Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
Магчыма, гэта залішне радыкальна, але, з майго ўзгляду, на зачын дзяржаўнай улады тады заставалася толькі адно месца — прастора персанальнага “я”. У нас не было выба- ру яшчэ якой формы ўлады ў тым сэнсе, што альбо зной- дзецца такіх амбіцыяў і здольнасцяў чалавек, які наважыц- ца рэалізаваць Беларусь, як свой уласны праект, альбо Беларусь неўзабаве зноў алынецца ў сітуацыі нічыйнай зямлі, якую ў кожны момант можа прырэзаць да свайго надзелу не той, дык іншы сусед.
Карацей кажучы, як на сённяшні свой розум, дык я не бачу для Беларусі дзевяностых гадоў іншай формы ўлады, апрача дыктатуры альбо, як мінімум, жорсткага аўтарытар- нага рэжыму. Hi для чаго іншага рэальных падставаў на тую пару тут не было. Таму нам нічога не заставалася, адно як
прыдумаць (паводле Вальтэра) таго, хто стане “Аляксанд- рам Лукашэнкам”, бо інакш будзе ўжо зусім нядобра.
Зрэшты, трудзіць глузды беларусам не спатрэбілася, паколькі гісторыя нарэшце злітасцівілася над намі і пад- рыхтавала на “дэмакратычны” выбар дзве роўнавялікія фігу- ры: Зянона Пазняка і ўласна Аляксандра Лукашэнку.
Калі б беларусы, як прыбалты, выявіліся апантанымі “нацыяналістамі”, яны мелі б прэзідэнцкую дыктатуру Зяно- на Пазняка. На іншы выпадак у дублёрах чакаў Аляксандр Лукашэнка.
Як усе мы добра памятаем, чакаў ён не вельмі доўга.
Шчыра кажучы, у феномене Аляксандра Лукашэнкі мяне мала цікавіць і ён сам, і ягоны феномен. Аляксандр Лука- шэнка ўсяго толькі адзін з агентаў волі ўлады (гісторыя ча- лавецтва падобных ведае мноства), якому было наканава- на выявіцца і рэалізавацца ў Беларусі ў пару яе чарговага паўставання над роўняддзю быцця.
Мая абыякавасць да Аляксандра Лукашэнкі абумоўле- ная яшчэ і тым, што Беларусь сама па сабе (без персаналь- най улады над Беларуссю) яго, здаецца, цалкам абыходзіць. Калі б яму ўволю хапіла той самай волі да ўлады, дык ён ужо даўно сядзеў бы ў Крамлі і пра занядбаную “малую ра- дзіму” публічна нават не згадваў бы — каб не псаваць зіха- ту свайго іміджу.
Вось чаму ў феномене Аляксандра Лукашэнкі мяне ніколькі не цікавіць ён сам, а толькі мы — кожны паасобку і ўсё беларускае паспаліцтва агулам.
Неяк мне прыдумаўся немудрагелісты афарызмік: па- глядзі на сябе ў люстэрка і там убачыш Лукашэнку. Але той
афарызмік мне адразу не спадабаўся (і зусім не таму, што яго недарэчы заканцавала рыфма). Я адчуваў, што недзе ў спратах прыпадабнення ўсяго беларускага народу да пер- шага Прэзідэнта крыецца вялікая хіба. I толькі нядаўна на- рэшце зразумеў, чаму беларускі прэзідэнт ніякае не люс- тэрка, бо ён — наша вялікая паўза.
Аляксандр Лукашэнка — наша вялікая паўза ў тым сэн- се, што каб асягнуць вышэйшую ўладу і трымаць яе цягам столькіх гадоў, яму спатрэбілася прыпыніць плынь часу, за- трымаць яго ў формах і канфігурацыях, якія засталіся ў Бе- ларусі ад савецкай пары. За гэтую затрымку хто толькі яго не ганіў. А я вось дык і зусім наадварот — удзячны яму за тое (магчыма, усяго за тое і ўдзячны).
Вышэй ужо казалася, што тая адміністрацыйна-гаспа- дарчая сістэма, якая нам дасталася пасля распаду СССР, была цалкам прыдатная для незалежнага існавання. He ставала толькі рэальнага досведу самастойнай улады. Але калі па вялікім рахунку, дык нам найперш не хапала інша- га, а менавіта разумення беларускім грамадствам сваёй анталагічнай самасці, цэласнага ўяўлення пра тое, хто мы такія ёсць (і ці ёсць мы ўвогуле), скуль тут апынуліся і куды нам праставаць далей? Праўда, гэткае “разуменне” было з’явілася ў нацыянал-дэмакратычнага руху. Аднак досыць хутка высветлілася, што яно было такім толькі для саміх чаль- цоў гэтага руху (з чаго ён пакрысе і заняпаў).
