Кніга здольных
Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
— Хадзем, — паспрабаваў ён адвесці і Роя.
— Адвалі, Астравух, — зноў наляцеў на яго Глеб. — Ці не бачыш, тут важная размова?
Вераніка не пачула, чым усё скончылася, таму што Глеб і іх выправадзіў на вуліцу. Неўзабаве, аднак, выйшлі і Рой з Лісам і моўчкі разышліся.
— Яны што? Будуць біцца, так? — уражана паглядзела на сяброўку Аліна, калі хлопцы адышлі даволі далёка.
— Падобна на тое, — пацвердзіла расчырванелая ад эмоцый Яна.
— Ой, як цікава! — Аліна падскочыла і запляскала ў далоні. — Пойдзем хутчэй, трэба тэрмінова абмеркаваць!
— Ён такі мілы! — хіхікнула Яна, прасачыўшы за хлопцамі вачыма.
Аліна ўздыхнула. Яна цалкам падзяляла меркаванне сяброўкі наконт Адама Ліса.
Ha Kpai
Вераніка не стала чакаць заканчэння спектакля. Яна пакінула кавярню і адразу збочыла ў бліжэйшы завулак, які вёў у ажыўлены рамесны квартал. Рынак пачынаўся адразу за ім. Дзень быў у разгары, у адчыненых крамах гандляры гучнымі крыкамі заклікалі пакупнікоў. Як заўсёды ў гэты час, тут было не праціснуцца. Пахі ежы, іржанне коней, ядваб і аксаміт, якія вабілі вясёлкавымі колерамі, дзіцячы смех і грубая лаянка — нязменныя спадарожнікі рынку — беспамылкова накіроўвалі людскія хвалі.
— Дык вось што я табе скажу, — дагнаўшы Вераніку, задуменна прамовіла Марго. — А ён нават больш сімпатычны, чым ты яго апісала. Шкада, што ты не здолела пагаварыць з гэтым Роем.
— Паслухай! — абурылася Вераніка. — Такога я не казала! Я табе проста сказала, што яны не такія жахлівыя, як мы прывыклі пра іх думаць.
— Ды ладна табе! — Марго ціха хіхікнула. — Яны проста невыносныя прыгажуны. Асабліва гэты Кромень. А інакш — навошта ты шукала з ім сустрэчы? Дарэчы, навошта?
Вераніка пачырванела.
— Ужо дакладна не для таго, пра што ты падумала.
Марго зусім развесялілася.
— Ці мала што я падумала. Ты нават не ўяўляеш, як далёка я магу зайсці ў сваіх фантазіях. Асабліва калі ўлічыць, што толькі гэта адзінае мне і застаецца. Ты мне нічога не кажаш. Адам на цябе ласы. Гэта прыкметна. Ён табе падабаецца?
— Хопіць, а?
— Толькі калі пра ўсё даведаюся.
— Няма чаго распавядаць.
— Дык ужо і няма чаго, — Марго паблажліва ўсміхнулася. — Вы ўвесь час разам. На баль да Краца разам прыйшлі.
— А сышлі — паасобку.
— Я гэтага не бачыла. Тады зразумела, — хітра ўсміхнулася яна. — Гэты Рой — нішто сабе. I дзяўчынка ў яго прыгожая. Нездарма ён дзеля яе з Лісам паспрачаўся. Толькі шкада, што яна такая дурнічка. Так на нашым Адаме і павісла. Агідна глядзець было.
— Ты думаеш, яны разам?
— He. Я думаю, яна з тоўстым прыйшла! — хмыкнула Марго. — Апамятайся. Гэта ж відавочна!
Вераніка ўзгадала лялечны тварык Яны, яе пявучы галасок і зморшчылася.
— Так, — перахапіла яе позірк Марго і таксама смешна зморшчыла нос. — I мне так здалося. Яна яму зусім не пара. Шкада будзе, калі наш Ліс папсуе яму твар.
— Так яму і трэба, — прыкінулася абыякавай Вераніка. — Няхай робяць, што хочуць. Мне няма справы да іх.
— Яно і відаць, — хмыкнула Марго. — Дрэнна стараешся, калі хочаш, каб табе паверылі. Ён прыходзіць да цябе дамоў. Прызначае табе спатканне ў кавярні...
— Нічога ён мне не прызначаў. Я ведала, што ён там будзе. Мне Эд сказаў.
— Ну добра, няхай так, — кіўнула Марго. — А навошта ён быў табе патрэбны?
— Так. Нічога тэрміновага, — схлусіла Вераніка, не жадаючы пасвячаць сяброўку ў свае справы.
