Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

Код адсутнасці

Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
41.28 МБ
У сацыяльнай правінцыі і сацыяльнай сталіцы розныя меры адказнасці. Першая адказвае за быццё ў яго антала- гічнай цэласнасці, а другая — толькі за ўласную экзістэн- цыю, што прагне выразніцца праз розныя свабоды як най- больш эфектыўныя і цывілізаваныя формы выяўлення волі да ўлады. I сярод іх — праз нацыянальна зарыентаваныя формы (да прыкладу, праз ідэю Адраджэння, якая гэтак шырока была заманіфеставаная ў Беларусі ў першай пало- ве дзевяностых гадоў).
19.	ІДЭЯ АДРАДЖЭННЯ
Незалежнасць Беларусі была аб’яўлена 25 жніўня 1991 году. Тую пару варта згадваць па днях і нават гадзінах, але падрабязны роспіс падзеяў аніяк не стасуецца з абраным тут фарматам. Мусім адно заўважыць, што апошнія два-тры гады, якія папярэднічалі з’яўленню Рэспублікі Беларусь, былі з дня ў дзень роўнавялікімі святу Незалежнасці.
Усё пачалося, як вядома, з “гарбачоўскай перабудо- вы”, дакладней з павальнага і нястомнага чытання “праг- рэсіўных” газетаў і часопісаў, што паўсталі на тле задэкла- раванай Міхаілам Гарбачовым свабоды слова.
Некалькі гадоў татальнага і добраахвотнага лікбезу столькі ўсяго перайначылі ў галовах людзей, што яны па- крысе пачалі перасоўвацца з дыскусійных кухняў на вуліцы ды пляцы і тым распачалі пару “вулічнай (ці мітынговай) дэмакратыі”. Ужо ў 1989 годзе даволі часта здаралася, што ў той самы дзень і час, але ў розных месцах Менска адразу роілася некалькі мітынгаў. Неўзабаве мітынговая эпідэмія пашырылася на абласныя цэнтры, а затым і на многія мяс- тэчкі. Адно толькі вёска не ладзіла палітычных сходаў, ад- нак гэта не азначала, што вёска не мітынгавала на прыз- бах, лаўках, за чаркай і за сваркай.
Потым, асабліва пасля першага “Чарнобыльскага шля- ху”, буйным мітынгам сталі папярэднічаць шматтысячныя шэсці пад бел-чырвона-белымі сцягамі. I гэта было файна!
Краіна бурапеніла. Дакладней, бурапеніў увесь еўра- азійскі свет і мы разам з ім. Антыкамуністычны шал энерге- тычна быў настолькі магутным, што на сваім шляху амаль вокамгненна (як для гісторыі) трушчыў і ніштожыў самыя трывалыя палітычныя збудаванні ды канструкцыі. Але до-
сыць хутка ўвідавочнілася, што сам антыкамунізм не ёсць альтэрнатывай камунізму, што гэтую альтэрнатыву яшчэ трэ- ба вынайсці і сфармуляваць. Тады ў пераможную апазіцыю і была закааптаваная дэмакратыя, чаго, зрэшты, і не выпа- дала ўнікнуць, бо ў глабальным сэнсе “краіны дэмакратыі” ўжо досыць даўно выступалі ў супраціў камуністычнаму бло- ку і добра прыклалі руку да заняпаду “імперыі зла”.
Таму далей усе палітычныя падзеі будуць разгортвац- ца амаль выключна ў формах дэмакратычнай атрыбутыкі і рыторыкі. Але — і толькі. Бо сапраўдную палітычную сутву часу выявіць нешта зусім іншае. А менавіта, пад “дымавой завесай” дэмакратычных пераменаў на стратэгічныя пазі- цыі высоўваўся нацыяналізм. I хаця ўсе тыя краіны, што наноў аб’яўлялі пра незалежнасць (ад Венгрыі да Манголіі) ці прагалошвалі яе ўпершыню (як Малдова), спяшаліся наперад усяго заявіць пра свой дэмакратычны выбар, ад- нак насамрэч яны перадусім выбіралі для сябе нацыяналізм і менавіта на ягоным грунце будавалі свае дзяржаўныя ўтва- рэнні, дзе атрыбуты дэмакратыі выконвалі пераважна адно фармальныя функцыі альбо і ўвогуле былі ўсяго толькі вітры- най.
