Кніга здольных
Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
да таго моманту, пакуль чалавек заставаўся жывы. Выпадак з Клаўсам — якраз з шэрагу тых, калі вінаватага можна было папросту выключыць са школы, як ужо здаралася раней.
— Хто яшчэ быў з ім?
Міліца злосна паглядзела на серпентайцаў. 3 натоўпу, у якім цяпер «гуляў» па руках серп Краца, аддзяліліся і падышлі двое падлеткаў.
— Вы двое і Клаўс, застаняцеся! Астатнія — па дамах. I запомніце: усе вулічныя бойкі будуць разглядацца на школьнай радзе. Вінаватыя панясуць пакаранне аж да выключэння. Зразумела?
Калі ўсе дзіэндары разышліся, яна знішчальным позіркам прайшлася па тварах трох вучняў.
— А цяпер я чакаю вашую частку гісторыі. Я хачу пачуць яе ад пачатку і да канца. Хто мне яе распавядзе? Можа ты, Белая?
На першы погляд падобная да хлопчыка з-за вопраткі і кароткіх валасоў дзяўчынка адвяла вочы і пакасілася на Клаўса.
— Я — сам, — выступіў наперад той.
У ягоным аповедзе Міліцу менш за ўсё цікавіла, хто пачаў першым і хто быў вінаваты ў бойцы. Яе пытанні тычыліся ў асноўным фрэя. I чым больш яна даведвалася, тым больш азмрочваўся яе твар. Яна перапыніла апавядальніка на паўслове і адпусціла вучняў нават не прызначыўшы пакарання.
Ледзь прыкметная ўсмешка прабегла па ейных вуснах, але яна адразу згасіла яе. Прыняўшы свой звычайны напышлівы выгляд, яна знікла з залы гэтак жа непрыкметна, як і з’явілася ў ёй.
КДРНІГАРД
Карнігард правільна было б назваць гарадскім паркам, калі б не ягоныя памеры. Якія абшары ён займаў, ніхто дакладна не ведаў бо Карнігард увесь час пашыраўся і па ўсіх прыкметах даўно ўжо выйшаў за межы Краю. Гэта было ўпадабанае месца адпачынку для ларбарэйцаў рознага ўзросту. Карнігард быў вынікам разрастання трыгасу — загадкавай расліны, карані якой часам дасягалі неверагодных, гіганцкіх памераў, значна пераважалі над наземнай, зялёнай часткай і, адваёўваючы месца ў грунце, выварочвалі цэлыя горы глебы. Такім чынам, Карнігард складаўся з пагоркаў, сутарэнняў, расколін і яроў густа пакрытых сплеценымі каранямі трыгасу. Можна было толькі здагадвацца, з якой глыбіні цягне пажыўныя сокі гэтая расліна.
Частка каранёў трыгасу, выціснуўшы пароду, заставалася аголенай, з часам набывала каменепадобную шчыльнасць і стварала неверагодныя масты, пячоры, пераходы, небяспечныя лабірынты, арыентавацца ў якіх было няпроста. Дзе-нідзе карані спляталіся так, што ўтвараўся насціл, які мог бы служыць добрай
асновай для таго, каб на ім разрасліся наземныя, зялёныя зараснікі трыгасу. Але, на жаль, гэтага не адбывалася. Зялёны маладняк трыгасу ўяўляў з сябе гнуткія парасткі, якія пры недаглядзе проста слаліся па зямлі. I нават намаганні садоўнікаў не маглі зрабіць яго дастаткова высокім, каб утварыць добры цень. Затое ён забяспечваў ларбарэйцаў нукасам, які выдатна наталяў смагу ў спёку. Да таго ж нукас — даўгаватай формы, не большы за жаночы кулак плод, нарыхтоўвалі. Магчымасцяў для яго ўжытку было шмат — ад вырабу мукі з высушанага мякішу да цукатаў. Суседства з гэтай незвычайнай раслінай мусілі дзяліць хіба што рэдкія пароды дрэў — ядловец і асаблівы тып чырвонага дрэва. Таму верхні, зялёны ярус парку і не карыстаўся такой папулярнасцю, як ніжні. Правільней было б сказаць — ніжнія, бо рэальныя памеры Карнігарда, як у глыбіню, так і ў шырыню, былі нікому не вядомыя. Аддаленыя ярусы і пячоры служылі прытулкам пустэльнікаў якіх усе называлі фрэямі, але і гэта яшчэ не ўсё. Хадзіла пагалоска, што ў самых далёкіх і глыбокіх адгалінаваннях падобнага на спрут Карнігарда, недзе на мяжы Краю, сяліліся пронгі. Сярод жыхароў Ларбора не было такіх, каму сустрэча з пронгам прынесла б задавальненне. А тыя, каму «пашчасціла» сустрэцца з імі тут, у цёмны час сутак, зусім адмовіліся ад прагулак у ніжніх ярусах парку.