— Можа, варта вярнуцца? — прапанавала Марго.
— He, — рашуча адмовілася Вераніка. — Кажу ж. Так, дробязі, тым болын, што цяпер гэта сапраўды не важна.
Яна вярнула прадаўцу ўпрыгожанне, якое ўзяла была паглядзець, і азірнулася. Рознаўзроставая дзятва, узброеная хто чым — ад сухара да рагаткі, шумнымі купкамі праносілася між шэрагаў. Іх гаманкія маці, разадзетыя нязвыкла ярка, што было ўласціва бяздарнаму саслоўю, гучна гандляваліся, смяяліся, лаяліся і, у адрозненне ад Веранікі, атрымлівалі асалоду ад мітусні на рынку. Ёй стала ніякавата ад тутэйшай разнастайнасці пахаў, фарбаў і галасоў.
— Сцеражыся!
Марго зацягнула Вераніку пад намёт лаўкі са спецыямі. Яны ледзь не апынуліся пад капытамі коней двух суровага выгляду і благога нораву паляўнічых,
якія не пажадалі спешыцца і, гучна заклікаючы разявак саступіць дарогу, накіраваліся ў збройны шэраг.
Марго чмыхнула.
— Ты ў парадку? Можа, пойдзем адсюль?
Вераніка і сама не ведала, навошта пайшла сюды.
— Хадзем, — згодна кіўнула яна, учапіўшыся, як у выратавальнае кола, у руку Марго.
Тая бадзёра збочыла ў менш людны шэраг, не перастаючы пры гэтым гаварыць:
— Дарэчы, вельмі цікава, чаму твая важная справа раптам перастала быць важнай, як толькі на даляглядзе абазначыўся Ліс?
Вераніка не змагла стрымаць прыкры ўздых.
— Такое адчуванне, што ён мяне высочвае. Але ты, вядома ж, скажаш, што я ім абодвум прызначыла спатканне ў адным месцы.
— Было б нядрэнна, — хіхікнула Марго. — Толькі, на жаль, ты на такое не здольная. Эх. Вучыць цябе яшчэ і вучыць.
— Спраўлюся як-небудзь і так, — паспрабавала адвязацца ад яе дакучлівай спагады Вераніка.
— Ага. Бачу, як у цябе атрымліваецца, — адгукнулася Марго. — Адчуваю, што, калі не вазьму справу ў свае рукі...
— Табе часам не здалося, што Ліс з Роем нешта задумалі і хочуць гэта ажыццявіць на гульні? — перапыніла яе Вераніка.
— Усе хочуць на гульні аднаго і таго ж: нашы — усыпаць перцу аквілейцам, а тыя — нам, — бестурботна адгукнулася Марго. — Нічога новага. Нам дык
што? Самі хай разбіраюцца. Ці ты таксама хацела б паўдзельнічаць? Можа, у якасці суддзі? — з усмешкай спытала яна. — Хто ж атрымае галоўны прыз? — Марго нязмушана засмяялася.
— Ну хопіць ужо, — збянтэжылася Вераніка.
— He хвалюйся, — падбадзёрыла сяброўку Марго. — Я думаю, нават калі яны і задумалі нешта такое, забароненае, хлопцу таму не паздаровіцца. Табе, дарэчы, нагадваю, няма да яго справы. Наогул аніякай. Дык вось, пра што гэта я? А! Ліс — выдатна падрыхгаваны. Ён заўсёды трапляе на гульню адным з асноўных гульцоў... 3 табой усё ў парадку? — устрывожана паглядзела на Вераніку сяброўка. — Ты нейкая бледная.
— Я заўсёды такая, — абыякава адгукнулася Вераніка.
— Ды не хвалюйся ты так! Нічога твайму Лісу не зробіцца, той яшчэ праныра.
Марго хітра паглядзела на яе. Невысокага росту, шэравокая, з цёмнымі валасамі, яна была абсалютнай процілегласцю Веранікі, і не толькі знешне. Дзякуючы свайму характару Марго заўсёды была ў добрым настроі. Знайсці апраўданне ўчынку, які ва ўсіх астатніх выклікаў толькі асуджэнне, было для яе прасцей простага, а прыроджанае пачуццё гумару з лішкам кампенсавала недахоп знешняй вытанчанасці.
— Ды не хвалююся я за яго! — раздражнёным голасам адгукнулася Вераніка. — 3 чаго ты ўзяла, што мне ёсць да яго справа?
— А гэта не так?
— He, — паціснула плячыма Вераніка.
