Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

Кніга здольных

Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
80.39 МБ
— Нехта ідзе, — шэптам паведаміў ён, адказваючы на нямое пытанне некалькіх пар вачэй.
— Вячэра на стале, — сказала Вераніка, увайшоўшы ў пакой і перапыніўшы трывожную напружанасць моманту.
Усе засмяяліся, акрамя Эда, які ўсё яшчэ прыслухоўваўся.
— Ну што ж, — падняўся са свайго месца гаспадар. — Магчыма, пасля вячэры мы вернемся да гэтай размовы. Тым больш, што яна можа зацягнуцца. Прашу ўсіх да стала! — і ён першы накіраваўся да выхаду.
Але тут адбылося такое, што ўсе на нейкі момант аслупянелі. Рой адступіў у цень, да болю сціснуўшы Чорны міраіт у руцэ.
На парозе гасцёўні стаяў Віктар Меер.
ЭЛЕКТУС
— Добры вечар.
Кіраўнік Оптымума выглядаў, як заўсёды, бездакорна: гладка паголены, з крыху непаслухмянымі, але ахайнымі сівымі завіткамі і ў суправаджэнні шлейфа дарагой парфумы. Яго ідэальна чысты абутак выдаваў у ім чалавека, не звыклага хадзіць пешшу, а па-майстэрску зробленая зорчатая брошка на шэрым плашчы і булавешка на кіі ў форме змяінай галавы сведчылі пра прыхільнасць гэтага чалавека да дарагіх упрыгожанняў. Але, між тым, сёння ў абліччы Меера было нешта новае, тое, што пазбаўляла яго звычайнага арэолу непрыступнасці і фанабэрыстасці. Ягоныя вочы кідалі нязвыкпа мітуслівыя позіркі, тонкія ноздры раздзімаліся, а пальцы моцна сціскалі кій.
— Добры! — павітаў яго гаспадар дома. Ён зрабіў крок насустрач госцю. — Дзіўна, што Карл не праводзіў вас. Як вы толькі не заблукалі? У нас даволі цёмныя калідоры.
— Нават не ведаю, нават не ведаю,—нахмурыўшысяі зазіраючы яму цераз плячо, прашамацеў Меер. — Можа, ён не пачуў, а можа, не заўважыў мяне, — загадкава прамовіў ён. Уважлівым позіркам ён абмацаў
Роя з ног да галавы. У таго мароз прайшоў па скуры ад калючага погляду Меера, які пранізваў да касцей. Кіраўнік Рады шпарка агледзеў прысутных і пераступіў парог гасцёўні.
— А я гляджу — у вас святло гарыць, дай, думаю, зайду, — Меер прайшоўся па зале, нервова пастукваючы кійком па падлозе.
— Гэта тым болей дзіўна, што вокнаў у маім доме няма ўвогуле, — суха нагадаў Ундрыц.
— Няўжо? — быццам здзівіўшыся, перапытаў Меер. — Які жаль. Нават вокнаў няма. Нічога няма, — дадаў ён, расчаравана агледзеўшы пакой. Ён пагардліва змераў позіркам Ундрыца і з нянавісцю паглядзеў на Геа. Рой заўважыў што Геа адплаціў яму той самай манетай. Відаць, гэтым дваім было за што недалюбліваць адзін аднаго. — I ты тут, я бачу? — позірк яго прымружаных вачэй спыніўся на Мергіёле. Той адказаў Элекіусу кароткім пачцівым кіўком. Меер адвярнуўся, не адказаўшы на ягонае прывітанне. — Зрэшты, ты заўсёды быў схільны трапляць у дрэнныя кампаніі.
Раптам Меер рэзка павярнуўся і падышоў да стала з камянямі для гульні ў лапідыс. Некалькі секунд ён разглядваў па чарзе ўсе камяні, пакуль ягоная рука не кранула пустой лункі. Нібы адчуўшы ўкол, Меер прыбраў руку, але ў тую самую секунду пальцы яго міжвольна сціснуліся ў кулак.
— Кажуць, вы, саветнік, учора набылі ў Лісінай нары цікавы асобнік? Быццам бы гэта быў цудоўны маленькі міраіт у форме кроплі? — запытаўся ён мядовым голасам. — He жадаеце пахваліцца?
— А! Вы пра гэта? — наўмысна абыякава адмахнуўся Ундрыц. — Няўжо дзеля гэтага вы нарабілі столькі шуму ў горадзе? Ператрусы, арышты? Многія ставяць пад сумнеў правамоцтва вашых дзеянняў, асабліва калі іх мэта — папоўніць вашую калекцыю камянёў яшчэ адным... цікавым асобнікам?
