Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

Кніга здольных

Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
80.39 МБ
— Цыбулю пакрышым колцамі і замарынуем, — тлумачыў ён у гэты момант. Лаўр падняў вочы, каб выбраць цыбуліну ў вянку, які вісеў дзесьці высока, пад бэлькай.
Неўпрыкмет у ягонай руцэ з’явіўся маленькі серп і прасвісцеў, рассякаючы паветра. — Рэверс! — Майстар задаволена ўзважыў у руцэ цыбулю і замкнуў серп на ланцугу, што вісеў на шыі. — Для марынаду нам спатрэбіцца трохі цытрынавага соку, — дадаў ён, і праз момант ужо трымаў у руцэ невялікі спелы лімон, здабыты такім самым чынам, як і цыбуля, толькі з цытрынавага дрэва, якое расло ў аранжарэі. Ягоныя галіны якраз дасягалі расчыненага акна пакоя.
— Во дае, — зайздросна шапнуў Эд.
— Астравух, ці не жадаеце пералічыць, якія, на ваш погляд, прыправы прыдатныя для нашае стравы? — скіраваў на яго позірк настаўнік.
Эдзі ўціснуў галаву ў плечы.
— Э-э, маяран? — няўпэўнена вымавіў ён.
— Цалкам дакладна. Чаму толькі так баязліва? Дзе ён у нас? — падняў вочы да столі Лаўр. — Ага. Вось ён, я яго бачу. А вы, Астравух, бачыце?
— Бачу, — прамовіў Эд тужліва.
Лаўр прызнаваў прыправы толькі свежазмолатыя, а таму зёлкі ў вязках сохлі проста ў ягоным кабінеце. Сёе-тое з вострых прыправаў ён вырошчваў у аранжарэі і выкарыстоўваў іх толькі ў свежым выглядзе.
— Такім чынам, Астравух, здабудзьце нам крыху маярану, — папрасіў Лаўр. — Спадзяюся, ваш рэверсіўны снарад схаваны не вельмі далёка?
Эд менавіта гэтага і баяўся. Ён на секунду заплюшчыў вочы, думаючы, як выкруціцца, каб не трапіць у дурацкае становішча.
— Э-э...
— I прыхапіце заадно корань імбіру, — прыспешыў яго настаўнік.
«Заадно», — усміхнуўся сам сабе Эдзі, але ўсё ж палез па пяро.
— Давайце, Астравух, — уважліва назіраючы з-пад кусцістых броваў за ягонымі дзеяннямі, прамовіў Лаўр. — Паспяшайцеся. Ён незадаволена сачыў, як Эд адшрубоўвае вечка футарала.
— Мне здаецца, вам нязручна так захоўваць рэверсіўны снарад. Што кажа ваш настаўнік па баявой падрыхтоўцы?
— Ён таксама раіў іншы спосаб захоўвання, — уздыхнуў Эд, дастаючы шып.
— Шып — гэта не лютня, Астравух, — Лаўр тужліва назіраў, як вучань няспешна зачыняе футарал. — Яго не трэба насіць у футарале. Ён мусіць быць заўсёды пад рукой. Звярніце ўвагу на вашых сяброў. Большасць носіць шыпы ў напрыдалонніках. Сярпы — на пасе.
Эд зірнуў на аднакурснікаў, якія, як па камандзе, выставілі рукі, і пачырванеў.
— Можа, нам адысці? — прапанаваў шэптам Калейн. — Наўрад ці наш школьны лекар паспее даць рады такой колькасці параненых. Кагосьці можам не далічыцца.
— Вось бы гэтым чалавекам апынуўся ты, — не паварочваючыся, хмурна прамармытаў Эд.
— Ціха! — спыніў размовы Лаўр. — Нагадаеце мне, у чым ваша здольнасць? — запытаўся ён, бачачы няўпэўненасць вучня.
— Ён уладар швабры, — падказаў Івар пад стрыманы смех вучняў.
— Слых, — паныла прамовіў Эд.
— Ага, слых. Выдатна. Тады вы павінны былі чуць, што маяран, які, дарэчы, расце ў нашай аранжарэі і якраз цяпер квітнее, мае другую назву — амаракум?
Эд адмоўна пахістаў галавой.
Лаўр, загадкава ўсміхнуўшыся, абвёў позіркам усіх прысутных.
— Невядома, чаму ён так называецца, магчыма, гэта звязана з іншым словам — Амор? — хітра зірнуўшы на Эдзі, прамовіў настаўнік. — Упэўнены, значэнне гэтага слова, Астравух, вы ведаеце. — Эд яшчэ мацней пачырванеў, хтось з прысутных дзяўчат захіхікаў — Хутка, не задумвайцеся! Кідайце шып! — загадаў Лаўр.
Эд паслухаўся. Шып уторкнуўся ў вузел матузка, які трымаў усю вязку. — He так і дрэнна, — кашлянуў Лаўр. — I памятаем, што шып здольнага ляціць толькі ў цэль. Добра, дапусцім, вы ставілі сабе мэтай зрэзаць увесь звязак. А цяпер вярніце сабе пяро.
