Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

Кніга здольных

Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
80.39 МБ
Электус адпіў напою са свайго келіха.
— Ёсць верагоднасць, што вы маеце рацыю. Ці не. He бяруся сцвярджаць. Але, смею спадзявацца, што магчымасці, якія адкрые Сакрум перад сваім уладальнікам, моіуць быць вельмі... — ён пакруціў келіх у руцэ, падбіраючы патрэбнае слова. Кубік лёду, які раставаў у келіху, прымаў дзіўныя абрысы... — цікавымі. I было б недаравальнай памылкай дазволіць ім згінуць у няўмелых руках чалавека, чые думкі занятыя толькі Дэркусам. Навошта? У любым выпадку, асабіста я ніколі не лічыў, што нам так дрэнна жывецца без яго, саветнік.
— Я здагадваюся аб вашых патаемных жаданнях, Меер. Вам не трэба вяртанне Дэркуса. Ён заслоніць вас, а гэта занадта балюча для такога чалавека, як вы. Хачу папярэдзіць вас. Спробы прымерыць на сябе ролю Дэркуса ўжо рабіліся аднойчы, і вы памятаеце, чым гэта скончылася. Мы прадбачліва засцераглі сябе ад паўтарэння ранейшых памылак.
Ундрыц да таго разышоўся ў сваёй палымянай прамове, што на кароткі момант забыўся, што гаворыць з кіраўніком Оптымума. Рэакцыя Меера магла б быць ураганнай, але, на вялікае здзіўленне Аляксандра, Меер толькі лагодна кіўнуў у адказ на ягоны выпад.
— О, так! Хоць у нечым мы з вамі можам пагадзіцца. Знішчыўшы праклятых агрыяў, мы засцераглі сябе ад памылак мінулага.
3 гэтымі словамі ён адышоў крыху ўбок, тым больш, што Віталіс Крац якраз накіроўваўся ў іх бок, каб павітацца з кіраўніком Рады.
Алерыён запрасіў кобру на танец.
Яны танчылі моўчкі, сярод пар, якія бесклапотна пасмейваліся, спрабуючы адгадаць, хто ж хаваецца пад маскай партнёра.
Геа і Міліца пазналі адно аднаго без лішніх слоў I пакуль яны кружыліся ў танцы, Міліца паспела забыць усе тыя вострыя, як шып, словы, якія збіралася сказаць Геа. Ён таксама не быў гатовы задаць сваё пытанне адразу, не марудзячы. Але чым больш ён глядзеў у дзіўна знаёмыя мігдалы яе вачэй, тым болын ён разумеў, што ягоная здагадка правільная. А калі гэта так, чаму яна нічога не сказала? Усё магло б скласціся інакш.
— Раскажы мне пра нашага сына, Міліца, — нягучна папрасіў ён і скіраваўся са сваей партнёркай у вольны кут залы.
Міліца ціха ўскрыкнула. У яе вачах прамільгнулі жах, боль, пакуты, але яна хутка дала сабе рады.
— Ён памёр. Памёр яшчэ да нараджэння, — глуха прамовіла яна. На вачах у яе выступілі непадробныя слёзы. Яна панура апусціла вочы.
— Я так і думаў — панізіўшы голас да шэпту, нахіліўся да самага яе вуха Геа. — Я так і думаў што ты паспрабуеш падмануць мяне. Навошта? Ты забылася, які дар я атрымаў?
Музыка скончылася.
— Але гэта... праўда, — з дрыготкай у голасе паспрабавала пераканаць яго Міліца.
— Паглядзі мне ў вочы, — ён паспрабаваў узяць у далоні яе твар, але яна заматала галавой і вырвалася. Па шчоках у яе беглі слёзы.
Геа павёў яе ў сад, далей ад свята. У альтанцы нікога не было.
— Чаму ты нічога не сказала мне?
Яна рашуча паглядзела яму ў вочы.
— Ты хочаш сказаць, што нічога не ведаў? Хіба я магла нешта схаваць ад цябе?
Геа адвярнуўся.
— Да нядаўняга часу я нічога не ведаў, — ён схапіў яе за плечы і разгарнуў да сябе. — Мы рассталіся да таго, як ты сама зразумела, што чакаеш дзіця. Чаму ты не паспрабавала сустрэцца?
Міліцу спалохаў выраз ягоных вачэй.
— Бацька... — яна сумелася і адвяла вочы. — Ён забараніў мне. Ён сказаў, што дзіцё было... жахлівым монстрам, і мне пашанцавала... што яно нарадзілася мёртвым. Мне было так дрэнна, я думала, што не выжыву.
