Кніга здольных
Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
выставіць камень не меншай вартасці. Калі ж нехта хацеў гуляць, але не меў годнага каменя, каб паставіць у заклад, гулялі на Сакрум. Натуральна, ролю Сакрума мог выконваць хлебны мякіш, вугольчык, камяк гліны — ды што заўгодна, у тым ліку любы танны камень. Гулец, які ў выніку паразы страчваў Сакрум, абавязваўся выканаць любое жаданне свайго суперніка. Ужо той факт, што ў гульні фігураваў Сакрум, хай сабе і ўяўна, рабіў такую гульню забароненай практычна ва ўсіх установах Ларбора.
Але толькі не тут. У цьмяна асветленым куце, імкнучыся не прыцягваць да сябе ўвагу, сядзеў багата апрануты ларбарэец і сачыў за гульнёй, якая ішла ў цэнтры залы. Твар яго быў схаваны пад капюшонам. Той, каго ён чакаў, затрымліваўся. Ларбарэец нерваваўся. На стале ўзвышалася піраміда з хлебных шарыкаў. Грацыёзныя рукі, якія нервова крышылі хлеб, кантраставалі сваёй далікатнасцю з мужчынскім строем.
Абодва гульцы, нягледзячы на спякоту, не пажадалі зняць вопратку. Адзін з іх быў, відавочна, пронгам — толькі яны маглі раскідвацца такімі кавалкамі міраіту, які ён выставіў у заклад. Гэта быў памерам з арэх, цёмна-празрысты асобнік, колеру паленага цукру ці нават цямнейшы, але яго галоўнай адметнасцю была форма. Ён нагадваў кроплю расы. Відавочна, што ўласнік каштоўнага асобніка не ведаў яго сапраўднай цаны, бо рызыкаваў прайграць яго, выстаўляючы ў заклад. Болыіі за тое, у ягонага напарніка па гульні не знайшлося каменя роўнай вартасці, і таму з маўк-
лівага адабрэння Ліса, гаспадара ўстановы, гульня пайшла на Сакрум, зацікавіўшы ўсіх прысутных у зале. Стол для гульні ім быў адведзены ў самым цэнтры Нары.
Яе гаспадар быў цьмянай асобай з вельмі сумнеўнай рэпутацыяй. Ніхто ў дакладнасці не ведаў яго сапраўднага імя. Усе і заўсёды звалі яго проста Лісам. Такую самую мянушку насілі ўсе папярэднія ўладальнікі Нары. I мянушка цалкам адлюстроўвала сутнасць гэтага карыслівага, хітрага і пазбаўленага спагады чалавека.
— Як думаеш, хто выйграе?
Міліца, якая напружана сачыла за гульнёй, здрыганулася ад нечаканасці.
Яна не заўважыла доўгачаканага з’яўлення брата, яшчэ раз паглядзела на гульцоў і паціснула плячыма.
— Я не хацеў бы, каб нас бачылі разам. Асабліва тут, — Мергіёл, для болыпай канспірацыі, адсунуў сваё крэсла ў цень.
— He хвалюйся, — Міліца кіўнула на сваю вопратку. — Я прыняла ўсе меры перасцярогі. Дзякуй, што прыйшоў.
— Мяне тут не павінна быць, — суха азваўся Мергіёл. — Калі хто-небудзь даведаецца...
Міліца горка ўсміхнулася.
— Можаш супакоіцца. Гэты хтосьці ўжо тут, — яна секунду памарудзіла, не зводзячы позірку з гульцоў. — I я хачу зразумець, чаго ён дамагаецца.
Мергіёл прасачыў за ейным позіркам.
— Хто? — нецярпліва пацікавіўся ён.
— Наш бацька...
Месца Міліцы дазваляла сачыць за падзеямі гульні без асаблівых высілкаў.
Мергіёл, імкнучыся паменей круціць галавой, усё ж азірнуўся яшчэ раз. 3 ягонага месца не было добра відаць, а пазнаць, хто з гульцоў быў дарадцам Оптымума, улічваючы іх меры канспірацыі, — было няпроста. Той, хто выставіў міраіт, прайграў.
— Ты хочаш сказаць, што гэта ён... там?
— Ну так, — Міліца здзіўлена ўскінула бровы. — Хіба ты не пазнаў яго?
Мергіёл хмурна пахістаў галавой, назіраючы, як Меер драпежна ўчапіўся ў міраіт і, не даючы зайздросным позіркам палюбавацца каменем, схаваў яго.
