Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

Кніга здольных

Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
80.39 МБ
— Мой дзіэн не такі цікавы, як твой, — працадзіў Ліс. — I распаўсюджаны так шырока, што дакладна не знікне бясследна, калі ты раптам вырашыш зараз спапяліць мяне адным позіркам.
Ён падміргнуў дзяўчыне, ад чаго яе звычайна бледны твар пакрыўся румянцам, што ёй надзвычай пасавала. Добра хоць, раптоўна ў цэнтры залы ўзнікла вірыда Серпенты, вызваляючы Вераніку ад неабходнасці і далей выслухоўваць Ліса. Ніхто не заўважыў, адкуль Міліца з’явілася. Ажыўленая балбатня і смех у зале спыніліся. Усе з увагай глядзелі на ўладарку школы.
Міліца была прыгожай жанчынай, узрост якой адгадаць было складана. Яна была апранутая ў вузкую цёмна-зялёную сукенку са срэбным гафтам і аб’ёмным капюшонам, які ля самага лба быў прышпілены да валасоў дарагім, звітым упрыгожаннем. Часткова схаваныя ад вачэй, гладка зачасаныя, бліскучыя валасы і такія ж чорныя, крыху раскосыя вочы надавалі яе твару гіпнатычную прыцягальнасць. Рухалася Міліца лёгка і бясшумна, гаварыла наўмысна ціхім, нізкім голасам. Усё аблічча вірыды радніла яе са змяёю, і многія вучаніцы Серпенты, якія захапляліся вобразам Міліцы, імкнуліся яе ва ўсім пераймаць.
Яна прайшла ў цэнтр амфітэатра, дзе ляжаў плоскі камень, які нагадваў велізарны бурштын.
— Як вы ўсе ведаеце, — павітаўшыся з усімі добразычлівай усмешкай, адразу, без прадмоў, пачала Міліца, — хутка пачынаецца новы навучальны цыкл. I, як звычайна, у гэты час я збіраю вас, каб прызначыць старастаў і распавесці пра змены, якія нас чакаюць. Па-першае, Інвентум адбудзецца ў самы бліжэйшы час.
Па зале прабег здзіўлены шэпт. Міліца нібы таго і чакала. Вытанчанай рукой яна згарнула шум у зале і ў поўнай цішыні працягнула:
— Вы памятаеце, што ў гэтым годзе мы выйгралі права на міраіт. Таму я ўключыла ў спісы на выраб рэверсіўных снарадаў вучняў другога курса. Я дзякую нашай камандзе, якая здабыла для нас гэтае права.
Пачуліся апладысменты, і вірыда зморшчылася, зноў заклікаючы да цішыні. Але па яе абліччы было зразумела, што яна падзяляе радасць сваіх вучняў.
— На мінулай гульні вы добра пастараліся, каб зарабіць для нашай школы гэтую магчымасць. Спадзяюся, гульня гэтага года будзе такой жа паспяховай.
Яе словы сустрэў адабральны гул. Міліца валявым рухам рук аднавіла цішыню. Падвысіўшы голас, у якім цяпер без намаганняў звінелі ноткі раздражнення, яна працягнула:
— Але некаторыя з вас, я так разумею, хочуць пазбавіць і сябе, і сваіх сяброў магчымасці быць прызнанымі супольнасцю.
Пры гэтых словах вясёлы гул, які панаваў у зале, трохі сцішыўся.
— Клаўс Крац, падыдзі.
3 ценю падняўся і выступіў наперад падлетак з бледнай скурай, тонкімі нервовымі вуснамі і шырока расстаўленымі светлымі вачыма. Ён быў высокі, вельмі худы і, як часта бывае ў падобных выпадках, горбіўся, бо саромеўся сваёй няскладнасці.
Ягоная гтрычоска, у выглядзе сабраных у рэдкі хвост цёмна-русых валасоў, была падзелена амаль роўна на шырокі прабор, што надавала нейкую жаноцкасць ягонай асобе. Дакладней, гэта быў не зусім прабор, а доўгая рана, якая, аднак, паспела ўжо загаіцца.
— Віншую! — уважліва ўгледзелася ў прабор на ягонай галаве і здзекліва прамовіла Міліца. — Падымі галаву і пакажыся ўсім. Бо гэта ж такі гонар! Цяпер у нас на аднаго зашыпаванага больш, — здзеклівасць яе тону не магла схаваць горыч, якая адчувалася ў ейных словах.
Па зале прабег прыглушаны гоман. Некаторыя з вучняў паўсталі са сваіх месцаў, каб лепей разгледзець Клаўса.
