Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
МІНСК
Выд. І.П. Логвінаў
2007
УДК 882.6-31 ББК 84 (4 Бен)
A 44
Рэдактар выдання
Алесь I. АНЦІПЕНКА
Карэктар
Аксана СПРЫНЧАН
Кампутарная вёрстка
АлесьА. АНЦІПЕНКА
Вокладка
Артур КЛІНАЎ
Акудовіч, В. В.
A 44 Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці / Акудовіч Валянцін. — Мн.: Логвінаў, 2007. — 216 с.
ISBN 985-6800-31-5.
УДК 882.6-31
ББК 84 (4 Бем)
Падпісана ўдрук 28.11.2006 г. Фармат 60x84 ,/І6. Папера афсетная. Друк афсетны. Гарнітура “PragmaticaCTT". Ум. друк. арк. 14,458. Ул.-выд. арк. 14,5. Наклад400асоб. Замова № 294.
Выдавец І.П. Логвінаў.
ЛН 02330/013307 ад 30.04.2004 г. 220050, г. Мінск, пр. Ф. Скарыны, 19-5.
Iogvinovpress@mail.ru
Друк СТАА “Медысонт”.
ЛП 02330/0056748 ад 22.01.2004 г. 220004, г. Мінск, вул. Ціміразева, 9.
ISBN 985-6800-31-5
© Акудовіч В. В., 2007
© Клінаў A. А., вокладка, 2007
ЗМЕСТ
I. АСНОВЫ БЕЛАРУСКАЙ МЕНТАЛЬНАСЦІ
Зачын 8
1. Гістарычнае і нацыянальнае 10
2. Рэлігійнае і нацыянальнае 15
3. Уласна нацыянальнае 2 2
4. Рэфлексія з нагоды 27
5. Праблема ўласных межаў 28
6. Межы Айчыны і мовы 32
7. Расейская імперыя — калыска беларускай нацыі 40
8. Паўстанне аўтсайдэраў 45
9. Пакліканне прасторы 51
10. Дзяржава і нацыя 53
11. Другая сусветная вайна 60
12. Урбанізацыя 72
13. Рэванш нацыяналізму 79
14. Расея і мы 81
15. Францішак Багушэвіч і Адам Міцкевіч 86
16. Мы і Расея 92
17. Гісторыя эмацыйнага 96
18. Воля да ўлады 98
19. Ідэя Адраджэння 106
20. Мова (Знак бяды) 118
21. Героі адсутнасці 131
22. Беларусь як прастора сакральнага 137
23. Вялікая здрада 143
24. Ідэалогія і тэхналогія 154
25. Наастачу 156
II. ДАДАТАК
Гульня ў віртуальную дзяржаву 167
Йохан Хейзінга і мроі пра віртуальную дзяржаву 170
Этычны імператыў на скразняках прагматыкі 174
Жыццё і смерць у дыскеце з Айчынай 177
Доўгая, вельмі доўгая паўза 180
Асоба і гісторыя 192
Улада і мова 203
III. ЛІРЫЧНЫ (МЕТАФІЗІЧНЫ) ЭПІЛОГ
Лірычны (метафізічны) эпілог 211
АСНОВЫ
БЕЛАРУСКАЙ МЕНТАЛЬНАСЦІ
Гэтая кніга, нечаканая мне самому, адасобілася з цыклу лекцыяў “Асновы беларускай ментальнасці”, падрыхтаванага для Беларускага Калегіуму. Улегшыся ў адукацыйную працу, я ў нейкі момант адчуў мусовую патрэбу выйсці за лекцыйны фармат і скінуць да адной купы ўсё тое думанне пра Беларусь, што вярэдзіла мяне цягам доўгага часу. Зрэшты, угэтай эма- цыйнай патрэбы была свая, уласная, логіка. 3 XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры ды націску”, у выніку якой паўсталанезалежная Беларусь. Далей пачалося нешта цалкам іншае, але ніяк не падобнае да таго.аб чым мроілася і марыла- ся на пачатку дзевяностых гадоў. Мы патрапілі зусім не туды, куды імкнуліся, мы наўсцяж апынуліся не там, дзе хацелі быць. Чаму так сталася? Кніга “Код адсутнасці" ёсць маім вымерам адказу на гэтае запытанне.
Аўтар
ЗАЧЫН
“Калісь яшчэ свет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод вады тыр- чэў нібы камень, нібы што...”
