Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
Дарэчы, што да нашай рэспублікі, дык саветызацыя тут хутчэй наадварот максімальна паспрыяла разгортванню мадэрнізацыйных працэсаў. Пасля таго, як XIV з’езд ВКП (б) (снежань 1925 года) абраў курс на сацыялістычную індуст- рыялізацыю, тэмп развою Беларусі ў прамысловасці цягам першых трох пяцігодак амаль удвая пераўзыходзіў сярэд- несаюзныя паказчыкі. Але прыкладна так было і потым, аж да распаду Савецкага Саюзу, за выключэннем адной сямі- годкі (1959—1965), калі мы не апярэджвалі агульнасаюз- ных тэмпаў.
Зразумела, што сістэмны тэхнакратычны прарыў не мог быць абумоўлены выпадковым збегам акалічнасцяў. Бела- русь і ўсім сваім еўрапейскім прамінулым, і той сваёй сучас- насцю, з якой яна сустракала XX стагоддзе, патэнцыйна была падрыхтаваная да цывілізацыйнага лідэрства (супольна з мегаполісамі Масквы і Ленінграда) у адной з дзвюх супер- дзяржаваў другой паловы таго ж стагоддзя.
Дарэчы, гэта быў не першы выпадак, калі нам даводзі- лася выконваць падобную ролю. Згадаем хаця б ВКЛ у пару “залатога веку”. Тады нашыя продкі былі цывілізацыйным лідэрам ва ўсім кірылічным свеце, забяспечваючы гэты свет супермадэрновай на той час друкаванай прадукцыяй і са- мымі сучаснымі тэхналогіямі па яе вырабе.
Магутным фактарам паскарэння цывілізацыйных пра- цэсаў сталася і само геапалітычнае месца Беларусі. Усю гэтую прастору ў XX стагоддзі скалануў глабальны “камуні- катыўны выбух” (Філіп Брэтон, Серж Пру), і яго магутная хваля накрыла разам з цэнтральнай Еўропай і Беларусь, між іншым, ужо загадзя падрыхтаваную да гэтай “апакаліп- тычнай” падзеі. Яшчэ напрыканцы XIX стагоддзя тэрыторыя Беларусі была спрэс пакрытая сеткай чыгунак, якія інтэнсіўна злучылі яе з усімі краінамі еўрапейскага кантыненту (на тую
пару агульная працягласць чыгунак па тэрыторыі Беларусі складала, лічы, 3000 вёрст). Станоўчую ролю тут адыграла і процістаянне Расеі і Еўропы, якія скарыстоўвалі топас Бе- ларусі для прасоўвання (адзін супраць аднаго) сваіх інфар- мацыйна-камунікатыўных патокаў.
Тое, з якой хуткасцю і з якім плёнам наўсцяж вясковая нацыя засвоіла тэхналогію індустрыяльнай цывілізацыі, не можа не выклікаць здзіўлення і сведчыць пра моцную гене- тычную памяць народу, які ў лепшыя для сябе часы гэтак актыўна выяўляў здольнасць да самых розных інавацыяў... Але самой вёсцы гэты тэхнакратычны прарыў дорага каш- таваў — яна цалкам страціла сваю сацыяльную і культур- ную актуальнасць.
Беларуская вёска сфармавала этнічны грунт, дала нацыі мову, эстэтычны канон і этычны кодэкс... Нават не- калькі першых пакаленняў палітыкаў, навукоўцаў і дзеячоў культуры ўжо спрэс індустрыялізаванай Беларусі былі ад- туль, “з-пад саламяных стрэх”. Аднак тры катастрофы запар, кожная апакаліптычнага памеру, амаль ушчэнт разбурылі вёску. Кажучы пра катастрофы, я маю на ўвазе індустрыялі- зацыю, калектывізацыю і урбанізацыю. Апошняя давершы- ла працэс разбурэння — горад, як біблейны кіт Іону, пра- глынуў знямоглую вёску.
Праўда, мы памятаем, што Іона выйшаў з чэрава кіта адноўленым і духоўна, і фізічна. Бадай, нешта падобнае робіцца і з вёскай. Тут, у горадзе, згуртаваная горадам, яна даводзіць да ладу тое, чаго не магла зрабіць, калі была раскіданая па пясчаных выспах, заслоненых адна ад ад- ной хмызам і туманамі — завяршае працэс кансалідацыі беларусаў і фармалізацыі іх уласнай дзяржавы.
