Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
13. РЭВАНШ НАЦЫЯНАЛІЗМУ
Распад кожнай вялікай імперыі надзвычай актуалізуе праблему стаўлення кожнага з яе адпалых фрагментаў да былой “метраполіі”, гэта значыць да таго, што палягала ў цэнтры імперыі, было яе формастваральным чыннікам. У выпадку з распадам камуністычнай імперыі перадусім паў- стала задача ацэнкі камунізму як такога, і ў прыватнасці — камуністычнай ідэі ды адпаведнай ідэалогіі. Няма нічога дзіўнага, што пастскрыптум камуністычная ідэалогія і прак- тыка былі азначаныя ў цалкам негатыўным вымеры, іначай — як “імперыя зла”. Для такой паэтычнай высновы хапала і рэальных фактаў — гісторыя людства не ведала, каб дзе і калі гэтак татальна рэпрэсаваўся і масава зніштажаўся ча- лавек. Але спадыспаду супольнага рэзюме праглядаўся і даўні канфлікт помстаў: яшчэ нядаўна спрэс пераможаны, але раптам перамогшы нацыяналізм жорстка помсціў каму- нізму праз гранічна адмоўнае вызначэнне яго месца і ролі ў гісторыі.
У крызе, а затым і татальнай паразе камунізму ёсць яшчэ адзін досыць цікавы момант, дзе варта было б некалі грун- тоўна абседзецца. А менавіта: калі, з чаго і ў які момант ка- муністычная ідэя, якую Расея падахвоцілася рэалізоўваць на практыцы, ператварылася ўсяго толькі ў інструмент ра- сейскага нацыяналізму дзеля ягонай экспансіі на ўсю зям- ную кулю?
Бо насамрэч нацыяналізм перамог імперыю камунізму не пасля распаду апошняга на мноства нацыянальных дзяр- жаваў, а значна раней, яшчэ ў тую пару, калі сфармаваўся і запанаваў прыярытэт “рускага” над “камуністычным” — спа- чатку ў самой Расеі, затым у Савецкім Саюзе, а пасля і ва ўсім камуністычным блоку. Словы “рускі” і “камуніст”, “рус-
кае” і “камуністычнае” (“савецкае”) пакрысе сталіся сіноні- мамі з тэндэнцыяй да замацавання “расейскага” на ўсім “камуністычным”. I ці не тут, ці не ў гэтым дамінаванні латэн- тна ўгрунтаванага рускага нацыяналізму ў толькі фармальна прэзентаваным камунізме і ёсць сапраўдная прычына сістэм- нага крызісу і пазней татальнай паразы камуністычнай ідэі? Зусім верагодна, што менавіта так. (Між іншым, праз вышэй названую глабальную метамарфозу для камунізму адбыло- ся і нешта значна горшае за паразу — яго канцэптуальная дыскрэдытацыя).
3 папярэдне сфармуляванага вынікае, што ў кожнага чальца былой камуністычнай імперыі пасля пераацэнкі камуністычных каштоўнасцяў мусіла адбыцца і рэвізія свай- го стаўлення да Расеі і ўсяго расейскага як такога. Нату- ральна, не маглі ўнікнуць падобнай працэдуры і мы. Тым болей, што праблема “Расеі” для нас заўсёды была абця- жараная эсхаталагічнымі канатацыямі. (Ды і зараз на яе асялку ўсё яшчэ вагаецца нашае “быць ці не быць” — этна- су, нацыі, дзяржаве.)
14. РАСЕЯ I МЫ
Сказаць, што для Беларусі “праблема Расеі” сягае ў сівую даўніну,— значыць нічога не сказаць. Верагодна, мы з ёю і нарадзіліся, як бывае нараджаецца чалавек з ней- кай генетычна абумоўленай апрычонасцю, якая ў такім вы- падку становіцца ягонай нормай. I трэба ясна ўсведамляць, што выдаліць з сябе гэтую праблему ў нас ніколі не атрыма- ецца, нават калі знадворку Расея перастане адыгрываць хоць-якую ролю ў нашым лёсе. Бо Расея не на ўсход ад земляў Беларусі, Расея — усход Беларусі. Гэта значыць, што Расея пэўным сваім контурам (як і Еўропа) натуральна зна- ходзіцца ўнутры нашай уласнай самасці.
Але было б вялікай памылкай лічыць, што з гэтага мы часткова “Расея”, а часткова “Еўропа” (ці хай сабе нават сума папярэдніх складнікаў)... Hi першае, ні другое, ні трэ- цяе...
