• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

    Кніга здольных

    Святлана Аўдзейчык

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2020
    80.39 МБ
    Запрошаныя падышлі да ідэі маскараду вельмі творча, а таму, тужліва блукаючы сярод размаітай кампаніі звяроў, вампіраў, уладароў незямных цывілізацый і казачных каралёў, Алерыён беспаспяхова спрабаваў адшукаць адну асобу.
    Ягоны касцюм з апярэннем колеру медзі нязменна прыцягваў зацікаўленыя погляды. Алерыён падышоў да элегантнага спадара, які быў апрануты ва ўсё белае, у тым ліку і доўгі плашч з капюшонам, і ўздыхнуў з палёгкай.
    — Хоць адзін знаёмы твар. У каго вы пераапрануліся, саветнік?
    — А ты як лічыш? — стомлена спытаў той.
    Геа змераў яго паблажлівым позіркам.
    — Дай адгадаю. Калі я правільна здагадаўся, дык не хапае касы.
    Ундрыц загадкава ўсміхнуўся і падкінуў свой кій. Тонка завостранае лязо мільганула на які момант, пасля чаго саветнік гэтак жа спрытна надаў свайму кію звычайны выгляд. Усё адбылося за пару секунд, наўрад ці хто з гасцей паспеў штосьці заўважыць.
    Яны абодва засмяяліся.
    — He веру, што цябе запрасілі, — раптам стаў сур’ёзным Ундрыц. — Улічваючы, што ты зашыпаваў хлапчука.
    — I правільна робіш. Добра хоць Арыяна гэты цырк з касцюмамі прыдумала, інакш бы не прабраўся сюды. Калі ўжо я цябе з цяжкасцю пазнаў, то можна спадзявацца, што мяне і пагатоў не заўважаць.
    Ундрыц пахістаў галавой.
    — Можа, не пазнаюць, але што не заўважаць — гэта наўрад ці.
    Вось і цяпер дзве зацікаўленыя асобы, павярнуўшыся да іх, разглядалі незвычайны касцюм Алерыёна.
    — Што там наконт сыночка Краца было чуваць у Оптымуме? — скептычна пацікавіўся Геа.
    — О! Твайму ўчынку было прысвечана цэлае пасяджэнне Оптымума, — па-змоўніцку падміргнуў яму Ундрыц. — Крац-старэйшы вынес на Раду пытанне, як вас, пустэльнікаў выкурыць з Карнігарда. Ён рэальна прапаноўваў падпаліць Карнігард. Уяўляеш, як яго душыць помста?
    — I што Оптымум? — без асаблівай цікавасці, бо ўвесь гэты час шукаў кагосьці сярод гасцей, пацікавіўся Геа. — Няўжо Міліца не падтрымала Краца?
    Ён цішком зірнуў на Ундрыца. Той уважліва сачыў за зменамі на твары Геа, калі было ўзгадана імя вірыды.
    — Гэтае пытанне мы адразу забракавалі і не выносілі на галасаванне. Цяпер, пасля смерці Зараі, інтарэсы пустэльнікаў у Оптымуме прадстаўляць няма каму. Дарэчы, вольнае месца дарадцы доўга не пуставала.
    Ундрыц сумна ўсміхнуўся.
    — Цяпер яго займае адзін з тваіх былых суседзяў па нетрах Карнігарда.
    — Хто такі? — пацікавіўся Геа.
    — Ты не ведаеш? Зраблю выгляд, што паверыў табе, — уздыхнуў Ундрыц. — Гэта наш новы дарадца. Мы яго назвалі Нэма.
    — Вось як. I што ён? Гэты ваш новы дарадца? Колькі гадоў хто такі, кім быў раней? Вы яго пазналі?
    Ундрыц змрочна пакруціў галавой.
    — Гэта немагчыма. Ён падобны да дзікуна. А вочы... Яны нібы мёртвыя. I гэтая незразумелая манера гаварыць... Без перакладчыка нам ніяк. Ты выпадкова не размаўляеш на іехаце?
    Геа ссунуў бровы да пераносся.
    — Проста ты столькі часу правёў у непасрэднай блізкасці ад іх. Мне здаецца... — тут ён змоўк, нібы баяўся, што сказанае ім Геа не ўспрыме сур’ёзна. — Я ўпэўнены, што пронгі далёка не такія простыя, як усе пра іх думаюць, і што яны... нейкім чынам арганізаваныя, — дадаў ён, азірнуўшыся.
    — Вядома, арганізаваныя, — згодна кіўнуў Геа. — Табе, як дарадцы, гэта вядома лепш за іншых. Шахты і руднікі — вось іх арганізацыя. Прычым выгадная Оптымуму ва ўсіх адносінах.
    Ундрыц махнуў рукой.