— Хто гэта зрабіў?
Хлопец маўчаў, утаропіўшы вочы ў падлогу, але ягоны твар пакрыўся чырвонымі плямамі.
— Я што, аглухла? Ці ты так ціха назваў імя? — раздражнёна пастукваючы па пасавай спражцы вострым, доўгім напарсткам, надзетым на мезенец, дапытвалася дырэктарка.
Крац бліснуў на яе спадылба вінаватым позіркам. Ён пакутліва думаў ці варта казаць праўду. Яму хацелася схлусіць. Але падмануць Міліцу было складана, ён гэта ведаў.
— Яны былі з Аквілы, вірыда, — нарэшце, набраўшы паветра, выдыхнуў ён.
— Няўжо? — здзеклівым тонам перапытала Міліца. — Прызнаюся, мяне б здзівіла, калі б бойка адбылася паміж вучнямі нашай школы. I, тым не менш, ні для каго з прысутных не сакрэт, што вулічныя баі паміж вучнямі забароненыя. Ці не так?
Панурае маўчанне ўсяе залы паслужьша ёй адказам. Клаўс нервова праглынуў і блытана пачаў тлумачыць.
— Яны напалі на нас у Карнігардзе, учатырох. Мы мусілі абараняцца! Чацвёртым быў пустэльнік — адзін з гэтых адшчапенцаў!
— Што? — бровы Міліцы здзіўлена падскочылі, і хвіліну яна маўчала. Яе звычайна спакойны твар з лёгкасцю выдаваў усю гаму супярэчлівых пачуццяў, якія бушавалі ўнутры.
— Выдатна! — нарэшце з’едліва пракаментавала яна. — Калі ўжо нават пустэльнікі... знахабіліся настолькі, што накідваюцца на дзяцей, дык што тады казаць пра астатніх?
Яна шматзначна пераглянулася са сваім намеснікам. Гордыян прысутнічаў тут, але заняў месца крыху воддаль. Ён быў правай рукой Міліцы ў сценах школы. А за межамі Серпенты ён быў адным з трыццаці дарадцаў Оптымума.
— Вы чулі, саветнік? Гэта крыху мяняе сутнасць справы. Мне здаецца, настаў час вынесці на пасяджэнне Оптымума пытанне аб паводзінах пустэльнікаў! Ну і, канешне, трэба нешта рабіць з гэтымі нахабнікамі з Аквілы!
Яна паспешліва пераадолела дыстанцыю паміж імі. Гордыян выступіў наперад. На ягоным прыгожым твары скрыжаваліся пагляды ўсёй жаночай паловы залы. Ён усміхнуўся, скептычна агледзеў Краца і паківаў галавой. У свой час, выпускнік Аквілы, ён быў прызначаны ў Серпенту Оптымумам. Такое прызначэнне было не даспадобы шмат каму, а ў першую чаргу — самому Гордыяну. Але ён імкнуўся захоўваць нейтралітэт.
— Няўжо напалі ўчатырох? — перапытаў ён. — А вось згодна з маёй версіяй падзей, бойку развязаў наш вучань. Я маю рацыю? 3 ім было яшчэ двое — таксама нашых.
У масках і ўзброеныя, яны напалі ў Карнігардзе на вучаніцу Аквілы. I добра, што ўсё абышлося, — да яе своечасова паспела дапамога! Але ўсё роўна Крац здолеў параніць тую дзяўчыну. Прычым зрабіў гэта рэверсіўным снарадам!
Клаўс кінуў на яго злосны погляд, але не адказаў.
—Але яго таксама паранілі! — дэмансгратыўна кашлянуўшы, вымавіла Міліца. Яна тут жа пашкадавала пра свае словы. Ёй і самой не раз даводзілася звяртацца да тых выхаваўчых мер, якія зведаў вучань яе школы.
— Яго не паранілі, яго — зашыпавалі. Гэта розныя рэчы, — адказаў на яе недарэчны выпад Гордыян. — Як так здарылася, што тая дзяўчына атрымала рану, а цябе затаўравалі?
Крац, насупіўшыся, маўчаў.
Гордыян чакаў.
— Ты яшчэ не прызнаны саслоўем, — прамовіў ён нарэшце. — Рэверсіўная зброя не можа выкарыстоўвацца вамі публічна да працэдуры Інвентума. Ты выкарыстаў рэверсіўную зброю ў недазволенай сітуацыі. Можаш не сумнявацца, пакаранне будзе адпаведным.Табе вядома, якімі магчымасцямі кроў дзіэндара надзяляе нашую зброю?
