Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
Аналізуючы гэтую падзею, перадусім будзем зважаць, што для Беларусі Другая сусветная вайна абярнулася не- калькімі войнамі. Першая з іх — гэта тая, якую Савецкі Саюз вёў з Германіяй, і ў якой беларусы (звыш мільёна чалавек) у складзе савецкіх войскаў ваявалі паводле законаў таталь- най мабілізацыі, аднолькавай для ўсяго савецкага грамад- ства. Але для беларусаў галоўнай сталася не першая, лё- савызначальная для ўсяго чалавецтва, а другая вайна, якая табарылася на іх уласнай, акупаванай немцамі, тэрыторыіі. (А была ж яшчэ адна “беларуская вайна”, у якой заходнія беларусы ваявалі ў складзе польскага войску — але мы яе пакінем абок гаворкі). Якраз гэтая партызанская вайна і зрабіла Беларусь вядомай у свеце. I, што не менш істотна, суб’ектызавала і міфалагізавала беларусаў для саміх сябе.
Савецкая партызанка (паводле афіцыйных звестак — звыш 440 тысячаў партызанаў і падпольшчыкаў) — першы
агульнанацыянальны міф беларусаў. Значнасць гэтай па- дзеі цяжка пераболылыць. Бо Нацыя, як “уяўная суполь- насць”, набывае сваю рэальнасць толькі ў міфах і адно праз міфы. Калі заўгодна, Нацыя — гэта нішто іншае, як міф пра Нацыю.
Але, разумеючы ўсю каштоўнасць міфаў для нацыя- ўтваральных працэсаў, далей мы паспрабуем дэканструя- ваць Вялікае паданне пра мужны і гераічны беларускі на- род, якое дзесяцігоддзямі фармавала магутная ідэалагіч- ная машына камуністычнай імперыі. I дэканструяваць не дзеля забаўкі, маўляў, што там спадыспаду, а каб не тая- саміць міжсобку міф і тую рэальнасць, на якой ён паўстаў.
Як гэта ні дзіўна, аднак у праблеме беларускай “парты- занкі” звычайна застаюцца ў баку ці ўзгадваюцца толькі ўскосна самыя прынцыповыя пытанні гэтай падзеі і най- перш наступнае: масавы партызанскі рух на Беларусі — штучна створаны прэцэдэнт ці натуральна абумоўлены факт? Паколькі гэтае пытанне ўтрымлівае ў сабе шмат аспектаў, паспрабуем вылучыць у ім аснову. Нашыя вясковыя дзядзькі самахоць пацягнуліся ў лясы, ці наўмысна створаная сітуа- цыя справакавала іх хавацца ў гушчары і часам хапацца за стрэльбы? I яшчэ болыл канкрэтна: партызанская вайна была нязмушаным памкненнем вольналюбівых і мужных беларусаў да вызвалення ад акупацыі ці такі выраз ёй на- далі з пэўных ідэалагічных патрэбаў.
На пачатак паспрабуем давесці, што ідэя змагання з нямецка-фашыстоўскімі акупантамі ўвогуле не-беларуска- га паходжання, бо ў праекцыі на беларусаў яна не мае гіста- рычна пацверджанага генезісу, прынамсі, ужо не мела яго на той час, паколькі традыцыя вайны з іншаземцамі была перапыненая ў апакаліптычных войнах з Масковіяй другой паловы XVII стагоддзя (“крывавы патоп”). Яе пазнейшая як
бы наяўнасць у фактах і лічбах спланаваная звычайным ідэалагічным (рамантычным) памкненнем вылучыць гераіч- ную плынь у бытаванні беларускага народа і тым самым гераізаваць увесь народ. Паасобным фактам 1794, 1812, 1830, 1863 гадоў, паўсталых на парэштках традыцыі шля- хецкай вольнасці, надаецца значэнне ўстойлівай тэндэнцыі, што і “сацыялагічна", і “агіяграфічна” ніяк не адпавядае агулу рэальнасці на тую пару ўжо спрэс плебейскай беларускай нацыі.
Гераічнай бывае асоба, народ прынцыпова не-гераіч- ны. Масавы збройны гераізм народа — аксюмаран. Калі б гэтая з’ява існавала папраўдзе, а не была толькі рытарыч- най фігурай ідэалагічнага начыння, дык народы ўжо даўно павыбівалі б адзін аднаго ўшчэнт. Масавы гераізм — з’ява больш небяспечная, чым адсутнасць гераізму ўвогуле. Кож- ная праява масавага гераізму павінна разглядацца як сімптом смяротнай хваробы, за якой страта народам важ- нейшага з інстынктаў — інстынкту самазахавання.
