Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
Мы — Францішак Скарына, а не Сімяон Полацкі, хаця Сімяон Полацкі — гэта таксама мы. Дзве велічныя постаці зямлі беларускай — гэта два нашыя шляхі, аднак не трэба
быць асабліва відушчым, каб зразумець, куды вёў нашых продкаў першы шлях і чым абярнуўся для нас другі.
He заўсёды і зусім неабавязкова чужая культура пры- носіцца на штыках і штыкамі ўсталёўваецца. Расейская куль- тура з уласнай волі да панавання знішчыла іншых культу- раў болей, чым усе войскі Расейскай імперыі знішчылі іншых войскаў.
Мілажальнасць культуры — гэта казка для дарослых. Культуры болыл агрэсіўныя, чым іх носьбіты — народы (гэ- тая тэза аднолькава пасуе і для беларускай культуры). Калі ў войнах паміж народамі хоць зрэдчас здараюцца перапынкі, то ў войнах культураў перапынкаў не бывае.
Дык вось, калі запытацца: чаму сёння значная частка беларусаў не ідэнтыфікуе сябе беларусамі, то адказ будзе наступным: таму што на нашых землях ужо безліч гадоў ні на хвіліну не спыняецца вайна расейскай і беларускай куль- тураў, у выніку якой апошняя апынулася амаль усцяж пе- раможанай. I, бадай, найтрагічным у гэтай паразе была па- раза беларускай мовы.
Мова — той азонавы слой, які дазваляе больш-менш устойліва функцыянаваць, развівацца і нарошчваць свой патэнцыял усім астатнім чыннікам культуры нават у неспры- яльных для яе ўмовах. Вядома, у гэтым азонавым слаі кож- най культуры сёння шмат дзірак, але ў нас ён знішчаны амаль цалкам, ад яго засталіся адно лахманы, якія ўжо не засла- няюць цела нацыянальнай культуры як ад сцюдзёных вят- роў культуры расейскай, так і ад касмічнага холаду мета- культуры камунікатыўна адкрытага грамадства.
Адсюль, з перамогі расейскай культуры (на штыках і без штыкоў), і была зманіпуляваная прыдумка, што беларусы вельмі падобныя да рускіх — ну амаль што блізнюкі...
Падабенстваў з расейцамі, найперш праз агульную прыналежнасць да славянства, у нас, відавочна, даволі. Да таго ж істотную ролю ў прыпадабненні народаў адыграла і праваслаўе — апошнія некалькі стагоддзяў дамінавання “рускай” царквы на нашых землях добра прыклаліся да “ру- сіфікацыі” беларусаў... Але ўсё гэта разам (і шмат чаго інша- га) не дае нам права забывацца, што мы два зусім розныя народы з апрычонымі шляхамі і адметнымі гістарычнымі лёсамі — і будзем такімі да таго часу, пакуль будзем. (Ча- мусьці ніхто не лічыць “братамі” французаў і немцаў толькі таму, што яны належаць да аднаго раманскага свету?!)
У сувязі з навуковымі і не надта навуковымі тэарэтыза- ваннямі на тэму “аб’яднання двух братніх народаў” (мне гэта нагадвае аб’яднанне ўдава з трусам) успомнім колькі сло- ваў старэйшага з братоў Кірэеўскіх: “Некаторыя думаюць, што пазнейшае засваенне іншаземнай адукацыі можа з часам перастварыць усяго рускага чалавека... Ці патрэбна абвяргаць падобныя меркаванні. Зніштожыць адметнасці разумовага жыцця народа гэтак жа немагчыма, як немаг- чыма зніштожыць яго гісторыю. Падмяніць літаратурнымі тэр- мінамі перакананні народа не прасцей, чым адцягненай думкай перасунуць косці маладога арганізму”.
Тое самае можна сказаць і пра беларусаў у праекцыі на вайну культураў. Толькі тут яшчэ трэба дадаць, што не- магчыма і “перасунуць” беларусаў з Еўропы на сёмы маця- рык — у Расею. Можна было на нейкі час адлучыць іх ад “гістарычнай Бацькаўшчыны”, аднак рана ці позна павінен быў настаць час вяртання. I тут не лішне будзе падкрэсліць, што вяртанне да еўрапейскіх сацыяльных, інтэлектуальных ды культурных каштоўнасцяў не ёсць для беларусаў модай, геапалітычным свавольствам ці часовай прыхамаццю. I збоч- ваць у бок Еўропы беларусы будуць не таму, што там валь-
ней і абаранкі задарма даюць, а таму, што там “карэнныя перакананні народу”, нават калі сам народ “у сілу гістарыч- ных абставінаў” забыўся на гэта.
