Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

Код адсутнасці

Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
41.28 МБ
Адабраць у чалавека права на не-свабоду — гэта яшчэ больш жорстка, чым адняць у яго права на свабоду, бо той, каго паклікаў геній волі, так ці інакш, але здабудзе яе ў ба- рацьбе, перамозе ці смерці, а няволю можна толькі атры- маць як сваё натуральнае права...
Свабода — занадта цяжкая ноша, каб яе сілком уз- вальваць на плечы таго, хто не жадае яе несці добраахвот- на.
Вось чаму канстытуцыя кожнай дэмакратычнай краіны (як і “Дэкларацыя правоў чалавека”) — гэта кансенсус паміж правам чалавека на свабоду і правам на не—свабо- ду. I хаця права на апошняе ўсе канстытуцыі, як і “дэклара- цыя", сарамліва ўтойваюць, але насамрэч яно заканстытуя- ванае ў той жа меры, як і першае. I гэтым правам на не- свабоду людзі раз-пораз карыстаюцца, праўда, з рознымі для сябе, а здараецца, і ўсяго чалавецтва вынікамі. Так ім скарысталіся ў 1933 годзе ў Нямеччыне, падчас апошняга рэферэндуму ў 1991 годзе ў Савецкім Саюзе, вясной таго ж году ў Беларусі, калі калоны рабочых Менскіх заводаў ру- шылі праз увесь горад на плошчу Незалежнасці.
Некалькі дзён запар усе буйнейшыя тэлекампаніі све- ту ў аглядах навін паказвалі гледачам гэтае ўнушальнае відовішча. Паказвалі як прыклад абуджэння беларускага народу ад таталітарнага сну, як жаданне і здольнасць рэалі- зоўваць маладой беларускай дэмакратыяй свае правы і свабоды. Прыкладна ў такім жа ракурсе асвятлялі і аналі- завалі гэтую падзею айчынныя і замежныя публіцысты, па- літолагі, тэарэтыкі. Тагачасны лідэр беларускай апазіцыі Зя- нон Пазняк даваў шматлікія інтэрв’ю амерыканскім журналі- стам (ён тады быў у Амерыцы), дзе казаў, што ганарыцца беларускім народам, які гэтак магутна і цывілізавана пра- дэманстраваў усяму свету прагу свабоды, незалежнасці і дэмакратыі... Праўда, у беларускіх незалежных мас-медыя праз агульны хор захаплення няўзнак праслізгвала адчу- ванне нейкай насцярожанасці, бо было абсалютна незра- зумела, з чаго гэта беларускаму рабочаму аднойчы ранкам захацелася не піва, а свабоды?
Але ні тады, падчас тых падзеяў, ні да гэтай пары, зда- ецца, ніхто так і не ўсвядоміў, што ў тыя дні з розных канцоў Менску рухалася ў адным кірунку не свабодная, незалеж- ная і дэмакратычная Беларусь, а ў маўклівых, бясконцых калонах рушыла тады на плошчу Незалежнасці беларуская Вандэя.
Менавіта так — на галоўную плошчу сталіцы мерным крокам рухалася беларуская Вандэя, сацыяльная правін- цыя нашай краіны, якая ў 60—70-х гадах пераехала з вё- сак і мястэчак і цяпер патрабавала ад ужо дэмакратызава- нага (у пэўным сэнсе) Вярхоўнага Савету вяртання сабе сітуацыі не-свабоды. I хаця над стотысячным натоўпам сям- там луналі бел-чырвона-белыя сцягі і ў прамовах выступоў- цаў паміж патрабаваннямі падвышэння зарплаты і зніжэн- ня цэн чуліся палітычныя заклікі да адстаўкі ўраду (між
іншым, у нейкай меры таксама прызначанага праз дэма- кратычныя працэдуры), і хапала словаў пра свабоду і дэ- макратыю, але насамрэч гэта быў магутны пратэст супраць перабудовы, рэформ, блізкага развалу Савецкага Саюзу, ліквідацыі сацыялізму і ўсталявання дэмакратыі, пратэст, які беларуская Вандэя тады яшчэ не магла (ці пакуль не ад- важвалася) адэкватна сфармуляваць. Але міне некалькі гадоў і наша сацыяльная правінцыя сфармулюе свае пат- рабаванні ў адэкватных формулах, калі на выбарах прэзі- дэнту аддасць свае галасы не Станіславу Шушкевічу, а Аляк- сандру Лукашэнку, калі на рэферэндумах прагаласуе суп- раць роднай мовы, нацыянальнай сімволікі, незалежнасці і нават супраць таго, каб самім свабодна выбіраць сабе мяс- цовую ўладу.