    — He тое. Я думаю, акрамя працы ў шахтах — да якой, дарэчы, іх ніхто не прымушае: гэта іх уласны выбар у нейкай меры — у іх ёсць яшчэ свая струкіура.
    — Авой! — усміхнуўся Геа. — Я бачу, у цябе разгулялася фантазія? Хвалюешся, што дзесьці ў глыбінях Карнігарда дурненькія пронгі стварылі структуру, раўнацэнную Оптымуму?
    — Ты можаш быць болын сур’ёзным? — шыкнуў на яго Ундрыц. Убачыўшы, што Геа перастаў кпіць і слухае яго засяроджана, ён працягнуў. — Я ўпэўнены, што гэты Нэма сам не змог бы да такога дадумацца, — Ундрыц скіраваў пагляд некуды ўдалячынь. — Ім нехта кіруе. Але вось хто? I, галоўнае, з якой мэтай? Вось што я хачу высветліць.
    — Ці не хочаш ты сказаць, што гэта наш паважаны...
    — Ціха, — не даў яму дагаварыць Ундрыц.
    — Ты ўсё правільна зразумеў, — ён незадаволена паглядзеў на пікавую даму, што занадта доўга сачыла за імі, і прымусіў яе адвярнуцца.
    — Ён нешта задумаў. Я гэта адчуваю. Дарэчы, Зарая — носьбіт таго самага дзіэна, што і мая дачка. I памерла яна вельмі ўжо раптоўна і неяк вельмі своечасова. Мне гэта не падабаецца.
    — He будзь параноікам, — лёгенька ляпнуў яго па плячы Геа.
    — ...Памерла, вызваляючы месца для пронга, — прамармытаў пад нос Ундрыц. Ён з дакорам паглядзеў на сябра. — Калі б ты заявіў пра сваё жаданне прадстаўляць інтарэсы пустэльнікаў у Оптымуме, прысутнасці пронга ў савеце можна было б пазбегнуць! Але ты, як заўсёды, пажадаў застацца ўбаку.
    Геа адмахнуўся.
    —Ты ж ведаеш, мяне ніколі не цікавіла перспектыва быць у складзе Оптымума. Ведаць, што адбываецца ў вашых найсвятлейшых галовах, — занадта вялікая спакуса для майго дару. He. Дзякуй. Гэта — не маё.
    Ундрыц кіўнуў з разуменнем.
    — Але знаць, што дзеецца ў галаве Меера, нам бы не зашкодзіла. Ён ведае, што камень у мяне, але не прадпрымае спробаў прысвоіць яго. Чаму? Як думаеш? — ужо ў адкрытую спытаў Ундрыц.
    Геа паціснуў плячыма.
    — Інстынкт самазахавання ніхто не адмяняў. Меер добра разумее, што шмат людзей, якія займаюць не апошняе месца ў горадзе, ведае пра ягонае жаданне займець Чорную слязу. I калі яна незаконна патрапіць да яго, гэтыя людзі будуць сведчыць супраць яго. Ён чакае выпадку забраць камень на больш-менш законных падставах.
    — Тады, калі я буду даражыць ім больш за ўсё, — Ундрыц шматзначна паглядзеў на Геа. — Для цябе таксама Мееравы планы тояць небяспеку. Я схільны думаць, што цяпер ён не стане абмяжоўваць сябе ў іх рэалізацыі. Нехта, здольны чытаць ягоныя думкі, — сур’ёзная праблема. Ты так не лічыш?
    Геа хмурна адвярнуўся.
    — Я не адзіны тэлепат у Ларборы.
    — Але ты адзіны, хто ўяўляе з сябе пагрозу. Астатнія не маюць магчымасці сустракацца з Меерам так часта, як ты. 3 таго моманту, як ты быў прызначаны выкладчыкам Аквілы, вашыя сустрэчы сталі непазбежнымі. Ты заўважаў, што Меер рэдка глядзіць у вочы? Я заўсёды думаў—чаму, пакуль Людвіг не патлумачыў мне, што тэлепаты могуць чытаць думкі толькі ў вачах. Гэта праўда?
    Геа адвёў вочы і ўсміхнуўся.
    — Няўжо ты не ведаў?
    — Уяві сабе. У дзяцінстве мне здавалася, што ты чытаў мае думкі заўсёды. Я нават рот не паспяваў адкрыць, як ты адразу ж адказваў на мае пытанні. Дык гэта праўда? Ты мусіш глядзець у вочы, каб бачыць, што чалавек думае?
    — Дапусцім, я адкажу — так.
    Ундрыц паспрабаваў абурыцца, але скрозь смех гэта выходзіла дрэнна.
    — Значыць, усе гэтыя гады я наіўна верыў, што твае суперздольнасці дзейнічаюць на адлегласці, а гэта зусім не так?
    Геа кіўнуў.
    — He так.
    Ундрыц адвярнуўся і пачаў пастукваць кіем па далоні.
