Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

Кніга здольных

Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
80.39 МБ
Рой, манеўр якога разгадалі, расчаравана хмыкнуў
— I ўсё-такі, што ты хацеў там знайсці? — падкінуўшы косткі, спытаў Людвіг.
Рой махнуў рукой.
— Дытак...
Яму ж не абавязкова распавядаць ахоўніку ўсё запар?
— Выкладвай! — бачачы яго нерашучасць, запатрабаваў Людвіг. — Адна галава — добра, а дзве...
— Мутант, — скончыў за яго фразу Рой.
— He хочаш, як хочаш, — пакрыўджана буркнуў Людвіг. — Я тут са скуры вылузваюся, каб яму дапамагчы, а ён яшчэ хаміць старому.
Рой усміхнуўся.
— Старому? Ты гэта сур’ёзна? Колькі табе гадоў насамрэч?
Твар Людвіга, калі ён крыўдзіўся, набываў вельмі пацешны выраз.
— He скажу! Ужо лепш я дазволю табе памерці ад смеху, чым ад страху, — прабурчаў ён.
— Няўжо так шмат? — з сумневам разглядаючы ахоўніка ў профіль, усміхнуўся Рой.
Людвіг нават вухам не павёў, нецярпліва назіраючы за ходам гульні.
Рой якраз перасунуў свой маленькі пірыт на перадапошні шэраг.
— Ну добра. He хочаш — не кажы.
Рой пачаў дэманстратыўна аглядаць паліцы. Вежа была высокая. Некаторыя стэлажы размяшчаліся на вышыні некалькіх метраў. А таму ў цэнтры вежы была зроблена своеасаблівая канструкцыя — для забеспячэння доступу да скруткаў. Нагадвала яна яліну, ствол якой дасягаў самага даху, а «галінамі» служылі адмысловыя лесвіцы, якія разыходзіліся ад ствала ў розныя бакі. Кнопка прыводзіла гэтую сістэму ў дзеянне —
лесвіцы ператвараліся ў гарызантальныя пераходы да паліц і дапамагалі такім чынам дабрацца да матэрыялаў.
Звычайна Людвіг бегаў па лесвіцах, нібы цыркавы актор, натрэніраваўшыся за доўгія гады. Аднак старонняму чалавеку гэта было б няпроста. Рой выдаткаваў бы шмат часу, калі б вырашыў знайсці He­rnia ў лібрарыі без дапамогі Людвіга.
— Ходзяць чуткі, што ты пярэварацень, і тваё цела не зношваецца, таму што ты шмат часу праводзіш у іншай існасці. Гэта праўда?
— Цяпер ты гэтага дакладна не даведаешся.
— Гэта чаму ж?
Людвіг паглядзеў на яго скрозь ссунутыя на нос акуляры і паказаў вачыма на дошку. Ён толькі што адправіў у цэнтральную лунку камень і цяпер задаволена паціраў рукі. Рой хмурна адсунуўся і пачаў збіраць камяні ў мех.
— Пачынай прыбіраць.
— Пачну, — буркліва адгукнуўся Рой. — Але сёння — ніяк, даруй. Дзеля такой справы я абяцаю прагуляць урок танцаў.
Напрыканцы ён затрымаўся позіркам на знакамітай фрэсцы, якую нехта вельмі даўно прынёс у бібліятэку. Фрэска змяшчалася на кавалку каменя. Рою падумалася, што не так даўно Эд згадваў пра яе. Гэта была напалову сцёртая выява істоты, падобнай да змяі, якая трымала ў роце нейкі круглы прадмет. Калі б не прымітыўна намаляваныя іскры, што ён выпраменьваў можна было б падумаць, што гэта проста качан капусты.
I тым не менш, фрэска хавала ў сабе нешта сімвалічнае і таямнічае.
— Гэта якул, — улавіўшы яго цікаўнасць, прамовіў Людвіг і, падышоўшы, спыніўся ў Роя за спінай.
Рой здрыгануўся і засяродзіўся на малюнку. Больш за ўсё яго прывабіла выява пяра, перакрыжаванага мячом, і хітра сплецены арнамент у ніжняй частцы фрэскі. Неразборлівыя крамзолі малюнка моцна пацярпелі ад часу, каб, гледзячы на яго, можна было зрабіць нейкія высновы.
— Гэй! — паклікаў яго на развітанне Людвіг.
Спыніўшыся ў дзвярах, Рой запытальна зірнуў на старога.
— Ты, здаецца, хацеў даведацца, які ў мяне дзіэн.
Рой аслупянеў.
— Ну?
Людвіг усміхнуўся з уласцівым яму хітрым выразам на твары.