Эд скрывіў кіслую міну. Настаўнік зразумеў, што з рэверсам ёсць праблемы.
— Уявіце, што вы адчуваеце голад, Астравух, — пачаў злавацца Лаўр. — Вы не елі пяць, не, дзесяць дзён. I там вісіць не маяран, а... — ён задумаўся, слізгануўшы позіркам па посгаці Эда, — рулька, вэнджаная! — дадаў ён грэбліва.
— Ну, Астравушык! Рулька! — прарохкаў яму на вуха Калейн, які стаяў за ягонай спінай.
Івар, а з ім яшчэ некалькі чалавек, пырснулі са смеху. Рой штурхануў веселуна ў плячо. Невядома, што падзейнічала, але Эд выбухнуў знянацку ахрыплым голасам: «Рэверс!». I ўвесь звязак маярану зваліўся на вучняў а шып апынуўся ў Эдавых руках. Праз пару секунд натхнёны поспехам і сам сабе дзівячыся, ён ужо трымаў у руцэ корань імбіру.
♦ ♦ ♦
Пасля заняткаў Эд дачакаўся зручнага моманту і прабраўся ў аранжарэю. Рой вартаваў за дзвярыма.
— Ну што, знайшоў? — шэптам спытаў ён, ведаючы, што сябар усё адно пачуе.
— He, — данеслася да яго аднекуль з глыбіні аранжарэі, — я не ведаю, як гэты амаракум выглядае!
— Па паху шукай! — параіў Рой.
— Лёгка табе казаць, тут ад пахаў звар’яцець можна! — жаласна адазваўся Эдзі.—Мяне ўжо ванітуе ад іх.
— Ну тады шукай той, які квітнее ружовым! — раздражнёна прашыпеў Рой, не прамінуўшы ўсміхнуцца дзвюм першакурсніцам, якія праходзілі міма.
— Ды тут іх шмат такіх, з ружовымі кветачкамі! Ай!
— Што там у цябе?
— Кактус нейкі!
— Слухай, бяры што-небудзь і хутчэй, — прыспешыў яго Рой.
Да аранжарэі падыходзіў худзенькі, прыкладна аднаго ўзросту з Роем, але значна меншы за яго па камплекцыі «батанік». Лінь быў, што называецца, усеба-
кова развітай асобай — улюбёнчык абсалютна ўсіх настаўнікаў, скарбніца ведаў і занудства. У яго было дзіўнае захапленне — ён маляваў водары, а яго дзіэнам была здольнасць разумець пахі. Ён мог раскладваць пахі на складнікі так, як можна раскласці рэчы ў шафе: старыя і новыя, дзіцячыя і дарослыя, набытыя ў пэўных крамах, дарагія і танныя, мытыя і перамытыя, і гэтак далей. Ён марыў у будучыні стаць парфумерам, шмат часу праводзіў у аранжарэі Лаўра, вывучаючы кветкавыя водары. He маючы магчымасці выказаць свае адчуванні пры гэтым словамі, ён выяўляў пахі ў фарбах. I, мяркуючы па ўсім, цяпер ён накіроўваўся ў аранжарэю, каб папрацаваць над адным са сваіх шэдэўраў.
— Здароў, — не збіраючыся затрымлівацца каля Роя і не задумваючыся аб тым, што ён тут робіць, Лінь паспрабаваў увайсці ў аранжарэю.
— Вітаю! — з пераболыпанай радасцю звярнуўся да яго Рой і зрабіў крок назад, заступаючы дарогу Ліню. — Як справы?
— Нармальна, — здзіўлена, без ценю ўсмешкі бліснуў на яго з-пад акуляраў Лінь. — Дай прайсці.
Здавалася, што ён быў не ў гуморы, каб марнатравіць хвіліны творчага натхнення на пустую балбатню. Але Рой не адступаў.
— Як увогуле справы? Як рэверс? — усё яшчэ выпраменьваючы падазроную прыязнасць, Рой паклаў яму руку на плячо, канчаткова збіўшы з панталыку.
Лінь, чакаючы бяды, насцярожана разглядаў Роя. Ён быў абсалютна ўпэўнены, што той яго з кімсьці блытае. Інакш ён ніяк не мог растлумачыць такой
раптоўнай цікаўнасці да сваёй персоны з боку звычайна маўклівага Роя.
— Слухай, ты ж у нас вялікі спецыяліст па пахах? — знянацку запытаў Рой. — Так?
— Адчапіся, а? — не губляючы пільнасці, прабурчаў Лінь.
— Ціха-ціха. Тут такая справа, — Рой агледзеўся па баках і, падштурхнуўшы хлопца ў аранжарэю, шмыгнуў за ім. — Разумееш, тут недзе квітнее маяран.
Лінь, які тут жа спатыкнуўся і нешта прамармытаў, абураючыся бесцырымонным абыходжаннем са сваёй асобай, змоўк і ўцягнуў носам паветра.
— Што табе трэба? — ён яшчэ больш падазрона паглядзеў на Роя.
