• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    41.28 МБ
    Карацей кажучы, месца (сутва) чалавека не ў ім самім, а ў тым прыметніку, якім ён сябе абцяжарвае. Усё гэта ста- суецца і да нацыянальнага чалавека. Ён таксама “пусты знак” — толькі запоўнены нацыянальным тэкстам. I калі вышэй я казаў пра высокую трагедыю, якую паводле азначэння спеліць у сваім сэрцы беларускі нацыяналіст, дык перадусім меў на ўвазе наступнае. У сітуацыі, калі нацыянальны тэкст апынуўся пад пагрозай знікнення, кожны з нас, заангажа- ваных у беларускую Беларусь, рызыкуе аднойчы сустрэцца сам-насам з сваёй адсутнасцю. Паколькі без гэтага тэксту нам застанецца толькі “пусты знак”, азначаны сімулякрам нашага ўласнага імя.
    Вось чаму свядомы беларус — гэта a priori трагічны чалавек. Калі заўгодна, ён і нарадзіўся з духу трагедыі, дзе пакуты і трагічная смерць героя абумоўлены самім жанрам. I таму яго існаванне на скраені дрогкай нацыянальнай суб- станцыі заўсёды было спрэс праблематычным...
    Але з чаго яшчэ, як не з духу высокай трагедыі, можа паўстаць воля да супраціву свайму немілажальнаму кону?
    9789856 800316