Кніга здольных  Святлана Аўдзейчык

Кніга здольных

Святлана Аўдзейчык
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2020
80.39 МБ
— Ён звар’яцеў, — вымавіў Эд і, шукаючы падтрымкі, паглядзеў на старэйшых у іхняй кампаніі. —Хто гэта тут збіраецца стаць пронгам? — Эд паружавеў ад абурэння. — Асабіста я — выбачайце! У мяне дзіэн такі, што я з ім пражыву да глыбокай старасці і памру як нармальны чалавек!
— Без сумневаў так яно і будзе, — усміхнуўся дырэктар. — Тым болей, Дэркус паабяцаў, што мы зможам усё выправіць.
Рой нягучна хмыкнуў.
— Так, дакладна. Тысячу гадоў ужо няма тых, каму ён гэта паабяцаў, але мы ўпарта верым, што ён вернецца. I будзе гэта тады, калі мы ўсё выправім.—He чакаючы, каб астатнія прынялі ягоныя словы за сарказм, ён паспяшыў дадаць: — Каб дапамагчы нам, Дэркус пакінуў у нашым свеце нейкае... м-м-м... Карацей, тое, што мы называем Сакрум, — скончыў думку Рой.
— Камень, — пераканаўча дадаў Эд.
— Магчыма, але мы не можам ведаць гэтага дакладна, — сказаў Рой. — Як не можам ведаць і таго, што ён увогуле што-кольвек нам абяцаў, — сказаў ён на заканчэнне зусім ціха.
Запанавала маўчанне, якое, зрэшты, доўжылася нядоўга.
— Як гэта не можам? Усе ведаюць, што гэта камень — той самы легендарны Чорны міраіт! — горача запярэчыў яму Эд.
— Рой мае рацыю, хоць я і не ведаю, адкуль яму гэта вядома, — мякка паклаўшы руку Эду на плячо, сказаў Мергіёл. — Мы ведаем толькі тое, што Сак-
рум ёсць у нашым свеце, і што калі момант будзе спрыяльны, ён нам адкрыецца, але што Сакрум — гэта камень, лічаць не ўсе.
— А як жа! — працягваў адстойваць сваю думку Эд. — У Спадчыне ёсць падказкі, што гэта камень, і той, хто яго адшукае, зможа вярнуць Дэркуса.
— He, — катэгарычна пакруціў галавой Мергіёл. — Гэты запіс, датычна Сакрума, мы можам трактаваць толькі ўскосна. Ён дайшоў да нас не з першакрыніц, а з вусных паданняў нашых продкаў, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Пра якую дакладнасць тут можа ісці гаворка? Большая частка Спадчыны была напісаная на нашай сучаснай мове і ў тыя часы, калі ўжо не засталося ніводнага чалавека, які б ведаў мову продкаў. Тыя, хто размаўляў на ветусе, зніклі. I нават калі б мы захацелі перакласці тэксты, якія адносяцца да больш ранніх часоў, калі Дэркус яшчэ быў з намі, мы, на жаль, не змаглі б гэтага зрабіць.
— А фрэскі? — упарта адбіваўся Эд. — Памятаеце, хоць бы тую, знакамітую, з цмокам?
— На жаль, мой хлопчык, тое, што рабілася ў Ларборы тых часоў было катастрофай. Людзі, якія дасягнулі небывалага росквіту ведаў і майстэрства, раптам вяртаюцца да фрэсак і малююць на руінах крылатых змеяў ды іншае? Я не ведаю, ці варта надаваць гэтаму сэнс,—паціснуў плячыма Мергіёл.—Мажліва, гэта і мае нейкае сімвалічнае значэнне, але дзе гарантыя, што мы ведаем, як растлумачыць яго правільна?
— А я ведаю, — злосна кінуў Эдзі. — У Серпенце лічаць, што гэта нейкае прадвесце, таксама дадзенае
Дэркусам, што зіхатлівы камень, які нібыта трымае ў роце змяя, і ёсць Сакрум. А паколькі змяя — гэта сімвал Серпенты, значыць, перавага на іхнім баку! Яны знойдуць Сакрум у сваёй Серпенце, бо нездарма ж яны знаходзяцца на адным з пнёў, як і мы!
Пры гэтых словах Геа пакрывіўся. Слова «пень», што так часта ўжывалася ў дачыненні да тэронаў, рэзала слых тым, хто шанаваў святыні.
Але Эдзі да таго разышоўся ў сваіх гіпотэзах, што не заўважыў гэтага і захоплена працягваў тлумачыць свае здагадкі.
— Альбо... альбо яны ўжо яго знайшлі, але хаваюць, чакаюць прыдатнага моманту. А тое, што Сакрум трэба шукаць на месцы пнёў, гэта — факт. Галаву даю.