У гэты час з зараснікаў выбраўся ўскалмачаны і расчырванелы Эдзі, услед за якім цягнуліся ліяны.
— Нам трэба, як бы гэта сказаць, букет маярану, — адкрыта прызнаўся Рой. — Дапамажы, а?
— Калі ласка, — дадаў Эд, абтрасаючы з адзення каляровы пылок. — Пчхі!
Лінь насцярожана пераводзіў позірк з аднаго на другога.
— Вы маеце на ўвазе кветкі? — спытаў ён.
— Букет! Нам патрэбны букет! Каб падарыць, разумееш? — раззлаваўся Рой, у якога таксама пачынала балець галава ад разнастайнасці водараў. — Мы збіраемся на канцэрт, і нам патрэбны букет маярану! — ужо амаль пракрычаў ён на вуха хлопцу.
— Добра. Я пакажу, — пагадзіўся, нарэшце, той.
Ён прынюхаўся і, не спыняючыся, бадзёра рушыў у патрэбным напрамку. Ледзь не прыскокам, рассоў-
ваючы рукамі галінкі і стараючыся не наступіць на матылькоў, што спрабавалі садзіцца на ногі, яны рушылі за геніем пахаў.
— Вось, — Лінь нарэшце спыніўся перад кустом з ружовымі кветкамі.
Эд прынюхаўся.
— Гэта... дакладна ён?
Лінь падступна ўсміхнуўся.
— Можаш не сумнявацца.
Эд адламаў некалькі пышных галінак і задаволена паглядзеў на свой букет.
— Ты ведаеш, што такое амор, Лінь? — у прыўзнятым настроі запытаў Эдзі.
Той якраз разгарнуў свой мальберт і пачаў раскладваць розныя мастацкія прылады.
— Амор — гэта тое самае, што маяран, — разумееш? — не чакаючы адказу, растлумачыў Эд. — Мабыць, словы-сінонімы.
— Ага. Валіце ўжо адсюль, — губляючы цярпенне, адазваўся Лінь.
— Дзякуй, дружа! Шчасліва заставацца! — шырока ўсміхнуўся Эдзі і, пляснуўшы яго па плячы, выскачыў з аранжарэі ўслед за Роем.
У ЛІБРАРЫІ
Рой не быў вялікім прыхільнікам сцэны. Учора ён пакінуў рэпетыцыю задоўга да яе заканчэння. Тым больш што кветкі, якія яны прынеслі, не давалі шанцаў застацца даўжэй. Высветлілася, што гэта быў не амаракум, а адна з тых рэдкіх раслін, якія вылучаюць атрутныя пахучыя рэчывы. Нехта з прысутных хутка разгадаў загадку слёзатачывай хваробы, якая раптоўна ўсіх напаткала. Маючы добры намер — пакараць жартаўніка, Рой уцёк разам з букетам, які па дарозе зашпурнуў у акно Ліню, а Эда пакінуў трэніраваць свой дзіэн моцнымі ўражаннямі. Зрэшты, Эду цалкам хапіла часу распавесці Рою ўсё, што ён выведаў пра якулаў Астравухава памяць продкаў захоўвала шмат падзей і была скарбніцай ведаў, якімі цяпер валодаў ягоны дзед. Наслухаўшыся дзедавых гісторый, ён мог абыходзіцца без падручнікаў як было і гэтым разам. 3 яго аповедаў вынікала, што якулы яшчэ да таго, як Ларбор страціў сувязь са знешнім светам, насялялі паўднёвыя краіны. Гандляры, якія прыязджалі ў Ларбор, распавядалі, быццам якулы заўсёды былі дазорцамі ладаносных дрэваў. Якулы
мелі кепскі нораў да таго ж былі жудасна агрэсіўныя, пражэрлівыя і лютыя. Прыручыць іх не ўяўлялася магчымым. Зразумела, што атрымаўшы такую інфармацыю, Рой проста не мог сядзець склаўшы рукі. Абсалютнай упэўненасці ў тым, што жыхар яго дзіўнага яйка і ёсць тая пражэрлівая і агрэсіўная істота, у яго не было. Але гэтая істота падавала прыкметы жыцця. Рою трэба было тэрмінова, неадкладна даведацца як мага больш пра якулаў I хоць вечар у доме Ундрыца звязаў усіх удзельнікаў той гутаркі таямніцай, ні з кім са старэйшых за гэтыя дні Рою пагаварыць не давялося. Мергіёл мусіў не вылучаць з асяродку вучняў улюбёнцаў і трымаўся ў рамках школы вельмі афіцыйна. Геа быў адкрыты да зносін, але з пачаткам навучальнага года завалены працай. Дапамога ў авалоданні рэверсам, трэніроўкі да знямогі ўваходзілі ў кола ягоных абавязкаў. Рой не адважваўся лішні раз трывожыць яго ў навучальны час, таму сёння, у выходны, ён вырашыў сустрэцца з Геа і, калі атрымаецца, з астатнімі членамі іхняй каманды.