Калі б Клаўс і меў намер адказаць, яму б гэта не ўдалося. Паўзы ў выкрывальнай прамове намесніка адсутнічалі.
— Ты стаў уладальнікам реверсіўнага снарада. Выдатна! Ты сабраўся ім скарыстацца? Дапусцім. Але адзін маленькі нюанс, — ён павярнуўся да залы. — Хто мне скажа, куды павінен ляцець рэверсіўны снарад здольнага?
Штамп, завучаны на трэніроўках, прагучаў гучна і коратка, як стрэл:
— У цэль!
Гордыян задаволена кіўнуў.
— Ты меў на мэце параніць тую дзяўчыну?
— Хопіць! — уладна загадала Міліца. — Гэта вучань другога курса, ён яшчэ не валодае тэхнікай рэверсу!
— Праўда, — згадзіўся Гордыян. — I пасля таго, што адбылося, наўрад ці навучыцца. Я думаю, у жыцці яму будзе лягчэй пасябраваць з лукам або мячом, чым з рэверсіўным снарадам, які ён нават не здольны вярнуць сабе!
Пры гэтых словах шэрагі насцярожаных серпентайцаў ахапіла ажыўленне. Лукі і мячы былі зброяй бездараў. Ведаючы пра гэта, дзіэндары ўсе як адзін зразумелі, на што намякаў Гордыян. Міліца таксама ведала, да чаго ён хіліць. Намеснік абвёў вачыма залу.
— Гэта тычыцца ўсіх вас. Міраіт, які ўваходзіць у склад нашай зброі, — занадта вялікая каштоўнасць, каб давяраць яе няўмелым рукам.
Няўмольны Гордыян кінуў нешта на стол. Бліскучы прадмет бразнуў. Тыя, хто сядзелі на першых шэрагах, паўскоквалі са сваіх месцаў, каб лепей разгледзець яго. Гэта быў серп — улюбёная зброя серпентайцаў. Мяркуючы па тым, як змяніўся ў твары Клаўс, серп быў яму знаёмы. Гордыян з задавальненнем прасачыў, як чырвань на шчоках хлопца сышла на бледнасць, і рушыў да выхаду.
Крокі яго гулка аддаваліся ў цішыні залы. Каля выхаду ён павярнуўся.
— Я спадзяюся, гэта паслужыць, — ён абвёў позіркам панурых і прыціхлых вучняў — добрым урокам усім. А вам, — ягоны блукаючы позірк спыніўся на Міліцы, — дазволіць прыняць правільнае рашэнне ў дачыненні да Краца, — ён даслаў вірыдзе вытанчаны
паклон. — Прашу прабачыць, мяне чакаюць больш важныя справы ў Радзе.
Міліца ўздыхнула і, сашчапіўшы рукі на жываце, ад чаго яны цалкам схаваліся ў шырокіх рукавах яе сукенкі, прайшлася па зале. Яе намеснік не паленаваўся расстарацца рэчавым доказам. Правілы школы няўмольна патрабавалі ад яе прыняцця сур’ёзных мер.
Паводзіны здольных, у тым ліку вучняў былі строга рэгламентаваныя Оптымумам. Правілы карыстання рэверсіўнай зброяй былі прапісаныя ў Статуце ў ліку іншага. Зброя дзіэндараў была асаблівай. Яе выраблялі згодна з існай традыцыяй. Міраіт, які служыў асновай такой зброі, у спалучэнні з крывёй здольнага быў абавязковым кампанентам снарадаў. Рэцэпт сплаву ведалі толькі збройнікі, і ён меў магічныя ўласцівасці. Рэверсіўны снарад быў часткай свайго гаспадара, ён цалкам падпарадкоўваўся ягонай волі і заўсёды дасягаў прызначанай мэты. У дадатак, па волі таго, хто ім валодаў, ён быў здольны вяртацца да свайго гаспадара.
Такую зброю немагчыма было страціць, падарыць або скрасці, калі яе ўладальнік быў жывы. Лічылася, што тыя, каго пазбаўлялі рэверсіўных снарадаў за правіннасць, гублялі частку сваёй адоранасці і вельмі хутка ператвараліся ў пронгаў Таўро, якое атрымлівалі гэтыя няшчасныя, мусіла нагадваць пра здзейснены ўчынак. Час, на працягу якога здольныя юнакі і дзяўчаты «прыручалі» свае рэверсіўныя снарады, для кожнага быў розным. Некаторым патрабавалася некалькі хвілін. У іншых гэта адбывалася цаной працяглых трэніровак. Але, аднойчы ўсталяваўшыся, гэтая сувязь ніколі не абрывалася, па меншай меры