Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

Кніга здольных

Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
80.39 МБ
«Ці банды? Або таемнай суполкі? Трэба нас неяк назваць», — падумалася яму.
Ён вырашыў, што пачне з бібліятэкі і перачытае ўсё, што здолее знайсці пра якулаў. «Урэшце, можа стацца, што, вылупіўшыся, гэтае гадзяня з’есць мяне і не падавіцца. Згаладнеў за столькі сотняў гадоў», — падумаў Рой і нават з некаторай пяшчотай пагладзіў шурпатую камяністую шкарлупіну. Яйка адгукнулася штурхалём. «Сядзі пакуль. Я яшчэ не ведаю, што з табой рабіць». Ён акуратна апусціў яйка ў цёп-
лае каміннае вуголле. Пасля некалькі разоў падцягнуўся, хутка апрануўся і збег уніз. Сняданак, праглынуты за пяць хвілін, нягледзячы на дакорлівыя заўвагі маці, Рой запіў кубкам гарбаты, ужо ўстаўшы з-за стала, але пакінуць дом так хутка, як планаваў, яму не ўдалося. Літаральна ў дзвярах яго нагнаў бацькоўскі вокрык. Дарэчы, Роя задавальняла, што ніхто ў іх сям’і больш не вяртаўся да размовы пра якула. Ён не раз задаваўся пытаннем, чаму маўчалі бацькі — праз асцярожнасць ці проста паверылі Рою, што ён давёў гэтую справу да кіраўніцтва Аквілы і там цяпер вырашаюць, што рабіць з яйкам. Яму не хацелася лішні раз трывожыць бацькоў гэтай праблемай, але, мяркуючы па заклапочанасці на бацькавым твары, прыйшоў час для размовы.
— Рой, мы з маці павінны табе нешта распавесці, — Марк адклаў сваю працу і, зняўшы акуляры, пацёр пальцамі стомленыя вочы. На лбе ў яго пралегла глыбокая зморшчына.
— Зараз? — паныла спытаў Рой. — Да вечара не пачакае?
— Сядзь, — паказаў вачыма на крэсла бацька.
Рой мусіў змірыцца з незапланаванай затрымкай, неахвотна вярнуўся і сеў за стол. Ён перавёў зацікаўлены погляд спачатку на бацьку, потым на маці. Абое выглядалі неяк незвычайна. Рой з высілкам схаваў усмешку, прыгадаўшы, калі апошні раз ён бачыў бацьку такім. Гэткі ж урачысты выгляд панаваў на ягоным твары ў той дзень, калі Роя залічылі ў Аквілу. Ганна рашуча накрыла рукой мужаву далонь.
— Так вось, — вырваў руку і адышоў да каміна бацька. Ён заўсёды паліў, калі хваляваўся. Вось і цяпер ён раскурыў люльку. Маці перабірала сурвэтку, якую да гэтага акуратна расправіла на стале.
— Рой, ты толькі не хвалюйся, — звярнулася да яго маці.
Цяпер яму зрабілася ўжо сапраўды не па сабе.
— А я і не збіраўся. Да таго, як ты папрасіла, дакладна не збіраўся. А што, ёсць падставы? У чым, увогуле, справа?
Марк нарэшце справіўся з доўгім пасля першай зацяжкі кашлем.
— Мы з маці дамовіліся, што калі табе споўніцца пятнаццаць, мы табе ўсё распавядзем.
— У такім выпадку вы спазніліся на цэлы год, — нагадаў Рой. Напружанне, што панавала ў бацькавым тоне, насцярожыла яго і прымусіла падрыхтавацца да доўгай размовы.
— He перапыняй, — папрасіў яго Марк. — Я спачатку ўсё скажу, а ты слухай і не перапыняй.
Рой пераглянуўся з маці, яна панурыла сумныя вочы ў стол і зноў перавяла іх на мужа.
— Мы табе не сапраўдныя бацькі, Рой, — набраўшы паветра, выпаліў адным махам бацька і, не даючы сабе перадышкі, працягнуў. — Знайшлі мы цябе. Я знайшоў, дакладней. Ужо і не спадзяваліся, што будзе ў нас дзіця ў доме, а тут — ты... Я тады старацелем працаваў, — слізгануўшы па сынавым твары беглым позіркам, працягнуў бацька.
Рой сядзеў з застылым тварам.
