• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

    Кніга здольных

    Святлана Аўдзейчык

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2020
    80.39 МБ
    — Ты іх так пільна разглядаеш, быццам сур’ёзна лічыш, што сярод гэтага хламу мог апынуцца аскепак міраіту? — ён падміргнуў Рою. — На булаву не хапае, так?
    — He адрывайся ад вячэры, a то апетыт ад хваляванняў страціш.
    — А я і не хвалююся, пра сябе лепш падумай. На трэцім годзе бездараў, накшталт цябе, адлічваюць. Калі ў няздольных да рэверсу не даходзіць, пішы
    прапала. Ужо лепш быць ЗАРам, чым старэйшым у групе рэйдараў Ты ўжо думаў, чым зоймешся? Ну, потым? Пасля Аквілы?
    Рой паслаў яму знішчальны позірк. Эдзі папярхнуўся і зразумеў, што на гэты раз ён сапраўды перагнуў.
    — Э-э... Ты дакладна не хочаш паесці?
    — Хачу, але мама пакрыўдзіцца, калі я не буду вячэраць дома.
    — А ты і тут, і там, — шчыра прапанаваў Эд.
    Рой хутка прабег вачыма па ягоным задаволеным, сытым твары, усміхнуўся, але змаўчаў. Эд быў уладальнікам вельмі распаўсюджанага дзіэна. Ён ведаў пра гэта і, што рабіла яму гонар, не прэтэндаваў на ролю зорнага хлопчыка, не ў прыклад іншым вучням — асабліва нашчадкам некалі знакамітых у Ларборы родаў. Яго дзіэнам быў неверагодна чуйны слых. Як жартаваў сам Эдзі, цішыня для яго была раскошай. Навучанне ў школе давала здольным магчымасць авалодаць сваімі талентамі і навучыцца імі кіраваць. Але Астравух быў выключны гультай, a таму жыў у свеце гукаў, часта стамляючыся ад іх. Ён неяк умудраўся фільтраваць гукі і чуць толькі тое, што яму было трэба. Гэтаму спрыялі заняткі музыкай. А ўлічваючы тое, што ягоныя бацькі былі музыкамі, першыя музычныя заняткі пачаліся для Эдзі вельмі рана. Ужо з пяці гадоў ён граў на лютні, а з дзесяці — гэта было яшчэ да паступлення ў Аквілу — выступаў з канцэртамі ў гарадской ратушы. Рой быў абыякавы да здольнасцяў Эда і нават не спра-
    баваў хаваць сваё скептычнае стаўленне да ягоных поспехаў. I больш за тое, ён увесь час пасмейваўся з Эдзі, наўмысна называючы ягоную лютню то арфай, то дудкай.
    Сябры якраз збіраліся сыходзіць, калі іх увагу прыцягнула кампанія за суседнім сталом. Гулялі ў лапідыс, самую папулярную гульню ў Ларборы. Для яе быў патрэбны адмысловы круглы паднос з паглыбленнямі — лункамі, якія разбягаліся ад цэнтра да краёў як семкі ў ячэйках сланечніка. Круг гульнёвага поля быў падзелены напалову паміж двума гульцамі. Кожны з іх меў на сваёй палове семдзесят лунак, сем шэрагаў, у першым шэрагу — чатыры лункі, у кожным наступным на дзве болып. А ўвесь круг змяшчаў сто сорак адну лунку, лічачы разам з цэнтральнай, якая падчас гульні пуставала. Гульня ішла на рэдкія каштоўныя камяні, якія з самага пачатку кожны з гульцоў выстаўляў у заклад. Па лунках яны не перасоўваліся, а ляжалі асобна на стале. Гулялі ж звычайнымі мінераламі. Перамагаў у лапідыс той, хто першы дасылаў у цэнтральную лунку свайго «барона» — галоўны камень кожнага гульца. Асабліва шанцавала тым, хто ў выніку гульні атрымліваў міраіт — скамянелую смалу тэронаў. Нават самая маленькая, не больш застылай кроплі, драбінка міраіту была вельмі каштоўнай. I справа была не толькі ў тым, што здольныя лічылі гэты камень святым і толькі яго маглі выкарыстоўваць для вырабу сваёй рэверсіўнай зброі. Магчымасцяў для ўжытку міраііу было багата і ў бездараў. Але апетыты і першых, і другіх стрымліваў
    Оптымум. Ён ажыццяўляў кантроль над здабычай каштоўнай смалы. Зразумела, што абмежаванні такога кшталту толькі ўзмацнялі жаданне ларбарэйцаў валодаць хоць маленькім кавалачкам мірапу. Таму ў Ларборы паўсюдна разгарнуўся абарот смалы, які Оптымум лічыў незаконным і імкнуўся выкараніць. Лічылася, што гульцы ў лапідыс ідэальна разбіраюцца ў прыродзе камянёў і ў большасці выпадкаў гэта так і было. Праца ў каменяломнях карысталася папулярнасцю сярод бездараў чые дзеці з маленства выдатна разбіраліся ў мінералах. Дзіэндары, тым больш, маглі рабіць гэта ледзь не з заплюшчанымі вачыма.