Гэта пачатак аднаго з касмаганічных міфаў беларус- кай аўтэнтыкі. Я яго нагадаў, каб далей разрозніць гісторыю Беларусі (абмінаючы пакуль праблему самога этноніму “Бе- ларусь”) і нацыянальную гісторыю. Дык вось, гісторыя Бела- русі пачынаецца з таго моманту, калі Пярун ударыў у гэты “нібы камень, нібы што...”, іншымі словамі — са стварэння свету. I яна будзе доўжыцца, пакуль свету наканавана існа- ваць, незалежна ад таго, якімі яшчэ словамі стане пазна- чацца нашая зямля ў наступныя эпохі, і як сябе будуць тады называць насельнікі гэтай зямлі.
Зусім іншая рэч — нацыянальная гісторыя... Нацыяналь- ны чалавек паўстаў з крызы рэлігійнага чалавека і, шырэй, з крызы цывілізацыі рэлігійнага тыпу. Калі гэткае здарыла- ся, тады на цэнтрапалеглае месца, якое раней займала ідэ- алагема Бога, была пакліканая ідэалагема Нацыі. Як вядо- ма, згаданы тут акт радыкальнай мадэрнізацыі светаўлад- кавання адбыўся зусім нядаўна, ад роду яму ўсяго некалькі стагоддзяў. Таму бывае дзіўна чуць пра “старыя” і “мала- дыя” нацыі, прынамсі, у гістарычным вымярэнні мы, скажам, з немцамі, лічы што, пагодкі. (Паміж смерцю Гердэра і Фіхтэ ды нараджэннем Багушэвіча ўсяго некалькі дзесяцігод- дзяў.)*
Ясная рэч, што Багушэвіч кагадзе згадаўся невыпад- кова. Бо менавіта ён найболыл паўплываў на расчын на- шай нацыянальнай гісторыі, геніяльна сфастрыгаваўшы па- этычны міф з назвай “Беларусь”. Наступная, роўнавялікая Багушэвічу, падзея — газета “Наша Ніва”...
3 іншага боку, у канцэптуальным плане мы мелі б прыб- лізна тое самае, што маем, і без Багушэвіча, і без “Нашай Нівы”. Было б залішне рамантычна (ці містычна) звязваць такую анталагічную падзею, як нараджэнне нацыі, з несістэм- нымі выпадкамі прыватнага тыпу. Сувязь тут хутчэй цалкам адваротная: і Багушэвіч, і “Наша Ніва” — гэта ўсяго толькі адметныя моманты фармалізацыі новай нацыі, якая ўжо саспела, каб выйсці з латэнтнага стану ў сітуацыю культур- най і геапалітычнай рэальнасці.
Што да праблемы канца нацыянальнай гісторыі, дык яна ляжыць не ў сферы геапалітыкі. He залежыць яна і ад унутранага развою нацыякультурнага патэнцыялу. I знад- воркавыя, і ўласныя антынацыянальныя чыннікі могуць марудзіць, замінаць, татальна прэсінгаваць нацыянальную гісторыю, але яны ніколі не здолеюць перапыніць яе кан- чаткова да той пары, пакуль не зменіцца наяўны тып цывілі- зацыі на іншы, у якім нацыянальнае ўжо не будзе актуаль- ным.
3 таго, што чалавек тысячагоддзямі жыў без праблемы нацыянальнага, лагічна выснаваць, што рана ці позна гэт- кая пара зноў надарыцца і людзі стануць сябе ідэнтыфіка- ваць (ведаць і разрозніваць) не паводле нацыянальнага коду, а неяк інакш. Ужо ж напэўна калісьці так яно і будзе...
Але, відавочна, яшчэ не надта хутка. I таму праблема нацыянальнага пакуль застаецца і рэальнай, і актуальнай.
* “У 1797 годзе Іаган Вольфганг Гётэ і Фрыдрых Шылер задаюць знакамі- тае пытанне: Терманія? А дзе ж яна? He ведаю, дзе знаходзіцца гэтая краіна’’... Праз 50 гадоў, у 1848 годзе, немцы ўсё яшчэ будуць мець кар- дынальна адрозныя погляды на тое, чым ёсць Германія” (Раман Шпар- люк, “Фармаванне сучаснай Украіны: заходні вымер”).
1. ГІСТАРЫЧНАЕ I НАЦЫЯНАЛЬНАЕ
Нацыя — мадэрновае ўтварэнне. Але ніводная нацыя не робіць акцэнт на ўласнай навіне, хаця звычайна кожная супольнасць падкрэслівае і вылучае Ўсялякі акт радыкаль- най мадэрнізацыі, як найлепшы аргумент на карысць сва- ёй жыццядайнасці*.
У чым тут справа? Чаму нацыя замест таго, каб пафас- на дэклараваць уласную мадэрновую сутву, прагне нізры- нуцца на самае прадонне гісторыі, як бы знікнуць у атая- самленні сябе з гісторыяй, і не толькі летапіснай, а і міфа- лагічнай?
