Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

Кніга здольных

Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
80.39 МБ
тулкам разнастайных дзікіх катоў і не менш дзікіх капытных, на якіх тыя палявалі. У горад леапарды забіраліся рэдка, ды і магчымасць для гэтага мелі прывідную, улічваючы, што адзіны больш-менш даступны праход, праз які можна было трапіць у Ларбор з боку пустыні, надзейна ахоўваўся. За пустэльняй распасціраўся загадкавы, поўны таямніц і містычных здарэнняў Край, куды не адважваліся адправіцца без пільнай патрэбы нават самыя адчайныя смяльцы.
Рой ускочыў на камень і, падаўшы руку, дапамог падняцца Вераніцы. 3 левага боку праходу, па схіле, можна было падняцца на адно з плато. Большасць з іх служыла назіральнымі пляцоўкамі для вернікаў якія вартавалі тут.
— А яна пра гэта ведае?
— Хто?
Вераніка збянтэжылася.
— Ну, тая дзяўчынка? Яна ведае, што падабаецца эду?
Рой усміхнуўся.
— He думаю. Яна спадзяецца, што падабаецца мне. Вераніка выразна закаціла вочы.
— Да чаго ж бываюць саманадзейнымі тыпы накшталт цябе.
— Мне проста цікава назіраць, як ты злуешся, — ціхамірна адгукнуўся Рой. — Заўсёды хацеў паглядзець, на што ты здольная, калі раззлуешся па-сапраўднаму.
— А я яшчэ не раззлавалася па-сапраўднаму.
— Ведаю.
— Адкуль?
— Вочы. Я даўно заўважыў Калі ты спакойная — яны ў цябе цёмныя, нефрытавыя. Калі ты злуешся — яны святлеюць і робяцца такія — як бы смарагдавыя, — ён падсунуўся зусім блізка і паглядзеў ёй у вочы. — Тады ў бібліятэцы, памятаеш, калі я табе парэзаў руку, яны былі амаль празрыстыя.
Вераніка азірнулася — за яе спінай плато рэзка абрывалася. Адступаць не было куды. Яна адчула, як у роце засмягла ад страху.
— А цяпер яны якія?
Яна хацела дадаць нешта яшчэ, але словы замерлі ў яе на вуснах. Рой адчуў, як яна напружылася, і насцярожана павярнуў галаву. Гатовы да скачка леапард глядзеў на іх, прытуліўшыся да зямлі.
Ён скокнуў у той момант, калі Рой убачыў яго. Рой паспеў адштурхнуць Вераніку ад краю абрыву і ўпаў, не вытрымаўшы вагі звера. Сетка, якую ён насіў пад тунікай, выратавала яго ад кіпцюроў дзікай кошкі. Адной рукой утрымліваючы на бяспечнай адлегласці ад сябе іклатую морду звера, Рой здолеў агаліць пёры, устаўленыя ў напрыдалоннік другой рукі, і ўсадзіць іх у разяўленую пашчу акурат у той момант, калі леапард збіраўся сашчапіць зубы ў яго на шыі. Кошка завішчала, пёры толькі злёгку паранілі яе, працяўшы мяккія тканкі пашчы. Усё яшчэ навісаючы над Роем, леапард паспрабаваў сашчапіць сківіцы, але ад гэтага стала толькі горш, і ён завыў ад болю і лютасці. Адчайна цярэбячы морду лапамі, леапард паваліўся на траву, потым ускочыў і, адным скокам пераадо-
леўшы расколіну ў плато, паспяшаўся схавацца. Рой дапамог спаралізаванай страхам Вераніцы падняцца. Праз разадраны рукаў тунікі былі відаць глыбокія крывацечныя раны на ягонай руцэ.
Вераніка, цяжка дыхаючы, усё яшчэ не магла апрытомнець ад шоку.
— Адкуль тут мог узяцца леапард?
Рой азірнуўся, пашукаўшы вачыма вартавых. У іхнія абавязкі ўваходзіла абараняць падыходы да горада ад пранікнення дзікіх кошак. Замест гэтага ён убачыў, як два чалавекі, верагодна, паляўнічыя, паспешліва набліжаліся да іх з боку пустыні. Напэўна, яны якраз палявалі на гэтага звера. Таму і загналі яго ў вузкі праём.
— Вы цэлыя? — запытаўся адзін. I пераканаўшыся, што гэта так, пераскокваючы з уступа на ўступ, ён пабег у той бок, дзе толькі што схаваўся паранены леапард.
