Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

Код адсутнасці

Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч

Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
41.28 МБ
Болей за тое, неўзабаве Міхаіл Гарбачоў пачаў з’яў- ляцца на людзях не проста чалавекам, а мужам з жонкай. Раней ніхто нават і падумаць не мог, што ў генеральных сак- ратароў бываюць жонкі. I так думаць было цалкам слушна, паколькі жанаты сімвал — гэта нейкі вычварэнскі аксюма- ран.
Зразумела, гэта толькі паэтычная гіпотэза, але, як мне ўяўляецца, сусветны крах камунізму пачаўся менавіта з усе- народнага захаплення новым кіраўніком СССР. Натураль- на, не наўпрост з эйфарыі пачаўся, а, так бы мовіць, апасрод-
кавана. Спачатку гэтае захапленне апанавала самога Міхаі- ла Сяргеевіча. Было цудоўна пачувацца не толькі выбра- ным (палітбюро), але і абраным (народам). Сёння мы на- звалі б гэта “электаральнай падтрымкай”. Аднак тады яшчэ ні пра што такое не ведалі, бо ніколі раней лідэраў партыі не цікавіла, падтрымлівае іх народ ці не. Яны рабілі тое, што лічылі мэтазгодным, а затым адпаведныя ідэалагічныя структуры арганізоўвалі ўсенародную ўхвалу чаго заўгодна: ад саюзу з фашыстоўскай Германіяй да ганьбавання каму- ністычнага Кітаю.
“Любоў народная” зрабіла Міхаіла Гарбачова кіраўні- ком краіны як бы ў квадраце. Яна сталася для яго нечым накшталт “другога палітбюро”, і з гэтага ён мог пры нагодзе ўпэўнена канфрантаваць з тым першым, якое яго толькі выбрала.
Аднак любоў народу недвухсэнсоўна патрабавала ад- паведных захадаў з боку абранніка і нават падказвала, якімі яны мусяць быць. Паколькі генсека ўпадабалі за прастату і людскасць, дык думка пра “сацыялізм з чалавечым тварам” з’явілася бадай сама сабой і прыйшлася цалкам да месца.
Упершыню “сацыялізм з чалавечым тварам” паспраба- валі пабудаваць у Чэхаславаччыне ў другой палове 1960-х гадоў. Толькі там гэты твар вокамгненна ўпляжылі ў пражскі брук тракамі савецкіх танкаў.
Але нават каб танкаў не было, дык нічога з той чэхасла- вацкай задумы не атрымалася б, паколькі сацыялізм (пры- намсі, камуністычнага фармату) таму і сацыялізм, што ён не мае і не можа мець твару. Hi чалавечага, ні якога там яшчэ.
Калі вада залішне падпірае запруду, крый Божа рабіць у ёй адтуліну, каб паслабіць напругу...
Нават у тым маразматычным палітбюро разумелі, што за семдзесят гадоў улады саветаў сацыяльнай напругі на- збіралася аж занадта і таму палітбюро заўсёды хапала ста- рэчай абачлівасці не кранаць шматлікія запруды, якія тры- малі сацыялізм. Але Міхаіл Гарбачоў быў малады, і яму яшчэ хацелася авантураў.
Ён іх і прыдбаў — з гакам.
Паўторым да месца: Міхаіл Гарбачоў быў звычайным “генсекам”. I яму, як кажуць, нават у жахлівым сне не магло прысніцца, што якраз з ягоных ініцыятываў ляснецца не толькі сусветная сістэма камунізму, але разам з ёй гэпнец- ца і ейнае трывалішча — Савецкі Саюз. Верагодна, каб ён ведаў наперад, як яно далей будзе, дык уласнымі рукамі сам сябе засіліў (хаця на гэткае і не выглядаў здатным). Аднак пра апакаліптычнае ён ужо ж напэўна тады і не думаў, бо шчыра хацеў усяго толькі дабра ды росквіту і савецкім людзям, і вялікай краіне, і светлай будучыні. А калі стала ясна, што адбываецца нешта зусім іншае, раўнуючы з тым, аб чым яму мроілася, ён ужо не мог даць рады сваволі па- дзей.