Адным словам, чаму кожная нацыя хоча быць старой нацыяй — як мага больш старой, нават у супраціў гістарыч- ным фактам і хоць якой уцямнай матывацыі?
Каб адказаць на гэтае пытанне, нам спатрэбіцца згад- ка пра кнігу Бенедыкта Андэрсана “Уяўныя супольнасці”. Аўтар, прааналізаваўшы шляхі фармавання нацыяналізму на розных кантынентах, адзначыў (далёка не ўпершыню) адсутнасць нейкай універсальнай формулы паўставання і функцыянавання нацыяў. Адсюль і паходзіць яго знакамі- тая выснова: нацыі — гэта ўяўныя супольнасці.
Мы, у сваю чаргу, праз гэтую выснову паспрабуем ад- казаць на ўласнае запытанне: навошта нацыянальнаму гістарычнае?
Перадусім звернем увагу на слова “ўяўнае”. Нацыя не ёсць нечым рэальным, але паколькі яна ёсць, адбылася, дык шукае спосабы, каб нейкім чынам уцялесніцца ў рэаль- нае. Адным з найбольш эфектыўных спосабаў гэтага ўце- ляснення і сталася якраз гістарычнае, якое нагружае “ўяў- ную супольнасць” рэальнасцю мінулага.
Само гістарычнае не ёсць падставай (прынамсі, не- пасрэднай) нацыянальнага, але праз упісанасць гістарыч- нага ў “астральную” фігуру нацыі, апошняя набывае цялес- насць у прасторы і часе, а з гэтага і легітымацыю ў менталь- ным дыскурсе. Вось чаму кожная нацыя звычайна праецы- руе на сябе ўсю сацыяльную і культурную гісторыю падлег- лага ёй логатопу.
Урэшце, гэткая маніпуляцыя цалкам зразумелая. Бо гістарычная рэтраспектыва і дасюль застаецца ці не адзі- ным (хоць якім) алібі на карысць рэальнасці нацыі. Таму калі мы канчаткова парвем звяз нацыянальнага з гістарычным, дык у метафізічнай праекцыі нам застанецца высноўваць нацыянальнае з містычнага, а ў праекцыі рэальнасці — з футурыстычнага. Аднак тая жорстка дэтэрмінаваная сувязь, што існавала між імі раней, сёння выдае на анахранізм.
Разам з тым, нават мноства грунтоўных навуковых дас- ледванняў, якія ў XX стагоддзі, здаецца, дарэшты развеялі міф аб “старажытнасці” нацыяў, не змянілі ўяўлення маса- вай свядомасці аб сваёй нацыянальнай лучнасці з прака- ветнымі прашчурамі. Сведчанняў тамуўсюды нямерана, але мы не станем за імі далёка хадзіць. Згадаем Беларусь кан- ца васьмідзесятых — пачатку дзевяностых (XX стагоддзя), калі магутная хваля нацыянальнага Адраджэння ўзножыла краіну. Дык вось, не звяртаючы ўвагі на ўсю сучасную аналі- тыку гэтай праблемы, ідэолагі і тэарэтыкі Адраджэння ўлег- ліся рэканструяваць яго нацыянальную складовую ад пер- шых летапісных звестак пра гісторыю нашага краю. I па сёння тая канструктыўная хімера застаецца дамінуючай у масавай свядомасці, хаця, здаецца, ужо даўно пара было б унікнуць штучна-прымусовага задзіночання несумерных ды несуладных феноменаў з розных часоў і розных прастораў у адной задушлівай цэлі. Але нам усё яшчэ падаецца аб-
грунтаваным сашчэпліваць ідэяй нацыянальнай Беларусі ў нейкую вектарна паслядоўную і трывалую еднасць Усясла- ва Чарадзея і Цішку Гартнага, Кірылу Тураўскага і Стэфана Баторыя, Сымона Буднага і Пятра Машэрава, Полацкае кня- ства, Рэч Паспалітую і БССР, крэваў, ліцвінаў, русінаў, яцвя- гаў, “сарматаў”, вялікалітоўцаў, тутэйшых, крэсавякаў, бела- русаў, мы-рускіх...
Колькі не адно ідэалагічна, а і ідэалагемна амаль ніякім чынам не стасоўных сусветаў спрадвеку табарылася ў на- шай прасторы, і з якім дзівам, абурэннем ці рогатам успры- няла б бальшыня герояў тых размаітых і ўжо даўно прамінулых сусветаў звестку з будучыні, што яны, атрымліваецца, працавалі, змагаліся, пакутавалі і ахвяравалі сваімі жыццямі на карысць ідэі нацыянальнай Беларусі і таму цяпер фігуруюць адныя ў пантэоне, а другія ў іканастасе змагарных ваяроў і святых пакутнікаў гэтай ідэі.