Меер выслухаў яго халаднавата.
— Калі гэта быў міраіт, вы ведаеце правілы, саветнік.
— Яны былі прынятыя без майго ўдзелу.
— Рада прагаласавала.
— Паловай галасоў.
— Большай паловай. He заўсёды прыемна быць у меншасці, дарадца, але вам лепш пагадзіцца з рашэннем Савету. 3 гэтага часу і да таго моманту, пакуль нам не адкрыецца новае, перспектыўнае месца здабычы гэтага... каменя, увесь міраіт павінен захоўвацца ў скарбніцы Оптымума.
Бровы ў Аляксандра стрэльнулі ўверх.
— 3 некаторых часоў скарбніца Оптымума стала вашым уласным сховішчам! — холадна адгукнуўся ён. — Кіньце! Усе ведаюць, што вы доўга ішлі да гэтага. За апошні год дазвол на набыццё міраіту атрымлівалі адзінкі. У горадзе квітнее незаконны міраітавы гандаль. Запасы ў лекараў практычна вычарпаныя, а Інвентум мы праводзім ужо раз на два гады! Мала гэтага, вы зрабілі болын жорсткім кантроль за старацелямі і ўвесь знойдзены міраіт збіраецца цалкам у вашых руках.
— Я бачу, вы хацелі б, каб усё было якраз наадварот? — знарок здзіўлена запытаўся Меер.
— Я хацеў бы, каб на маю долю не выпала такое выпрабаванне — стаць ахоўнікам скарбніцы Оптымума. Асабліва калі браць у разлік тыя абставіны, што вы акрэслілі.
— О так! — згодна заківаў Меер. — Для вас гэта было б найвышэйшай спакусай. Зрэшты, нашая гутарка адхілілася. Я хацеў бы пабачыць камень.
Прагны выраз на Мееравым твары зрабіў агідным ягонае аблічча, і Ундрыца перасмыкнула.
— На жаль, што датычна каменя, вас проста падманулі. Тое, што я набыў учора, — быў не міраіт. I ўжо тым болей — не чорны. Ведаеце, з пэўнага часу такімі камянямі стала вельмі цяжка разжыцца. Ундрыц нетаропка нахіліўся да дошкі і, узяўшы першы камень, што трапіўся пад руку, падаў яго Мееру. — Магчыма, гэта быў усяго толькі маленькі меланіт. Вось. Падзівіцеся!
Пагардлівая ўсмешка імгненна пакінула твар Меера. Узмах ягонага кія быў незаўважным, але балючым, мяркуючы па тым, як змяніўся ў твары і сціснуў другой рукой выцятую далонь Ундрыц. Лютасць сказіла Меерава аблічча, надаўшы яму страшны, амаль звярыны выгляд. Схапіўшы дошку з камянямі, ён з сілай абрынуў яе на Аляксандра. Камяні пасыпаліся далоў. Ледзь улоўным жэстам Ундрыц працягнуў руку над рассыпанымі камянямі, падняў іх у паветра і, сціснуўшы кулак, згуртаваў камяні ў шчыльны шар.
— Вы задумалі пагуляць, Ундрыц? — свісцячым шэптам запытаўся Меер і зрабіў крок назад.
— He разумею, пра што вы, — спакойна адазваўся Ундрыц і паслаў сваё ядро наперад, растапырыўшы пальцы.
...Але цэль дасягнутая не была. Меер раптам знік і паўстаў зусім у іншым месцы.
— Усё вы самі разумееце, усё разумееце, — ізноў прашапацеў ён, выходзячы з ценю за спінай Ундрыца.
Той «апусціў» сваё ядро на стол, бо ўзнікла новая праблема, якая патрабавала неадкладнага рашэння. Абрынуўшы гульнявую дошку, Меер скінуў на падлогу падсвечнік і некалькі келіхаў з віном. У горле заскрэбла ад дыму — свечкі пападалі на дыван, дзе ў некалькіх месцах разрасліся сцяблінкі полымя. Геа, а з ім Рой і Эд пачалі затоптваць іх, як раптам вогненная змейка памяняла кірунак, спаўзла з дывана, пакідаючы выпаленыя плешы, акружыла Меера і, падняўшыся сцяной полымя вакол яго, ізалявала ад усіх.
— Вераніка, досыць! — уладна загадаў Ундрыц, і агонь неахвотна сціх.
Эд захоплена свіснуў. Рой здзіўлена і разам з тым зачаравана глядзеў на Вераніку, пакуль не пачуўся гук апладысментаў. Самавалоданне вярнулася да Электуса гэтак жа хутка, як і пакінула яго хвіліну таму. Ён пляскаў у далоні, не спускаючы Вераніку з ваччу.
