• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    41.28 МБ
    рукты суседзяў, якія, як лякалы, былі пакладзеныя на вер- бальны дыскурс нашай вясковай цывілізацыі, і па форме якіх выціналіся схемы будучага функцыянавання літаратур- най беларускай мовы.
    7.	РАСЕЙСКАЯ ІМПЕРЫЯ — КАЛЫСКА БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ
    Упартае трыманне за ідэю “пераемнасці” (што да праб- лемаў мовы, што да праблемаў нацыянальнага будаўніцтва ўвогуле) завязанае на ўсё яшчэ дамінуючую эвалюцыйную канцэпцыю лінейна-паслядоўнай хады гісторыі, дзе кожнае паўставанне нацыі тлумачылася праз папярэдні яму пра- цэс этнагенезу.
    Але, па-першае, для фармавання нацыянальнай ідэі зусім не абавязковая этнічна скансалідаваная супольнасць. Прыкладаў тут колькі заўгодна — тая ж амерыканская на- цыя. А па-другое (працытую трохі ўласных радкоў з эсэ То- рад, якога няма”), “...магчыма, пару нашага існавання было б слушна падзяліць на дзве эры, і другую, якая пачалася пасля татальнага мораку XVII—XVIII стст., чытаць не толькі як новую гісторыю адной і той самай нагоды, але і як гісто- рыю новага этнасу, бо, пэўна, беларусы — гэта ўжо нешта іншае ад крэваў, русінаў, ліцвінаў... узятых, як кожны па- асобку, так і агулам. А Беларусь нешта зусім адрознае ад усяго, што было раней на гэтых абшарах”.
    Як да нацыянальнага выспявання (і выспявання нацы- янальнай мовы), дык асабіста мне падаецца куды больш істот- ным не перыяд ВКЛ з яго “залатым” шаснаццатым стагод- дзем, а вось гэтая пара “татальнага мораку” XVIII—XIX ста- годдзяў. Больш за тое, я схільны лічыць (хай сабе пакуль толькі ў фармаце версіі), што не ў часы ВКЛ, а менавіта ў гэтую “нічыйную” пару і сфармаваліся беларусы, як этнас — маючы на ўвазе ўжо ўласна беларускі этнас.
    He адмаўляючы традыцыйнай этналагічнай канцэпцыі, якая актуалізуе працэсы этнагенезу з XIII—XIV стагоддзяў,
    гэта значыць з пары фармавання ВКЛ, я адважуся памер- каваць, што гэтыя працэсы былі скіраваныя не зусім у той бок, дзе потым аб’явяцца “беларусы”.
    Калі б ВКЛ — пры ўсіх магчымых гістарычных транс- фармацыях,— не страціла дзяржаўнасці да нашага часу, дык, напэўна, сёння мы б не мелі знаку ні сучаснай бела- рускай нацыі, ні беларускай мовы (іншая рэч, што з узгляду на сучасны стан і нацыі, і мовы, гэтай віртуальнай рэтрас- пектывай нікога не ўстурбуеш — хутчэй наадварот). Але мы тут зусім не пра тое, як было б лепш, каб было не так, як было. А пра тое, што калі мераць ад таго, як сталася (і што сталася), дык версія аб іншым часе фармавання беларус- кага этнасу, магчыма, і не будзе выглядаць авантурай “на злом галавы”.
    Пасля канчатковага падзелу Рэчы Паспалітай усе тыя працэсы этнагенезу, што з XIII стагодззя падтрымліваліся інстытутамі ўсіх формаў улады (ад палітычна-фінансавых да рэлігійна-культурных) натуральна здэградавалі і заняпалі, яктолькі пазнікалі ўсе гэтыя ўладныя інстытуты. Жыццё краю мусіла радыкальна мяняць і свае вектары, і свае арыенці- ры ўжо хаця б таму, што цэнтр Улады апынуўся ў зусім іншым баку і формы гэтай улады былі цалкам непадобнымі да ра- нейшых. Азначыць, утой ці іншай ступені змянілі свае фор- мы і накірункі тыя працэсы этнагенезу, якія раней абапіра- ліся ці падтрымліваліся ўладнымі дыскурсамі ВКЛ. Усё гэта і дае падставы для меркавання, што ўласна беларускі этнас (як толькі беларускі) распачаў фармаванне і выспеў да па- меру Нацыі ўжо адно ў кантэксце Расейскай імперыі, якая ідэалагічна і адміністрацыйна адмовіла ліцвінам, русінам, беларусцам... у праве на легітымнае існаванне. Дарэчы, у гэтага непрыкметнага выспявання ёсць адзін цікавы мо-
    мант. Яно адбывалася ў ценю змагання (праз русіфікацыю) Расейскай дзяржавы з апалячваннем нашага краю. Але паколькі што “апалячванне”, што “русіфікацыя” (што іхні двубой) пераважна выяўляліся ў дыскурсах улады, дык нішто не замінала беларускаму этнасу натуральным сама- чынам фармавацца ў пазбаўленай каналаў хоць якой ула- ды вёсцы.