Другі прысеў, скінуўшы пры гэтым на зямлю свой лук, і пачаў разглядаць сляды, пакінутыя леапардам. Гэта быў мужчына незвычайна магутнай камплекцыі, барадаты і чарнявы, з белаватымі шнарамі, якія коса перасякалі лоб праз скронь да таго месца, дзе павінна была б знаходзіцца мочка вуха, адарваная некалі. Ягонай вопраткай служыла кароткая грубая скураная камізэлька, надзетая на іуніку, і такія самыя скураныя нагавіцы, запраўленыя ў боты.
Сярод паляўнічых не было дзіэндараў, за выняткам толькі тых, для каго паляванне было захапленнем, а не заробкам. Тыя ж, хто зарабляў гэтым сабе на жыццё, былі самымі звычайнымі людзьмі.
— Я — Брок, — назваўся паляўнічы. — Вы яго паранілі, — хутчэй сцвярджальна, чым запытальна прамовіў ён, уважліва вывучаючы кроплі крыві на траве.
— Злёгку, — кіўнуў Рой.
— Мой сын — Рокат.
Рокат, які акурат вярнуўся, змрочна кіўнуў, мяркуючы, што і гэтага прывітання будзе дастаткова.
— Знік, як ніколі і не было тут, — пахістаў ён галавой і з прыкрасцю ўсадзіў у ножны кароткі клінок. Паляўнічы, які назваўся Брокам, павярнуў да дзіэндараў твар, у якім цяпер чыталася адкрытая непрыязнасць.
— Пярэварацень, відаць, з вашых, — канстатаваў ён, пераглянуўшыся з сынам. Той кіўнуў.
— Дакладна.
— Ужо не першы раз дурыць нас.
— Лепш папярэдзьце яго, каб не сваволіў, — буркнуў Брок і падняўся.
Няўдалае паляванне адбілася на ягоным настроі. Шкура леапарда каштавала дорага, а за драпежніка, забітага ў межах горада, Оптымум выплачваў яшчэ і прэмію, а гэта былі немалыя грошы. Ён павесіў на плячо свой лук і, не развітаўшыся, рушыў у бок дома, што самотна прытуліўся да супрацьлеглага схілу.
— Заб’ем — разбірацца позна будзе, — дадаў другі і адарыў абодвух значным позіркам. Пасля, каб пазбегнуць далейшых роспытаў, — да іх набліжаліся некалькі вернікаў з ліку вартавых — Рокат паспешліва знік у расколіне.
(ІЁД РАСТАЕ
Рой пераглянуўся з Веранікай. У абаіх на тварах чыталася здзіўленне.
— Ты што-небудзь зразумела?
— Яны думаюць, што гэта быў хтосьці з нашых. Нехта з дарам пераўвасаблення.
Рой свіснуў.
— Вось як. Гэта ж, здаецца, страчаны дзіэн, ці не? Дзяўчына кінула няўпэўнены пагляд на вартавых. — Вядома, страчаны. Што ты хочаш ад гэтых бездараў, — яна грэбліва паглядзела ў той бок, куды рушылі паляўнічыя. — Наслухаліся казак у сваім асяродку і думаюць пра нас немаведама што. Слухай. Мне неяк не хочацца нічога тлумачыць гэтым, — кіўнула яна на вернікаў. — Давай лепш пойдзем?
Вераніка абтрэсла пыл з вопраткі і, ухапіўшыся за край уступа, паспрабавала саскочыць уніз у расколіну па прыкладзе Роката, але няёмка паслізнулася і ледзьве не ўпала.
— А хтосьці казаў, што не мае патрэбы ў маёй падтрымцы, — дапамог ёй прызямліцца Рой і кінуў таропкі позірк на вернікаў.
Прагучаў настойлівы свіст, які загадваў ім спыніцца.
— Усё якраз наадварот. Гэта ты прыносіш мне няшчасці, — буркнула Вераніка. — Што будзем рабіць, пачакаем іх ці не?
— Я — дакладна не.
— Я — таксама.
— Тады настройся бегчы так імкліва, як ты яшчэ не бегала.
Рой саскочыў услед і, ухапіўшы яе за руку, хутка пацягнуў па завулку. Некалькі хвілін яны беглі, пакуль Вераніка не пачала адставаць.
— Табе трэба больш трэніравацца, — азірнуўся ён. Іх ніхто не пераследаваў.—Да гульні ўсяго тыдзень, а ты нават некалькі метраў прабегчы не можаш.
— А табе трэба менш языком мянціць і прамыць рану, — кіўнула яна на яго параненую руку.