— Астудзіся трохі, — злавіўшы паўзу ў яго палымянай прамове, нягучна параіў Рой, — галава табе яшчэ спатрэбіцца.
Але Эд і сам ужо выгарэў і толькі, усхвалявана дыхаючы, спрабаваў надаць думкам нармальны ход.
— Рой? — Мергіёл запытальна паглядзеў на яго.
— Усё, — развёў рукамі Рой. — Гэтую гісторыю кожны першакурснік вам распавядзе.
У хаціне стала ціха. Было чуваць, як патрэскваюць дровы ў печы.
— Але, на жаль, гэта не ўсё, — цяжка падняўся Мергіёл. — Ёсць яшчэ нешта, — абдумваючы кожнае слова, вымавіў ён. — Існуе паданне, што Дэркус даваў людзям яшчэ адзін шанец. Тэроны забяспечвалі сувязь Дэркуса з Ларборам, і яна амаль знікла,
калі два тэроны загінулі. Але трэці быў жывы, як і мноства людзей, якія ў той цьмяны час не ўдзельнічалі ў вандалізме і чакалі Дэркуса. Дэркус вярнуўся. Ён пасяліў на трэцім тэроне двух крылатых цмокаў — якулаў, каб яны сцераглі дрэва. Якулы спраўна выконвалі сваю ролю. Кожнага, хто рабіў замах на смалу або на драўніну, яны забівалі, выстрэльваючы хвастомдзідай. Hi прынадзіць, ні высачыць іх у густых шатах тэрона было немагчыма. Але аднойчы з’явіўся чалавек, які добра ведаў звычаі якулаў і падказаў спосаб, як іх загубіць. Пад тэронам паставілі вялізныя каменныя бочкі і напоўнілі іх атручаным віном. Якулы, аказваецца, — уздыхнуў Мергіёл, — былі неабыякавыя да гэтага напою. I пасля такога яны зніклі. А той падступны гандляр, загрузіўшы трум свайго карабля міраітам, сплыў дадому. I вось тады Дэркус вярнуўся ў апошні раз. Вярнуўся, каб назаўжды разарваць сваю сувязь з Ларборам!
Далей вы ведаеце. Да абгарэлых рэшткаў тэронаў людзі доўга не адважваліся дакрануцца. Настолькі доўга, што паспелі страціць іх. Першыя два знайшлі лёгка, а вось трэці знік бясследна. Так, сапраўды існуе меркаванне, што менавіта там Дэркус мог пакінуць запаветны Сакрум, — Мергіёл памаўчаў. — Што тычыцца Сакрума, то тут няма адзінага меркавання. Большасць, да якой належыць і наш Эд, — дырэктар выразна паглядзеў на вучня, твар якога адразу пакрыўся чырванню, — лічыць, што Сакрум — гэта Чорная сляза — сляза Дэркуса. Нібыта ён заплакаў гледзячы, як дагарае трэці тэрон. Гэтыя слёзы змяшаліся са сма-
лой і попелам і застылі ў камень. Верагодней за ўсё, гэты камень, альбо, як яго яшчэ называюць, Чорны міраіт, Чорная сляза, і ёсць Сакрум. Іншыя думаюць, што ніякага Сакрума ўвогуле няма, як няма і ніколі не было Дэркуса, а нашыя продкі ўсё гэта выдумалі, каб суцяшаць сваіх дзяцей і даваць ім надзею. Але ёсць і такія, — ён абвёў позіркам прысутных, — хто думае, што Сакрум — гэта яйка якула.
У Роя пры гэтых словах дрыжыкі пайшлі па скуры.
— Нібыта тыя якулы былі сямейнай парай і іх дзіцяня — жывое ў яйку, як жывы і сам трэці тэрон, — дадаў Мергіёл з сумам у голасе.
— А вы што думаеце, пан дырэктар? — спытаў Рой раптоўна ахрыплым голасам.
— Я? — Мергіёл развёў рукамі. — Я ўжо немалады і шмат гадоў кірую Аквілай. Я бачыў, як ператвараліся ў пронгаў мае вучні. У такія моманты мне хацелася толькі аднаго — верыць, што Сакрум існуе, і той, хто зможа знайсці яго і разгадаць ягонае прызначэнне, пакладзе канец гэтым вар’яцтвам, — ён пачаў нешта чарціць сваім кіем на земляной падлозе хаціны.
— Прынамсі, адно я магу сказаць дакладна,—дадаў Мергіёл. — Калі Сакрум існуе насамрэч, гэта не можа быць якул. Занадта проста, на мой погляд. Але гэта ўсяго толькі маё меркаванне.
