Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

Кніга здольных

Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
80.39 МБ
У лібрарыі зберагалася і галоўная рэліквія Ларбора — кніга Спадчына. Усе назапашаныя веды, усе значныя ў гісторыі Ларбора падзеі беражліва ўносіліся ў яе з таго моманту, як памяць людзей, што захоўвалі гэтыя веды, перастала быць надзейным сховішчам. Спадчына пісалася з пракаветных часоў, а таму частка зместу была занатавана на ветусе — старажытнай мове ларбарэйцаў якая цяпер лічылася страчанай. Дарэчы сказаць, гэта не было чымсьці накшталт ляноты ці нядбання з боку папярэдніх пакаленняў — не даць магчымасці нашчадкам вывучыць і захаваць сваю мову. Хутчэй гэта было падобна да пакарання. Валоданне старажытнай мовай — здольнасць разумець яе і гаварыць на ветусе — знікла разам з Дэркусам, і за мінулыя стагоддзі ніхто так і не здолеў расшыфраваць схаваную для цяперашняга пакалення частку Спадчыны.
3 боку мора ўваходу ў вежу не было. Рой шмыгнуў У аРкУ і апынуўся ў адным з «акультураных» куткоў Карнігарда. Спякота, а ў болынай меры магчымасць схавацца ад яе ў ценю, прыцягвала ў Карнігард шмат народу. Рой прыпыніўся пад навесам з садаві-
ной, залпам выпіў адзін кубак нукасавага соку, пасля чаго ў некалькі скачкоў пераадолеў мост, на якім тоўпіліся людзі, абмяркоўваючы апошнія навіны. Апынуўшыся на галерэі, якая праходзіла з унутранага боку, ён ледзь не збіў з ног нейкіх бяздарных дзяўчатак, што раптоўна выйшлі з-пад аркі. Рой адштурхнуўся ад калоны, кульнуўся ў паветры, перанёс цела над імі і прызямліўся яшчэ да таго, як яны паспелі павярнуцца, каб паслаць яму наўздагон свае захопленыя позіркі.
У Цёмную вежу Рой практычна ўляцеў, ні разу не спыніўшыся па дарозе, і ў дзвярах ледзь не сутыкнуўся з Людвігам. На выгляд Людвігу можна было б даць максімум пяцьдзясят гадоў. Аднак ужо сорак гадоў, ці нават больш, Людвіг працаваў ахоўнікам лібрарыя, а таму заставалася толькі гадаць, у якім узросце ён прысіупіў да сваіх абавязкаў. Аквілейцы жартавалі, што, напэўна, за гады, праведзеныя за чытаннем старажытных тэкстаў, ён займеў рэцэпт маладосці.
Доўгія, кранутыя сівізной цёмныя валасы і такія ж цёмныя вочы Людвіга рабілі яго вузкі белы твар вельмі выразным. Варта было толькі сустрэцца з ім позіркам, як тут жа з’яўлялася ўражанне, што ён ведае ўсё на свеце і нават больш. Але Людвіг удала хаваў свае веды. Быў просты ў зносінах, сыпаў жартамі, шмат смяяўся, дэманструючы добрыя зубы, і заўсёды мог адказаць на любое пытанне. Вось толькі рабіў гэта часцяком загадкамі, гадаць над якімі даводзілася вельмі доўга. Людвіг жыў тут жа. Удзень быў ахоўнікам лібрарыя, і, хоць асноўныя функцыі па ахове неслі
вернікі — іх пост быў на самым верхнім, адкрытым ярусе вежы — Людвіг лічыў сябе галоўным вартаўніком Спадчыны. Сям’і ў Людвіга не было, а таму тут, у вежы, на сярэднім ярусе ў яго была невялікая каморка.
— Саступай дарогу дурням і вар’ятам! — жвава адскочыўшы ў бок, з-за чаго Рой ледзь не ўляцеў у расчыненыя дзверы бібліятэкі, з усмешкай пракаментаваў яго з’яўленне Людвіг.
— Чаму дурням? — стрымана ўсміхнуўся Рой і затармазіў у дзвярах.
Людвіг, схіліўшы галаву набок, прыдзірліва змераў Роя ўсмешлівым позіркам.
— Ну хіба разумны чалавек будзе праціраць штаны, седзячы ў бібліятэцы ў выходны? — задаў ён цалкам слушнае пытанне і адразу сам на яго адказаў. — Калі толькі ён не з’явіўся сюды, каб згуляць партыю ў лапідыс з Людвігам?
Рой, не адказаўшы, праслізнуў у паўзмрок пакоя.
Вузкія вокны, размешчаныя пад самым дахам, амаль не давалі святла. Людвіг увайшоў следам і запаліў на стале алейную лямпу.
