• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

    Кніга здольных

    Святлана Аўдзейчык

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2020
    80.39 МБ
    — Пачакай, — кінуў ён сябру, які ў нецярплівасці таптаўся каля выхаду, і прыпыніўся за гледачамі, якія зрабілі стаўкі.
    Гульня набліжалася да канца. Кашчавыя жылаватыя рукі пронга з доўгімі і вострымі, як ва ўсіх пронгаў, пазногцямі прыкметна дрыжалі ад нецярпення. Ён чакаў свайго ходу, сціскаючы і расціскаючы пальцы. Відовішча было, трэба сказаць, не з прыемных.
    Камяні даводзілі пронгаў да вар’яцтва. Тонкімі пальцамі яны былі гатовыя гадамі, з дня ў дзень перабіраць пароду ў пошуках Сакрума.
    Сакрум быў каменем-легендай. Марай. Мэтай іх жыцця. Згодна з паданнем, Сакрум мог пазбавіць іх ад праклёну і дапамагчы ім вярнуць сабе ранейшае аблічча. Так думалі ларбарэйцы. У гэта верылі пронгі. Пра гэта бездары распавядалі казкі сваім дзецям,
    мяркуючы, што гэта і ёсць толькі казка. Ніхто дакладна не ведаў сапраўднага прызначэння Сакрума, але марылі знайсці яго ўсе.
    Пронгі былі закладнікамі гэтай ідэі.
    Хворымі, пазбаўленымі веек вачыма яны вышуквалі Сакрум у гарах і пячорах, пераціралі рукамі ракушачнік і не грэбавалі капацца ў магільніках.
    — Ты чаго? — зашыпеў за спінай у Роя Эд.
    — Пачакай, — адказаў Рой. Ён сам яшчэ не разабраўся, што прымусіла яго вярнуцца, бо ён ніколі не быў аматарам лапідыс.
    — Пайшлі, — пацягнуў сябра за рукаў Эд. Ён цярпець не мог пронгаў. «Я чую, як яны глядзяць», — гаварыў ён, бо не выносіў іхняга позірку.
    — Яшчэ хвілінку, — шапнуў Рой.
    Серпентаец выйграў. Пронг учэпістымі, закручанымі пазногцямі падчапіў чорны загадкавы камень і шпурнуў яму. Пад уладай нейкага незразумелага пачуцця Рой не мог адарваць вачэй ад гэтага каменя. Па выглядзе ён нагадваў звычайны абсідыян, але здаваўся нашмат цямнейшым. Ягоная цемра была таямнічая, яна зачароўвала, не дазваляла адвесці пагляд. Чым больш Рой глядзеў на яго, тым мацней было пачуццё страты рэальнасці. Нібы глыбіня каменя паглынала яго, зацягвала ў чорны вір і зносіла, бязвольнага, у нетры сваёй гісторыі.
    ЯКУЛ
    Серпентаец шчыльна звязаў матузкі свайго меха, і Рой нібы прачнуўся. Той яго заўважыў, пагардліва змераў позіркам, ледзь прыкметна кіўнуў Эду і рушыў у бок выхаду. Яго апярэдзіў пронг — згорбіўшыся, ён першым прашмыгнуў бясшумным ценем.
    — Ты ведаеш гэтага? — здзіўлена спытаў Рой.
    — Ну, ведаю, — неахвотна адказаў Эд. — Навошта табе? Нешта ты падазрона цікавішся нашымі ворагамі.
    — Чаму ворагамі? — выходзячы следам за серпентайцам, спытаў Рой. — А як жа твая бабуля? Ці яна прымушала цябе спяваць гімн Серпенты разам з ёй?
    — Адчапіся, — буркнуў Эд.
    — Ды пачакай ты, не крыўдуй. Слухай... Ты нічога такога не заўважыў?
    — Якога яшчэ «такога»?
    — Ну, не ведаю. Незвычайнага.
    — Заўважыў! Ты звар’яцеў, вось што я заўважыў! Ты доўга збіраешся ісці за ім?
    — Ідзі дадому. Мне трэба даведацца, дзе ён жыве.
    — Я табе і так скажу, — стараючыся не спатыкнуцца ў цемры, паведаміў Эд.
    — Гэта Адам Ліс. Асоба вядомая ў сваім родзе. Ніхто не ведае, ці мае ён увогуле які-небудзь дзіэн, ці толькі выдае сябе за здольнага. Ён у гэтым проста спец. Можа стацца, што гэта і ёсць ягоная здольнасць, — паглыбіўся ў разважанні Астравух. — Слізкі тып, чымсьці да цябе падобны.
    — Ты ведаеш, дзе ён жыве? — нецярпліва перапыніў яго Рой.
    — У нары, дзе ж яшчэ.