Метафара, хай сабе і біблейная, усяго толькі паэтычны троп. Але ў нашым выпадку паэтычная метафара грунтоўна
ўцялесненая ў рэальнасць, за што сведчыць такая, досыць дакладная навука, як сацыялогія. Толькі паміж 1950 і 1970 гадамі колькасць гарадскога насельніцтва ў Беларусі ўзрас- ла на 57% і пераважна за кошт беларускіх вяскоўцаў, якія ў сярэдзіне сямідзесятых гадоў ужо склалі палову гарадско- га насельніцтва, а горад на той час увабраў у сябе больш за палову насельніцтва рэспублікі. I што яшчэ больш істот- на, упершыню ад XVII стагоддзя горад зноў робіцца пера- важна беларускім. Нагадаем яшчэ раз, што згодна перапісу 1897 году, у гарадах і мястэчках Беларусі жыло толькі 17,1% беларусаў (тут дамінавалі габрэі — 57,5%). А вось дынаміка росту беларусаў сярод гарадчукоў у БССР: 1926 г. — 39,3%, 1959 г. — 67,0%, 1970 г. — 69,3%, 1979 г. — 71,5%. (Бадай кожнаму зразумела, што пакуль беларускае места не ста- лася пераважна беларускім, ні пра якую нацыю, а тым бо- лей пра нацыянальную дзяржаву, не магло быць і гаворкі).
Вышэй ужо не аднойчы казалася, што для паўнавар- таснага паўставання нацыі (прынамсі, у яе кананічным ра- зуменні) неабходныя шматлікі сярэдні клас, добра капітал- ізаванае грамадства і ладна урбанізаваны соцыум.
Дык вось, гэтую “класічную трыяду” ў яе завершаным выглядзе беларусы склалі адно ў сярэдзіне XX стагоддзя. Праўда, “класічнай” і “завершанай” яе можна лічыць толькі ў тым выпадку, калі мы пагодзімся на месца “шматлікага сярэдняга класу” паставіць “шырокія масы савецкай інтэлі- генцыі” (кожны чацвёрты працаўнік рэспублікі ў гэтую пару быў звязаны з разумовай працай), а на месца “капіталіза- ванага грамадства” — “грамадства, індустрыялізаванае на савецкі лад”.
Адсюль вынікае, што толькі ў згаданую пару Беларусь рэальна займела ўсе соцыа-эканамічныя падставы, каб фармалізавацца як паўнавартасная нацыя. Аднак гэтага не
адбылося. I мы ўжо ведаем чаму. У смяротным двубоі нацы- яналізму з камунізмам у Беларусі татальна перамог апошні і амаль да тла згамаваў усё ўласна нацыянальнае: ад гісто- рыі да культуры і мовы.
Далей мы яшчэ вернемся ў гэтую сітуацыі, бо менавіта на ёй закрываецца перспектыва “моўна-этнічнай” мадэлі для нацыянальнага ўладкавання Беларусі, і... адкрываец- ца перспектыва Беларусі, як “грамадзянскай супольнасці”. А скончыць гаворку пра урбанізацыю будзе лагічна тэмай “сталіцы”, на якую ў Беларусі чамусьці амаль не звяртаюць увагі, хаця сталіца зазвычай адыгрывае досыць значную ролю ў фармаванні Нацыі, але яшчэ больш істотную — у паўставанні Дзяржавы.
Выключная роля сталіцы ў нашым кшталце цывіліза- цыі абумоўленая тым, што да самага апошняга часу прасто- равае ўладкаванне соцыуму мела ў сваім подзе выразна цэнтрапалеглую (і, адпаведна, логацэнтрычную) канструк- цыю, пры якой сталіца арганізоўвала і структуравала ўвесь топас бытавання чалавека як дадатак да самой сябе. У та- кой пабудове велічыня цэнтру вызначала памеры перыфе- рыі. Чым больш магутным быў цэнтр, тым шырэй разгортва- лася перыферыя і тым далей адсоўвалася мяжа, як месца страты цэнтрам самога сябе. Ці была б магчымай Вялікая Рымская імперыя з заканадаўчым мястэчкам на ўскраіне ўладнага дыскурсу? I таму, як толькі заняпаў Вялікі Рым, згар- нулася амаль у нішто ўся імперыя. У гэткім тыпе цывілізацыі без вялікай сталіцы можна было заваяваць палову свету, яктое зрабіў Аляксандр Македонскі, але на другі дзень пасля сыходу войскаў ад усіх заваёваў заставаўся толькі міф (ана- лагічны выпадак — гісторыя збройнай экспансіі манголаў).