    Верагодна, мая версія пра час і месца абнаўлення бе- ларускага этнасу трохі авантурная. Але бадай ніхто не ста- не спрачацца, што беларусы як Нацыя аформіліся мена- віта і толькі ў дыскурсе Расейскай імперыі. Між іншым, не мы адныя, a / самі расейцы, і палякі, і латышы, і эстонцы, і грузіны, і ўкраінцы... I дзейна заманіфеставалі сваё пра- ва на “нацыянальнае самавызначэнне” амаль усе разам (улучна з расейцамі) і прыблізна ў той самы час (1917— 1920 гады), гэта значыць, калі абрынулася дынастычная імперыя Раманавых. Зразумела, што расейскі нацыяналізм узнік значна раней, але пакуль існуе дынастычная дзяр- жава, казаць пра паўставанне нацыі і нацыянальнай дзяр- жавы (у дадзеным выпадку, расейскай) — гэта аксюма- ран*.
    Аднак мы трохі запабеглі наперад... Калі землі нашай Бацькаўшчыны былі пабраныя ў склад Расейскай імперыі, дык тут Беларусі яшчэ не было, але ўжо не было і ВКЛ. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 траўня 1791 году су- польную з ВКЛ дзяржаву называе толькі Польшчай і ніводзін народ, апрача палякаў, там не згадваецца**. Пры ўсёй фармальнай і юрыдычнай федэратыўнасці Рэчы Пас- палітай, насамрэч яна досыць хугка ператварылася ў інстру- мент каланізацыі (праз каталізацыю і паланізацыю) усёй прасторы ВКЛ. Інакш кажучы, яшчэ да таго, як на нашыя
    землі прыйшлі расейцы, мы ўжо былі грунтоўна скаланіза- ваныя палякамі. Таму, калі адбыўся канчатковы падзел Рэчы Паспалітай, дык, па-першае, гэтым распачалася ра- сейская каланізацыя менавіта прасторы Рэчы Паспалітай і палякаў (а не ВКЛ і ліцвінаў), а па-другое, наследуючы фармальнай логіцы, расейская экспансія якраз і вызва- ляла ВКЛ ды ліцвінаў-беларусцаў (“народ нздревле нам родной”) з-пад польскай каланізацыі. За што, з сённяш- няга досведу, мы мусілі б быць Расеі нават удзячнымі, бо ў XVIII стагоддзі ніякіх тэндэнцый да будучага паўставання незалежнай Беларусі ў Рэчы Паспалітай аніяк не прагляд- валася... (Між іншым, пазней гэтаксама. Згадаем прылу- чэнне Заходняй Беларусі да Польшчы ў міжваенны перы- яд XX стагоддзя, дзе беларушчыну ніштожылі не раўнуючы нават з бальшавікамі).
    Схема, у якой Беларусь прадстаўленая апалоненай і скаланізаванай Расейскай імперыяй, відаць, наўпрост скалькаваная з уласна польскай сітуацыі, дзе падобнае насамрэч адбылося. Гэта значыць, што элементарная бінар- ная апазіцыя “каланізацыя — супраціў”, цалкам прыдат- ная для палякаў, была запазычаная беларусамі без кры- тычнай рэфлексіі, адно з узгляду на вызвольныя пары- ванні Польшчы 1831, 1863, 1921 гадоў.
    Расея была не толькі турмой народаў, але і калыскай нацыяў. Прынамсі, для беларусаў апошняе не менш істот- нае за першае. I тут не трэба шукаць супярэчнасцяў. Мета- фара "турмы” можа быць цалкам слушнай для пабраных Расейскай імперыяй прастораў і паняволеных ёю наро- даў. Але калі мы наўпрост таясамім прастору, народ і на- цыю, дык шмат чаго заблытваем і з гэтага атрымліваем “ска- ланізаваную беларускую нацыю”, што ніяк не адпавядае
    сапраўднасці***. Мы проста па чужой завядзёнцы таясамім Расейскую імперыю, калыску беларускай нацыі, з уласна расейскім нацыяналізмам, які бязлітасна ніштожыў бліжэй- шых канкурэнтаў.
    * Сучасны гісторык Дамінік Лівен сфармуляваў гэтую сітуацыю наступ-
    ным чынам: “Нават у 1914 годзе расейцы на самой справе яшчэ не былі
    нацыяй”. Але не сталіся яны нацыяй і адразу пасля рэвалюцыі. У 1918
    годзе Тамаш Масарык пісаў пра расейскі народ: “Яны выбавіліся ад цара, аднак і да гэтай пары не пазбавіліся ад царызму”.