    — У якой яшчэ нары? — пачаў злавацца Рой.
    Вуліца перастала быць шматлюднай, і яны рызыкавалі быць заўважанымі.
    — Я не жаріую. Шыльду «Лісіная нара» памятаеш?
    — Тую, што на рынку? Дапусцім.
    — Гэта іхні дом. I шынок пры ім. Для сваіх. Ласая мясціна.
    Рой са шкадаваннем прасачыў, як цемра вуліцы праглынула Адама Ліса, рашуча завярнуўся і панёсся дахаты пад незадаволенае крактанне Эда, які ледзь паспяваў за ім.
    ♦ ♦ ♦
    — А пазней не мог вярнуцца? — змераў яго незадаволеным позіркам бацька. Ён заканчваў працу па аздабленні конскай збруі. Стол, за якім ён сядзеў быў доўгім і здаваўся занадта вялікім для іх сям’і. — Набыў?
    Рой пахістаў галавой. Ён прысеў побач з бацькам і высыпаў свае каменьчыкі побач з ужо гатовымі вырабамі.
    — Заўтра зноў пайду.
    Марк кіўнуў і разраўняў вузлаватымі пальцамі горку камянёў.
    — Глупства. Але для вырабаў спатрэбяцца, — вынес ён свой вердыкт. — Ганна, падай лупу.
    Роева маці падышла, на хаду выціраючы рукі аб фартух. Яна гатавала вячэру каля вялікай, упрыгожанай кафляй пліты. Стаўшы ў сына за спінай, яна паспрабавала прыгладзіць ягоную шавялюру. Рой кінуў на маці поўны пяшчоты пагляд, але галаву вызваліў і з цікаўнасцю пераключыўся на абраны бацькам каменьчык.
    — А гэты кругляк навошта табе? — бацька абыякава адсунуў буйны, памерам з гусінае яйка, буразялёны камень убок. — Па колеры — як яшма, — буркнуў ён і навёў на яго лупу. — Але не яшма. MoMam на лапідыс раздрабніць, я нават час на яго марнаваць не стану.
    Рой са шкадаваннем апусціў камень у кішэнь і пачаў вызваляць на стале месца для талерак. Бацька яшчэ раз хутка перагледзеў дробязь і змахнуў камяні ў шуфляду стала.
    ♦ ♦ ♦
    Рою спатрэбілася ўсяго пара секунд, каб пераканацца: яму гэта не здалося, не прыснілася. Рой прачнуўся ад рэзкага штуршка. Неўзабаве пачуўся другі штуршок, крыху слабейшы за папярэдні. Са стала звалілася і разляцелася на чарапкі керамічная лямпа. He хацелася ўскокваць пасярод ночы з цёплай пасцелі, але ўсё ж Рой падняўся — ягоны ложак быў на
    «сярэднім» паверсе пакоя — і, ухапіўшыся за канат, з’ехаў уніз. На гадзінніку было далёка за поўнач. Ён зірнуў у акно. He падобна да навальніцы. За дзвярыма пачуліся таропкія крокі, і бацька, у накінутым спехам халаце, з падсвечнікам у руцэ, узнік на парозе. Ён быў чымсьці ўстрывожаны.
    — Тат?
    — Давай уніз! — скамандаваў той, пераканаўшыся, што з сынам усё ў парадку.
    Рой незадаволена ўтаропіўся на яго.
    — Навошта?
    — Пагавары шчэ ў мяне, — буркліва адазваўся Марк.
    Яму трапіўся на вочы Роеў плашч. Бацька схапіў яго і кінуў сыну. Камін даўно астыў, і ў пакоі стала халаднавата.
    — Спускайся, раз кажу. Нас трасе, а табе і справы няма! Будзеш спаць, пакуль столь на галаву не абрынецца.
    — Пачакай, — заўпарціўся Рой. — 3 чаго ты ўзяў, што гэта землятрус?
    — Я і без цябе ведаю, што гэта такое! — перапыніў яго бацька. У свой час ён працаваў у шахтах. Каменяломні знаходзіліся недалёка ад рамеснага квартала, і абвалы там былі не рэдкасцю.
    Марк падняў падсвечнік і насцярожана агледзеўся.
    —Ты той камень, што прынёс увечары, куды падзеў? Рой паціснуў плячыма.
    — Выкінуў.
    — Куды ?!
    — Нашто табе? Сам казаў, што не будзеш час на яго марнаваць.
    — Трэба, раз пытаю. Яшчэ раз на яго зірнуць хачу.
    — А да раніцы пацярпець не мог?
    Рой вывернуўся ад кухталя і, скурчыўшыся ад холаду, пацягнуўся да каміна. Ён намацаў у попеле яшчэ цёплы грудкаваты камень і выкаціў яго на падлогу.