— У шахтах, значыцца, увесь час праводзіў — працягваў Марк. — Аднойчы я ў такое месца забраўся, што без спецыяльнага рыштунку туды і не патрапіш. Скол быў высокі і гладкі. Я тады на крабах, па канаце спусціўся, чую, быццам пішчыць нехта. Павінюся, спалохаўся я ў той момант моцна. Месца зусім бязлюднае было. Нават пронгам, з іх кіпцюрастымі лапамі, і тое дабрацца туды было сумнеўна. Гляджу — немаўля. Ты, значыцца. Ляжыш, глядзіш і толькі папіскваеш. Ужо ад голаду і плакаць не мог. Я яшчэ агледзеўся, але болын нікога не было там. Я тады цябе за пазуху ўсунуў і дадому. Вось з таго часу ты ў нас і з’явіўся.
Марк памаўчаў, крадком паглядзеўшы на Роя.
Ганна, усхліпваючы, выцірала кутком ручніка слёзы. Рой маўчаў, сядзеў бледны і пануры.
— Так што, сынок, — паклаў бацька яму на плячо руку, — ты ў нас як у той казцы з’явіўся. Толькі там у капусце дзяцей падбіралі, а я вось — у каменяломнях.
Рой па-ранейшаму маўчаў.
— Адно мяне здзівіла, — набіваючы зноўку люльку, вярнуўся да аповеду бацька. — Прынамсі, тады здзівіла. Hi драпіны на табе не было. Спачатку гэта вельмі азадачвала. Я яшчэ падумаў, што калі б жанчына ў становішчы вырашыла нарадзіць далей ад людскіх вачэй, наўрад ці яна б такое месца абрала. У тую шчыліну ні цяжарная, ні тая, што толькі нарадзіла, не праціснецца. Туды не кожны здаровы мужык здолее залезці.
— I што гэта азначае? — першы раз за час бацькавага маналогу спытаў Рой. Уласны голас здаўся яму чужым.
—А то і значыць! — злосна бліснуў вачыма Марк. — Што маці твая, тая, якая на свет нарадзіла, скінула цябе туды! Вось як яны, здольныя, дзецьмі раскідваюцца. А потым жаляцца, што мала дзяцей з дзіэнамі ў іхнім саслоўі. Па мне, дык лепш бы ўсе былі аднолькавымі... — Марк памаўчаў. — Таму я і не хацеў ніколі, каб ты да іх далучаўся... Хоць, я прызнаюся, заўсёды ведаў, што ты не такі, як яны, будзеш. Любы іншы на друзачкі разбіўся б. А ты — нічога, толькі ляжаў і ножкамі перабіраў. — Ён па-добраму ўсміхнуўся, выклікаўшы ў памяці тую карціну. — I яшчэ...
Рой з цяжкасцю распазнаваў твар бацькі — густыя клубы дыму раз’ядалі вочы.
— Кажу ж, здзівіўся я моцна, што ты без сінякоў і ран быў. Незразумела нам гэта было, — Марк зноў закашляўся. — Нейкі час... незразумела. А потым мы здагадаліся. Мы ведаем, які ў цябе дзіэн, і хто ты такі, — Рой пахаладзеў. — I твае кроўныя родзічы яшчэ знойдуцца.
Рой утаропіўся ў стол.
— He знойдуцца.
Марк далікатна кашлянуў.
— Ведаю, пра што ты думаеш. Але... не веру, што... вашых не засталося.
— Нехта добра пастараўся, каб так было, — з дрэнна прыхаваным хваляваннем у голасе прамовіў Рой.
Бацька ўздыхнуў.
— 3 вамі паступілі жудасна. Але — што ёсць, тое ёсць. Оптымум прыняў такое рашэнне.
— Толькі гэта нічога не мяняе. Мы заўсёды лічылі цябе сваім, сынок, — працягнула яму руку Ганна. — I ніхто не даведаецца, хто ты насамрэч. Мы нікому не скажам. Ніколі, — яе вялізныя сінія вочы былі поўныя трывогі. — А на Інвентуме ты мусіш заявіць толькі здольнасць да рэверсу. Гэта будзе праўдападобна. У твайго бацькі былі адораныя продкі. Ніхто не будзе сумнявацца.
Рой узяў матчыну руку і прыціснуўся шчакой.
— Я ведаю, мама. He сумнявайся. Усё... тое, што вы мне расказалі, — ён азірнуўся на бацьку, — гэта ж нічога не мяняе? Так? Вы — мая сям’я.
Марк ахутаў сябе шызаватым дымам і закашляўся неяк моцна і надоўга, а калі скончыў кашляць, яшчэ доўга смаркаўся, выціраючы набеглыя, як часцяком бывае пры кашлі, слёзы.
Ганна, і смеючыся, і плачучы, прьпуліла Роеву галаву да сябе, абняла і, па звычцы, добра ўскалмаціла.
Звычайна Рой заўсёды вырываўся. Маці страшэнна раздражняла ягоная стрыжка і асабліва гэтая дзівацкая коска, якую ён насіў за вухам.
