эд.
— 3 якіх гэта часоў Калейн стаў навіны раней за цябе чуць? Ці не таму гэта, што ты цалкам заняты праслухоўваннем спеваў пад акном адной важнай асобы?
Эд пакрыўджана хмыкнуў, але Рой не даў яму магчымасці прыдумаць у адказ што-небудзь з’едлівае.
— Мабыць, Калейн ведае, ну, пра тое, што Людвіга звольняць з пасады ахоўніка лібрарыя, — азірнуўшыся, паведаміў Астравух шэптам.
— Што? — у Роя вочы сталі круглыя, як дзве манеты.
— Ты сапраўды не ведаў? — з сумневам у голасе спытаў Эд.
— He, — засмучана — ці то ад самой навіны, ці ад таго, што ён не ведаў пра гэта раней, працягнуў Рой.
Эд засоп, як бывала заўсёды, калі ён усведамляў важнасць пачутых ім навін.
— Меер распарадзіўся.
— Нішто сабе! — Рой разгублена саступіў у бок і прапусціў Віку, якая звычайна спазнялася. — За што? Людвіг мне ўчора нічога не казаў.
Эд паціснуў плячыма.
— Нам не тлумачаць. Але гэта ж табе не жартачкі — Спадчыну пільнаваць. А тут, лічы, ужо дзед. Да таго ж, заўзяты гулец. Бацька распавядаў, што калісьці ён гуляў так, што тагачасны Элекіус нават выгнаць яго хацеў з пасады ахоўніка. Чаму, ты думаеш, ён і сядзіць у вежы, як у турме? Баіцца, што зноў сарвецца. Таму і выходзіць рэдка.
Рой уважліва слухаў, не зводзячы позірку з чорнай кропкі мішэні, якая маячыла наперадзе і ад якой разбягаліся колы. Для чысціні эксперыменту Геа ўсталёўваў мішэні на агароджы з боку Бязмежнага мора. Інакш, як рэверсам, снарады, што не трапілі ў цэль, вярнуць было немагчыма. А смяльцоў, якія адважыліся б нырнуць па сваю зброю, не было. Дарэчы, дзіэндар, які страчваў свой снарад, вяртаўся на папярэдні курс і станавіўся ў чаргу на атрыманне міраіту для новай зброі альбо набываў міраіт за ўласныя сродкі.
Рой пільна і для самога сябе незразумела працягваў углядацца ў чорную кропку, і тут яго нібы нешта аглушыла. На секунду ў свядомасці мільгануў нейкі яскравы і трывожны ўспамін, выхапіўшы з памяці момант апошняга наведвання лібрарыя і Людвіга, які сядзеў за сталом і штосьці запісваў на нядаўна пераплеценай кнізе... I ўспамін згас. Рой пакруціў галавой, намагаючыся аднавіць яго, але дарэмна.
Ён развярнуўся і, адштурхнуўшы Калейна, які неспадзявана апынуўся за ягонай спінай, імкліва панёсся да прыступак.
— Кромень! Зусім знахабіўся? — нагнаў яго вокрык Івара, але ён нават не павярнуўся.
— Што гэта з ім? — штурхануў той у бок Эда. — У твайго сябрука боязь вышыні?
— He ведаю, — зрабіўшы крок у напрамку, куды толькі што паімчаў Рой, адгукнуўся Эд.
Геа кіўком галавы адправіў яго ўслед за Роем.
♦ ♦ ♦
Рой са здзіўленнем глядзеў на Людвіга і не пазнаваў яго. Ніколі яшчэ ён не паўставаў перад ім у выглядзе такога дробязнага і нікчэмнага, і — цяпер гэта было куды больш прыкметна, чым раней, — старога. У ягоных некалі прамых і доўгіх, цяпер жа ўскудлачаных валасах дадалося сівізны. Кідалася ў вочы гарбаватасць, якая павялічвала ягоны ўзрост адразу на пару дзясяткаў гадоў, а звычайна спакойныя і ўпэўненыя рухі сталі нервовымі і няўклюднымі. Стоячы каля стала, Людвіг круціў у руках тоўсты скрутак. Калі сябры ўвайшлі, ён схапіў серп, які ляжаў тут жа, на разгорнутых старонках кнігі, і, адрэзаўшы ад матка кавалак аборы, туга перавязаў скрутак.