    Марк нецярпліва падхапіў яго і шпарка пабег уніз па прыступках. Ужо праз некалькі секунд Рой пачуў ягонае незадаволенае бурчанне з кухні.
    Рой канчаткова прачнуўся. Стараючыся не шумець, ён збег уніз.
    Бацька паспеў ужо як след памыць і выцерці камень. Ён узброіўся самай вялікай лупай, на нос уздзеў акуляры і разглядаў яго з усё большым хваляваннем.
    — Святла дадай, — нецярпліва запатрабаваў ён, калі сын увайшоў.
    Той моўчкі паслухаўся. Запаліў лямпу і ўсе свечкі, якія толькі знайшоў на кухні, ды сеў побач. Бацька адклаў тым часам сваю оптыку, зажмурыўся і патрос галавой.
    — He, гэта немагчыма!
    Рой моўчкі паглядаў на яго.
    — Гэта не камень, — вынес вердыкт бацька.
    Рой пазяхнуў.
    — Няўжо? — з’едліва спытаў ён.
    Марк падняўся, падышоў да каміна і раскурыў люльку. У кухню тым часам спусцілася Ганна. Яна бездапаможна агледзелася і шчыльней захуталася ў шаль.
    — Што гэта было? — палахліва збіраючы чарапкі разбітага збана, спытала яна.
    У Ларборы бывалі землятрусы, але ўсе яны не ііплі ні ў якое параўнанне з тым, што адбылося шмат ста-
    годдзяў таму. Мяркуючы па ўсім, гэта было якраз неўзабаве пасля помных падзей, звязаных са знікненнем Дэркуса. У Спадчыне меліся запісы, прысвечаныя апісанню жахлівых разбурэнняў якія напаткалі Ларбор тады. Колькасць ахвяр была жудасна вялікая. Людзей хавалі ў агульнай магіле, займацца асобнымі пахаваннямі проста не было каму і няма калі. Той землятрус меў сілу настолькі разбуральную, што нават ландшафт мясцовасці змяніўся. Многія лічылі, што менавіта пасля тых падзей Ларбор быў пазбаўлены сувязі з астатнім светам. 3 цягам часу мора, што атачала Ларбор з аднаго боку, было названа Бязмежным. Пустэльныя землі, якія распасціраліся з другога, атрымалі назву Край. Што было там, за гэтым Краем, не ведаў ніхто, акрамя хіба што пронгаў. Прайшлі тузіны гадоў, і ларбарэйцы прызвычаіліся да думкі, што яны адасоблены ад рэшты свету. А іхнія нашчадкі, тыя, хто нарадзіўся стагоддзямі пазней і гадаваўся ў Ларборы часоў ізаляцыі, ужо лічылі такое становішча рэчаў нармальным. Трэба сказаць, так думалі не ўсе. Спробы зразумець і асэнсаваць, што ж здарылася насамрэч і чаму перасталі заходзіць у порт караблі, прадпрымаліся ларбарэйцамі неаднаразова. Але калі марскія экспедыцыі праз адну і вярталіся ў гавань, так нічога і не разведаўшы, то адважных герояў, якія жадалі б даследаваць пустэльню, было мала. Край сурова ўзнагароджваў тых, хто спрабаваў зазірнуць за ягоныя межы. Тыя, каму выпадала шчасце вярнуцца адтуль жывымі, не расказвалі пра тое, што яны перажылі. Дарэчы, менавіта ў тыя часы і ўтварыўся востраў, на якім цяпер стаяла Аквіла. Усё выглядала
    так, нібыта перад сваім сыходам Дэркус вярнуў ларбарэйцаў да таго пачатковага стану, у якім ён іх заспеў, упершыню з’явіўшыся ў Ларборы. Аднавіць усё пабудаванае сваімі папярэднікамі ім так і не ўдалося. А далей пачалося павольнае аднаўленне, якое і цяпер не магло лічыцца поўным, пакуль не былі знойдзеныя рэшткі трэцяга тэрона. Бацька нервова прахрыпеў:
    — Землятрус! Паводка! Вывяржэнне вулкана! Усё было б лепш, чым гэта, — ён паказаў люлькай на камень.
    — Якул!!!
    Зноў грымнула. Маланка кароткім выбліскам асвяціла кухню, і па даху загрукаталі буйныя кроплі дажджу.
    Маці войкнула, пляснуўшы рукамі, і адразу ж прыкрыла рот далонямі.
    — He можа быць! — яна спалохана паглядзела на камень, а затым на сына.
    — Адкуль ён у цябе?
    Рой ад нецярпення пачаў выстукваць пальцамі па стале.
    — Адкуль, адкуль! Колькі разоў вам паўтараць? Я набыў яго ў старацеля, у каменяломнях!