    На пачатку гульні, калі лункі запаўняліся камянямі, «барон» змяшчаўся злева ад кожнага гульца ў крайнім шэрагу поля. Усе астатнія камяні выкладваліся адвольна. Выкідвалі косткі. У каго выпадала больш, той і пачынаў першым рухаць «барона» ўправа па сваім шэрагу. Колькі выпадала на костках — столькі хадоў «баронам» гулец і рабіў Калі «барон» прыходзіў у лунку, занятую іншым мінералам, гэты мінерал вызваляў лунку для «барона», а сам вяртаўся на папярэдняе месца «барона». Калі пры гэтым аказвалася, што ў суседніх лунках апынуліся аднолькавыя мінералы, яны прыбіраліся з поля, а «барон» перамяшчаўся на столькі хадоў наперад, колькі камянёў знікла з дошкі. Першы, хго адпраўляў «барона» ў цэнтральную лунку, перамагаў у гульні і забіраў сабе пастаўлены ў заклад каштоўны камень суперніка. За гады захаплення гэтай гульнёй з’явілася шмат яе варыянтаў. Тая гульня, якая ішла цяпер за суседнім сталом, была самым звычайным
    і папулярным варыянтам. У шматлікіх установах, роўна як і ў гэтай страўні, сталы мелі на сваёй паверхні ўжо гатовыя паглыбленні. Заставалася толькі прыбраць талеркі і згарнуць абрус.
    Зацікавіўшыся гульнёй, вакол стала сабралася некалькі разявак і нават пачалі рабіць стаўкі.
    Эд, седзячы да гульцоў спінай, уважліва слухаў.
    — Усё. Зараз упадзе, — вымавіў ён.
    I сапраўды, у гэты момант у аднаго з гульцоў упаў і закаціўся пад стол камень, які той адразу палез даставаць.
    — Падмяніў, — упэўнена шапнуў Рой, калі ўскудлачаная галава незнаёмца вынырнула з-пад стала.
    Пачуўся гоман захопленых і абураных галасоў. Адным з пастаўленых у заклад камянёў быў буйны цёмны самацвет, які на першы погляд нагадваў чорны сапфір.
    — Ты ім верыш? — ціха запытаў Эд.
    Рой з сумненнем пакруціў галавой. Гульцы — серпентаец і пронг у старой бруднай вопратцы — былі той яшчэ камандай. Нягледзячы на прысутнасць пронга, вакол удзельнікаў стоўпілася шмат народу, так што змахляваць не ўяўляла асаблівай цяжкасці.
    — Як думаеш, што гэта? — не паварочваючыся, запытаў Эд.
    Рой напружыў зрок.
    — He ведаю.
    Такі адказ толькі падагрэў цікаўнасць Эдзі. Ён ведаў што Рой выдатна разбіраецца ў камянях.
    — Сапфір? Турмалін?
    Рой напружана сачыў за гульнёй, а таму толькі пакруціў галавой.
    — Як думаеш, пронгі паміраюць? — раптам спытаў Эд, якому надакучыла гадаць.
    Ягонае пытанне прымусіла Роя не толькі адарвацца ад гульні, але і стрымаць смех. Сябар, тым не менш, выглядаў цалкам сур’ёзным.
    — Вядома, яны ж людзі.
    — А мне вось часам здаецца, што — не.
    Эд ненадоўга павярнуўся, каб зірнуць на згорблены пад плашчом сілуэт. Пронг нібы адчуў ягоны пагляд. Ён падняў галаву і выскаліўся, агаліўшы гнілыя зубы. Ягоны капюшон ссунуўся назад, адкрываючы зморшчаны, шэра-зямлісты твар з вачамі такімі цёмнымі, што яны здаваліся суцэльнымі зрэнкамі. Эд здрыгануўся, нібы ад холаду, хоць у зале было амаль што горача, і імгненна адвярнуўся.
    — Ніколі не бачыў, каб іх хавалі, ці нешта ў гэтым родзе. Я нават не бачыў ні разу, каб яны елі. Як думаеш, яны ядуць што-небудзь?
    Звычайная стрыманасць дазволіла Рою захаваць абыякавы выгляд.
    — Зразумела. Сабе падобных.
