Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
Дзіўная аблуда... Усе тыя людзі жылі (ні сном, ні духам ведаць не ведаючы пра нейкую там Беларусь), а падзеі здараліся дзеля апрычоных задачаў і мэтаў,— між іншым, арганізаваных ды ідэалагічна забяспечаных нейкімі ўлас- нымі стратэгіямі, што робіць ужо зусім непрыстойным бяс- концае перацягванне нябожчыкаў за вушы з адных ідэалагемаў у іншыя... I на якую такую трасцу нам гэтыя не вельмі далікатныя і не надта плённыя некрафільскія мітрэнгі?! Вунь ужо колькі ўсяго панацягвалі, а сэнсу? Няўжо не бачна, што ўніверсалісцкі ўцэнтраваная ідэя нацыяналь- най Беларусі так і не змагла (і не магла і не зможа — тым болей у кантэксце сучасных светаглядных тэндэнцыяў) ахапіць, злагодзіць і жыццядайна дапасаваць да свайго эйдычнага фантому ўсе тыя шматлікія дыскурсы рэальнага бытнага, што разгортваліся ў гэтым логатопе цягам тысяча- годдзяў.
Зрэшты, апошняе запытанне было звычайнай рыторы- кай. Крызіс ідэі нацыянальнай Беларусі (у моўна-этнагра- фічнай перспектыве) навідавоку, як навідавоку і спробы пераадолець яго праз замену адной збанкрутаванай ло- гацэнтрычнай уявы на такую самую, але іншую. Сярод “іншых” сёння найперш міжсобку канкуруюць за лідэрства канцэпты крываў і ліцвінаў. Малаверагодна, што адзін з гэ- тых двух канцэпцтаў ці нейкі яшчэ трэці хоць у якой аддале- най віртуальнасці пераможа хай сабе ўжо і збанкрутаваную ідэю нацыянальнай Беларусі ды зойме цэнтрапалеглае месца ў ідэалагемнай кампазіцыі нашага бытнавання. Ад- нак калі падобнае і здарыцца, дык з гэтага вялікага гармідару мы будзем мець раўнютка тое самае, што маем і цяпер. Усяго толькі і будзе навіны, што на месцы ўжо звык- лых з’явяцца занатаваныя раней адно на маргіналіях аль- бо тады ўвогуле адсутныя на нацыянальных скрыжалях гістарычныя фігуры і падзеі. Бо паводле сваёй логацэнт- рычнай сутвы нацыянальная ідэя Крываў (як і Ліцвінаў) нічым не розніцца ад ідэі нацыянальнай Беларусі і гэтаксама як апошняя ахоплівае толькі адно з вымярэнняў дыскурсу Беларусі, адсякаючы і марнуючы ўсе шматлікія іншыя.
I што з усяго гэтага вынікае? Ды тое, што як па-добра- му, дык ужо пара было б нам неяк пакрысе пераставаць займацца марнатраўствам уласных энергіі і часу. Сэнс не зробленага — заставацца не зробленым. I паколькі ў свой час нам не было наканавана выштукаваць на гістарычным подзе ўсялякія цэнтрапалеглыя канструкцыі і абстракцыі, у тым ліку і такія, як, скажам, нацыянальная ідэя і нацыяналь- ная дзяржава, то і не трэба сёння жыць прамінулым днём, згодна прымаўкі: лепей позна, чым ніколі... Ніяк не лепей позна, хаця часам і вельмі карціць, каб у нас усё хоць калі было, як у суседзяў было некалі. Тае бяды. He станем лішне
нурыцца з таго, што ў нашай гісторыі адсутнічае колькі там эпохаў сацыяльнай фармалізацыі ідэальных універсаліяў. Бо праблема палягае зусім у іншым, а менавіта ў тым, што і цяпер мы ўсё яшчэ глядзім на свет праз бельмы сімулякру гамагеннай нацыі і таму не бачым Беларусь як дыскурс шматлікіх і разнастайных сусветаў, якія без калецтва кож- нага з іх не могуць быць паяднаныя ў нейкую агульнасць нічым яшчэ, апрача як дыскурсам Беларусі.
* Літаральна тое самае турбуе і Б.Андэрсана: “Але чаму нацыі праслаў- ляюць сваю старажытнасць, а не сваю маладосць?” (“Уяўныя суполь- насці”).
2. РЭЛІГІЙНАЕ I НАЦЫЯНАЛЬНАЕ
Як ужо казалася ў зачыне, “нацыянальны чалавек паў- стаў з крызісу рэлігійнага чалавека і, шырэй, з крызісу цыві- лізацыі рэлігійнага тыпу. Калі гэткае здарылася, тады на цэн- трапалеглае месца, якое раней займала ідэалагема Бога, была пакліканая ідэалагема Нацыі”... Але такое здарыцца не хутка, да гэтага еўрапейскаму чалавецтву будзе накана- вана больш як на паўтары тысячы гадоў схавацца ў таталь- на рэлігійнае жыццё.