— Я вельмі даўно пакінуў бацькоўскае гняздо, — прамармытаў ён без асаблівай радасці. — Але месца ты абрала на дзіва ўдала, — з’едліва заўважыў ён.
Міліца сумна апусціла куткі вуснаў.
— Я не падазравала, што ён будзе тут. Але мне ўжо напляваць. Я таксама пазбавілася ягонай міласці. I думаю, ён ведае, што мы з табой часам бачымся.
— Татачка ўсё на міраіт палюе.
Міліца ўздыхнула.
— Усё спадзяецца, што ён той, хто завалодае Сакрумам.
— А можа, ён і сапраўды той самы? — Мергіёл узяўся за верхавіну піраміды і адправіў у рот некалькі хлебных шарыкаў.
Яны памаўчалі.
— Чаго ты хочаш? — Мергіёл нецярпліва выстукваў пальцамі па стале.
— Як твае?
Мергіёл усміхнуўся і паціснуў плячыма.
— Ты дзеля гэтага мяне паклікала? Даведацца, як справы ў маёй сям’і? Ну што ж, — ён сашчапіў рукі на стале. — Усё добра. Здаецца, адна дачка ўспадкавала дзіэн ад жонкі. Шчыра кажучы, я гэтаму рады. Старэйшая, Нора, ужо ў Аквіле.
Міліца зморшчылася.
— Хопіць.
Мергіёл пільна паглядзеў на яе.
Яны рэдка бачыліся з сястрой. Ён быў выгнаны з сям’і за ўчынак, які іх бацька палічыў падступнай здрадай.
Ён разумеў, што Міліца не паклікала б яго дзеля дробязі, рызыкуючы абрынуць на сябе і на брата ўсю сілу бацькоўскага гневу. Павінна было адбыцца нешта, што прымусіла яе праігнараваць звычайныя меры канспірацыі.
— Цікава, хто другі? — нягучна спытаўся ён, старанна робячы выгляд, што разглядае завэдзганую кніжачку, якая прапаноўвалася наведнікам у якасці меню.
Міліца апусціла галаву яшчэ ніжэй. Меер прайшоў да выхаду далёка ад таго месца, дзе яны сядзелі. Ёй хацелася думаць, што ён, ашчасліўлены сваім здабыткам, не заўважыў іх.
— Хто б ні быў гэты другі, яму не пашанцавала, — заўважыла Міліца, назіраючы за чалавекам, які ўсё яшчэ сядзеў, збіраючы з гульнёвага поля свае каменьчыкі.
Мергіёл накрыў далонямі яе халодныя, нервовадрыготкія пальцы.
— I ўсё ж. Што ў цябе здарылася?
Яна сутаргава глынула паветра.
— У мяне будзе дзіця.
Мергіёл, не думаючы больш пра захаванне інкогніта, абхапіў галаву рукамі. Капюшон зляцеў.
— I каго ты абрала бацькам для свайго дзіцяці?
Міліца пакруціла галавой.
— Ён не агрый.
— Ты розум страціла?
— А ты думаеш, толькі табе можна жыць па сваіх правілах? — не вытрымала Міліца.
Мергіёл спахмурнеў.
— Я — гэта іншае, — ён наваліўся грудзьмі на стол, наблізіўшы твар да сястры. — Я не аграй. Ён таму так лёгка змірыўся з маім... сыходам. Цябе ён так проста не адпусціць. Ён не дазволіць табе. Ты павінна нарадзіць пераемніка. Я нават баюся ўявіць, што будзе, калі ён даведаецца...
— Ён ведае.
— Ведае?
Яна кіўнула.
Мергіёл недаверліва змераў яе позіркам.
— I як ён паставіўся да гэтай... навіны?
Міліца паціснула плячыма.
— На дзіва спакойна.
Міліца зрабіла глыток са свайго келіха.
— Я думала, будзе руйнаваць дом, як тады... калі ты пайшоў ад нас. Нічога такога, — яна моўчкі скінула капюшон.
Мергіёл нахмурыўся, на імгненне затрымаўшыся позіркам на яе валасах. Шырокая рана-прабор падзяляла іх на дзве палавіны.
— Бачу. Ён проста скарбніца спакою.
Міліца адмахнулася.
— Ты ведаў, што нашыя бацькі — брат і сястра?
Мергіёл пашукаў вачыма акно. Маленькае, аброслае тоўстым слоем ліпкай сажы, яно змяшчалася крыху вышэй за чалавечы рост. I, па ўсёй бачнасці, ніколі не адчынялася. У Нары не было чым дыхаць, хацелася расшпіліць плашч, але ён толькі выцер пот з ілба.
