Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

Кніга здольных

Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
80.39 МБ
— Ты лепш спытай у яго, навошта ён яго купіў?! — грымнуў кулаком па стале бацька. — He агат, не пірыт, не апал — а гэты! — Марк схапіў Роя за каўнер, адарваў ад фатэля і прыцягнуў да сябе, ад чаго бацькаў пачырванелы ад раздражнення твар апынуўся зусім побач. — I чаму ты?
Ён торкнуў Рою люлькай у грудзі.
— Чаму гэты камень трапіў менавіта табе? He твайму вушастаму сябруку і нікому іншаму, а менавіта табе!
Ён раптам расціснуў пальцы, з-за чаго Рой не зусім удала прызямліўся ў фатэль. Стол пахіснуўся, і камень пакаціўся па стальніцы, але не ўпаў. Марк імгненна падставіў далоні і злавіў яго, пасля чаго ўздыхнуў з палёгкай.
— Oro! А хтосьці нядаўна і час на яго марнаваць не хацеў — хмыкнуў Рой. Ён трохі здзівіўся той рэакцыі, з якой бацька падхапіў камень. — Гэта... каштоўная рэч?
Хлопец не паспеў скончыць, як пашкадаваў аб сваім пытанні. Бацька выбухнуў, як запалка, кінутая ў порах.
— Каштоўная?! — з усмешкай перапытаў ён. — Чым вы толькі займаецеся ў сваёй Аквіле, калі не ведаеце такіх рэчаў? Толькі і ўмееце, што адзін у аднаго дроцікамі кідаць.
— Шыпамі, — паправіў яго Рой.
— Ты паглядзі, Ганна, ён яшчэ і пярэчыць! А я казаў табе, — звяртаючыся да жонкі, незласліва пачаў бурчэць ён, — не трэба было яму вучыцца на дзіэндара! Ці як там яго цяпер клічуць? Здольны! Ты ж разумееш! Здольны ён! Цьфу! Атрымліваецца, што я — бездар, а разумнейшы! Гэта — ЯКУЛ!
Рой пазяхнуў і паспрабаваў падняцца.
— Сядзь!
Посуд, што стаяў на стале, падскочыў пад ударам бацькавага кулака, і Рой асцярожна апусціўся на месца.
— Будзе табе, — Ганна падышла і абняла мужа за плечы.
Той нервова вызваліўся, пасля чаго, з асцярогай гледзячы на камень, узяў яго двума пальцамі, зноў надзеў акуляры і паднёс свечку.
— Якіх толькі камянёў не бачыў я за свой век, але ніяк не чакаў што давядзецца трымаць у руках яго, — задуменна пацёр Марк няголеную шчаку.
Раптам ягоны твар набыў зусім іншы выраз, і Роя нечакана ахінула здагадка.
— Але ты ж не маеш на ўвазе, што гэта... магчыма, Сакрум?
Ён ашаломлена зірнуў на старога. Той паглядзеў на сына па-над акулярамі і хрыпла засмяяўся, да таго неверагоднай здалася яму гэтая думка.
— Сакрум? Ды не, што ты, — бацька хоць і быў схільны да выбухаў гневу, але яны заўжды хутка праходзілі. — Ніхто не ведае, як выглядае Сакрум, сынок, — цалкам супакоіўшыся, сказаў Марк. — Я нават болып табе скажу. Ніхто не ведае, што гэта такое. Пронгі шукаюць-шукаюць, а што шукаюць? I самі не ведаюць. Яны думаюць, што Сакрум гэта рэч. Што ён неяк звязаны з Чорным міраітам. Але гэта толькі нашыя здагадкі. Можа, яно і так, спрачацца не буду. Толькі ў Спадчыне нічога такога не сказана.
— Ты чытаў Спадчыну? — кінуў падазроны позірк на бацьку Рой.
Той непрыхільна зморшчыўся.
— Якая розніца, адкуль я ведаю. А ведаю я слушныя рэчы: Дэркус пакінуў нам Сакрум як заклад свайго вяртання. I ўсё тут. Сакрум дапаможа нам, гэта значыць вам, здольным, — кіўнуў ён на сына, — пазбавіцца праклёну. А што такое гэты Сакрум, паспрабуй даведацца цяпер, калі не адна сотня гадоў мінула. Раптам гэта нешта такое, пра што ніхго і падумаць не можа, а вунь табе — Сакрум. Але адкрыецца ён не кожнаму,
а толькі таму, каму трэба, — ён ахутаў сябе воблакам дыму. — I толькі тады, калі час будзе спрыяльны.
Марк памаўчаў.
