Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
магчыма, як старажытнаму вершніку ў катэгорыях сучасна- га дарожнага руху.
Улегшыся ў адбудову гістарычнай рэтраспектывы, мы, у сваёй нацыянальнай апантанасці, вельмі часта неабачлі- ва нагружаем нашых далёкіх продкаў уласнай, толькі нам актуальнай праблематыкай. У гэтым сэнсе ці не найболь- шай ахвярай стаўся перыяд фармавання беларускага эт- насу, які, па агульным меркаванні, прыпадае на пару ВКЛ. Паколькі доўгі час лічылася, што паўставанне нацыі немаг- чымае без сфармаванага этнасу, дык ідэалагемна этнас і нацыя амаль не разрозніваліся і прачытваліся ўсяго толькі як розныя перыяды агульнай падзеі. Аднак насамрэч і па форме, і па сутнасці гэта зусім розныя феномены.
“У тыя часы магнаты і шляхта Вялікага Княства Літоў- скага, Рускага і Жамойцкага не мыслілі ў нацыяналістычных катэгорыях (курсіў мой — В.А.), характэрных для эпохі пас- ля Французскае рэвалюцыі; яны хутчэй мелі свае ўласныя патрыятычныя каштоўнасці і пачуццё асобнасці, якога не хацелі пазбыцца ў новаўтворанай федэрацыі (маецца на ўвазе Рэч Паспалітая пасля Люблінскай уніі 1569 году — В.А.),— слушна заўважае Янка Запруднік у кнізе “Беларусь на гістарычных скрыжаваннях”.
Бясконца цытуючы Францішка Скарыну (“чалавек дзе нарадзіўся... да таго месца вялікую ласку мае”, “мяне літас- цівы Бог з гэтае мовы на свет пусціў”), Васіля Цяпінскага (“з любоўю да маёй Айчыны", “занядбанне сваёй слаўнай рус- кай мовы”) ці Льва Сапегу (“законы нашыя выдадзеныя не на нейкай чужыннай мове, а на сваёй роднай”), мы зазвы- чай пакідаем абапал межы як тады дэкляраванай “Айчы- ны”, так і “роднай мовы”.
А каб не праміналі ўвагай гэтае пытанне (ці то спехам, ці то наўмысна), дык адразу б зацемілі, што для Васіля Цяпін-
скага “Айчына” — гэта абстрактная “Слаўная славянская манархія”, для Францішка Скарыны — усяго толькі ягоны “родны кут” Полацк, а для Льва Сапегі зусім наадварот — хай сабе і не заканстытуяваная, але вялізная імперыя ад Балтыйскага да Чорнага мора, у аблогах якой табарыўся гурт народаў, сярод якіх яшчэ не было і знаку таго, які по- тым з узгляду на свой этнонім, назаве і тую краіну, і тую мову беларускімі.
Падкрэслім, пытанне не ў тым, што “беларусы” тады сістэмна не згадваліся ні ў якасці этноніму, ні, на худы Ka- Hep, палітоніму (хаця для этна- і нацыяўтваральных працэ- саў гэта надзвычай істотны момант), а ў тым, што для пары ВКЛ і “Айчына”, і “мова” — гэта пакуль усяго толькі тапагра- фічны патрыятызм і лінгвістычная прагматыка (узмоцненыя красамоўнай рыторыкай і паэтычнымі тропамі).
Любоў да места, дзе ты “ўскормлены суть по Бозе” (Ска- рына) — абсалютна натуральнае пачуццё для кожнага ча- лавека ў якіх заўгодна геаграфічных каардынатах і ў якую заўгодна эпоху. Але калі пэўны “местачковы” ці “дзяржаў- ны” патрыятызм мы праз стагоддзі таясамім з нашай лю- боўю да “ўяўнай супольнасці”, дык паводзім сябе, далікатна кажучы, не зусім карэктна. Бо хаця з фармальна-выяўлен- чага боку “любоў да маёй Айчыны” Васіля Цяпінскага і “0, Літва, Айчына мая!” Адама Міцкевіча нічым асабліва не роз- няцца, але, па сутнасці, гэта дзве канцэптуальна іншыя лю- бові, амаль ні ў чым не сумерныя адна адной.