    Эд нервова адсунуў ад сябе талерку.
    — Ты ўвогуле ідыёт, так?
    Рой спыніў жарты і падміргнуў сябру.
    — Таму ты і не бачыў як іх хаваюць, лагічна?
    — Дакладна прыдурак, — паківаў галавой Эд. У яго імгненна прапаў апетыт. — Я ніколі не стану пронгам!
    — Малайчына! — пахваліў яго Рой і злёгку кіўнуў у бок гульцоў. — Упэўнены, што і той хлопец у плашчы гэтак жа думаў у свой час.
    — Сціхні, а? — жаласна паглядзеў на яго Эд.
    Рой паціснуў плячыма:
    — Ты сам пачаў гэтую размову.
    Эд буркнуў у адказ нешта няўцямнае і змяніў тэму.
    — Чаму, дарэчы, ты не пайшоў за ёй? Можа, меў бы нагоду пазнаёміцца або, скажам, абараніць ад хуліганаў? — ён расплыўся ў задаволенай усмешцы, але тут жа дадаў болып сур’ёзна. — Ведаеш, вакацыі зацягнуліся. Народ ужо не ведае, куды сябе падзець, вось і б’юцца на кожным куце. Памятаеш, як тады, у Карнігардзе?
    Рой адмахнуўся.
    — Так ім і трэба! Асабліва гэтаму, як там яго?
    — Крац!
    — Яшчэ і імечка такое...
    — Прозвішча.
    — Тады зразумела. Гэта яго татачка ў Оптымуме?
    — Так, але ж зашыпаваць... Таўро на ўсё жыццё. Хоць з Клаўса станецца. Яго і дзесяць разоў зашыпуй — ніхто не заўважыць. Аднак я не хацеў бы апынуцца на ягоным месцы, — буркнуў Эд. — Гэты Геа так лёгка затаўраваў яго, нібыта меў на гэта права. Нас у школе папярэджвалі, што шыпаваць можна толькі за вельмі сур’ёзныя правіны. I тое кожны выпадак пасля разбірае Оптымум.
    — А па-твойму, ён не па заслугах адхапіў? — шчыра здзівіўся Рой. — Уяві, што было б, не апыніся мы там своечасова.
    — Ну ты б асабліва і не дапамог, — слушна запярэчыў яму Эд. — Вось я б, напрыклад...
    Рой глянуў на яго выразным позіркам.
    — Ага. Толькі твой шып пакуль не слухаецца тваіх загадаў, так што лепш не цягай яго з сабой, — ён задуменна ўгледзеўся ў праём дзвярэй і дадаў: — Хоць бацька Клаўса і ў Радзе, думаю, так проста гэта для Краца не скончыцца.
    — Што ты маеш на ўвазе? — насцярожана пацікавіўся Эд.
    Рой лёгенька паціснуў плячыма.
    — Міраіт ужо амаль не знаходзяць, — ён скачаў хлебны шарык. — Я чуў, як у каменяломнях казалі. Меер у лютасці, усе ведаюць, што цяперашні спадар Электус дрыжыць над смалой. Ён з вялікім скрыпам адшкадаваў неабходную колькасць міраіту на школьныя патрэбы. Давялося падзяліцца часткай дабра, нажытага непасільнай працай.
    — He ягонай працай, — азірнуўшыся на ўсялякі выпадак, прабурчаў Эдзі.
    — He ягонай. Але сутнасці гэта не мяняе. Рудакопы кажуць, што ўвесь міраіт ужо знойдзены, больш не будзе, разумееш? Пронгі ўсе каменяломні перакапалі, — Рой паглядзеў на дабрадушны твар Эдзі і сам нехаця ўсміхнуўся. — А, ладна, забудзь.
    Эд жа, наадварот, прасякнуўся пачутым і трывожна закруціўся.
    — I што гэта значыць?
    — Дый нічога, аб чым табе варта было б турбавацца. Адно толькі, трымай пакуль што свой шып
    пры сабе, добра? Наўрад ці табе атрымаецца займець іншы, калі гэты страціш.
    Эд быццам прапусціў між вушэй перасцярогу сябра і зноў хітра ўсміхнуўся.
    — Мая бабуля, дарэчы, таксама была з Серпенты.
    — Мне ўсё роўна, адкуль была твая бабуля.
    — Мой дзядуля яе кахаў вельмі. А калі яна памерла, ён болын не ажаніўся.
    — Ты даеў? — нудным тонам спытаў Рой.
    Эдзі дэманстратыўна выскраб рэшткі марозіва і аблізаў лыжку.
    — Ну, пайшлі.
    Ідучы да выхаду, Рой раптам спыніўся, нібы той слуп.