— Мне гэта вядома яшчэ з тых часоў калі ты была ў пялюшках.
— На нас з табой у яго таксама былі планы, — змрочна нагадала яна.
Мергіёл нахмурыўся і адабраў у яе келіх.
— Геа?
Міліца ўскінула на яго поўныя слёз вочы.
— Дык што? — нецярпліва перапытаў Мергіёл.
— Я яго не бачыла ўжо даўно. Ён стаў пустэльнікам, — уздыхнула Міліца. — А так і лепш. Баюся, бацька... заб’е яго.
Мергіёл задуменна глядзеў на сястру.
— Я паспрабую з ім пагаварыць.
— Спадзяюся, ты яго не знойдзеш, — Мергіёл усміхнуўся. — Ведаеш, я б на ягоным месцы зрабіў тое самае. Ведаць, якое смецце захоўваюць чалавечыя галовы, — занадта цяжкая спакуса, каб яе вытрываць.
Ён устаў і з пяшчотай пагладзіў сястру па галаве.
—Беражы сябе. I... калі што... Кліч. Адразу. Я прыйду.
Міліца злавіла ягоны пагляд. Ёй хацелася запомніць яго.
— У мяне было бачанне. Гэта будзе хлопчык. I ў яго будуць крылы.
— Гэта дрэнна.
— He кажы так.
Мергіёл уздыхнуў.
— Ты памятаеш, чым гэта скончылася ў мінулы раз. Мы ўсе плацім за гэта.
Міліца ўпарта пакруціла галавой.
— Менавіта таму ён мусіць усё выправіць.
Мергіёл кіўнуў. Яму не хацелася пераконваць сястру. Тым болей, што гэта было немагчыма — фамільная рыса.
ГЎЛЬНЯ
Месца, абранае ў Карнігардзе для гульні, было вельмі ўдалым. Даволі вялікая тэрыторыя, выходзіць за межы якой падчас гульні забаранялася, мела шмат ярусаў пячор, лабірынтаў і мноства зацішных месцаў. Былі тут і досыць глыбокія яры, якія, аднак, не ўяўлялі небяспекі, за выняткам аднаго. Гэта быў і не яр нават, а прорва, што абмяжоўвала з аднаго боку гульнявое поле. Так ці інакш, гэты раён Карнігарда меў шмат сховаў у якіх маглі затаіцца ўдзельнікі гульні, і дзе можна было ўдала схаваць скарб, здабыць які марыла кожная каманда.
Many мясцовасці каманды атрымалі напярэдадні гульні. Падказкі, зашыфраваныя ў ёй і схаваныя непасрэдна на тэрыторыі, выведнікі мусілі здабываць самі альбо маглі звярнуцца па дапамогу да стралка. Акрамя таго, існаваў дадатковы план з пазначэннем сетак і пастак, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад падказак. Гэты план атрымліваў толькі стралок і толькі ў дзень гульні. Ён адзін меў права выводзіць з гульні членаў варожай каманды з дапамогай сетак і пастак.
Скарб, здабыты ў ходзе гульні, прыносіў камандзе перамогу і як трафей урачысга перадаваўся ў школьны музей пераможцаў дзе займаў ганаровае месца сярод іншых скарбаў-трафеяў папярэдніх гадоў.
Але дзеля справядлівасці варта сказаць, што напружаная абстаноўка, якая склалася ў апошні час паміж школамі, спрыяла таму, што крыху памяняліся прыярытэты ўдзельнікаў — і цяпер проста здабыць скарб было не так цікава. Куды прыцягальней для многіх, хто з нецярпеннем чакаў пачатку гульні, была магчымасць на больш-менш законных падставах пабіцца з ворагамі з іншай школы.
Вераніка заўважна нервавалася. Нават пальцы істотна дрыжэлі, калі яна спрабавала зашнураваць сандалі. Загадаўшы сабе супакоіцца, яна як след сабрала валасы і начапіла маску. Цяпер з люстэрка на яе глядзела непазнавальная істота ў зялёнай форме стралка. Форма шчыльна аблягала яе цела, была крыху нязручнай, а таму Вераніка адчувала сябе нязвыкла. На яе адзенні не было спражкі з колькасцю балаў за яе злоў як у іншых удзельнікаў гульні, гэта было не патрэбна. Злоўлены стралок адразу прыносіў перамогу варожай камандзе незалежна ад ходу гульні, ад таго, колькі эдэраў страціўшы свае спражкі, сядзела ў пастках, і ці знойдзены быў на гэты момант скарб.
Трэба было паснедаць, але ад хвалявання кавалак не лез у горла.