Міліца закрыла твар далонямі і заплакала. Геа вельмі хацелася абняць яе, сказаць што-небудзь суцяшальнае, але замест гэтага ён голасам, які сам сабе не дараваў, запытаў:
— I ты паверыла?
— Пра што ты кажаш? — у гневе адскочыла ад яго Міліца. — Чаму я павінна была сумнявацца тады... ці цяпер?
Яна, западозрыўшы нешта, ліхаманкава сачыла за выразам ягонага твару, спрабуючы зразумець, што і, галоўнае, як даўно яму вядома. Але Геа захоўваў знешнюю абыякавасць.
— Хто яшчэ бачыў, што дзіця нарадзілася мёртвым?
— Я не ведаю... — пахістала галавой Міліца. — Калі я апрытомнела, я даведалася тое самае, што ты ведаеш цяпер.
— Меер падмануў цябе. Ён табе заўсёды хлусіў... — Геа сурова паглядзеў на яе, не ведаючы, ці заслугоўвае яна той навіны, якую ён мог, але пакуль не адважваўся ёй сказаць. — Ён жывы. I ў яго такі самы дар, як і ў цябе. Ён атрымаў у спадчыну ваш сямейны праклён.
— Пра што ты? — навіна, якая абвалілася на яе, была настолькі нечаканая, што Міліцы спатрэбілася некалькі секунд, каб усвядоміць пачутае. — Але ён памёр, паўтараю. Бацька сказаў...
— Твой бацька — забойца. Ён цябе падмануў і паспрабаваў пазбавіцца ад дзіцяці, толькі яму гэта не ўдалося.
— Ты хлусіш! He гавары так! — твар Міліцы сказіла грымаса нянавісці. — Ён заўсёды любіў мяне, ён і цяпер дапамагае мне. Ён заўсёды быў на маім баку і абараняў, у першую чаргу ад цябе!
Геа спакойна выслухаў яе палымяную прамову.
— Усё, што я сказаў, — праўда. Наш сын — жывы. Цяпер я ведаю, што ты сама была ашуканая тваім падступным бацькам і нічога не ведала пра лёс нашага дзіцяці. Я бачу гэта ў тваіх думках.
Міліца выцерла слёзы. У яе вачах палала лютасць.
— Мне ўсё роўна, што ты там бачыш! Я ніколі цябе не кахала! Ніколі!
Яна крычала нешта яшчэ, але Геа не стаў слухаць. Ён пакінуў альтанку і, не вяртаючыся да гасцей, знік у цемры саду.
{ЛІЛІЦА
Вярнуўшыся дадому, Міліца не магла супакоіцца. У хваляванні яна мерала крокамі свой густоўна абстаўлены пакой, пакуль не спынілася перад люстэркам. Гэта была глянсаваная паверхня вялікага аметыста. Аправай яму служыла велізарная каменная глыба з россыпам дробных аметыставых крышталікаў сярод цёмнай пароды. Міліца прыдзірліва разгледзела сябе ў люстэрку, паправіла прычоску, нанесла на скроні некалькі кропель лавандавага алею, пасля чаго рашуча падышла да сцяны, на паверхні якой у незразумелым парадку перапляталіся цёмныя і светлыя лініі. Яна дакранулася рукой да сцяны ў патрэбным месцы, сцяна заварушылася, абазначыўся праход, які праглынуў яе.
Віктар Меер, аточаны раскошай і дабрабытам, жыў у вялізным замку адзін, калі не лічыць прыслугі і трох дзясяткаў кошак — адзіных жывых істот, да якіх ён меў сапраўдную прыхільнасць. Большасцю праз іх, Міліца не пажадала жыць у бацькоўскай рэзідэнцыі і пасля смерці маці пакінула замак.
Яе невялікі двухпавярховы дом, які нагадваў марскую ракавіну, кіраўнік Оптымума лічыў нявартым
сваёй увагі і ніколі не пераступаў яго парог. Міліца сама наведвала бацьку, калі наспявала такая неабходнасць. Было відаць, што яе сённяшняе з’яўленне ў замку Меера не стала для яго нечаканасцю. I, хоць яна не папярэдзіла бацьку, ён загадаў накрыць у гасцёўні вячэру для дваіх і чакаў дачку. У яго на руках вуркатала белая кошка.
Міліца, не здымаючы плашч, імкліва прайшла ў гасцёўню.
— Нам трэба паразмаўляць, — без звычайных прывітальных цырымоній сказала яна. Увесь яе выгляд выказваў непахіснасць.