Вяртанне Беларусі ў Еўропу — гэта шлях, ад якога “мы не маем права адмовіцца” і ад якога “мы не здолелі б ад- мовіцца, нават каб гэтага захацелі”.
Расея — наш фатум, але не наш кон. Пра фатальную ролю Расеі ў лёсе Беларусі ўжо даволі казалася вышэй. Аднак Расеяй мы толькі спутаныя, а зацугляныя Еўропай. Усім сваім целам мы ўпісаныя ў прасторавую фігуру Еўропы, больш за тое, у сваю пару (Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая) продкі беларусаў былі не апошнім ствараль- ным чыннікам гэтай фігуры і яе цывілізатарскім фарпостам у славянскім свеце. I хаця пазней гэты “фарпост” лязом ра- сейскай экспансіі на Захад быў адсечаны ад свайго вялі- кага цэлага, яго натуральнае месца заўсёды застаецца за ім. I менавіта згаданым фактарам найперш абумоўлена тое, што нават больш чым два стагоддзі каланізацыі, русіфіка- цыі і мэтаскіраванай асіміляцыі не далі рады гэтай зачара- ванай на ўласную ролю прасторы, якая сёння зноў патра- буе сабе статусу суб’екту еўрапейскай гісторыі.
Вось чаму наастачу тэмы я зноў хацеў бы паўтарыць: Расея — наш фатум, але не кон.
17. ГІСТОРЫЯ ЭМАЦЫЙНАГА
У сучасным інтэлектуальным дыскурсе апазнана мно- ства (безліч) гісторыяў: ад гісторыі свету (і сусвету) да гісто- рыі гісторыі. Усё ідзе да таго, што колькасць напісаных гісто- рыяў некалі можа стацца роўнай колькасці падзеяў, якія сістэмна разгортваліся хоць у якой сферы дзейнасці чала- века. Але вось дзіва, ніхто, здаецца, нават не спрабаваў стварыць гісторыю эмоцыяў, хаця ўсё, што чалавек дзеіць, і ўсё, што з чалавекам дзеіцца, мае свой эмацыйны эквіва- лент. Больш за тое, гісторыя чаго заўгодна, як і сама гісто- рыя ў сваім цэлым, завязаная і наўпрост злучаная з эма- цыйным чалавека, пераважна з эмацыйнага паходзіць і ім жа канцуецца. Урэшце, чалавек імкнецца да асалоды, гро- шай, славы, перамогаў не дзеля іх саміх, а дзеля тых эмо- цыяў, што імі спараджаюцца. I нішто ў свеце чалавека не можа быць вызначанае за вартае (вартаснае), калі яго каш- тоўнасць не канстытуецца эмацыйным. А вось само эмацый- нае за вартасць чамусці не лічыцца, хаця менавіта на ім штодня трымаецца жыццё кожнага чалавека, як і чалавец- тва ўвогуле.
Праўда, тут лёгка запярэчыць, заўважыўшы, што адсут- насць гісторыі эмоцыяў супольна кампенсуюць гісторыя літа- ратуры, мастацтва, рэлігіі... Але гэта не зусім так, бо хаця самі эстэтычныя віды дзейнасці (творчасці) і ўнаяўліваюць эма- цыйнае, аднак іхнія гісторыі — гэта ўжо гісторыі менавіта літаратуры, мастацтва, рэлігіі...
Усё гэта я да таго, што неўзабаве мы эмацыйна забу- дземся (калі ўжо не забыліся) на тое Тэктанічнае Узрушэн- не, якое цягам амаль дзесяцігоддзя (ад сярэдзіны васьмі- дзесятых да сярэдзіны дзевяностых) ахапіла і трымала дзень у дзень сотні мільёнаў людзей еўраазійскага канты-
ненту (а ягонае рэха ўвесь гэты час хадуном хадзіла па ўсёй зямной кулі).
Нарадзіцца варта было адно дзеля таго, каб уласным сэрцам пражыць гэтую эпоху “буры і націску”, калі пад напо- рам новай веды і новай волі да ўлады бурыліся дзяржаў- ныя муры і межы, іначыліся ды паўставалі не існуючыя ра- ней краіны, і ў кожнай асобна ўзятай галаве буяла свая рэвалюцыя...