Да з’яўлення Нацыі калектыўна-салідарнай любові гра- мадства падлягала толькі адна ўніверсалія — Бог. Што да “Айчыны”, дык яе, у нашым разуменні, не ведалі не толькі паспалітыя, але і самыя “прасунутыя” героі тых эпохаў. Той жа Скарына за межамі ВКЛ у адных дакументах называе сябе “ліцвінам”, у другіх — “русінам”, а ў трэціх — “палача- 34
нінам”. Этнанімічная дыферынцыяцыя насельніцтва Вялі- кага Княства Літоўскага была неверагодна размаітай і раз- бэрсанай. У тагачасных дакументах на роўных пералічваюц- ца так званыя экзаэтнонімы (літва, татарва, ляхі, немцы, жамойты, угры, латыгове, ліфлянты, славакі, чэхі) з зям- ляцкімі этніконамі (палачане, віцябляне, смаляне, случане, дручане, валыняне, бранцы, кіяне). У гэтым шэрагу на па- рытэтных умовах былі і поліэтнонімы, і тое, што можна, з пэў- най доляй умоўнасці, ужо залічыць у этнонімы: “...а послу нз нашее землп пз Лмтовскоь, п гостю — нлн Ляхь, нлн Лмт- вннь, нлп Руснніэ, нлм Полочанннь, плн Внтебляннн'ь, млн Смолянмнь...” (“Этнаграфія Беларусі”). Ці яшчэ адтуль жа прыклад: “...родом он лнтвнн латыш белорусец Оршанско- го повету”.
Як бы мы сказалі сёння, у тую пару ў кожнага чалавека была свая “малая радзіма”, а вось “Вялікай Радзімы’’ на зямлі ніхто не меў, бо для ўсіх агулам яна знаходзілася “на нябёсах”. I гэта нам уявіць бывае настолькі цяжка, што на- ват такі ўдумлівы даследчык як Янка Запруднік, зусім слуш- на заўважыўшы, што магнаты і шляхта ВКЛ “не мыслілі ў нацыяналістычных катэгорыях”, праз некалькі старонак піша: на Беларусі XVI стагоддзя “...і вясковыя жыхары, і знач- ная большасць месцічаў заставаліся праваслаўнымі. Пры- чына гэтага супраціву рэфармацыйным плыням ляжала ў спольшчанасці большай часткі магнатаў, так што адданасць веры продкаў была для большасці беларусаў справаю на- цыянальнага выжывання (курсіў мой — В.А.).
Тут так і хочацца выгукнуць: якое “нацыянальнае выжы- ванне” ўтую пару?! Скуль яно, “нацыянальнае”, тым болей у жыхароў вёсак, якія і праз тры стагоддзі, калі ідэалогія на- цыяналізму ахопіць і перафармуе ўсю Еўропу, будуць у Бе- ларусі ўнікаць гэтага "нацыянальнага" як нячысцік ладану.
У метадалагічным плане праблема “межаў мовы” не шмат чым розніцца ад праблемы “межаў Айчыны”. Словы “He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” Францішка Багушэвіча (XIX стагоддзе) і “мяне літасцівы Бог з гэтай мовы на свет пусціў” Францішка Скарыны (XVI ста- годдзе) пры фармальным падабенстве абапіраюцца на два рознавымерныя ідэалагемныя канцэпты, і таму ў першым выпадку гэта сапраўды фатальная дылема, бо ў межах “моў- на-этнаграфічнай” мадэлі нацыянальнага смерць і жыццё Нацыі наўпрост залежаць ад стану мовы. А вось любоў Фран- цішка Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага... да старабеларускай (рускай, славянскай, русінскай, ліцвінскай — як па-рознаму называлі яе тады) мовы, хаця і не паз- баўленая патрыятычных эмоцыяў, не мае (і не можа мець) эсхаталагічнага пафасу, бо яна заснаваная не на ідэама- тыцы, а на прагматыцы бытавання.