Геапалітычная трагедыя Беларусі і беларусаў (крэваў, ліцвінаў, русінаў), верагодна, і паходзіць перадусім з таго,
што прастора іх бытавання не была ўцэнтраваная і з гэтага канструктыўна структураваная Вялікай сталіцай. He ў пару занядужаў Полацк, не акрыяў у сапраўдную моц Навагра- дак, зашылася ў перыферыю (адносна ўсёй поліэтнічнай прасторы) Вільня.
Калі па вялікім рахунку, дык наш край ніколі і не меў сапраўднай сталіцы, як цэнтру ўлады на ўвесь падлеглы ёй абшар. Тыя месцы, што пазначаліся як цэнтр, сутнасна, ды і зместам, амаль не сягалі за меру намінатыўнага, аб чым, апрача іншага, сведчыць надзвычай важкая роля беларус- кага мястэчка ў кожную гістарычную пару. Феномен бела- рускага мястэчка, пэўна, і тлумачыцца тым, што ў нас мяс- тэчку трэба было браць да выканання многія функцыі, якія ў іншых краінах звычайна выконвае “цэнтр”.
Найбольш наглядна аблуду намінатыўнасці люструе Вільня — горад-падман, горад-пастка, фатальны для бе- ларусаў горад.
Вільня стагоддзямі спакушала беларусаў надзеяй, што ў гэтых мурах і мураванках яны маюць сваю сталіцу, і на- шыя лепшыя людзі ва ўсе тыя стагоддзі спрабавалі знайсці саміх сябе на яе вулках — Скарына, Міцкевіч, Купала... (мно- ства). Але хутка пачыналі разумець усю аблуду гэтага абыя- кавага да беларусаў места і кідаліся прэчкі. А каму не пат- рапіла ў пару знікнуць, як Каліноўскаму ці Аляхновічу, апа- далі тут мёртвымі на дол.
Няма Менску, апрача Менску. У 1918 годзе Менск у якасці цэнтру этнанацыянальнага дыскурсу мог яшчэ падац- ца за выпадковасць хаця б таму, што разам з ім у гэтым значэнні спрабавалі здзейсніцца іншыя месты (Смаленск, Слуцак, Горадня, тая ж Вільня), але сёння ўжо можна здага- дацца: нідзе, апрача як тут, на берагах цяпер зніклай Нямігі, не магла быць аб’яўленай і спраўджанай БНР, пасля БССР,
а цяпер Рэспубліка Беларусь; нідзе яшчэ, як тут, распушча- ны па вёсках і мястэчках дух (эйдас, геній) нацыі не змог бы сабрацца ды настала атабарыцца і тым самым пера- пыніць бясконца-бязмэтнае валацужніцтва сталіцы Беларусі паўз перыметр краіны...
Нарэшце этнанацыянальная прастора намацала і за- цвердзіла сярэдзіну самой сябе!.. 3 чаго адразу паўстала раўнаважнасць раней незбалансаванага змесціва, якое з гэтага моманту даволі хутка пачало набываць уласную форму праз крышталізацыю структуры, абумоўленую ўзаемадачы- неннямі цэнтру і перыферыі. Апошняму істотна спрыяў і той факт, што цэнтр (Менск) апынуўся ў сітуацыі роўналежнасці да ўсяго дыскурсу перыферыі. Сёння прасторавая фігура Беларусі, у плане маштабавай сумернасці цэнтру з ягонымі перыферыямі, выглядае адной з самых згарманізаваных у Еўропе.
Беларусь, як цэльнае культурнае, эканамічнае і палі- тычнае ўтварэнне, немагчымая без фармуючага гэтае ўтва- рэнне Менску. Але тут адразу ўзнікае пытанне: а ці магчымы Менск (скажам, як Вільня) без Беларусі? Ці верагодны быў Менск у цэнтрапалеглым значэнні і наканаванні раней, чым з крэваў, русінаў, ліцвінаў, яцвягаў ды іншых не адбыліся тыя, каго мы цяпер называем беларусамі, не адбылося тое, што мы цяпер пазначаем словам Беларусь?
Верагодна — не! Без Беларусі не было б Менску (у ягонай цяперашняй ролі), але без Менску не было б і Бе- ларусі, як суверэннай дзяржавы.
Менск — сталіца Рэспублікі Беларусь!