— Табе трэба абсохнуць. Гарбаты?
Рой адмахнуўся.
— Тады як наконт гульні? — ён нават пацёр рукі ад нецярплівасці.
— Іншым разам.
Па той увазе, з якой Рой глядзеў на кніжныя паліцы, Людвіг зразумеў, што хлопец з’явіўся сюды дакладна не для таго, каб гуляць з ім у лапідыс.
— Скажы, а як мне можна паглядзець радаводы на сем’і дзіэндараў?
— Узяць дазвол і глядзець, пакуль не надакучыць, — паціснуў плячыма Людвіг. — Ды хоць бы ў вашага дырэктара — ён жа адзін з дарадцаў, або ў Міліцы ці Гордыяна. Але яны, мне здаецца, табе не падыходзяць, а? — хітра ўсміхнуўся ахоўнік.
Рой з прыкрасцю стукнуў сябе па лбе. Як ён мог забыцца на гэты дазвол! Да ратушы, калі бегчы па галерэі, і тое не менш за чвэрць гадзіны пройдзе. I гэта ўлічваючы, што Рой перамяшчаўся вельмі хутка.
— Паслухай, — умольна паглядзеў ён на Людвіга. — Можа, без паперак абыдземся? Ну, калі ласка!
— Без дазволу нельга, ты ж ведаеш правілы, — Людвіг адышоў да стала, ясна даючы зразумець, што ён не мае намеру падпускаць яго да паліцаў дзе ў скрутках захоўваліся радаводы здольных.
— Затое можаш пачытаць што-небудзь іншае, — ён сеў за стол, разгроб кучу ўсялякіх папер і ўзяў першую кнігу, якая трапілася яму пад руку. — «Па-за Краем. Гісгорыі сведкаў» — як табе гэта? — ён бязгучна ўсміхнуўся, кінуўшы на вучня хітры погляд.
— Ліпавых сведкаў, — паныла зазначыў Рой. — 3-за Краю ніхто яшчэ не вярнуўся. Прынамсі, не вярнуўся ў тым стане, каб здолець пасля кнігі пісаць.
—Можа, і так, а можа — і не, — загадкава прамармытаў Людвіг.
— А ну дай мне «сведкаў», — Рой, не чакаючы, выхапіў пацёртую кніжку, шукаючы вачыма імя аўтара. — Ці не твой гэта дзённік?
— Паменш кажы, паболып пачуеш.
Рой хацеў адкінуць кнігу. Капацца ў мудрагелістых выслоўях Людвіга ў яго не было ні часу, ні жадання. Зрабіўшы выгляд, што збіраецца чытаць, ён прыхінуўся да адной з шафаў і з зацікаўленым выглядам пачаў гартаць старонкі. Азірнуўшыся на паглыбленага ў чытанне Людвіга, ён вырашыў, што той дастаткова захапіўся, каб не звяртаць на яго, Роя, увагі. Але зрабіўшы крок углыб пакоя, ён адразу пашкадаваў аб гэтым, бо абодва ягоныя чаравікі аказаліся прыбітымі да падлогі.
— Ды што ж за дзень такі сёння! — Рой з прыкрасцю глянуў на свае ногі. Высунуўшы языкі, на яго злосна пазіралі дзве чорныя змяіныя галавы.
— Ідзі па дазвол.
Рой безвынікова тузануў адной нагой. Шып трывала прыбіў абутак да падлогі ў месцы паміж вялікім і другім пальцамі.
— 3 задавальненнем. Калі ты, вядома, зробіш ласку адазваць сваіх пачвараў, — раздражнёна кінуў ён.
— Рэверс.
Людвіг, робячы выгляд, што па-ранейшаму захоплены чытаннем, не гледзячы злавіў шыпы.
— He крыўдуй, але калі зробіш яшчэ адну спробу падысці да скруткаў, я цябе зашыпую, — папярэдзіў ён самым звычайным тонам, якім жадаў прыемнага чытання наведвальнікам лібрарыя.
— Дык я да вечара бегаць буду! — буркнуў Рой. — Мергіёл можа быць дзе заўгодна.
— Нічога. I далёкі шлях пачынаецца з блізкага, — па-філасофску заўважыў на ягоны выпад Людвіг і пачаў хутка нешта пісаць, краем вока назіраючы за Роем.
— Зайдзі ў Оптымум, раптам заспееш там кагосьці з дарадцаў. Праўда, табе трэба будзе растлумачыць, што ты хочаш знайсці ў скрутках. Дарэчы, што менавіта?