Адным словам, беларусам яшчэ трэба было зразумець сябе іншымі і ад тых, якімі іх выдумалі камуністы, і ад тых, якімі іх вымудрылі нацыянал-дэмакраты. А для таго, каб наноў зразумець, чым (кім) ёсць гэтая дзесяцімільённая сукупнасць людзей (на пачатку незалежнасці паяднаная між сабой адно дзяржаўнымі межамі Рэспублікі Беларусь), неабходны быў час. I Аляксандр Лукашэнка нам яго адшкадаваў — запы- ніўшы.
3 ягонай ласкі (хай сабе і не дзеля нас матываванай) беларусы змаглі спакойна агледзецца навокал, без спеху пакорпацца ў саміх сабе, прачуць сваю затуленасць улас- най дзяржавай (і скразнякі ў яе агароджы). Але самае га- лоўнае, што за гэты час яны патроху пачалі намацваць саміх сябе, са здзіўленнем адзначаючы, што нехта апрычоны тут, здаецца, сапраўды ёсць.
Праўда, у гэтай вялікай паўзе беларусы і шмат чаго страцілі, найперш у рэфармацыйным, дэмакратычным ды нацыянальным дыскурсах. Толькі скуль каму вядома, колькі б чаго яны па дарозе растрэслі, каб адразу на злом галавы пабеглі ў тую ці іншую рэфармацыю (не надта ўяўляючы, хто і чаго туды бяжыць)?
Альбо вось дэмакратыя. Некаторыя чакаюць яе не раў- нуючы Царства Божага на зямлі... He, я ніколькі не супраць і нават зусім наадварот. Дэмакратыя, натуральна, лепей за дыктатуру ўжо хаця б таму, што пры дыктатуры ў цябе на карку сядзіць паганяты з бізуном, а як надарыцца дэмакра- тыя — дык усяго толькі з пугай.
Наастачу не прамінем згадкай і ніштажэнне ўсяго на- цыянальнага. Тут можна суцешыць сябе хіба адно тым, што сваімі рэпрэсіямі Аляксандр Лукашэнка дапамог “свядомым” беларусам праверыць іх ідэалы на трывушчасць, а іх саміх — намеруўпартасці ды мужнасці... Хаця, шчыра кажучы, усё гэта не лішне суцяшае.
Сёння цяжка сказаць, наколькі плённа беларусы ска- рысталіся дараванай ім паўзай. Напэўна, не вельмі плён- на...
Прынамсі, мы дасюль застаемся нацыяй, якую яшчэ трэба прыдумаць, дакладней, якую мы самі яшчэ мусім пры- думаць, як універсалію, прыдатную для супольнага ўжытку кожнаму асобнаму чалавеку.
А пакуль не прыдумалі (і не паверылі ў сваю прыдум- ку!), нам, на вялікі жаль, ніяк не абысціся без “Лукашэнкі”, пад якім бы прозвішчам ён ні быў запісаны ў пашпарце.
АСОБА і ГІСТОРЫЯ
Дваццатае стагоддзе апынулася большым за ўсю па- пярэднюю гісторыю чалавецтва. За гэты век людзі нарабілі столькі ўсялякага, што сярод гэтага наробку для саміх сябе месца амаль не засталося. Ужо нават неба хутка не будзе ставаць, каб змясціць усё, што пазакідалі над галовы.
Затое ніколі раней не было і гэткіх стратаў. Памёр Бог, ляснуліся гісторыя з геаграфіяй, ушчэнт выпетрыліся ад- легласць і час, знік недзе чалавек (засталіся адно людзі), a ўсіх ацалелых звяроў і птушак можна па заапарках рассяліць, ды яшчэ пустыя клеткі застануцца...
А колькі за гэты век было падзеяў, ад якіх ходырам хадзіла зямная куля! Сусветныя войны і сусветныя рэва- люцыі, развалы імперый і атамныя землятрусы, генацыды народаў і тэхнагенныя катастрофы (усяго да ночы не пера- лічыць). I сярод усёй гэтай апакаліптыкі адной з самых знач- ных падзей, безумоўна, быў крах Вялікай камуністычнай імперыі. Пасля яго ўвесь свет адразу радыкальна лерамя- ніўся... Як вядома, зачынальніка той глабальнай перамены звалі Міхаіл Гарбачоў.