Невыпадкова ў мове беларускага народа няма слова, якое акрэслівала б гэтую тэндэнцыю. Болыл таго, нават асоб- ныя праявы гэтай тэндэнцыі не абапіраюцца на ўстойлівыя лексемы, а кніжнае, з ідэалагічнай лексікі, “герой” у жывым вымаўленні беларусаў гучыць няйнакш, як іранічна.
Няма слова — няма і з’явы. У лакальным змесце па- добнае сцвярджэнне мусіць успрымацца як спрошчанае ці авантурнае. Але калі мы азіраем шырокі гістарычны прас- цяг і, вызначыўшы ў ім нейкую натуральна абумоўленую за- канамернасць, не можам ёй падшукаць адпаведнага слова ў мове народа, дык у нас з’яўляюцца сур’ёзныя падставы запытацца: а ці быў хлопчык? Бо не факт і лічба, а ўтайма- ванне факту і лічбы ў слове выяўляе іх сапраўдны сэнс аль- бо ягоную адсутнасць.
Яшчэ да апошняга падзелу Рэчы Паспалітай, вынішча- ная войнамі з Масковіяй, Беларусь была ўжо ў нейкай сту- пені “акупаваная” Польшчай. А далей пацягнулася эра пер- манентнай акупацыі: шведы, французы, немцы, палякі, зноў немцы, а на пачатку, у прамежку і потым — расейцы, расей- цы, расейцы. Паднявольны стан, стан акупацыі зрабіўся натуральным для беларусаў, і з цягам часу яны прызвычаі- ліся да чужыннага гнёту, як да ціску атмасферы.
Зноў жа звернем увагу, як факт татальнай залежнасці ад чужаземцаў адбіўся ў мове. Вызначаючы час той ці іншай падзеі, беларусы звычайна кажуць: (гэта было) за палякамі, за немцамі, за саветамі. Мова народа ўжо не ўтрымлівала катэгорый самастойнага бытавання на сваёй зямлі.
Дык адкуль тады феномен збройнага супраціву апош- няй нямецкай акупацыі? 3 чаго раптам гэтая ідэя апанава- ла ўсім народам, які даволі абыякава трываў папярэднія прышэсці чужынцаў, хаця б тых жа самых немцаў яшчэ двац- цаць гадоў назад?
Адказ навідавоку: мадэль жорсткага супраціву акупа- цыі была навязаная беларусам Расеяй. Для расейцаў, якія ад захопу польска-беларускімі войскамі Масквы на самым пачатку XVII стагоддзя зведалі толькі паспешлівы “візіт” На- палеона, чужынец са зброяй у руках сапраўды быў нечым нязвыклым, дысгарманічным, варожым у той апошняй меры, якая вымагала змагання да скону (свайго ці ворага). Тут яшчэ трэба адзначыць, што падобнае стаўленне да акупа- цыі вынікала не толькі з ментальнасці расейскага чалаве- ка, але і з ягонага ўсведамлення моцы сваёй дзяржавы, якая здольная і мусіць перамагчы кожнага ворага. А з ад- варотнага боку — з адмаўлення Расейскай імперыяй якой- кольвек каштоўнасці за жыццём асобнага чалавека.
Вось гэткае разуменне акупацыі і было “вменено” па- ноўнай расейскай ментальнасцю пабраным Расеяй наро- дам, і беларускаму таксама. Адсюль і збройны супраціў, ад- сюль і акцэнт на зніштажэнне ворага, а не на ратаванне чалавека, адсюль — “перамога альбо смерць”.
Аднак тое, што для Расеі было Вялікай Айчыннай вай- ной, для нас — самазніштажэннем. Інспіраваная “Масквой” партызанка, з аднаго боку, правакавала немцаў на дадат- ковую, “пазапланавую” жорсткасць, а з другога, што, можа, яшчэ горш, саміх беларусаў да ненатуральнага ім, непат- рэбнага і ўрэшце згубнага змагання з акупацыяй.