    — А як?
    — Крыху болып складана, чым ты сабе ўяўляеш.
    — Ты — нягоднік, ты гэта ведаеш?
    — Я пакрыўдзіўся б, калі б не быў цалкам згодны з табой.
    Геа падхапіў з падноса кавалак сырнага пірага і, прысеўшы на балюстраду, пачаў з апетытам есці.
    — Як бы цяжка мне ні было гэта прызнаваць, але я зраблю выгляд, што новыя абставіны не паўплываюць на нашу дружбу.
    — Ніякім чынам? — пацікавіўся Геа.
    — Рэч у тым, што мне цяпер без тваіх здольнасцяў — аніяк.
    — А-а-а... — шматзначна працягнуў Геа і строс крошкі з рук. — I што ты ад мяне хочаш? Трохі пашпіёніць дзеля нашай дружбы?
    Ундрыц зморшчыўся.
    — Калі толькі самую драбніцу. I тое выключна ў інтарэсах дзяржаўнай бяспекі.
    — Вось яно як... Дзяржаўнай бяспекі. Пасля такіх слоў, я разумею, у мяне няма выбару?
    — Пакуль яшчэ ёсць. Але хутка ты будзеш мне дужа абавязаны.
    Ён пашукаў вачыма кагосьці сярод гасцей.
    — Вунь бачыш тую асобу? — паказаў ён вачыма на жанчыну ва ўбранні змяі. — Бачыш?
    Геа паглядзеў у пазначаным кірунку.
    — Якая зайцоў гіпнатызуе?
    — Яна самая. Пасля таго выпадку з Крацам яна была ў шаленстве. Спачатку. Гордыян казаў, што вірыда асабіста пагражала расправіцца з пустэльніка-
    мі, — па твары Ундрыца прабегла хітрая ўсмешка, — пакуль не даведалася, хто зашыпаваў Краца. А калі даведалася, вінаватыя пазбеглі пакарання.
    На сябравым твары ані мускул не варухнуўся. Ундрыц расчаравана ўздыхнуў.
    — He варта перада мной прыкідвацца. Каб прачытаць твае думкі, мне тэлепатыя не трэба. Хоць, прызнацца, я заўсёды зайздросціў твайму дару. Калі б я ведаў што рабілася ў галаве Кім, усё магло б абярнуцца па-іншаму, — сумна дадаў ён. — Ну ідзі ўжо, чаго стаіш, як той слуп!
    Геа кіўнуў Аляксандру прапусціў Мергіёла, які танчыў у пары з Арыянай, і змяшаўся з гасцямі.
    Ундрыц прасачыў, як ён прабіраецца да Міліцы, і пашукаў вачыма дачку. Ён лічыў, што ў Веранікі дрэнны настрой з-за таго, што яны ледзь не спазніліся па ягонай віне, але яна ўсімі сіламі імкнулася яго пераканаць, што гэта не так.
    — Дзе гэты твой... аранжавы? — спытаў ён, падышоўшы да дачкі з дзвюма порцыямі марозіва. — Будзеш?
    Вераніка кісла ўсміхнулася, але пачастунак узяла.
    — He ведаю, танчыць, напэўна.
    Яна без асаблівага энтузіязму лізнула сваё марозіва і сумна агледзелася. Ліс стаяў у кампаніі нейкіх русалак, усе яны выглядалі вельмі задаволенымі.
    — А ты чаму не танчыш?
    — He хочацца, — буркнула яна. — Слухай... — яна кінула ў бок бацькі нерашучы погляд.
    — Слухаю.
    — Ведаеш, сёння заходзіў той ЗАР з Аквілы. Рой, здаецца.
    — Да цябе? — умомант ажывіўся Ундрыц.
    Вераніка абурана фыркнула.
    — Яшчэ чаго! Ён пра цябе пытаўся. Я не стала высвятляць, па якой справе.
    — Шкада, што я не заспеў яго, — расчаравана ўздыхнуў Ундрыц. — Ён нічога не казаў? Можа, прасіў перадаць што-небудзь на словах?
    — He, — буркнула Вераніка. — Толькі сказаў...
    — Што? — прыспешыў яе бацька.
    — Ён... праўда ЗАР? — замест адказу спытала Вераніка.
    — А што?
    — Цікава...
    — Раз цікава, магла і спытаць. Дый якая розніца, я бачыў яго імя ў спісах на прысвячэнне. Даведаемся на Інвентуме. Хутчэй за ўсё, ён проста здольны да асваення рэверсу. He думаю, каб я ведаў кагосьці з ягоных сваякоў сярод здольных.
    Яна кіўнула галавой.
    — Дык што такое? Ты можаш растлумачыць? 3 цябе словы трэба абцугамі выцягваць, — занепакоена прамовіў Аляксандр, углядаючыся ў яе твар.