Нарадзіцца варта было адно дзеля таго, каб перажыць гэтую Вялікую Эмоцыю, пасля якой ты аднойчы прачнуўся ў тым самым сваім жыцці, але ўжо зусім іншым чалавекам і ў зусім іншым свеце...
Згадваючы пра распад камуністычнай імперыі, звычай- на дадаюць эпітэт “апошняя”, што, з майго гледзішча, вельмі не дакладна. Загінула якраз першая сучасная імперыя, сфармаваная ўжо не на дынастычным ці рэлігійным, а на ідэалагічным канструкце. Гэта значыць, знікла не проста яшчэ адна (апошняя) імперыя, а на нашых вачах дыскрэ- дытавала сябе цывілізацыя, якая больш за стагоддзе пра- паноўвала сябе ў якасці мадэрновага праекту ўсеагульна- га светаўладкавання.
Менавіта адсюль і паходзіць той тэктанічны эмацыйны стрэс, які звычайна тлумачыцца ўсяго толькі геапалітычным і сацыяльным ператрусам...
Насамрэч крах камуністычнай цывілізацыі пазбавіў ча- лавецтва нечага значна болылага — логацэнтрычнай ідэі прагрэсу, а значыць, і будучыні ўвогуле, як вектару руху на- перад.
18. ВОЛЯ ДА ЎЛАДЫ
Я нарадзіўся, вырас і асталеў у татальна не-свабоднай краіне сярод спадчынна несвабодных людзей. Тых некалькі гадоў канца васьмідзесятых — пачатку дзевяностых, якія досыць умоўна можна назваць парой свабоды, натуральна, было замала, каб зразумець, чым насамрэч ёсць рэальная свабода. Іх хапіла, бадай, адно на тое, каб усвядоміць увесь папярэдні досвед жыцця, як досвед не-свабоды. Адсюль і хада маіх наступных развагаў...
Як гэта ні дзіўна, але пафаснае меркаванне, сфарму- ляванае ў больш рамантычныя ад нас эпохі, што чалавек нараджаецца свабодным і таму скрозь усё жыццё імкнецца да свабоды як да найвялікшай каштоўнасці, усё яшчэ за- стаецца ва ўжытку. Хаця сёння кожны добра ведае, што ўсе тыя свабоды, якія ў сярэдзіне XX стагоддзя зафіксавала “Дэкларацыя правоў чалавека", былі літаральна заваява- ныя ў сацыяльных войнах і рэвалюцыях, гэта значыць на- вязаныя чалавецтву гвалтам, праз крыўду, кроў і прымус.
Але калі свабода — гэта найвялікшая каштоўнасць ддя ўсіх і кожнага, то чаму яна ўсталёўваецца не праз згоду, зусім натуральную ў такім выпадку, а праз гвалт адных людзей над другімі? Ды, пэўнаж, таму, што сацыяльна свабода ніколі не была для чалавека абсалютнай каштоўнасцю, прынамсі, яна ніколі не была каштоўнасцю большай за не-свабоду, і прыкладаў таму лічыць — не пералічыць. Падчас Рымскай імперыі свабодныя плямёны варвараў добраахвотна прас- іліся да рымлянаў у рабы (і яшчэ не ўсіх і не заўсёды бралі), бо стан рабства забяслечваў больш высокі ўзровень даб- рабыту, чым жыццё ў беспрытульнай волі. Рабы-негры са- маахвярна падтрымлівалі рабаўладальнікаў у вайне з фе-
дэратамі, якія хацелі іх вызваліць ад рабства... Найбольш незадаволенымі адменай прыгоннага права ў Расейскай імперыі былі не памешчыкі, а прыгонныя. Зрэшты, рэч не ў асобных прыкладах, дзе памкненне да не-свабоды кожны раз можна патлумачыць ці то гістарычнымі, ці то сацыяльна- псіхалагічнымі матывамі. Рэч у тым, што ўся зафіксаваная гісторыя чалавецтва сведчыць аб заўсёднай і таму, пэўна ж, натуральнай патрэбе сацыяльнага чалавека ў не-свабодзе. I дэмакратычны лад жыцця мы сёння лічым за найлепшы з пакуль магчымых не толькі таму, што з яго чалавек мае права на свабоду, але яшчэ і таму, што тут чалавек гэтаксама мае права выбраць сабе не-свабоду.