Рэлігійная канцэпцыя бытавання чалавека ў гранічна аголенай і максімальна спрошчанай схеме выглядае прык- ладна так: ёсць Бог і ёсць адзін, сам-насам, чалавек. I больш нікога і нічога няма, прынамсі, усё астатняе не-істотнае... Бог і чалавек звязаныя між сабою верай чалавека ў Бога і лю- боўю (хаця гэта часам і выклікае сумнеў) Бога да чалавека.
Праўда, з цягам часу выявілася, што лучва Бог—чала- век функцыянуе куды больш прадуктыўна, калі мае пася- рэдніка — інстытут Бога. У нашым выпадку ім сталася Цар- ква. Яна мацуе веру чалавека і тлумачыць прынцыпова не- вытлумачальную трансцэндэнцыю Бога. Вось і ўсё. Гэтым у схеме і вычэрпваецца рэлігійны тып цывілізацыі. I для тако- га спосабу існавання не патрэбныя ні Францішак Скары- на, ні Леў Сапега, ні Сімяон Полацкі. Нават і Лазар Богша не патрэбны, бо ў дачыненнях паміж Богам і чалавекам дзве змацаваныя накрыж трэскі маюць аднолькавую каштоў- насць з крыжам Ефрасінні Полацкай. А, верагодна, трэскі — нават і большую. Бо эстэтычна самакаштоўная аздоба ўраўноўвае знак трансцэндэнтнага з творчым актам чала- века і ў пэўным сэнсе нават супрацьпастаўляе людскае бос- каму — спакушае веру культурай. У той час, як ідэал рэлігій- нага ладу жыцця найлепей выяўляе наступная трыяда: пя-
чора, аскеза, пустэльнік. Век апошняга належыць віртуаль- наму дыялогу з Богам і чаканню персанальнай сустрэчы з Ім...
Ідэальны вернік не лучыць сябе ні з мінулым, ні з буду- чым, ён па-за людствам, па-за гісторыяй, па-за быційнасцю. Ён адразу і назаўжды — суб’ект вечнасці, для якога іманен- тнае зямное жыццё — толькі прыкрая недарэчнасць, на якую пажадана як мага хутчэй забыцца.
Калі б не зацятая апазіцыйнасць быційнай культуры, дык зусім верагодна, што рэлігійная артадаксальнасць была б даведзеная да лагічнага абсалюту, і ў скутку хрысціянскі варыянт цывілізацыі нагадваў бы глухое напаўдзікунскае мястэчка Назарэт, уся акраса жыцця якога згорнутая да відо- вішчаў містычнага экстазу вандроўных месіяў. Зрэшты, Еў- ропа ў прамежку ад сканання Рымскай імперыі і да пярэ- дадня Рэнесансу была амаль што гэткім самым Назарэтам.
Усталяванне хрысціянства — гэта магутная па машта- бах акцыя з мэтай перавесці цывілізацыю з інтэлектуаль- нага спосабу быцця на інтуітыўны, з рацыянальнага на іра- цыянальны. Як казаў Тэртуаліан: “Пасля Ісуса Хрыста нам не патрэбнае веданне, а пасля Святога Дабравесця — пошукі”.
На рацыянальным антычным ладзе жыцця быў пастаў- лены ірацыянальны хрысціянскі крыж. Больш за тысячагод- дзе еўрапейскія народы існавалі ў межах рэлігійнага зако- ну, сфармуляванага Нікейскім саборам. Без перабольшван- ня можна сцвярджаць, што царква зрабілася формай і ме- рай свету. Паводле словаў Іаана Салсберыйскага, яна ста- яла “над усімі царамі, царствамі, дзеямі, чалавекамі і наро- дамі”.
Эпоху першай буйной паразы Рэлігіі мы называем Рэ- несансам. Менавіта з гэтай эпохі ірацыянальная сутва све-
тагляду зноў пачынае саступаць рацыянальнай. На нашай зямлі канец ірацыянальнага абсалютызму быў зафіксава- ны фактам стварэння Статута Вялікага Княства Літоўскага. Статут — быційная альтэрнатыва рэлігійнаму закону, ён — сведчанне расколу цэльнага вобразу існавання на два складнікі: зямны і нябесны; надалей яны яшчэ доўга будуць існаваць у агульным ладзе, але ўжо кожны паасобку. Аднак праз пэўны час “зямны” чыннік станецца спрэс дамінуючым, калі ўнутры самога сябе вынайдзе альтэрнатыву Рэлігійна- му. Імя гэтай альтэрнатывы — Нацыя.