Як вядома, старабеларуская (руская) мова “выкарыс- тоўвалася ў княжай канцэлярыі з самага яе заснавання ў XIV стагоддзі, беларускую мову трэба лічыць адной з най- даўнейшых дзяржаўных нацыянальных моваў у Еўропе. На- прыклад, кастыльскую мову было загадана ўжываць у гішпанскіх урадавых дакументах у XIII стагоддзі, англійская набыла афіцыйнае прызнанне ў 1362 годзе, а парыжскі дыялект французскай дамогся такога статусу ў 1400 годзе” (Янка Запруднік). Тое, што мова княскай канцылярыі была яшчэ і мовай нейкай (хай сабе і вялікай) часткі паспалітага насельніцтва ВКЛ было на тую пару зусім не істотна ні для каго (ну хіба для некалькіх найбольш празарлівых “асветні- каў"). Істотным выяўлялася адно тое, што гэта была мова ўлады (ад палітычнай і рэлігійнай да фінансавай і культур- най). Таму на ёй, незалежна ад этнічнай ці племянной пры- належнасці, размаўлялі, пісалі (ці хаця б збольшага яе ве-
далі) усе, хто быў пры ўладзе альбо імкнуўся заняць пэўнае месца ў яе структурах. Але як толькі мовай Улады стала ра- біцца польская, дык старабеларуская адразу і заняпала, бо яна была каштоўнай не сама па сабе (не як тое, што ідэнты- фікуе і суб’ектывізуе пэўную супольнасць),— яна была каш- тоўнай толькі як камунікатыўны сродак зносінаў паміж роз- нымі ўладамі і ўнутры кожнай з іх. I выцясненне беларускай мовы польскай не казала ні пра што іншае, апрача як пра змену ўладных элітаў. Апошнім і былі выкліканыя ноткі тра- гізму ў часткі палітычных, рэлігійных і культурных дзеячаў ВКЛ, якія ў сітуацыі змены палітычных прыярытэтаў апынал- іся ў ролі аўтсайдэраў (найперш тыя, што не змаглі — ці не схацелі — мадэрнізавацца, гэта значыць у патрэбны час “скаталічыцца” ды “спольшчыцца”, каб патрапіць, хай сабе і не на першых ролях, ва ўладныя эліты Кароны). Адсюль і палымяныя заклікі да магнатаў не пакідаць “здавна слав- ного языка словенского” (Будны), супрацьстаяць “занядбан- ню сваёй слаўнай рускай мовы” (Цяпінскі) і да т.п. Пэўна, далёка не ўсе гэтыя красамоўствы былі абумоўленыя толькі персанальным эгаізмам, хапала тут і футурыстычнай трывогі за заняпад усяго таго сусвету, у якім і шляхта, і паспалітыя жылі сваім звычаем ужо некалькі стагоддзяў. Але як у ад- ным, так і ў другім выпадку не трэба блытаць іхні непакой з сучаснай нам трывогай за"Айчыну”, “мову”, “народ”. Будзем памятаць, што соцыякультурна тады ўся еўрапейская шлях- та складала адметную і досыць цэласную супольнасць, якая толькі ўладна і маёмасна тоесніла сябе з пэўнай прасторай, а са сваімі паспалітымі падданымі дык і ўвогуле жыла ў роз- ных сусветах — хаця і на адной зямлі (па сутнасці, уся тага- часная еўрапейская арыстакратыя ўяўляла з сябе асобную і досыць гамагенную цывілізацыю — Норберт Эліас назваў яе “куртуазнай”).
Іншае пытанне, наколькі мова княскай канцэлярыі, усіх дзяржаўных і рэлігійна-культурных інстытуцыяў супадала з мовай сялянаў, рамеснікаў, гандляроў? Тут магчымыя роз- ныя прачытанні сітуацыі, але мы абмінем гэтую праблему, бо істотная для нас выснова ўжо зробленая: з таго, што ста- рабеларуская пісьмовая мова была мовай Улады і толькі ўладай трымалася, дык яна натуральна знікла адначасна са змарненнем апошняй (дакладней, з канцэптуальнай пе- раменай ейнага фармату)...
I знікла амаль адразу, уся, цалкам, татальна. I ніколі ўжо не адрадзілася. I не магла адрадзіцца, нават калі б Напа- леон выканаў свае абяцанкі і аднавіў ВКЛ, бо цывілізацый- на гэта была ўжо іншая пара, якая патрабавала ўжо іншай мовы (і структурна, і лексічна).
Лінгвістычна мы можам колькі заўгодна шукаць і зна- ходзіць лакальныя падабенствы паміж старабеларускай і ўжо ўласна беларускай мовамі. Але хто б колькі не даводзіў пра іхнюю пераемнасць — у прасторы тэксту ніякай пера- емнасці паміж імі няма. I нават не таму, што паміж ВКЛ і”на- цыянальнай дзяржавай” татальны (без хоць якой лучвы) разрыў у паўтара стагоддзі, а таму, што старабеларуская мова (прынамсі, пісьмова) фармавалася як камунікатыўны ды ўладны інструмент Дзяржавы, а пісьмова ўжо ўласна бе- ларуская мова паўставала як сутнастваральны чыннік Нацыі. Праўда, гістарычная наяўнасць старабеларускай мовы ў паўставанні ўласна беларускай адыграла вельмі істотную ідэалагічную ролю. Абапіраючыся на славутае прамінулае, было значна прасцей і абгрунтоўваць, і даводзіць патрэбу ва ўласнай мове. Але гэтым уся “пераемнасць” і завершва- лася. Hi структурна, ні лексічна, ні культуралагічна старабе- ларуская мова не падтрымала беларускую ў пару яе фар- мавання. Асноўную ролю тут адыгралі лінгвістычныя канст- 33