У адрозненне ад камуністычных лідэраў першай рэва- люцыйнай пары, якія ўмелі ўтаймоўваць народную стыхію і менавіта праз гэтае ўмельства станавіліся лідэрамі, пазней- шыя (пасля Сталіна) у ім не мелі патрэбы. Усё і ўсюды даўно было ўпарадкавана ды злагоджана, на месцы дробнабур- жуазных стыхій віраваў энтузіязм працоўных масаў і ніякіх праблем тут нават у перспектыве не прадбачылася. На вер- хатуру Крамля цяпер узбіваліся не тыя, што маглі “з усім народам гутарку весці” (ці заліваць яго па горла крывёю), a здольныя гаспадарнікі, пры гэтым не пазбаўленыя таленту кулуарнай барацьбы за ўладу.
Таму калі не толькі “народныя масы”, але і сама гісто- рыя з геаграфіяй раптам усчынілі бунт, Міхаіл Гарбачоў раз- губіўся, ды так моцна, што надалей ад яго адно разгубле- насць і засталася. Ён ужо нічога не разумеў, што адбываец- ца ў свеце. Але і што побач з ім адбываецца, ён таксама не разумеў. Апошняе было яшчэ і балюча, бо яго як бы без дай прычыны разам узнелюбілі і палітбюро, і той самы на- род; а жонку Раісу народ дык аж узненавідзеў. I нават яго электарат, які ён сам упершыню і сфармаваў як уласна элек- тарат (былыя дысідэнты, дзеячы культуры і навукі, проста інтэлігенты, слухачы замежных радыёстанцый, чытачы тоў- стых часопісаў, “нефармалы” і да т.п.) пачаў спехам пакі- даць яго на карысць ужо зусім рэвалюцыйнага Барыса Ель- цына.
Як добра падумаць, дык ГКЧП і Барыс Ельцын супольна выратавалі Міхаіла Гарбачова ад яшчэ больш ганебнага фіналу (і бадай што ўратавалі чалавеку жыццё). Бо без ста- ронняй волі ён самахоць не збочыў бы з “генсекаў”. Раз- гублена і бязвольна ішоў бы паўз бурапенны век і далей — невядома куды, але да першай бездані.
За той час, што прамінуў пасля “перабудовы”, якіх толькі (і колькі!) аналітыкаў не панапісана, дзе “поздннм умом” пераканаўча тлумачыцца, чаму камуністычная імперыя мусіла разваліцца. Але найлепшая з аналітык — гэта сам час, які прамінуў з той пары. Калі б яны (і камунізм, і СССР) развал- іцца не мусілі, дык за столькі гадоў ужо павінны былі б не тым, дык іншым спосабам засведчыць свой жыццядайны патэнцыял. Толькі нічога падобнага да рэваншу і зваду няма.
Зрэшты, сёння ўжо добра бачныя і падставовыя пры- чыны гэтай “мусовасці”. Тэорыя камунізму ў сваіх канцэптах
сусветнай рэвалюцыі ды інтэрнацыяналізму першай сфар- мулявала ідэю глабальнага свету, збудаванага на агульным для ўсіх зямлянаў ідэалагічным алгарытме. У XX стагоддзі практыкі камунізму паспрабавалі рэалізаваць гэтую тэарэ- тычную задачу — і не без пэўнага поспеху. Няблага атры- малася на пачатку стагоддзя, але асабліва ўдала пасля Другой сусветнай вайны, калі колькасць дзяржаў, якія на ўсіх кантынентах задэкляравалі сваю прыхільнасць да ка- муністычнай ідэі, вырасла неймаверна, і перспектыва су- светнага панавання камунізму ўжо зусім не выдавала на ўтопію.
Дэмакратычны Захад пералякаўся. Ён тэрмінова заклі- каў сваіх хаўруснікаў да кансалідацыі і дзеля большай пэў- насці аб’явіў таталітарнаму Усходу халодную вайну.
Лічыцца амаль аксіяматычным, што ўрэшце Захад гэ- тую вайну і выйграў. Але насамрэч нашэсце камунізму на сусвет перапыніў не ўласна Захад, а выбух камунікацыяў, які сларадзіў іншы кшталт глабалізму — інфармацыйна-ка- мунікатыўны. Апошні паводле ўсіх цывілізацыйных парамет- раў відавочна пераўзыходзіў (і, бадай, не на адзін пара- дак) ідэалагічны глабалізм. Тым і перамог — лёгка. Хаця калі быць больш дакладньм, дык інфармацыйна-камуніка- цыйны глабалізм непасрэдна з ідэалагічным і не змагаўся, ён проста адмовіў у легітымацыі ўсім ідэалогіям разам, і ся- род іх — камуністычнай. Прыйсце постмадэрну якраз-такі і засведчыла гэты факт. У эпоху краху ўсіх ідэалогій у камун- ізму не было аніякіх шанцаў на перамогу.