Віктар Меер не быў збянтэжаны такімі паводзінамі дачкі. Хутчэй за ўсё, ён здагадаўся, пра што пойдзе гаворка, а таму яе пытанне не заспела яго знянацку.
— Я хачу ведаць падрабязнасці таго дня, калі ў мяне нарадзілася дзіця. Я хачу, каб ты ўсё мне распавёў. Усё! Чуеш?
Меер змераў яе халодным позіркам, але гэта ні на кроплю не астудзіла яе рашучасці.
— 3 чаго раптам такая ўстрывожанасць? — змрочна запытаўся бацька. — Ці ты лічыш, што я магу нешта хаваць ад цябе?
Ягоны выгляд абражанай велічы крыху астудзіў Міліцу.
— Я не ведаю...
Яна ўпала ў фатэль і тут жа падскочыла: завішчаўшы, з-пад яе выслізнула і, незадаволена забурчаўшы, перабралася на канапу чорная кошка.
— Я бачылася з Геа. Ён пытаўся пра сына.
Меер задуменна пачухаў у кошкі за вухам.
— Фрэй нарэшце ўспомніў пра тваё існаванне? Ён цябе пазнаў? Ці ты мусіла доўга тлумачыць, хто ты такая?
— He гавары так! Калі б не ты...
— Калі б не я, — сурова перапыніў яе бацька, — ты гандлявала б на кірмашы нукасам і кошыкамі, якія твой муж плёў бы ў вольны ад рыбнай лоўлі час, а ваш смаркаты атожылак поўзаў бы ў пыле пад тваімі нагамі, гуляючы з такімі ж, як ён, бездарамі!
— Ён бы не быў бездарам, — Міліца апусціла галаву, да болю закусіўшы губу.
— Магчыма, — суха сказаў Меер. — Але ён мог успадкаваць дзіэн ад бацькі, а не ад цябе, і тады ён быў бы ўсё роўна, што бездар. Я не мог так рызыкаваць.
— Рызыкаваць? — рэхам паўтарыла яна. — Рызыкаваць? Пра што ты кажаш? -— яна, не адважваючыся паверыць у пачутае, сціснула галаву рукамі, ад чаго капюшон зляцеў з яе галавы, адкрыўшы позірку валасы, акуратна разабраныя на шырокі прабор.
Сэнс бацькавых словаў дасягнуў яе розуму, і крыўда, гора страты і ўсведамленне непапраўнасці зробленага захліснулі яе. Яна закрыла рот рукамі, каб не закрычаць. Слёзы цурком закапалі на леапардавую шкуру, што ляжала ў яе пад нагамі.
He звяртаючы аніякай увагі на яе стан, Меер нядбайна кінуў у яе насоўкай і дадаў:
— Ужо некалькі пакаленняў нашая сям’я захоўвае чысціню крыві, перадаючы свой рэдкі дзіэн з пакалення ў пакаленне. Твая маці не выносіла мяне, я пла-
ціў ёй тым самым, але мы былі ўладальнікамі аднаго дзіэна, і ты не павінна была перарываць традыцыю, заводзячы дзіця абы з кім!
— Я яго кахала...
— Маўчы! Мне няма да гэтага ніякай справы.
— Ты хацеў каб я засталася адна? Каб у мяне ніколі не было ні сям’і, ні дзяцей? Ты ж ведаеш, што такіх, як мы, амаль не засталося! Нас знішчылі! Вы з маці былі братам і сястрой! Мы з братам не захацелі трымацца гэтай дзікай сямейнай традыцыі! — Міліца з нянавісцю паглядзела на яго.
Віктар Меер злавесна ўсміхнуўся.
— Сям’я не мае для цябе ніякага значэння? Таму ты і звязалася з тэлепатам? Каб мне нашкодзіць! Каб падвергнуць усіх нас небяспецы! Скажы дзякуй, што я захаваў яму жыццё!
Міліца спалохалася, гледзячы на яго. Сквапнасць і ўладалюбсгва сказілі бацькаў твар да непазнавальнасці.
— Ён нас не выдаў.
Меер задуменна прыжмурыўся.
— I я б дорага заплаціў, каб ведаць, чаму. Такія, як ён, не цырымоніліся з агрыямі. Нас занадта мала, мы павінны трымацца разам. Пакуль я ваш аграй, я не дапушчу здрады. Я мог бы забіць і цябе, але, на жаль, ты павінна стаць пасля мяне, раз твой брат ні на што не прыдатны, а твая маці здрадзіла мне, а значыць, і ўсім нам! I жорстка паплацілася за гэта!