    **Юліуш Бардах у кнізе “Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага”
    падрабязна разглядае, як Рэч Паспалітая Абодвух Народаў у Канстыту-
    цыі 3 траўня 1791 году ператварылася ў Польскую Дзяржаву. Шмат месца
    ён надае аналізу Узаемных Заручынаў Абодвух Народаў, юрыдычнаму дакументу, які мусіў пацвердзіць усе асноўныя правы Вялікага Княства Літоўскага, ужо не згаданага Канстытуцыяй. Але, здаецца, мае рацыю Леснадорскі, які кажа, што хоць Узаемныя Заручыны “ў форме наследа- валі даўнейшыя акты уніі, у сапраўднасці... сцвярджалі інкарпарацыю Літвы ў Польшчу з забеспячэннем толькі мясцовай, г.зн. польскай альбо спольшчанай шляхце шырокага самакіравання".
    *** Беларусы не скаланізаваныя Расеяй як нацыя, яны, як нацыя, зрэпрэ- саваныя расейскім нацыяналізмам — а гэта зусім розныя рэчы.
    8.	ПАЎСТАННЕ АЎТСАЙДЭРАЎ
    У плане этнагенезу мы сапраўды вясковая нацыя, бо ўсе нашыя эліты папярэдніх эпохаў перманентна знікалі ў тых ці іншых, але спрэс не нашых (па сённяшнім вымеры), уладных дыскурсах. I толькі вёска, як казалася вышэй, паз- баўленая каналаў хоць якой улады, няўзнак ддя самой сябе спеліла патэнцыял беларускай прышласці.
    А далей нам істотна зразумець, што ў адрозненне ад этнасу, які паступова фармуецца натуральным ходам сацы- яльна-культурных узаемадачыненняў і стасункаў, Нацыя паўстае адно праз волю да ўлады нейкай цывілізацыйна новай сілы, што выспела для гэтай ролі ва ўлонні этнасу ці свядома абрала яго, як пляцоўку дзеля рэалізацыі свайго ўладнага патэнцыялу. Гэта значыць, Нацыя не з’яўляецца сама па сабе, а ствараецца пэўнымі інтэнцыямі: спачатку праз фармуляванне ідэалагемы Нацыі, а затым — праз палітычную барацьбу ці збройны супраціў.
    Што да беларускай Нацыі, дык пытанне пра тыя новыя цывілізацыйныя сілы, якія неўпрыкмет набрынялі воляй да ўлады — надзвычай складанае. Рэч у тым, што ніводнага з базавых складнікаў (шматлікі сярэдні клас, капіталізацыя і урбанізацыя), неабходных для паўставання Нацыі, Беларусь ні ў XIX, ні на пачатку XX стагоддзя не мела. Сярэдні клас, нават у сваёй этнічна беларускай частцы, ментальна тоесніў сябе альбо з расейцамі, альбо з палякамі; у тых жа дыскур- сах, толькі з дадаткам габрэйскага, адбывалася і капіталі- зацыя грамадства. Яшчэ больш неспрыяльнай сітуацыя выглядала ў вымеры трэцяй базавай кампаненты — урба- нізацыі. Згодна перапісу 1897 году, у гарадах і мястэчках жыло толькі 17,1% беларусаў (тут дамінавалі габрэі — 57,5%; расейцаў было — 16,7%, палякаў — 6,1%), да таго ж бела-
    русы пераважна належалі да ніжэйшых класаў у сацыяль- най іерархіі горада.
    Адсутнасць ментальна беларускага сярэдняга класу сваімі наступствамі мела яшчэ і тое, што менавіта сярэдні клас ёсць радовішчам інтэлектуалаў, якія адно і могуць сфар- муляваць ідэалагему Нацыі і тым самым запачаткаваць яе станаўленне. Гэта разумелі і тыя піянеры нацыянальнага руху, якія пісалі ў першым нумары падпольнага часопісу “Го- ман” (Санкт-Пецярбург, 1884 г.): “Беларускі народ, як нацыя плебейская, чакае яшчэ з’яўлення сваёй інтэлігенцыі. Да гэтага часу ён выдзяляў з сябе сілы, якія служылі або польскай, або вялікарускай культуры. Глуха, але настойлі- ва пратэставаў ён супраць здрадніцкіх спробаў паланіза- ваць ці абвялікарусіць яго, і абедзве сілком навязаныя яму культуры праходзілі міма, не прышчапіўшыся да яго. Свята захоўвае ён асновы свайго жыцця ў чаканні сваёй інтэлі- генцыі, якая будзе не ламаць гэтыя асновы, а развіваць і ўдасканальваць іх...”.