Паколькі інфармацыйна-камунікатыўны глабалізм (па- водле логікі развою тэхнакратычнай цывілізацыі) рана ці позна абавязаны быў згамаваць глабалізм ідэалагічны, дык
атрымліваецца, што Міхаіл Гарбачоў мог сябе лішне і не дакараць за крах камунізму.
У канцэптуальным плане — мабыць, так, а вось у тэм- паральна-сітуацыйным?..
Андропаў і Гарбачоў атрымалі тую самую ўладу, лічы, у той самы час, а якія розныя вынікі?! Адзін нацягнуў лейцы так, што ўсялякі рух увогуле запыніўся, а другі цалкам наад- варот — узяў ды закінуў цуглі ў бадыллё... I табуны падзей шалёным намётам панесліся ў розныя бакі свету.
Вось тут і думай што хочаш пра ролю асобы ў гісторыі. Ці то яна ёсць, тая роля, ці яе няма?
Дарэчы, у выпадку з Міхаілам Гарбачовым сітуацыю заблытвае яшчэ той факт, што тут і асобы не было. Быў здоль- ны савецкі функцыянер, які з-за сваёй партыйнай няспе- ласці “наламаў дроваў” не раўнуючы сто бураломаў, а пас- ля сеў і заплакаў, як той бабёр.
Усё ніяк не знікае з памяці адзін увогуле звычайны га- зетны фотаздымак. Шырокафарматны. Па самым яго нізе ідуць насустрач адзін аднаму, з працягнутымі для вітання рукамі, два маленькія чалавечкі. Аднаго, вышэйшага, завуць Рональд Рэйган, другога — Міхаіл Гарбачоў.
Наўрад ці фатограф, здымаючы здаля лідэраў дзвюх супердзяржаваў на вялізнай пустой сцэне (відаць, з галёркі нейкага “форуму”), меў на мэце зганіць іх адмысловым ра- курсам. Але атрымалася так, што фотаапарат зафіксаваў прэзідэнтаў дробненькімі, калі яны абодва паднялі па ад- ной назе — і з гэтага як бы трохі страцілі раўнавагу,— неяк смешнавата матлянулі вольнымі ад вітання рукамі і па-дур- наватаму ашчэрыліся, хаця фармальна іх усмешкі былі на- дзвычай прыязныя.
Дык вось, калі гэты фотаздымак патрапіў на вочы, мяне чамусьці аж скаланула (іншыя на яго, магчыма, і ўвогуле не звярнулі ўвагі).
— Курдупелі! — выбухнула ўва мне. I ад гэтых двух кур- дупеляў залежыць лёс ці не ўсяго чалавецтва?!
— Які здзек, — ліхаманіла далей. Пасрэдны кінаакцёр і не менш пасрэдны савецкі функцыянер цяпер будуць апа- вядаць усяму свету, што яны на гэты раз збіраюцца з ім рабіць. I ўсе мы, сотні мільёнаў, мільярды працавітых, ра- зумных, таленавітых будзем слухаць гэтыя дзве пасрэднасці і хоцькі-няхоцькі патураць іхнім словам.
Божа, цяпер я ведаю, якой была Твая апошняя кара нябесная. Сыходзячы, Ты аддаў нас у рукі палітыкаў.
Наўрад ці калі раней існавалі сферы жыцця, дзе хай сабе і здольны ў сваёй прафесіі, але пасрэдны, як асоба, чалавек, мог заняць у ёй вяршыннае месца. I толькі калі з’явіліся і запанавалі палітычныя дыскурсы (у сучасным разуменні палітыкі), такое сталася магчымае і магчымае спрэс. Сёння чалавецтва (у яго шматлікіх фрагментах) ачольваюць калі не нікчэмныя, дык досыць ардынарныя персоны. Так, зазвычай яны цалкам функцыянальныя як палітыкі, але ці шмат пра каго з іх можна сказаць — Асоба. Вось чаму на абсалютную бальшыню палітычных курдупе- ляў адразу і забываюцца, як толькі яны сыходзяць з публі- чнай сцэны.
Феномен сучаснай палітыкі, як месца дзейнасці чала- века (і дамінуючае над усім месца) якраз тым і адметны, што ўласна чалавека ён і не патрабуе. Неабходны толькі набор пэўных якасцяў, а ў што гэтыя якасці ўгрунтаваныя (ці ўвогуле ні ў што не ўгрунтаваныя) — зусім неістотна. Больш затое, і палітычная структура, і сацыяльная сістэма