А цяпер збочым ад праблемаў татальнага рэваншу на- цыяналізму ў адзін з ягоных абсягаў, найбольш істотны для нашай гаворкі. Паперад усяго звернем увагу, што тыя дзяр- жавы, якія сфармаваліся на фрагментах распалага СССР, узялі сабе за аснову моўна-этнічную нацыянальную мадэль. Гэтак сталася нават там, дзе этнічна карэннае насельніцтва не пераважала (ці пераважала нязначна) у агуле насельні- цтва краіны. Як і там, дзе ў значнай колькасці прысутнічалі прадстаўнікі самых розных нацыянальнасцяў. У першым выпадку перадусім маецца на ўвазе Латвія і Эстонія, у другім — Казахстан.
Чаму так атрымалася, адказаць зусім няпроста. Вера- годна адной з прычынаў (хай сабе і не асноўнай) было тое, што за камуністамі тэорыяй нацыяналізму публічна было забаронена займацца, калі такім заняткам не лічыць бязлі- тасную прапагандысцкую крытыку нацыяналізму, як такога. Таму для тых лідэраў, якія прыйшлі ў палітыку на “хвалях перабудовы”, бадай нават не да галавы было, што апрача моўна-этнічнага ёсць яшчэ нейкія іншыя спосабы нацыя- нальнага ўладкавання. Пэўна, істотную ролю ў гэтым выба- ры адыграў і той факт, што ў першай чвэрці дваццатага ста- годцзя многія з будучых савецкіх рэспублік спрабавалі ства- рыць незалежныя дзяржавы ў прасторы “этнаграфічных межаў” і цяпер механічна працягвалі раней запачаткава- ную традыцыю. А да ўсяго гэтага, безумоўна, дадалося і тое, што на еўрапейскім кантыненце падобная мадэль дасюль застаецца найбольш пашыранай і калі хоць дзе вядзецца гаворка пра нацыянальную дзяржаву, то амаль заўсёды на ўвазе маецца дзяржава, дзе дамінуе тытульная нацыя з усімі сваімі асноўнымі атрыбутамі (мовай, гісторыяй, традыцыяй, культурай...).
Натуральна, можна і далей расшукваць тыя падставы і прычыны, што паўплывалі на “адзінадушны” выбар, але нам тут істотна іншае, а менавіта, што Беларусь таксама прылу- чылася да агульнай тэндэнцыі, нават не парупіўшыся пра сістэмны аналіз уласнага нацыяналістычнага патэнцыялу. Але асноўную гаворку на гэтую тэму мы распачнем крыху пазней, а пакуль звернем увагу на ідэю Адраджэння, якой і была падрыхтаваная практычная рэалізацыя моўна-этна- графічнай мадэлі.
Як быццам палягае навідавоку, што ідэя нацыяналь- нага Адраджэння (гэтаксама і Народнага фронту) запазы- чаная ў “прыбалтаў”, якія раней за іншых сталі на сепарат-
ны шлях і шмат чаго ўжо паспелі сфармуляваць да таго моманту, калі нацыянальны рух у Беларусі набыў хоць ней- кую моц. I гэта сапраўды так было. Разам з тым будзем усве- дамляць, што як толькі палітычны акцэнт перастварэнняў перасунуўся з антыкамунізму на этнакультурную традыцыю, дык ва ўмовах Беларусі ідэю Адраджэння нельга было абмі- нуць незалежна ад таго, існавала яна ўжо недзе, ці яе трэ- ба было вынайсці самім беларусам. Рэч у тым, што на тую пару супольнымі намаганнямі камунізму і расейскага нацы- яналізму ўсё ўласна нацыянальнае ў Беларусі было выні- шчана амаль ушчэнт. I таму ў сітуацыі вышэй згаданага вы- бару не прадбачылася іншага выйсця, акрамя як пачаць інтэнсіўнае і адначасна карпатлівае ўзнаўленне, адраджэн- не, рэканструяванне наўсцяж зніклага, каб адсланіць ад сябе пустату віртуальнымі абрысамі і пазнакамі былога...
Праўда, апошні мой выраз пра завесу з гістарычных сімулякраў патрабуе ўдакладнення, бо ён з сённяшняга досведу, а тады, здаецца, амаль усе былі поўныя веры, што былое можна наноў уцялесніць, узнавіць у статусе рэальна прысутнага, матэрыялізаваць гэтаксама, як у сучасным ма- тэрыялізуецца будучае. I ўжо пасля таго, як усё гэта зда- рыцца, адбудзецца — на адноўленым падмурку майстра- ваць новы Беларускі Дом.