— Ты гэтага не даведаешся, таму што я нікому пра гэта не распавядаю.
Бровы ў Роя няўлоўна падскочылі. Ён з сумневам утаропіўся на Людвіга.
— I табе раю зрабіць тое самае.
Мы АДНО ПЛЕМЯ
Рой дазволіў сабе некалькі хвілін павагацца, пасля чаго накіраваўся да дома Ундрыца. На вуліцах панавала ажыўленне. Новы дарадца Оптымума стаў галоўнай тэмай для размоў у горадзе. Жарсці з нагоды здарэння ў каменяломнях згаслі. Расследаванне было скончана, справа закрыта.
Афіцыйная версія, у якую ніхто асабліва не верыў абвяшчала, што гэта быў няшчасны выпадак у выніку нападу леапарда і абвалу, а таму Оптымум прыняў рашэнне ўзмацніць ахову прылеглых да пустэльні тэрыторый, павысіць узнагароду за знішчэнне дзікіх кошак, і настойліва рэкамендаваў захоўваць асцярожнасць тым, хто адпраўляецца ў шахты на працу альбо па нейкіх іншых справах.
Тым не менш, для Рады здарэнне ў каменяломнях не прайшло без следу. У яе структуры адбыліся нечаканыя змены. Склад Оптымума папоўніўся яшчэ адным дарадцам. I гэта быў пронг. Трэба сказаць, сістэма кіравання ў Ларборы была даволі незвычайная. Оптымум — асноўны орган улады, якому падпарадкоўваліся вернікі, — складаўся з трыццаці чалавек,
з ліку якіх самі дарадцы выбіралі кіраўніка. Кіраўніком мог стаць адзін з дарадцаў але, як правіла, гэта быў надзелены дзіэнам чалавек. Дарадцы прадстаўлялі інтарэсы пэўных катэгорый грамадзян. Інтарэсы пронгаў у Оптымуме да гэтага ніколі і ніхто не прадстаўляў, бо ўсе лічылі іх не вартымі ні ўвагі, ні падтрымкі. Але, верагодна, падзеі ў шахтах, што так груба парушалі ціхамірнасць існавання пронгаў, заахвоцілі і гэтых стварэнняў наладзіць сувязь з рэальным светам, які яны так доўга ігнаравалі. Прыняцце пронга ў савет узрушыла ўвесь горад — дзе толькі пра гэта ні казалі. Але ў сем’ях дарадцаў абмеркаванне ішло больш заўзята, чым дзе-небудзь яшчэ.
Такім домам, дарэчы, быў дом дарадцы Віталіса Краца. Ён быў лекарам. Акрамя таго, ягоная сям’я на працягу некалькіх пакаленняў манапольна валодала ў Ларборы аптэкарскай справай.
Сёння ў доме Крацаў была запланавана вялікая падзея — баль-маскарад з нагоды Дня народзінаў Клаўса. Адзінаму сыну Крацаў спаўнялася пятнаццаць гадоў. Свята мелася стаць грандыёзным і ўрачыстым, з мноствам гасцей і пачастункаў.
Вераніка і яе бацька былі запрошаны на баль, але Рой, калі накіроўваўся да іх, пра гэта не ведаў. Ён пад’ ехаў да дома Ундрыца і, узгадаўшы, як гэта рабіў Асгравух, тройчы энергічна стукнуў аб дзверы колцам.
Карл з непранікальным тварам сустрэў яго і праводзіў у гасцёўню. I толькі Рой сабраўся запытацца, калі будзе гаспадар дома, як таго і следу не стала. А замест яго ў пакой увайшла Вераніка. Яна ніяк не магла
вырашыць, якую сукенку надзець на баль, а таму захацела параіцца з бацькам і прадэманстраваць яму адно са сваіх убранняў. На ёй была сукенка смарагдавага колеру, з футравым каўняром. У руцэ яна трымала маску і другую сукенку, колеру граната.
— Прывітанне! Дзе бацька? — без ценю здзіўлення, быццам яму і належала тут быць, спытала Вераніка.
— Прывітанне. Сам яго... чакаю.
Рой кашлянуў, голас здрадзіў яму. Ён адвёў вочы, і, сашчапіўшы пальцы рук, пачаў вывучаць мазаіку на падлозе. Вераніка падышла бліжэй, нядбайна кінула гранатавую сукенку на фатэль і спытала:
— Цябе, здаецца, Роем клічуць?
Ён кіўнуў. Вераніка затрымала на ім погляд зацікаўленых вачэй.
— Ты будзеш на балі?
Рой здзіўлена ўскінуў бровы.