Рой любіў даследаваць закуткі Карнігарда. «Акулыураная», даступная для ўсіх частка парку яго не цікавіла. Яго вабілі нетры, куды рэдка ступала нага чалавека.
Эд, хоць і неахвотна, часцяком суправаджаў свайго сябра ў ягоных прыгодах. Ён жартаваў, што таго цягне да «сваіх». Так ён называў пустэльнікаў. Эд абяцаў Рою годнае месца ў іх шэрагах. Таму ён зусім не здзівіўся, калі ўрэшце, у адзін са сваіх забегаў па Карнігардзе, яны сапраўды сутыкнуліся з пустэльнікам — Геа — і з таго часу Рой стаў у яго частым госцем.
У той дзень для Клаўса Краца да непрыемнай сустрэчы з фрэем усё складвалася найлепшым чынам. Ягоны ўласны рэверсіўны снарад быў гатовы, і Клаўсу карцела пахваліцца ім перад сябрамі. 3 Клаўсам былі яго нязменныя спадарожнікі — Юна і Хвост. Удала пажартаваўшы ў збройнай краме з малых, што слухалі казкі старога Даната, яны цяпер усю дарогу рагаталі, узгадваючы, як Хвост своечасова крыкнуў: «Ляціць!». Усе павярнуліся. Хвост ні за што не хацеў бы прапусціць гэты выраз твару Даната — галоўнага казачніка Ларбора. Стары быў правадыром гільдыі збройнікаў, якія захоўвалі сакрэты сплаву. Амаль усе яны былі прыхільнікамі Дэркуса. Даната баяліся дарослыя і любілі дзеці. Блакітныя вочы на суровым твары старога хавалі адбітак фанатычнасці. Тыя, каму «пашчасціла» адчуць на сабе сілу ягоных загарэлых, жылаватых рук, прасякаліся да майстра павагай і страхам. Ягоныя апавяданні былі фантастычныя, хоць сам ён запэўніваў, што яны праўдзівыя. Дзеці атачалі яго шчыльнымі радамі і слухалі. У такія моманты аблічча Даната мянялася. Худы, з выпнутымі скуламі і прыжмуранымі вачыма, твар старога рабіўся нейкім пяшчотным. Гэта былі рэдкія хвіліны, калі ён усміхаўся,
адкінуўшы ўсю сваю суровасць. Данат быў бездарам, як і ўсе збройнікі.
Хвост не хацеў пакрыўдзіць старога, проста любіў пажартаваць. Ягонае прозвішча надта адпавядала яму. Усмешлівы, балбатлівы і дружны з усімі Хвост быў тут як тут, калі справа тычылася плётак, інтрыг і ўсякіх каламутных гешэфтаў, у якіх хлапчук быў не супраць паўдзельнічаць. Ён валодаў здольнасцямі хамелеона і часта забаўляў сяброў «гульнёй у хованкі», у якой яму не было роўных. Вось і цяпер ён то «камянеў», забягаючы наперад, то, адстаючы ад сяброў, «зрастаўся» са ствалом якога-небудзь дрэва.
— Хвост, досыць будзе! — стамілася «шукаць» жартаўніка Юна. — А то атрымаеш спагнанне за тое, што карыстаешся дзіэнам неналежным чынам.
Хвост саскочыў з галіны, бясшумна прызямліўся перад Юнай і весела падміргнуў.
— Яшчэ вакацыі.
— А пра рэйды ты забыўся?
— Яны мяне не заўважаць.
Хвост раптам знік.
— Я ім пакажу, дзе ты, не сумнявайся, — «аддзяліўшы» сябра ад камля дрэва, прамовіла Юна.
— Прызнайся, Белая, на гэты раз ты мяне не выявіла, а? Проста па голасе пазнала?
Трохі вышэй за ягоную схованку, у галінах, Юна заўважыла гняздо з птушынымі яйкамі. Яна адарвалася ад сузірання яйка, з якога праз імгненне-другое павінна было вылупіцца птушаня, і стомлена закаціла вочы. Нават пры ўсіх здольнасцях Хваста яна
бачыла яго паўсюль, дзе б ён ні схаваўся. Выключны зрок дазваляў ёй бачыць прадмет ва ўсіх дробязях. Клаўс нават не звяртаў увагі на іх гульні. Яму было не да таго. Тое, што рэверс не атрымліваўся ў яго падчас хатніх трэніровак, — дробязь. Так лічыў хлопец. Яму патрэбна была сапраўдная бойка, дзе яго выдатныя здольнасці дапамаглі б яму падпарадкаваць сабе ўласны снарад. Ледзь апынуўшыся ў Карнігардзе, Клаўс адразу ж начапіў маску.