Гэта быў добры жарт гісторыі. У эпіцэнтр падзеі сусвет- нага маштабу падставіць чалавека, крэатыўнага патэнцыя- лу якога (у іншых варунках) было б хіба даволі адно для шараговага губернатару.
Тут адразу згадваецца ці не самы праблемны з дыс- курсаў дыялектычнага матэрыялізму. А менавіта, роля асо- бы ў гісторыі.
3 тэорыі класікаў марксізму-ленінізму як быццам адна- значна вынікала, што роля асобы ў гісторыі, лічы, аніякая. Бо змены сацыяльна-грамадскіх фармацый (і камунізм у
перспектыве) адбываюцца не з ініцыятывы тых альбо іншых герояў, а толькі праз назапашванне сродкаў вытворчасці (і ўсялякага да таго падобнага). Хаду гісторыі не толькі не спыніць, але нават і не скрывіць нікому паасобку.
Разам з тым, на практыцы ідэалогія марксізму-ленініз- му не змагла абысціся без перманентнага прадукавання “культу асобы” ў самых розных маштабных вымярэннях, ад усепланетнага (Маркс, Энгельс, Ленін, Сталін, Мао) да мес- тачковага (герой-партызан, падпольшчык, камбайнёр...).
Калі ў маёй, спрэс заштампаванай савецкай адукацы- яй галаве, пачало сёе-тое прасвятляцца, я нейкі час ціка- ваў, як праз штукаванне розных амбівалентных канструк- цый тадышнія філосафы ад марксізму-ленінізму спрабавалі палагодзіць міжсобку ідэалогію з тэорыяй стасоўна ролі асо- бы ў гісторыі. Няцяжка здагадацца, што з тых інтэлектуаль- ных мітрэнгаў партыйнага мыслярства нічога пэўнага і пе- раканаўчага не атрымлівалася...
Але нічога пэўнага не атрымліваецца і ў мяне, калі я сёння, праз дваццаць гадоў пасля прыходу Міхаіла Гарба- чова ў “генсекі”, спрабую зразумець, ці была хоць якой роля ягонай асобы ў той гісторыі з крахам камунізму?
Міхаіл Гарбачоў быў звычайным “генсекам” (іншага ніхто б тады і не пусціў на верхатуру камуністычнай імперыі). Не- звычайным у ім было, бадай, адно — маладосць (і гэтага не пралічылі патрыярхі палітбюро, калі ім устыла штогод ха- ваць лідэраў усяго прагрэсіўнага чалавецтва і яны навяр- нуліся на перспектыўнага, у сэнсе пажыць, Гарбачова). Кан- цэптуальная памылка. Бо Міхаіл Гарбачоў усё ж такі трохі недабраў партыйнага часу, каб з яго паспела дарэшты вы- петрыцца ўсё жывое, прыстойнае, чалавечае і з гэтага ат- рымаўся цалкам унармаваны “вождь”. Хаця б яшчэ гадоў
дзесяць пагаблявалі ў запасе — тады, можа б, мы і сёння за камуністамі жылі...
Малады ён і ў палітбюро малады. Яму яшчэ на людзі хочацца, перад дзеўкамі павыстаўляцца, славай ужывую падыхаць, а не праз папяровыя хваласпевы ў глухіх пры- цемках крамлёўскіх пакояў.
Сёння ўжо нават цяжка сабе ўявіць той радасны шок, які скалануў усю краіну, калі людзі пабачылі на вуліцы, ну зусім побач з сабой, генеральнага сакратара ЦК КПСС. Чы- тачам іншага веку патлумачу, з чаго атрымаўся шок. Апрача як на трыбунах з'ездаў ці на маўзалеі амаль ніхто з паспалі- тых не бачыў жывым Сталіна, Брэжнева, Андропава, Чар- ненку. (Праўда, быў выламаўся з партыйнай традыцыі Хру- шчоў, але ягоны паход у народ успрынялі ўсяго толькі як кур’ёз.) Гэта значыць, што больш за паўстагоддзе, недзе з 1930-х гадоў, кіраўнікі СССР (і лідэры ўсяго прагрэсіўнага чалавецтва) для “шырокіх народных масаў” існавалі адно ў сімвалічнай ролі. Бо трыбуна партыйнага з’езду ці маўза- лей ні каліва не дадавалі ім рэальнасці, паколькі на трыбу- не і звычайны шараговец ужо трохі помнік...