Мы — беларусы. Іншымі словамі, у нечым надзвычай істотным мы рашуча адрозныя ад усіх астатніх (як і ўсе ас- татнія міжсобку). I складнік “Расеі” ў самасці беларусаў ёсць якраз адным з чыннікаў нашай адрознасці. Дарэчы — у першую чаргу ад непасрэдна Расеі.
Апошняе зусім не ёсць парадоксам. Гэтаксама “Азія”, “азійства” ў целе Расеі не набліжае Расею да ўласна Азіі, a перадусім адсланяе — у супраціўным экспансіянізме і не- пераадольным антаганізме.
Хапала і ў нас гэтага “экспансіянізму і непераадольна- га антаганізму". Hi з кім нашыя продкі столькі не ваявалі, як з тымі, каго сёння мы называем расейцамі. Толькі ў сярэдз- іне XVII стагоддзя падчас “крывавага патопу” ў вайне, арга- нізаванай “маскалямі”, загінуў кожны другі жыхар нашага краю — было 4,9 мільёны, засталося 2,5. (Між іншым, цягам
вайны з нямецкім фашызмам, якая чамусьці лічыцца самай крывавай у нашай гісторыі, загінуў кожны чацвёрты бела- рус...)
...Тады і пагасла сонца над Вялікай Літвой і ўзышло над Вялікай Расеяй.
Вядома, і да гэтай падзеі ў расейцаў (маскоўцаў) ужо была ідэя Трэцяга Рыму і Града Божага на зямлі, але кан- чатковае замацаванне ў расейскай свядомасці сваёй месі- янскай ролі адбылося не раней, чым Юры Пераможца на ўздыбленым кані працяў дзідай сэрца Рэчы Паспалітай і двухгаловы арол распасцёр крылы над усёй Усходняй Еў- ропай.
“Я памятннк себе воздвнг нерукотворный...”, і далей самы вялікі паэт тады яшчэ маладой і пасіянарнай імперыі пералічвае пабраныя народы, што прыйдуць схіліцца пе- рад ягоным помнікам за тыя добрыя пачуцці, якія ён лірай абуджаў у сэрцах людзей.
“Я не паэта, о крый мяне Божа...”, і далей пра тое, што паколькі беларусы нікога не маюць, дык хай будзе хаця б Янка Купала.
У гэтых “помніках” двух нацыянальных геніяў куды больш сугестыўна, чым у лічбах, прачытваецца адказ на пытанне: каму якімі здабыткамі ды стратамі (фізічнымі і духоўнымі) адгукнулася эпоха тых апакаліптычных войнаў.
Гэта надзвычай істотны момант, на які ніколі не варта забывацца, бо менавіта на памянёных “здабытках” (расей- цы) і “стратах” (беларусы) далей будуць фармавацца (у су- працьлеглых вектарах) ментальнасці рускага і беларуска- га чалавека.
Верагодна, тут нехта заўважыць, што не зусім слушна (а можа, і зусім не слушна) звязваць выспяванне этнічнага светагляду з канкрэтнымі гістарычнымі падзеямі. Я і сам гэтак мяркую, але ў дадзеным выпадку мне падаецца до- сыць верагодным, што катастрафічны вынік супрацьстаян- ня з Расеяй шмат у чым паспрыяў замацаванню ў свядо- масці беларусаў філасофіі стыхійнага фаталізму.
Фаталізм глыбока індывідуалістычны светапогляд, ён вымагае не толькі добраахвотнага падпарадкавання фату- му (кону), даверлівай згоды з тым, што ёсць і якім яно ёсць, але і тоеснасці суб’екту з самім сабой. На апошняе трэба звярнуць асаблівую ўвагу, паколькі сэнсавы цэнтр беларус- кага варыянту фатальных стасункаў з рэальнасцю менавіта тут. Імкненне да тоеснасці з самім сабой, да не-выхаду за межы гэтай тоеснасці ў вонкавы, духоўна іншы кантэкст, ста- лася вызначальным у светаглядзе беларусаў.
Але вызнаючы істотную ролю “крывавага патопу” ў рас- сыпанні беларусаў на адзінкавыя саматоеснасці, пагодзім- ся, што гэтаму спрыяла і ўся астатняя гісторыя краю. Бела- русь ужо ў пару фармавання ВКЛ была шматрэлігійным і шматканфесійным краем. Які агульны сабор (і якая сабор- насць) можа быць у праваслаўных, уніятаў, каталікоў, пратэ- стантаў, іудзеяў, мусульманаў, паганцаў?.. I якую “абшчыну” з іх можна скласці, калі яны і працуюць, і святкуюць у роз- ныя дні, да таго ж робяць усё гэта кожны па-свойму.