Рой пагадзіўся. Да ягонага дому было недалёка. Таму ўжо праз паўгадзіны, выцерпеўшы ўсе належныя працэдуры і прымочкі, якія толькі былі ў матчыным арсенале, і дазволіўшы ёй як след паліць раны слязьмі і набінтаваць тоўстую павязку, Рой правёў Вераніку ў свой пакой.
— У цябе тут файна, — захоплена азіраючыся, ацаніла абстаноўку Вераніка. Яна села ў гамак і пачала разгойдвацца. — Твае бацькі рамеснікі? — як бы паміж іншым удакладніла яна.
Рой склаў у каміне дровы, але не мог знайсці запалкі.
— I што? — насцярожана пацікавіўся ён.
— Нічога. Проста так спытала. Давай я.
Вераніка выслізнула з гамака, склала ў жменьку пальцы з доўгімі, як любілі ўсе вучаніцы Серпенты, пазногцямі і, выбіўшы іскру, падпаліла маленькую галінку, якую затым кінула ў камін. Полымя хутка разгарэлася, напаўняючы пакой прыемным смалістым пахам.
— I ўсё ж такі, што ты хацела мне распавесці? — нагадаў Рой.
Вераніка да таго залюбавалася калекцыяй мінералаў, якую Рой збіраў ужо некалькі гадоў, што не адразу адказала на ягонае пытанне. Яна паклала на месца бурштын выключнай прыгажосці, з маленькім слімаком унутры, і павярнулася.
— Учора я выпадкова пачула, як бацька размаўляў з Геа. Ты ведаеш, яны казалі пра цябе.
— А ты стала майстрам па падслухоўванні, як я пагляджу.
Вераніка ўспыхнула.
— Я была ў сябе дома, а яны нават не зачынілі дзверы!
— Так, добра, не апраўдвайся.
— Я і не апраўдваюся! Калі хочаш ведаць, то ў ваш мінулы візіт я таксама была ў сябе дома, а вы ўваліліся вялікім шумным натоўпам. Калі вам так трэба было захаваць таямніцу, што ж вы для гэтага ні каліва не зрабілі! Зрэшты, новага я тады не так шмат і пачула. Тое, што ты разумееш ветус, стала для мяне відавочным, калі ты ў першы раз разглядаў маё кальцо.
— А ты здагадлівая, як я пагляджу. I што на гэты раз табе ўдалося падслухаць?
Вераніка стрымалася ад калючай заўвагі.
— Яны сварыліся, і, уяві сабе, — з-за цябе. Мне падалося, яны лічаць, што табе хтосьці пагражае. Гэта так?
Рой паціснуў плячыма.
— He ведаю.
Вераніка крадком паглядзела на яго.
— У Оптымуме ўсе заклапочаныя стратай старонак. А ты адзіны, хто мог бы прачытаць тое, што там напісана, так?
Рой недаверліва выгнуў брыво.
— Ты што? Праўда, не кеміш? Што, калі старонкі не згубіліся? Што, калі гэта частка нейкага плана? Спачатку яны. Цяпер ты, бо можаш прачытаць іх, — раззлавалася Вераніка ад неабходнасці ўсё тлумачыць. — Цябе могуць выкрасці, прымусіць і...
— Навошта ўсё ўскладняць, калі я магу зрабіць гэта добраахвотна?
Вераніка ахнула.
— А што, калі гэта хтосьці... не наш. У тым сэнсе, што...
—He старайся. Ты хацела сказаць, што толькі жменька абраных вартая пачуць прароцтва аб Сакруме, і сярод іх самы годны — твой бацька?
Вераніка звузіла вочы.
— Бацька казаў Геа, што сумняецца, ці можна табе давяраць. Калі ты не падзяляеш яго інтарэсы, навошта тады аціраеш у нас бакі?
— Можа, я хаджу да вас не дзеля яго?
— Тады навошта?
— Ці не здагадваешся?
Рой глядзеў ёй проста ў вочы. Вераніцы здалося, што ён пазірае насмешліва.
— Дык вось яно што! Зрэшты, і так усё ясна: ты хочаш сам дабрацца да прадказання. Я маю рацыю?
— Ну, калі твая фантазія далей не сягае, хай будзе так, — нарэшце прамовіў Рой. — I што з таго?
Вераніка няўлоўна паціснула плячыма.
— Нічога, сама меней, да таго моманту, пакуль табе ў рукі не трапіць так званы Сакрум, але гэта наўрад ці здарыцца...
Раптам яна асеклася. Здагадка, якая ўразіла яе, зрабіла і без таго бледны твар дзяўчыны амаль белым.