— Магчыма, яно памянялася б, калі б вы ўбачылі яйка? — задуменна вымавіў Геа.
Пры гэтых словах Мергіёл нібыта апамятаўся ад летуценнай задумлівасці.
— Рой, калі вы з бацькам не памыліліся, — звярнуўся ён да вучня, — гэтае яйка цяпер у вас дома?
Рой адмоўна пакруціў галавой.
Ён зняў з пояса скураны мяшочак і асцярожна паклаў на стол загадкавы прадмет. Усе з цікаўнасцю схіліліся над ім. Нейкі час ніхто не адважваўся ўзяць яго ў рукі.
— Твой бацька не памыліўся, і гэта сапраўды закамянелае яйка, — вымавіў дырэктар праз пару секунд. — Але я не магу з дакладнасцю сказаць, што гэта яйка якула.
— Наўрад ці знойдзецца чалавек, які можа сказаць гэта дакладна, — вымавіў Эд.
— I што ж нам рабіць? — разгублена ўзяў у рукі прыемна цяжкі шарык Рой.
— Застаецца толькі чакаць, — развёў рукамі Мергіёл. — I, калі насельнік гэтага яйка сапраўды жывы, паглядзець, хто ж вылупіцца.
— Выдатная ідэя, — ляснуў сябе па калене Эдзі. — Толькі вось што нам рабіць, калі раптам акажацца, што гэта яно самае? Гэты, як яго там?
— Якул, — падказаў Рой.
Эд здрыгануўся:
— Я чуў што цмокі, калі вылупляюцца, здольныя дасягнуць памераў дарослай асобіны літаральна за хвіліны. Так што мы нават пад стол схавацца не паспеем. Ён азірнуўся, шукаючы адпаведных памераў стол у хаціне Геа, але, не знайшоўшы нічога годнага, хмурна паглядзеў на яйка. — А чым яны, дарэчы, сілкуюцца, гэтыя цмокі?
— А вось тут самае непрыемнае. Думаецца мне, што сілкаваліся яны целамі сваіх ахвяр, — няпэўна прамовіў Мергіёл. — Але трэба будзе пашукаць у лібрарыі — магчыма, якулы могуць харчавацца чымкольвек яшчэ.
—Чым-кольвек яшчэ, — рэхам паўтарыў Эд і шматзначна паглядзеў на Роя. — Добра было б не стаць гэтым чым-кольвек, ты як мяркуеш?
— Добра было б, толькі хачу нагадаць, што ахвяры на рахунку гэтай ісготы ўжо ёсць,—падліў алею ў агонь Геа, намякаючы на здарэнне ў каменяломнях.
Ён узяў яйка ў рукі і некалькі секунд пільна разглядаў яго.
— Падобна на тое, што так, — змрочна пагадзіўся з ім дырэктар.
— I гэта ён яшчэ не вылупіўся. Што далей будзе? — пусціўся ў разважанні Эдзі.
— А калі так, то і Рой, я думаю, цяпер у небяспецы, — працягнуў пустэльнік. — Хтось ведае, што яйка знойдзена, і палюе на яго.
Ягоныя словы імгненна дайшлі да свядомасці Роя. 3 нядобрым прадчуваннем ён кінуўся да дзвярэй і паімчаў дахаты, забыўшыся пра ўсё на свеце і не звяртаючы ўвагі на Эда, які безнадзейна нешта крычаў яму наўздагон.
^КВІЛЕЙЦЫ
Рой сядзеў нерухома.
Словы маці дасягнулі ягонай свядомасці, і ён нібыта страціў сувязь з рэальнасцю. Цёплая ўтульная кухня са сталом, зробленым бацькам з разлікам на вялікую сям’ю, і апетытны пах цёплага абеду на пліце засталіся недзе далека.
Марка забралі раніцай, яны нават не паспелі нічога ўсвядоміць. У доме ператрусілі кожны закуток. Рой у думках падзякаваў Дэркусу за тое, што паспеў выбрацца з дому да з’яўлення вернікаў. He хацелася ўяўляць, але, калі б камень знайшлі тут, іх сям’і б не пашчасціла. Вось бы Геа прыдумаў як лепей яго схаваць.
— Мама, ён ім што-небудзь казаў? Гаварыў пра той камень? — ціха запытаўся Рой.
Ганна пахістала галавой.
— Сынок, мы нічога не паспелі ні зразумець, ні спытаць, ні, тым больш, сказаць. Так хутка ўсё адбылося. Уварваліся вернікі, сунулі твайму бацьку пад нос нейкі загад Электуса і забралі яго. А што ў тым загадзе, я нават не пачула. Быццам бы ўсім, хто мае хоць які кавалачак міраіту, належыць здаць яго на захоўванне