— Мам, — падняў ён да яе задаволены, як у ката, якога чухаюць за вухам, твар. — Калі хочаш, я магу нават пастрыгчыся? Заўтра, напрыклад?
— Толькі паспрабуй, — шчасліва ўсміхнулася маці. — Без касічкі — на парог не пушчу!
Яны засмяяліся і больш не вярталіся да гэтай размовы.
На ўзбярэжжы было нешматлюдна. Некалькі рыбакоў, нягледзячы на паўднёвую спёку, вывелі лодкі ў мора. Рой накіраваў каня ў бок маяка. Карыстаючыся лаяльнасцю гаспадара, Апал дурэў. Дазволіў сабе выкупацца, а заадно выкупаць вершніка ў хмары паднятых пырскаў Рой таму толькі ўзрадаваўся. Халодны душ з марской вады яму быў патрэбны не менш, чым каню. Неўзабаве наперадзе абазначыліся абрысы Цэрніума. Неабходнасць пакінуць узбярэжжа Апал успрыняў незадаволеным іржаннем, але ўсё ж паслухаўся, у знак пратэсту перайшоў на крок і паныла паплёўся ўздоўж шэрай, гарачай ад паўднёвага сонца сцяны. Рой спыніў каня каля канавязі, спехам закруціў лейцы і рушыў да Цёмнай вежы. Гэта была другая па ліку вежа Цэрніума — велічнага збудавання са шматвяковай гісторыяй.
Каменныя вежы Цэрніума некалі ўзвялі ў гонар трох тэронаў. Кожная з трох вежаў была ўнікальная. Найбліжэйшая да горада вежа, разам з пабудовамі, якія да яе прымыкалі, і мостам цераз канал, у народзе звалася Белай вежай. Збудаваная са светлага каменя, яна вянчалася купалам. Да таго ж яна была Ратушай. Тут адбываліся пасяджэнні Оптымума. Ад Белай вежы пачыналася сцяна, якая злучала яе з Цёмнай вежаймаяком, надзейным арыенцірам для караблёў Бязмежнага мора. У пакручастых калонах Цёмнай вежы, якія падтрымлівалі яе дах-карону, можна было лёгка пазнаць жгуты змяіных цел. Вернікі, якія захоўвалі традыцыю запальваць агонь пад дахам вежы, былі нашчад-
камі тых першых ларбарэйцаў, што рабілі гэта шмат сотняў гадоў таму, яшчэ ў часы Дэркуса. Менавіта тут вісеў і набатны звон, якога не чуў ніхто з сучасных жыхароў Ларбора—перадумоў для гэтага не было ўжо вельмі даўно. Апошняя, Чырвоная вежа, не мела даху, а таму, калі глядзець на яе звонку, уяўлялася пляскатай, нібы адсечанай. Яна мела браму, ад якой пачынаўся бяспечны шлях да пустыні. Яе часам так і называлі — Краёвая вежа. Дарэчы, яна служыла не толькі патрульнай пляцоўкай для вернікаў, якія ахоўвалі подступы да горада ад патэнцыйных небяспекаў з боку пустэльні, але і з’яўлялася своеасаблівым амфітэатрам, дзе можна было размясціць некалькі сотняў людзей. Па традыцыі, менавіта тут, пад адкрытым небам, штогод праходзілі ўрачыстасці, прымеркаваныя да Інвентума. Вежы, за выключэннем Краёвай, пракгычна не пацярпелі ад землятрусу. Шмат хто лічыў што Дэркус пашкадаваў іх таму, што яны служылі своеасаблівымі помнікамі. Пасля знікнення Дэркуса вежы злучылі сценамі ў доўгі каменны пояс у выглядзе падковы і назвалі Цэрніумам. Падкова Цэрніума апярэзвала і стрымлівала Карнігард. Уваходы і выхады ў шматметровых сценах дазвалялі ларбарэйцам свабодна перамяшчацца па Ларборы, скарачаючы свае шляхі цераз масты і пераходы, пракладзеныя ў верхнім ярусе Карнігарда.
У Цёмнай вежы месціўся лібрарый, хутчэй падобны на музей, чым на бібліятэку. Гістарычная спадчына Ларбора захоўвалася тут не толькі ў выглядзе скруткаў кніг, пергаментаў, але і разнастайных прад-
метаў. Тут можна было ўбачыць упрыгожанні, статуэткі, посуд і фрэскі, камяні з прадрапанымі на іх старажытнымі сімваламі і па-ііпукарску вырабленыя гербавыя пячаткі. Знойдзеныя пры раскопках рэчы, якія мелі ў вачах старацеляў хоць нейкую гістарычную каштоўнасць, у выніку апыналіся тут і служылі нароўні са скруткамі і кнігамі гістарычнымі крыніцамі для вывучэння традыцый і ўкладу жыцця продкаў.