— Я пра Краца. У яго сёння Дзень народзінаў. Будзе баль-маскарад. Падрыхтоўка грандыёзная, як да Інвентума. Амаль увесь Оптымум там будзе і яшчэ шмат народу. Табе якое болып падабаецца? — раптам змяніўшы тэму, запытала Вераніка і закружылася, прыклаўшы да твару маску. Гэта была маска кошкі. — Ці можа, — яна ўзяла з фатэля і прыклала да сябе другую сукенку, — гэта?
Рой, як ні стараўся, не мог адвесці ад яе вачэй. Пры гэтым ён спрабаваў выглядаць як мага болын абыякавым.
—Абедзве... добрыя,—нарэшце выціснуў ён з сябе.
Вераніка расчаравана хмыкнула.
— Так я і думала. Давядзецца пачакаць каго-небудзь, хто разбіраецца ва ўборах, — яна, без асаблівых цырымоній, кінула маску на канапу і ўладкавалася побач. — Скажы, гэта ж ты быў з тым пустэльнікам, які зашыпаваў Клаўса?
Рой паціснуў плячыма.
— Ён што? Усім распавядае падрабязнасці нашага знаёмства? He думаў, што ён так ім даражыць.
Вераніка пахістала галавой.
— Ён? He, вядома. За яго Гордыян распавёў.
Яна асцярожна, нібы памацала, прабегла вачыма па ягоным твары.
— Дык... усё ж такі?
Рой кіўнуў.
— Я там быў. Але зашыпаваў яго — не я.
— Ну, яшчэ б! Гэта і так зразумела! Ты ж яшчэ не быў на Інвентуме, — усміхнулася яна. — Зрэшты, я таксама не была. Дарэчы, і Крац, наколькі я ведаю, толькі ў гэтым годзе прадстаўляецца саслоўю.
Рой нахмурыўся.
— Добра. А навошта мы ўвогуле гаворым пра гэтага Краца?
Вераніка збянтэжылася і паціснула плячыма.
— He ведаю. Каб не маўчаць, напэўна, як у мінулы раз.
— I яшчэ. Ён... карацей, некаторыя з нашых лічаць, што ён тады яшчэ лёгка выкруціўся.
Рой здзіўлена паглядзеў на яе.
— Неяк дзіўна чуць ад цябе... пра сваіх. Але, у любым выпадку, мне няма справы да таго, пра што мараць псіхі накшталт Клаўса.
— Гэта так... каб ты не расслабляўся. Крац у той раз цудам пазбег адлічэння, таму цяпер вас усіх ненавідзіць. I пры магчымасці адпомсціць. Дарэчы, ягоны дзіэн — рэгенерацыя. Дык цябе, значыць, не запрасілі?
Рой пакруціў галавой.
— Відаць, вырашыў не спалучаць план помсты са сваім Днём народзінаў. Шкада. Я прыйшоў бы.
Вераніка нягучна засмяялася.
— Уяўляю, як бы Крац узрадаваўся. Я чула, ён збіраўся расправіцца з усёй вашай кампаніяй нейкім жудасным спосабам.
Рой ухмыльнуўся, бо чуткі данеслі да яго, што Крац насамрэч планаваў адпомсціць сведкам сваёй ганьбы.
— А я ўвогуле баюся ўявіць. Сувеніры з нашых чарапоў абяцаў зрабіць?
— Абяцаў, — Вераніка стрымала ўсмешку, успомніўшы істэрычныя пагрозы Клаўса.
— Няхай цешыцца. Ніхто не забараняе, — адказаў Рой. — Вашых... шмат будзе на Інвентуме? — раптам памяняў ён тэму.
Вераніка паціснула плячыма.
— He ведаю. Недзе каля дзесяці. Мы ж выйгралі права на міраіт у мінулай гульні! — не без гонару нагадала яна.
— Гэта была выпадковасць, — абыякава прамовіў Рой. — У гэтым годзе і не спадзявайцеся на TaKyra ўдачу.
— Ды годзе табе, — зрабіла скептычны твар Вераніка. — У вас — аніякіх шанцаў Вас і рыхтаваць няма каму. Кажуць, вашую каманду трэніруе фанатык, былы пустэльнік...
Яна раптам змоўкла, сустрэўшыся са здзіўленым позіркам Роя.
— Э-э... нічога, што гэты, як ты яго назвала, фанатык — сябра твайго бацькі? — Роевы бровы ўзляцелі заломам. — I мой, дарэчы, таксама. I яшчэ — наш фанатык трэніруе выдатна. У нас ужо ўвесь трэці курс рэверсуе, чаго не скажаш пра некаторых з вас! Ты, наколькі я ведаю, стараста трэцягодак? — ён пачакаў, пакуль яна праглыне сваю крыўду, і дадаў: — Плёткі хутка распаўзаюцца.