— Гэта правільна, — пагадзілася Марго. — Табе зараз трэба сканцэнтравацца на гульні. Ты, дарэчы, не баішся? Так раптоўна ўсё адбылося. На тое, што Крыварук абярэ цябе, ніхго не разлічваў. Ты, канешне, стараста, але кандыдатаў было шмат. Усякія плёткі ходзяць. Ведаеш?
— He ведаю. Няхай сабе ходзяць.
— А я рада, што ў эдэрах, — ціхамірна адгукнулася Марго. Яна купіла кулёк семак і пачала іх лузгаць. — Ніякай табе адказнасці. He тое што ў цябе — трапіш у пастку, і ўсё прапала. Я чула, што гэты Кромень вельмі добра страляе. Можа, і дарма ты ў гэта ўвязалася?
— Я таксама нядрэнна страляю, — закранутая яе насмешлівым тонам, адказала Вераніка. — I адступаць не збіраюся, тым больш, дзеля нейкага там... выскачкі з Аквілы.
Яна асеклася і сустрэлася позіркам з хітрымі вачамі Вадзіка — малодшага брата Марго. Настойліва спрабуючы прыцягнуць яе ўвагу, ён ужо пару секунд тузаў яе за туніку.
— Ты — Вераніка? —дзелавіта запытаўся ён, калі нарэшце на яго звярнулі ўвагу.
— Чаго табе? — незадаволена спытала Вераніка, заўважыўшы за ягонай спінай яшчэ некалькі хлапчукоў з гарэзлівымі фізіяноміямі.
— Гэта ты стралок Серпенты? — ні на кроплю не сумеўшыся, працягваў дапытвацца хлопчык.
— Яна! А табе што? — рашуча развярнуўшы хлапчука і ўзнагародзіўшы лёгкім плескачом, хутка спыніла роспыты Марго. — Але аўтографы яна не раздае, так што давай валі дадому. I хто табе ўвогуле дазволіў насіцца па кірмашы з бездарамі? — надаўшы твару строгі выраз, які, хутчэй за ўсё, меў на мэце напалохаць кампанію, але не выклікаў у дзяцей нічога, акрамя прыступу весялосці, спытала Марго.
— Бачыш, драбяза, а і тая праходу не дае, — вінавата зірнуўшы на Вераніку, сказала яна. — Ведаеш, мабыць, я яго адвяду дадому, каб не лындаў тут без нагляду.
Вераніка была гэтаму толькі рада, а таму, развітаўшыся з Марго, таксама павярнула дадому.
Яна наўмысна рушыла праз рамесны квартал.
— Вераніка, пачакай!
Яна азірнулася. Адам рухаўся ў двух кроках ад яе. Схавацца ў натоўпе было малаверагодна, але яна ўсё роўна не спынілася і не стала чакаць, пакуль ён паДыдзе.
— Пачакай. Ды пачакай ты!
Ліс дагнаў яе і бесцырымонна схапіў за руку.
— Рукі прыбяры!
Замест гэтага Ліс прыцягнуў яе да сябе, сціснуўшы абедзве яе рукі ў прыдалоннях так моцна, што Вераніка ледзь не ўскрыкнула. Дакучлівая ўвага Ліса раздражняла яе з кожным разам усё больш.
— Сочыш за мной?
— Мне б не давялося гэтага рабіць, калі б ты не ўнікала мяне. He хочаш растлумачыць, што адбываецца?
Вераніка раскрыла рот ад здзіўлення.
— А чаму я павінна табе нешта тлумачыць?
— Значыць, не разумееш? — прыжмурыўся Ліс. — Сама скажаш, што за справы ў цябе з гэтым аквілейцам, ці.„?
— Ці? — насмешліва паўтарыла за ім Вераніка.
— Паслухай, — адцягнуў ён яе ў бок ад вітрыны. — Мне не падабаецца, што гэты Кромень увесь час круціцца каля цябе, — Ліс напружана сачыў за выразам яе твару. — Табе ж таксама... гэта не падабаецца, я маю рацыю?
— А ты не зашмат на сябе бярэш? Гэта ўвогуле цябе не тычыцца!
Вераніка дарэмна спрабавала вызваліцца з ягоных чэпкіх рук.
— Ты не чуеш? Адпусці яе, — пачулася ў іх за спінамі.
На ганку крамы стаяў, спакойна выціраючы аб фартух рукі, Данат. Адам незадаволена паглядзеў на яго, але Вераніку адпусціў.
— Дзякуй, Данат, — удзячна ўсміхнулася яна старому.
Той адказаў ёй лёгкім кіўком.
— Ідзі дадому. А ты, — ён кіўнуў на Ліса, — тут пастой.
Ліс пагардліва скрывіўся і перавёў на Вераніку здзіўлены погляд.