На гэтую справу (справу Адраджэння) разам падхапі- ліся многія і многія — і з розных бакоў. Тут былі і калектыў- ныя “ветэраны” нацыянальнага руху (“Майстроўня”, “Тала- ка”, “Бабілон”...), і толькі паўсталыя аб’яднанні, рухі, партыі (“Тутэйшыя”, “Мартыралог Беларусі”, Таварыства беларус- кай мовы, Беларускі народны фронт, Беларуская сацыял- дэмакратычная грамада і мноства ўсяго іншага што ў сталі- цы, што на правінцыі і ў замежжы). Да таго ж яшчэ напярэ- дадні Незалежнасці (а тым болей потым) бальшыня дзяр-
жаўных СМІ (улучна з тэлебачаннем) з ахвотай і сімпатыяй стала ўзнаўляць раней забароненыя для публічнай агалоскі падзеі, справы і постаці з неверагодна багатай гісторыі Беларусі. Што ўжо казаць пра незалежніцкія і дэмакратыч- ныя газеты, часопісы, кнігі, суполкі і супольнасці, якія, зда- ецца, толькі тым і займаліся, што без стомы гарталі старонкі мінулага, каб увідавочніць наяўнасць сапраўдных нацыя- нальных каштоўнасцяў і сярод іх як найвелькую — саму беларускую нацыю.
Мы не шмат перабольшым, калі скажам, што ў тую пару заангажаваныя Беларуссю беларусы пераважна жылі не ў сучасным, а ў прамінулым. Постаці Вітаўта, Сапегі, Касцюшкі... зрабіліся для “свядомых” больш блізкімі і больш пазнаваль- нымі за постаці суседзяў па лесвічнай пляцоўцы, абрэвіяту- ра ВКЛ сталася паролем для ўсіх “сваіх”, а вокліч “Жыве Беларусь!” — агульнанацыянальным кодам, які адчыняў усе дзверы ў культуру і палітыку. 3 гэтай апантанасці гісторыяй мы нават трохі пераблыталі эпохі, што мела сур’ёзныя на- ступствы, бо ў такім кантэксце архаічная напрыканцы XX стагоддзя ідэя нацыянальна-этнаграфічнай дзяржавы ўспрымалася намі за цалкам рэальную для фармалізацыі ў наяўным.
Як ужо казалася, нацыянальнае рушэнне мела безліч персанальных і калектыўных суб’ектаў, але досыць хутка наперад усяго (і лічы безальтэрнатыўна) вылузнуўся Бела- рускі народны фронт. У палітычным лідэрстве Народнага фронту галоўная заслуга, што бясспрэчна, Зянона Пазня- ка. Ён, ачолеўшы нацыянальна-дэмакратычны рух, які фар- маваўся літаральна на маршы, паспяхова скарыстаўся плё- нам расейскай перабудовачнай публіцыстыкі, прыбалтыйскіх народных франтоў, заходняй прапаганды і дыпламатыі, інтэ- лектуальным наробкам і палітычнай энергіяй уласнай дэ-
макратычнай і ліберальна настроенай інтэлігенцыі. Зянон Пазняк гэткім адмысловым чынам выкруціў тагачасную па- літычную сітуацыю ў Беларусі, што кожны, хто прагнуў пера- менаў, іншага ладу жыцця ці хаця б проста быў незадаво- лены тым, што мае, хоцькі-няхоцькі мусіў станавіцца пад бел- чырвона-белы сцяг. БНФ татальна завалодаў палітычнай ініцыятывай. Справа даходзіла да парадаксальнага. Над стотысячным натоўпам рабочых, якія колькі там дзён запар прыходзілі на плошчу Незалежнасці з трывогі за развал Савецкага Саюзу, разгул дэмакратыі і падвышэнне цэнаў, луналі бел-чырвона-белыя сцягі...
Калі б слова “геній” я быў схільны дастасоўваць хоць да якога палітыка, дык наважыўся б прызнаць, што ў тую пару Зянон Пазняк быў геніяльным палітыкам, бо скарыс- таўся з сітуацыі значна больш, чым яна насамрэч мела ў сабе для нацыянал-дэмакратычнага руху. Але адсюль, з гэ- тага завышанага сітуацыйнага поспеху, вымкнулі і будучыя праблемы БНФ, бо рэальна соцыа-кулыурная сітуацыя ў Беларусі не мела таго патэнцыялу, які мог бы падтрымлі- ваць гэты рух у заяўленым на пачатку маштабе.