— Вам таксама лепш надзець свае, — папярэдзіў ён сяброў.
Пакуль яны марудзілі, Крац з непрытоеным гонарам ператварыў сваю пасавую спражку ў два сярпы. Перад вачыма ягоных захопленых сяброў паўсталі баявыя снарады ў выглядзе цмокаў. Гэта былі вылітыя з міраіту два паўколцы. Выгнутае, ідэальна завостранае лязо сярпа ўяўляла з сябе хвост цмока. Яно пераходзіла ў тронак-спіну, увянчаную галавой, з пашчы якой тырчаў раздвоены, востры, як дзіда, язык. He даючы сябрам апамятацца, Клаўс надзеў снарады на прыдалонні і паласнуў рукой па маладым ствале трыгасу. Той, падкошаны, паваліўся ім пад ногі. Юна войкнула і паспрабавала дакрануцца пальцам да ляза, але Крац забраў руку.
— Рэверсіўны? — дзелавіта запытаўся Хвост.
Клаўс хмыкнуў зняў паўколца з прыдалоння і падаў прыяцелю.
— Зразумела! — Крац так і прамяніўся ад гонару.
— Зарэгістраваў ужо?
— Паспеецца.
— Ды ты звар’яцеў! — панізіўшы голас да шэпту і азірнуўшыся на ўсялякі выпадак, засіпела Юна. — Незарэгістраваны снарад нельга цягаць па горадзе. Ці ты забыўся? Што, калі хто-небудзь даведаецца?
Клаўс, радасць якога не азмрочвалі падобныя думкі, бесклапотна тузануў плячыма.
— Хто, напрыклад?
— Ну, не ведаю... Міліца?
Крац нахмурыўся, забраў бранзалеты і пайшоў наперад.
— А ты ідзі данясі! — кінуў ён дзяўчынцы.
Але тая не сунімалася. Ідучы следам, яна надакучліва прыгадвала ўголас, што здаралася з тымі, хто губляў рэверсіўную зброю.
Пакаранне за такія правіны магло быць вельмі сур’ёзным. Вырабленая зброя належала абавязковай рэгістрацыі. Без гэтага любы неабачлівы ўчынак з выкарыстаннем рэверсіўнай зброі мог прывесці да выключэння са школы, што было самым жорсткім пакараннем. Пасля Серпенты дзіэндары-недавучкі маглі пайсці ў адну з муніцыпальных школ, дзе вучыліся бездары, і ў выніку стаць рамеснікамі, паляўнічымі, будаўнікамі, лекарамі, паступіць на вайсковую службу і стаць вернікамі. Так называлі грамадзян, якія прысягалі на вернасць Оптымуму. А калі ўжо зусім не пашанцуе, яны рабіліся вар’ятаміпустэльнікамі, што бавілі час у чаканні Дэркуса. Быў таксама варыянт апынуцца ў ліку так званых «садоўнікаў» — тых, хто накіроўваў разрастанне Карнігарда ў бок Краю, высякаючы адсевы трыгасу па ўсім Ларборы.
— Ты не ўсіх пералічыла, — непрыемна ўсміхнуўшыся, спыніў яе маналог Клаўс.
— Няўжо? — важна пацікавілася Юна. — Пронгаў я проста не паспела згадаць.
Хвост свіснуў. Гэта ўжо было занадта. Нават калі і жартам. Стаць пронгам было найгоршым варыянтам развіцця падзей, але, шчыра кажучы, самым верагодным. Пасля адлічэння са школы здольныя, якія не навучыліся належным чынам трымаць пад кантролем свой дар і былі пазбаўленыя рэверсіўнай зброі, часцей за ўсё ператвараліся ў пронгаў. А гэта было самым вялікім пакараннем для любога дзіэндара.
Рэзка затармазіўшы, з-за чаго Юна ледзь не наляцела на яго, Клаўс з’едліва ўсміхнуўся.
— Ты забылася, што такіх, як мы, вучаць не толькі ў Серпенце.
Юна анямела ад нечаканасці. Нават Хвост на імгненне разявіў рот ад здзіўлення, але тут жа пырснуў са смеху.