— Вельмі нядрэнна, — рэзюмаваў ён. — А вы, саветнік, вельмі ўтойлівы чалавек, — ён з непрыхаванай цікаўнасцю разглядаў Вераніку, якой, відавочна, было не па сабе ад ягонага позірку. — Я бачу, дачка
Кім робіць вялікія поспехі. Забаўна. Гэтая дзяўчынка... Вельмі...
— Вам лепш пакінуць мой дом. Карл вас праводзіць, — перапыніў яго Ундрыц. — Мне падаецца, што ў нашай кампаніі вам нецікава.
— Гэта праўда, — згодна кіўнуў Меер і абвёў позіркам усіх, хто знаходзіўся ў пакоі. — Шчыра кажучы, мне і самому не даспадобы вашая кампанія, хоць яна падабралася даволі разнастайная. I, тым не менш, сяго-таго не хапае, на мой погляд.
— Каго ж? — стрымана пацікавіўся Ундрыц.
— Аднаго чалавека, — унікліва адказаў Меер. — Ён бы выдатна дапасаваўся і, магчыма, распавёў бы шмат цікавага. Шкада, што ён памёр... учора, — атрымліваючы асалоду ад здзіўлення на іх тварах, Меер здзекліва працягнуў. — Яго напаткала пакутлівая смерць. Ці не? He бяруся сцвярджаць. Пакуты да таго індывідуальныя. He заўсёды тое, што прыносіць пакуты аднаму, гэтак жа пакутліва для іншага. Дарэчы, кажуць, той, каму даводзілася перад смерцю глядзець у вочы драпежніка, не адчувае болю ад ягоных іклаў.
Усмешка спаўзла з ягонага твару, і ён зноў набыў звычайны пагардлівы выраз. Меер яшчэ раз агледзеўся, ужо на парозе, і, расчаравана сцяўшы вусны, спрытна падаўся па цьмяна асветленым калідоры да выхаду.
Ундрыц пераканаўся, што ён схаваўся за дзвярыма і, развярнуўшыся, пільна паглядзеў на Вераніку.
— 3 табой усе добра?
Яна кіўнула.
— Я табе ўдзячны. Але цяпер будзе лепей, калі ты пакінеш нас адных. Выправадзіўшы дачку, Ундрыц вярнуўся да стала.
— Вар’ят, — прамовіў Рой.
— Сапраўды ненармальны! — вымаючы з кішэні яйка якула, прабурчаў Эдзі. — Фу! — ён асцярожна апусціў яйка на стол. — He хапала, каб яшчэ вылупіўся ў мяне ў кішэні. Б-р-р-р! — ён павярнуў да дырэктара абураны твар. — Калі хто не зразумеў, то я вам так скажу: наш Электус толькі што прызнаўся ў забойстве. Ужо не ведаю, як ён гэта пракруціў але ўсе гэтыя размовы пра пакуты і так далей... I што? Яму ўсё дарма пройдзе? А ўсё дзеля чаго? Каб займець адзін маленькі міраіт, хай нават і чорны, хай нават гэта і сляза, хай яна і Дэркусава, хай нават гэта і...
— Сакрум? —скончыў за яго Ундрыц.
^МАРАКУМ
Заняткі ў дзіэндарыях — так у народзе называлі школы, дзе навучаліся адораныя, — пачаліся, як звычайна, з падрыхтоўкі да маштабнай падзеі — вялікай гульні, якая па сутнасці была іспытам. Навучэнцы Аквілы і Серпенты рыхтаваліся да яе з першага года школы, але маглі разлічваць на ўдзел толькі пры ўмове, што ўжо асвоілі рэверсіўную зброю. Гульня праводзілася паміж дзвюма школамі і пачаткова мела на мэце ўмацаваць сяброўства паміж вучнямі. Але з цягам часу правілы яе змяніліся настолькі, што гэта падзея стала хутчэй нагадваць баявыя вучэнні паміж двума варагуючымі лагерамі.
Геа, як і абяцаў Мергіёл, прыйшоў у школу ў якасці настаўніка па баявой падрыхтоўцы. Тое, што ён быў пустэльнікам, надало добрую долю загадкавасці ягонай асобе, і заняткі па баявой падрыхтоўцы адразу ж пачалі рэгулярна наведваць усе вучаніцы.
— Усё, я больш не магу! — Эд выскачыў з залы, дзе раз на тыдзень праходзілі заняткі танцамі, і, ледзь стрымліваючы смех, перш за ўсё накіраваўся ў буфет. Рой ішоў усміхаючыся, следам, на хаду засоўваючы