Але я не маю намеру, як магло падацца з папярэдняга, нагружаць метафару Вандэі негатыўнымі значэннямі (мена- віта ў негатыўным значэнні аднавіў яе ў Беларусі Алесь Ада- мовіч у пару перабудовы). Бо памкненне сацыяльнай правін- цыі да не-свабоды кажа не пра ўласна не-свабоду, а пра тое, што каштоўнасці гэтых людзей палягаюць на нечым іншым.
Шматкроць і недвухсэнсоўна выказаны пратэст бела- рускай сацыяльнай правінцыі супраць шматлікіх спроб на- вязаць ёй паўз яе волю палітычныя, грамадскія і эканаміч- ныя свабоды пераканаўча сведчаць, што яна выразна ўсве- дамляе: гэта не яе свабоды, і яны не для яе, а для некага іншага, і таму ёй гэтыя свабоды для іншага не сёння, дык заўтра, але, напэўна, вылезуць бокам.
He думаю, што наша сацыяльная правінцыя моцна па- мылялася тады і памыляецца цяпер. Бо няма ў прыродзе ніякай абстрактнай свабоды, нейкай адной свабоды для ўсіх. Кожная свабода — гэта свабода для некага. Свабода, як
зубная шчотка, рэч надзвычай канкрэтная і ў кожнага свая. Крот у нары не менш свабодны за ластаўку ў небе. Проста ў іх розныя тыгіы і далягляды свабоды. I калі крата ўхапіць за карак і шпурлянуць у неба, то ён, пэўна, будзе мець рацыю, калі палічыць гэта за гвалт, а не за дараваную яму свабоду трохі палётаць.
Свабода слова, свабода друку для мяне як літаратара — гэта не абстракцыя, а такая ж канкрэтная прылада пра- цы, як асадка і аркуш паперы, за якую мне мае сэнс зма- гацца, бо без магчымасці нязмушана выказваць свае думкі я не здолею паўнавартасна рэалізаваць сябе ў сваёй дзей- насці, а з гэтага як бы не дажыву наканаваны мне век. I таму той, хто адымае ў мяне свабоду слова, адымае ў мяне не нешта абстрактнае, а крадёе ў мяне маё, забірае ў мяне частку мяне самога. 3 гэтага зусім натуральна будзе, калі я крыкнуяму: “Злодзей!..”
Але калі нехта забірае ў мяне мае каштоўнасці ў вы- глядзе свабоды друку, то адсюль зусім не вынікае, што гэ- тым ён абірае і ўсіх астатніх. Бо якую каштоўнасць могуць уяўляць свабода слова, свабода друку, скажам, для маіх бацькоў, якія за ўсё сваё дарослае жыццё, бадай, не пра- чыталі ніводнай кніжкі, ніколі не гарталі газет (за выклю- чэннем хіба тых выпадкаў, калі там друкаваліся тэксты іх сына з фотаздымкам), а па тэлевізары глядзелі ўсё, што заўгодна, апрача інфармацыйных і палітычных перадач? Дык што ім да таго, ёсць там нейкая свабода слова ці яе няма, забараняюць выдаваць нейкія газеты ці не. Вось калі б па вясне забаранілі бульбу садзіць, а перад Калядамі ка- лоць парсюка — тады іншая рэч. 3 газет і парламенту сы- тым не будзеш, а з бульбы ды парсюка сам пражывеш, дзя- цей выгадуеш і на ўнукаў яшчэ паспееш пацешыцца...
Адсюль іхні недавер да ўсялякіх свабод, што разумнікі ў сталіцах выдумляюць, бо не бачна з тых свабод ніякай карысці чалавеку, які жыве з мазаля. Пэўна, разумнікам з іх свабод і станецца нейкая выгода, а для паспалітага люду пры любой уладзе адна свабода: жыццё паміж хлявом і по- лем да рэшты стаптаць (гарадскі варыянт: паміж заводам і аўтобусным прыпынкам).
Зразумела, што стаптаць жыццё паміж хлявом і полем і стаптаць яго на аркушы паперы — гэта два розныя лады жыцця, якія абапіраюцца на канцэптуальна розныя каштоў- насці. У першым выпадку на анталагічныя каштоўнасці быц- ця, дзе дамінуюць забеспячэнне самога себе існаваннем, a чалавецтва — працягам твайго роду, у другім — на экзі- стэнцыйныя, дзе вядзе рэй праблема выбару ў рэалізацыі патэнцыялу індывідуальнага “я”.