Здаецца, і па-сёння мы не ўсвядомілі, што для нас і для Расеі гэта былі дзве зусім розныя вайны, і таму ўсё яшчэ ніяк не выпрацуем сістэму ацэнак тых падзеяў, сыходзячы са свайго разумення каштоўнасці жыцця. Будзем спадзя- вацца, што некалі такое здарыцца, а пакуль звернем увагу вось на што... Нягледзячы на магутны, татальны ўціск, бела- рускі народ (падкрэслім яшчэ раз — народ, а не пэўныя спа- літызаваныя групоўкі насельніцтва) не прыняў партызанку. Так — не прыняў. I хай нас не ўводзяць у зман усе лічбы і факты ідыёлагаў і “сацыёлагаў”, успаміны ветэранаў і безліч твораўу мастацкай ды публіцыстычнай літаратуры, якія нібыта адлюстроўвалі рэальную барацьбу з ворагам.
Калі б так яно было папраўдзе, калі б папраўдзе ўвесь народ узняўся на змаганне з акупацыяй, гэта азначала б толькі адно — інстынкт самазахавання этнасу выпетрыўся да тых рэшткаў, за якімі ўжо нічога няма.
Партызанку зладзілі пакінутыя ў тыле савецкія функ- цыянеры, падпольныя райкамы, гаркамы, абкамы, дывер- сійныя групы, рэйдавыя брыгады, акружэнцы, больш за дзвесце атрадаў НКУС... I ўтрымлівалася яна ідэалагічна, арганізацыйна і матэрыяльна коштам Вялікай Зямлі. А для
самога беларускага народа партызанка была чужароднай, марнай і пераважна варожай справай. Яна несла небяспе- ку смерці ў значна большай ступені, чым сама акупацыя, бо гэтая небяспека была не гіпатэтычнай, а непасрэднай і вынікала як з карных аперацыяў пасля партызанскіх актаў, так і з гвалтоўнай сутнасці самой партызанкі.
Фактаў варожасці шараговага насельніцтва да парты- занкі, не кажучы ўжо пра абыякавасць да яе, дакументамі, успамінамі, літаратурай назапашана таксама даволі, аднак яны яшчэ нікім не сістэматызаваныя, і на іх ніколі не рабіў- ся акцэнт. Толькі для нашых “даследзінаў” гэта і не істотна, бо мы звернем увагу на іншае, а менавіта на скептычную і нават здзеклівую афарбоўку слова “партызан” у жывым вы- маўленні. I на захадзе Беларусі (Гарадзеншчына), і на ўсхо- дзе (Віцебшчына — партызанскі край) у непасрэднай, не- заідэалагізаванай гаворцы ў слове “партызан” гучыць што заўгодна, ад з’едлівага скепсісу да панылай абыякавасці, толькі не “беларускія сыны”. (Іранічна-паблажлівае “Маў- чыць, як партызан на допыце", можа, вышэйшая мяжа ста- ноўчай адзнакі, усе астатнія — ніжэй). За выключэннем не- шматлікіх фактаў, народная свядомасць адраклася парты- занкі, і таму нам не знайсці паважлівых, удзячных, пазнача- ных гонарам за мужную дзею інтанацый у семантычнай афар- боўцы ўсяго комплексу слоў, якія яе вызначаюць.
Hi з сацыяльна-палітычнага гледзішча (якое-такое вя- лікае шчасце яны мелі за Саветамі?), ні з натуральнага пам- кнення зберагчы сябе, сям’ю, род — ідэя змагання з аку- пацыяй не магла быць успрынята народам, як жыццёвая неабходнасць. I яшчэ. У масавай народнай свядомасці воля — не абстрактная катэгорыя, яна мае выразна акрэслены духоўна-сацыяльны абрыс. Калі мае... На той час беларусы так доўга не карысталіся воляй, што наўрад ці ведалі яе
сэнс. А змагацца ні за што, толькі сабе на згубу, не будзе ні адзін народ.
Дык ці была для беларусаў Другая сусветная вайна Вялікай Айчыннай, у кантэксце якой і быў сфармаваны міф пра мужны Партызанскі народ? Верагодна, падобнае пы- танне нетактоўна ставіць перад тым канкрэтным беларусам, які лічыў тады і застаецца перакананым да сёння, што зма- гаўся з фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне. Аднак яшчэ больш нетактоўна і нават абразліва яно гучыць у адносінах да ўсяго народа, нацыі, якую прымусілі самазніштажацца, змагаючыся на баку адной хцівай імперыі супраць такой жа другой. Тут трэба дадаць яшчэ вось што. Крытэрый вайны як Вялікай Айчыннай, значна звужае і проста-такі нахабна спрошчвае гэтую неверагодна трагічную падзею, зводзячы яе да аднамернага супрацьдзеяння: “свае” — “чужыя”. I ў дадатак надае вайне высакародны сэнс, якога ў яе не было і быць не магло.