— А гэта — проста звычайнае яйка, толькі вось звер у ім незвычайны. Нават не ведаю, што гэтае птушаня за істота. Якулы — яны пачвары крылатыя, ды вось толькі не птушкі, а... цмокі.
Роеў твар па-ранейшаму захоўваў недаверлівы выраз. Бачачы, што бацька не жартуе і ўважліва назірае за ім, ён працягнуў руку.
— Вось дык справы. Можна мне?
Марк перакаціў яйка яму ў далонь.
— Бачыш гэты знак? — паказаў ён Рою на ледзь прыкметную на няроўнай паверхні ўвагнутасць.
Рой нахіліўся бліжэй і прыгледзеўся. На спярэшчанай малапрыкметнымі прожылкамі паверхні ён убачыў знак, на які паказаў яму бацька.
— Бачу.
— Ну вось. Тут, значыцца, у яго крылы. Калі б яйка было мёртвае, увагнутасці б не было. Відаць, ён там гадуецца. Нават крылы адужалі настолькі, што шкарлупіну знутры падціскаюць. Расце малец. Таго і глядзі, хутка вылупіцца.
— Ну... не ведаю... — няўпэўнена, баючыся зноў выклікаць на сябе бацькаў гнеў, прамовіў Рой.
Але Марк, здаецца, больш не збіраўся крычаць.
— Навобмацак — камень і ўсё тут, — Рой узважыў яго ў руцэ, патрос, пасля чаго паднёс да вуха. — I не чуваць нічога, — ён з сумневам паглядзеў на бацьку. — Гэтая твая тэорыя, мякка кажучы... слабаватая. Карацей, ты... упэўнены? He, я не ў тым сэнсе,
што ты можаш памыляцца, — запратэставаў ён, бачачы, як бровы ў бацькі пагрозліва папаўзлі да пераносся. — Я не спрачаюся. Ты ва ўсім гэтым разбіраешся. Можа, гэта і сапраўды яйка... было калісьці. Пакуль не скамянела. Прожылкі на ім і ўсё такое іншае. Але чаму ты думаеш, што гэта якул? Я, шчыра кажучы, ніколі не чуў, каб хтосьці ўспрымаў гэтыя аповеды пра якулаў усур’ёз. Міф — ён і ёсць міф. Кажуць, за Краем досыць усякіх змей. Магчыма, гэта проста скамянелае яйка аднаго з тых стварэнняў?
— Мёртвае? — бацька, насуперак чаканням Роя, адрэагаваў спакойна. — Шмат ты бачыў скамянелых змяіных яек?
Рой паціснуў плячыма.
— А скамянелых, але з жывым паўзуном унутры?
— Ды з чаго ты ўзяў, што ён там жывы? — раззлаваўся Рой. — Мёртвае яно...
Словы раптам замерлі ў Роя на вуснах. Ён напружыўся, выразна адчуўшы, як сціснутае ў далонях яйка гулка адгукнулася штурхалём.
— Можа, і так, — з прыкрасцю ў голасе вымавіў бацька. — Тады табе нічога не перашкаджае раскалоць яго і праверыць.
Ён падняўся і нетаропка наблізіўся да пліты. Вуглі яшчэ не астылі, ён іх раздзьмуў, напхаў у люльку новую порцыю тытуню і вярнуўся назад з кухоннай сякеркай.
— Ara. He перашкаджае, — рэхам паўтарыў Рой і пашыранымі вачыма паглядзеў на сякерку, якую бацька паклаў перад ім.
— ТТТто, перадумаў? — хітра прыжмурыўся бацька.
Рой толькі кіўнуў у адказ і задуменна пастукаў пазногцем па камені.
— Цікава, той, хто прадаў яго мне, ведаў што гэта за штука?
Здавалася неверагодным, што пад шчыльным скамянелым слоем можа трапятацца нешта жывое. Адчуванне было недаўгавечным, і Рой пачаў ужо сумнявацца ў ягонай рэальнасці.
Бацька выпусціў колцы дыму.
— He думаю, — пахістаў ён галавой. — Каб знаў, не прадаў бы за некалькі грошаў. Сапраўднай цаны яму ніхто не ведае.
— I што мне... цяпер рабіць? — Рой няўпэўнена пераглянуўся з маці.
— Ты гаспадар — табе і рашаць, — развёў рукамі бацька. — Адно магу сказаць. Тут ён дакладна не змесціцца. Хіба што першыя некалькі дзён, пакуль будзе расці, сілкуючыся нашымі целамі.
Рой раскрыў ад здзіўлення рот і ледзьве не выпусціў яйка.
— Ты хочаш сказаць, што гэтыя якулы вырастаюць... вялікімі?
Бацька здзекліва паціснуў плячыма.