Феномен нацыі і па сёння застаецца толькі названым, але не вытлумачаным. Скуль гэтая патрэба ў чалавеку быць належным да пэўнай супольнасці людзей, адчуваць адказ- насць за яе гістарычны лёс і нават ахвяраваць дзеля яе жыццём? Чаму чалавеку не стае быць чалавекам, а патрэб- на яшчэ беларусам звацца? 3 чаго гэта яму замала самога сябе, сваёй сям’і, сябрыны, суседзяў, чалавецтва ўрэшце? Тым болей, што Нацыя — не гарант бяспекі, як Дзяржава, не надзея на па-за існае векаванне, як Рэлігія. У прагма- тычным сэнсе чалавеку з Нацыі аніякай карысці. I ўвогуле, з пэўнага гледзішча Нацыя — гэта толькі слова, агульнае найменне — “номен”. (Універсаліі рэальна не існуюць, сцвяр- джалі схаласты сярэднявечча — ёсць толькі адзінкавае, “рэс сінгулярэс”.)
Яшчэ адзін цьмяны бок феномену Нацыі — гэта яе вызначальная роля ў стварэнні новаеўрапейскіх дзяржа- ваў, а пазней — і на іншых кантынентах свету. Новы час прадэманстраваў выразна акрэсленую тэндэнцыю згортван- ня Дзяржавы ў памер, вызначаны нацыянальнымі межамі. Найлепшым сведчаннем таму — сістэмны распад вялікіх і малых імперыяў. Натуральна, Дзяржава не мела ніякай ах- воты ўціскацца ў памер Нацыі, але іншага выйсця ў яе не
было. Нечакана для самой сябе некалі самадастатковая і пыхлівая Дзяржава неўпрыкмет ператварылася ўсяго толькі ў вартаўніка нацыянальнага саду, што адначасна падпра- цоўвае ў ім садоўнікам. Але ўзаемадачыненні Нацыі і Дзяр- жавы — іншая тэма, і мы яе пакуль пакінем.
Як і Дзяржава, Рэлігія таксама не імкнулася ісці ў па- служкі да Нацыі, аднак у сітуацыі крызісу рэлігійнага света- ўладкавання, каб заставацца, быць — яна, з перыяду Рэ- фармацыі, мусіла падладжвацца спачатку пад патрэбы Дзяр- жавы, а затым — Нацыі. Дарэчы, кальвінізм, лютэранства, уніяцтва і да таго падобнае — гэта не што іншае, як выдзя- ленне з універсальнай прасторы рэлігійнага тых лакальных дыскурсаў, якія ў большай меры тоесніліся з сугестыяй на- цыянальнага...
Агульную тэндэнцыю да нацыяналізацыі Рэлігіі выраз- на акрэсліў пераклад Бібліі на нацыянальныя мовы,— у друку распачаты немцам Марцінам Лютэрам і неўзабаве працягнуты беларусам Францішкам Скарынам.
Працэс нацыяналізацыі рэлігійнага ахоплівае стагоддзі, і, натуральна, у розных краінах ён складваўся па-рознаму. У звязку з вылучанай праблемай мы звернем увагу толькі на нашых бліжэйшых суседзяў. Спачатку цытата з Мікалая Бярдзяева: “Расейская гісторыя прадэманстравала выключ- на ўнікальнае відовішча — абсалютную нацыяналізацыю царквы Хрыстовай, якая вызначае сябе як сусветную. Цар- коўны нацыяналізм — уласцівая расейская з’ява, ім на- скрозь прасякнута стараверства. Але той самы нацыяналізм уладарыць і ў пануючай царкве”.
He станем засяроджвацца на сцвярджэнні выключнасці нацыяналізму ў расейскай царкве. Расейскай ментальнасці ўласціва надаваць статус выключнасці ўсяму, што дзеецца ў Расеі. Спынім увагу адно на характарыстыцы сітуацыі, якая
наўпрост аргументуе нашыя папярэднія развагі... (Праўда, тут, бадай, не лішне будзе яшчэ раз нагадаць агульнавядо- мае: у Візантыі, у адрозненне ад Свяшчэннай Рымскай імпе- рыі, Царква ад пачатку была адзяржаўленай і ў такой якасці перайшла да спадчыннікаў. Таму ў Расеі Царква ніколі не працавала непасрэдна на ідэю Рэлігіі. Наперадзе заўсёды былі альбо патрэбы Дзяржавы, альбо, пазней, Нацыі, а ўжо потым, пры магчымасці, патрэбы самой веры.)