Істотна паўплываў на дэкалектывізацыю і такі сацыяль- ны феномен, як беларуская шляхта. Па некаторых ацэнках навукоўцаў, яе колькасць сягала больш за 10% ад агульна- га складу насельніцтва. Натуральна, у абсалютнай сваёй болыласці шляхта была “дробнай”, збяднелай і матэрыяль- на часам амаль не рознілася ад сялянаў, аднак пры гэтым радыкальна асобілася і ад простага люду, і паміж сабой. I
хаця ў фармаванні ўжо ўласнабеларускага этнасу шляхта, лічы, не ўдзельнічала, але ў фактары сацыяльнай дэкалек- тывізацыі яе роля была досыць значнай.
Дарэчы, знакамітая беларуская “талака” сведчыць як- раз не за калектывізм, а зусім наадварот. Разбэрсаныя рэ- лігійна і сацыяльна людзі сыходзіліся разам на дзень-другі, каб зладзіць непад’ёмную для кагосьці аднаго справу, і зноў разбрыдаліся кожны ў сваю паасобкавасць. Гэтую сітуацыю не перамяніла і прымусовая калектывізацыя, якая толькі фармальна паяднала натуральна раз’яднаных паміж сабой беларусаў.
Таму Беларусь для беларусаў і па сёння задзіночваец- ца ў кансалідаванае цэлае толькі (і выключна) праз інстынкт тэрыторыі, а не праз ідэю калектыўнага “я”.
Усё радыкальна інакш у расейцаў. У анталагічным сэн- се паміж беларусамі і расейцамі — ментальная бездань. Расейцы ніколі не ведалі (і не шукалі) сваіх “этнаграфічных межаў”, ды і ўвогуле не былі прывязаныя да хоць якога пэў- нага месца на зямлі (не лічыць жа такім неабсяжную і амаль умоўную прастору “ад Брэста да Камчаткі”). Наўрад ці хоць у які перыяд Расейскай імперыі расейскі шараговец больш менш дакладна і тым больш сістэмна ўяўляў яе геаграфіч- ную фігуру. Праблема ўласнай геаграфічнай прасторы паў- ставала перад ім толькі ў момант чарговага ваеннага кан- флікту, звязанага з абаронай ці пашырэннем межаў імпе- рыі. (“Расея, як вядома, вяла ў XVIII—XIX стагоддзях трыц- цацьтры вайны, галоўным чынам захопніцкіх”. Генры Мілер.) А ў астатнюю пару яму дастаткова было ведання пра цэнтр улады і яе персаналізаванае імя (месца імперыі знаходзіц- ца не ў дыскурсе топасу, а ў дыскурсе ўлады). Зрэшты, у іншым выпадку (лакалізаваная канкрэтным топасам), “рус- кая ідэя” ніколі б не набрыняла месіянізмам, і “сабор” не
ператварыўся б са звычайнай культавай забудовы на па- горку ў “саборнасць”, як патэнцыйную (віртуальную) тэрыто- рыю для Града Божага на зямлі.
“Да д’ябла ўсе! Расея апрычоны свет” — гэтая версіфі- кацыя Пагодзіна на тэму чаадаеўскага азарэння засвед- чыла, што ў расейскім грамадстве сакральная ідэя месіян- ства ўжо на пачатку XIX стагоддзя скаланізавала і прастору прафаннага. Таму далей на яе аднолькава будуць абапі- рацца ў сваім адбыванні быцця што звычайны шараговец, што апрычоны інтэлектуал: “Расея — адметная краіна, не падобная ні на якую краіну свету” (Бярдзяеў).
Расея не Азія, Расея — не Еўропа, Расея — сёмы ма- цярык, адным словам, “адметны” ад усіх астатніх свет.
Падазраваць місію Расеі, як вызначальную для лёсу ўсяго чалавецтва, пакрысе сталася натуральна і нават “обы- денно” для рускай свядомасці. “Мала таго — за ёю (Расе- яй — В.А.) прытоена нейкая Боская задума, ад якой мы не маем права адмовіцца і ад якой мы не здолелі б адмовіц- ца, нават калі б гэтага захацелі...” (I. Ільін).