— Ну, не тое каб вельмі. Уяві сабе, як можа выглядаць цмок, які, калі верыць легендзе, бавіў час, апавіўшы галіны тэрона, і выстрэльваў у мінакоў сваім вострым хвастом, нібы дзідаю. Прыкладна такім ён і будзе. Вось і падумай над гэтым.
Рой свіснуў.
— Але тады... — ён спыніў хмурны пагляд на сякеры. — Самы час пазбавіцца ад яго цяпер. Пакуль ён яшчэ... маленькі?
Бацька строга, нават сурова паглядзеў на яго.
— He думай нават. Гэта я жартам табе сякеру падсунуў. Ведаў што не адважышся. Якулы, паводле паданняў, — стварэнні лютыя, але, як ні круці, яны — слугі Дэркуса. I тое, што адзін з іх з’явіўся, гэта нездарма. Hi за што не паверу, што такая падзея выпадковая! Думаю, неўзабаве і сам Дэркус з’явіцца! Павер майму слову — будуць і іншыя знакі! А гэта... — Марк амаль што з пашанай зірнуў на яйка, — толькі таму пачатак! Да таго ж, колькі ім часу трэба, каб вылупіцца? — бацька прыцмокнуў языком. — Хто яго ведае, праўда? Глядзі, што на наш з табой век і хопіць, — з гэтымі словамі ён падняўся і паляпаў сына па плячы.
Рой прамаўчаў. Большую частку свайго жыцця яму даводзілася мець зносіны з бездарамі. Сярод іх было мала людзей, падобных да ягоных бацькоў Шанаваць памяць пра Дэркуса і чакаць ягонага вяртання здольныя лічылі выключна сваім абавязкам. Іх мала турбавала, што думаюць на гэты конт іншыя. Сярод тых іншых было шмат нашчадкаў гандляроў купцоў і маракоў усіх тых, хто па волі лёсу мусіў застацца ў Ларборы пасля таго, як краіна сграціла сувязь з навакольным светам. Многія з іх памяталі і перадавалі сваім дзецям веды пра культуру і вераванні тых народаў і земляў, адкуль паходзілі іх продкі. Для большасці дзіэндараў гэтыя гісторыі былі не больш, чым казкі. Для большасці
бездараў казкай было ўсё, што тычылася Дэркуса, вялізных дрэў-тэронаў і крылатых змеяў якія некалі жылі ў Ларборы. Роя заўсёды здзіўляла, што ягоныя бацькі належалі да ліку тых, хто верыць у Дэркуса.
— Хадзем, Ганна, яшчэ гадзіна да світання, — сказаў, пазяхаючы, бацька і дзьмухнуў на свечку. Яны накіраваліся па лесвіцы наверх.
Рой застаўся адзін. Ужо пачынала днець. Ён думаў перабіраў у памяці ўсе падзеі мінулага дня і ночы, якая ўжо сыходзіла. Ледзь дачакаўшыся, пакуль добра развіднее, ён выслізнуў з хаты разам са сваім небяспечным скарбам.
♦ ♦ ♦
Эда ён не планаваў браць. Тое, што сябар можа прачнуцца на досвітку, ды яшчэ ў перадапошні дзень вакацый, ён і ўявіць сабе не мог. Рой здзівіўся і ўзрадаваўся, калі, сабраўшыся пакінуць дом незаўважна, сваім улюбёным спосабам, пачуў знаёмы свіст. Эд ужо вартаваў яго ўнізе і быў відавочна чымсьці ўстрывожаны.
— Ты як тут?
— Па дарозе растлумачу, — адмахнуўся Эд. — Пойдзем хутчэй да мяне!
— He. Зараз не магу. Мне трэба ў каменяломні цяпер. Калі хочаш, хадзем са мной. Па дарозе і распавядзеш, што там у цябе здарылася, — прапанаваў Рой.
— Дык ты нічога не ведаеш? — здзіўленню Эда, здавалася, не будзе межаў. — Ты хоць чымсьці цікавішся, акрамя сваіх камянёў? Што б ні здарылася, паводка ці землятрус — а ты і чуць не чуў.
— Адвалі, — з прыкрасцю адмахнуўся ад яго Рой.
— He, я сур’ёзна, — стараючыся не адставаць ад Роя, які імкліва рушыў наперад, усхвалявана залапатаў Эд. — Ды пачакай ты, — з сілай пацягнуў ён сябра за рукаў. — Нельга ў каменяломні цяпер.
Рой са здзіўленнем паглядзеў на Эда.
— Чаму гэта?
— Учора там некалькі чалавек загінула. Ведаеш?
Рой прыпыніў крок, на хаду ўсведамляючы тое, што пачуў, пакуль не спыніўся зусім.