Быццё не ведае катэгорыі свабоды (свабода ёсць вы- ключна катэгорыяй экзістэнцыі). Таму сацыяльная правін- цыя ў сваёй арыентацыі на анталагічныя каштоўнасці, якія толькі і забяспечваюць чалавека быццём, выбірае сабе не- свабоду; а свабоду пакідае сацыяльнай сталіцы, як месцу, дзе акумулююцца экзістэнцыйна актыўныя суб’екты.
Менавіта высілкамі экзістэнцыйна заклапочаных, якія імкнуцца да пошуку і выяўлення межаў уласнага “я”, катэго- рыя свабоды і набыла тое значэнне, якое яна сёння мае, але прыгожы вобраз якога зусім не падобны да яго сут- насці. Ідэалізуючы катэгорыю свабоды, нагружаючы яе зна- чэннем абсалютнай каштоўнасці, апантаныя праблемамі ўласнай экзістэнцыі, па-расейску кажучы, “лукавят”. Нічога асабліва прыгожага і гуманнага ў свабодзе няма, прынамсі, няма там гэтага больш, чым у не-свабодзе. Шматлікія сва- боды — гэта тыя ж “правы” больш моцных, больш актыў- ных, больш разумных, больш прагавітых выяўляць сваю
ўладу над менш моцнымі, менш разумнымі, менш прагаві- тымі,— толькі ўжо не самачынным гвалтам, а пад абаронай Канстытуцыі і Дэкларацыі аб правах чалавека.
Увогуле, трэба досыць выразна ўсведамляць, што сва- бода — гэта ўсяго толькі адна з форм выяўлення волі да ўлады. Як толькі недзе завялася прага свабоды, дык зна- чыць, там нехта ці нешта добра набрыняла ўладным патэн- цыялам. Вялікая Французская рэвалюцыя, якая сфармуля- вала знакамітую трыяду “Свабода. Роўнасць. Братэрства” сваім крывавым чынам засведчыла не прыйсце эпохі сва- боды, а пераход улады ад арыстакратыі да нацыянальнай буржуазіі. I гэта тычыцца не толькі палітычнай, але і кожнай іншай свабоды. Пакуль Гутэнберг не выдумаў друкарскі вар- штат, нікому нават да галавы не было казаць пра нейкую там свабоду пісьма. Але як толькі гэты варштат даў магчы- масць далучыцца да вырабу слоў сотням, тысячам разум- ных, актыўных, прагных, дык яны адразу запатрабавалі сабе свабоды, каб мець канстытуцыяй гарантаваную магчымасць рэалізаваць сваю волю да ўлады над чытачом... I ўрэшце яны яе атрымалі: у XX стагоддзі прэса рэальна стала чац- вёртай уладай, хаця гэтая ўлада пакуль што яшчэ і застаец- ца юрыдычна не аформленай.
I калі ў Беларусі, пасля распаду СССР, з розных бакоў пачалі гучаць патрабаванні тых ці іншых свабодаў, дык гэта найперш азначыла, што ў нашай сацыяльнай сталіцы вы- спела значная колькасць экзістэнцыйна заклапочаных асо- баў, якія ўжо прагнуць рэалізаваць сваю волю да ўлады праз свабоду слова, свабоду друку, свабоду палітычных і грама- дзянскіх арганізацый ды ўсялякія іншыя свабоды. Шкада толькі, што гэткіх асобаў апынулася замала, каб яны, злу- чыўшыся ў цэлыя сацыяльныя страты, змаглі адсунуць са- цыяльную правінцыю ад сацыяльнай сталіцы на належнае
ёй месца — у “Вандэю”. Бо Беларусь толькі тады рэальна стане суб’ектам гісторыі, калі сама ператворыцца ў аб’ект рэалізацыі экзістэнцыйных памкненняў тых, хто прагне сва- боды Беларусі, як рэалізацыі ўласнай волі да ўлады. Але, імкнучыся наяве здзейсніць гэтыя собскія памкненні, на- ўрад ці мае сэнс наракаць на сацыяльную правінцыю, якая затулілася ў сваю не-свабоду і турбуецца адно пра тое, каб у пару забуяла бульба ды не спазніліся завезці дровы на зіму.