Рой зрабіў выгляд, што не пачуў яго, і пачаў разглядаць Спадчыну — велізарную кнігу, якая ляжала на адмысловым пастаменце. Шкляны каўпак над ёй шчыльна змыкаўся з гранітнай плітой пастамента з дапамогай складанага замка. Вядома, ключ ад яго быў толькі ў ахоўніка і Электуса.
— Ведаеш, а мне і Спадчыну пагартаць трэба...
Людвіг павольна сцягнуў з носа акуляры і здзіўлена паглядзеў на Роя.
— Сапраўды? А можа, яшчэ дадому возьмеш пачытаць? А не — дык я зараз пасуну табе фатэль, каб зручней чыталася, гарбаты завару і, пакуль ты будзеш атрымліваць асалоду, сам збегаю па дазвол для цябе. Ці мне клікнуць вернікаў каб яны дапамаглі табе Спадчыну дадому давезці?
— Было б нядрэнна, — зазначыў Рой. — А што? Так можна?
Стары паківаў галавой, здзіўлены нахабствам вучня.
— Можна. Але наступстваў табе лепш не ведаць.
Рой прамаўчаў, засяроджана разглядаючы незвычайнай формы чарніліцу, якая стаяла перад Людвігам. Ён мачаў туды час ад часу свой шып і нешта выводзіў дробнымі вузельчыкамі на аркушы.
— А давай згуляем, — раптам выпаліў Рой.
— На што прапануеш згуляць? — Людвіг адкінуў пяро, і вочы яго імгненна ажывіліся.
— На жаданні.
Рой сеў за стол, але Людвіг марудзіў. Ён з асцярогай зірнуў на дзверы. Рой ведаў, што Людвіг не вытрывае і далучыцца да яго, а таму пачаў першым раскладваць на дошцы свае камяні. Звычайна іх многія насілі з сабой у невялікім мяшочку.
— Калі ўжо парушаць правілы, дык парушаць. Табе нельга гуляць з вучнямі, мне нельга глядзець радаводы без дазволу. Нельга глядзець Спадчыну без дазволу. Але калі ты прайграеш, ты мусіш падпусціць мяне да Спадчыны проста так. Згода?
Ён дастаў каменныя косткі, і Людвіг хітра ўсміхнуўся.
—Дурное ты хлапчо, калі думаеш, што ў цябе атрымаецца абхітрыць мяне.
— Пабачым. Дарэчы, даўно збіраўся спытаць, чаму ты жывеш у вежы? — раптам пацікавіўся Рой, назіраючы, як Людвіг, спрытна перабіраючы пальцамі, «сее» ў лункі камяні. — Няўжо табе ніколі не хацелася выйсці адсюль, ну, не ведаю, — ён сумеўся, — стварыць сям’ю, перадаць дзецям свой дзіэн, дарэчы, які ён у цябе?
Людвіг усміхнуўся аднымі вачыма.
— Мне неяк адзін пронг сказаў: «Шмат будзеш ведаць — хутка састарэешся».
Рой усміхнуўся.
— Як думаеш, пронгі... усё памятаюць аб сваім мінулым жыцці?
Людвіг няпэўна паціснуў плячыма.
— Ларбарэйцам выгадна думаць пра іх, як пра жывёл. He заўважаць, як не заўважаюць беспрытульнага
ката, але толькі да тае пары, пакуль кот не захварэе на шаленства. Тады яго ўсе заўважаць! Твой ход, — нагадаў Людвіг.
— Калі я выйграю, ты падпусціш мяне да Спадчыны.
— Ты спачатку выйграй!
— А заадно распавядзеш, якая ў цябе здольнасць.
— Ты прайграеш,—тонам, што не церпіць сумневу прамовіў Людвіг. — А таму падрыхтуйся выціраць пыл з паліц. Гэта і будзе маё жаданне.
— Я думаю, ты з пароды доўгажыхароў — паглыбіўся ў развагі Рой. — Астравух казаў, што ты ўжо працаваў у лібрарыі, калі яшчэ ягоны бацька вучыўся ў Аквіле, значыць, табе як мінімум гадоў сто. Шукаючы пацвярджэнне сваім словам, ён дапытліва зірнуў на Людвіга, але твар у таго заставаўся непранікальным.
— Сярод здольных процьма доўгажыхароў — прабурчаў Людвіг, але Рой прапусціў гэта між вушэй.
— Значыць, ты проста знайшоў рэцэпт неўміручасці.
Людвіг усміхнуўся, але зноў прамаўчаў.
— Тады, напэўна, ты павінен ведаць ветус — мову продкаў. Больш проста няма каму, — дадаў Рой.
— Калі ты думаеш, што твая хвальба здолее задобрыць мяне, ты памыляешся, — сказаў Людвіг.