Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

Код адсутнасці

Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
41.28 МБ
3 гэтага вітання я трохі злаваўся і часам мне карцела запытацца: “А вы што, бацька, з неба зваліліся? Ці ж не такі вы самы беларус, як і я?”
Але не пытаўся, паколькі разумеў — бацька мае ра~ цыю. Бо з даўніх давён так павялося, што азначэнне “бела- рус” у нас найперш адсылае да экзістэнцыйнага выбару чалавека, яго ідэалагічнай заангажаванасці, палітычнай залежнасці, свядома абранай экзатычнай мовы і з гэтага — да адметнага спосабу мыслення і ладу жыцця, а толькі потым да нацыянальнай кадыфікацыі, якая сама з сябе ні пра што не кажа.
Быць беларусам у Беларусі — гэта выключыць сябе з нормы і паўз уласную хэнць быць для некага місіянерам новай веры, для кагосці варожым прыблудай, а для ўсіх астатніх — ат такім сабе блазнам. Нават сам зварот да бе- ларускага слова ў Беларусі ёсць ні чым іншым, як грама- дзянскім учынкам (і яшчэ — эстэтычным актам).
Ва ўсім свеце чалавек, размаўляючы на роднай мове, проста размаўляе. У нас зусім інакш. Кожны раз, калі на людзях мы прамаўляем па-беларуску, дык не проста сумо- вімся, а як бы ладзім грамадзянскую акцыю ці мастацкі пер- форманс, паколькі ўвага ўсіх, хто выпадкова апынуўся по- бач, адразу засяроджваецца на нечаканым дзіве. Таму зусім не выключана, што ў нейкую, магчыма, і не зусім аддаленую
пару, каб размаўляць па-беларуску на людзях, трэба будзе браць дазвол у гарадскіх уладаў з адзнакай месца і часу, як сёння патрабуецца “заяўка” на палітычны пікет ці ама- тарскі канцэрт на вуліцы.
Уласна, быць беларусам — гэта штодня выконваць ролю беларуса ў бясконцым спектаклі без пачатку і канца... Гэта жыць і памерці на сцэне з родным словам на вуснах. Але і па смерці твая місіянерская доля не мусіць быць пе- рапыненай, і на помніку тваё імя і прозвішча абавязкова напішуць на матчынай мове.
Зыходзячы з гэткай сітуацыі, якая панавала спрэс на пачатку дзевяностых, паўсталы з “перабудовы” нацыянал- дэмакратычны рух наперад усяго высунуў праблему мовы. Зрэшты, гэта выглядала цалкам натуральным яшчэ і таму, што першыя ідэолагі Адраджэння за аснову нацыянальна- га ўладкавання абралі “моўна-этнаграфічную” канцэпцыю, згодна з якой без вырашэння праблемы мовы не выраша- лася нічога ўвогуле...
Даўно ў прамінулым засталася “беларусізацыя” 20— 30-х гадоў XX стагоддзя, калі абеларушчванне сацыяльна прывілеяваных слаёў краю было актуальнай дзяржаўнай палітыкай (сацыяльны под тады яшчэ сам па сабе быў сты- хійна беларускім).
Тая “беларусізацыя” скончылася жахлівымі рэпрэсіямі над усімі героямі гэтай маштабнай акцыі, але татальна выні- шчыць яе плён атрымалася толькі ў 60—70-я гады, калі пад аблудай глабальнай інтэрнацыяналізацыі адбывалася сістэмная і метадычная русіфікацыя нацыянальных рэс- публік.
3 шалёнай інтэнсіўнасцю (маўляў, бацькі просяць) бе- ларускамоўныя школы настаўляліся на расейскую мову на- вучання, тое самае рабілася ў вучэльнях, тэхнікумах, ВНУ,
Валянцін АКУДОВІЧ справаводстве, тапаніміцы, газетах, масавай культуры — спрэс, за выключэннем літаратуры.
Між іншым, у тую пару рэспублікай кіраваў Пётр Машэ- раў. Натуральна, за сваё шчыраванне ён атрымаў ухвалу ад маскоўскіх уладаў (і персанальна ад Мікіты Хрушчова). Але не толькі — ад уласнага народу таксама. Першая ўхва- ла цалкам зразумелая, а вось усенародная любоў белару- саў да таго, хто актыўна прычыніўся да справы сістэмнага вынішчэння беларушчыны, выглядае нейкім недарэчным парадоксам. Аднак насамрэч нічога парадаксальнага тут няма, хаця абыякавае, а падчас нават і варожае стаўленне беларусаў да ўласнай мовы, не перастае здзіўляць каго заўгодна.
Каб адказаць на пытанне, чаму так сталася, чаму бела- русы за камуністамі, у адрозненне, скажам, ад грузінаў не рабілі ніякіх захадаў у абарону роднага слова, мы мусім зга- даць, дзе і ў які час сфармавалася ўжо ўласна беларуская мова, а менавіта пару “нічыйнага мораку” (XVIII — канец XIX стагоддзяў), калі пазбаўленая каналаў улады і кніжнай (вы- сокай) культуры, беларуская вёска самахоць напрацоўва- ла сабе лінгвістычны канон, з якога потым вымкне і літара- турная мова.
Але ддя нашай аналітыкі істотны не лінгвістычны мо- мант, а сацыяльны. Таму найперш звернем увагу, што бела- руская мова (у адрозненне ад старабеларускай) паўстала і доўгі час функцыянавала выключна як плебейская мова сацыяльнага поду. На ёй размаўлялі адно тыя паспалітыя (вяскоўцы, жыхары апошніх ускраінаў мястэчак і гарадоў), што жылі з мазаля і былі цалкам адлучаныя ад хоць якіх выгодаў прывілеяванага жыцця больш заможных групаў і класаў. 3 чаго кожны асобны выпадак падвышэння сацы- яльнага статусу селяніна ці наёмнага працаўніка перадусім
патрабаваў замены ўласнай мовы на нейкую іншую. Адсюль і быў сфармаваны сацыяльны стэрэатып беларускай мовы як таго, што ў кожным разе трэба пераадолець (адрачыся), калі ты жадаеш сабе лепшай долі. I гэты стэрэатып не быў ідэалагічным сімулякрам — ён з дня ў дзень фармаваўся зусім канкрэтнымі праявамі штодзённага жыцця...
Пасля восьмага класу бацькі выправілі мяне з мястэч- ка ў няблізкі свет — паступаць у тэхнічную вучэльню аж пад Маскву. Праз два тыдні я вярнуўся да хаты без студэнцкага білету, але з неблагой расейскай гаворкай (на тую пару я ўжо ад пуза быў наеты расейскай літаратурай і ў расейска- моўным асяродку мая лінгвістычная інверсія адбылася без аніякіх высілкаў з майго боку). На Бацькаўшчыне я хутчэй па інерцыі, хаця і не без пэўнага форсу, нейкі час працяг- ваў размаўляць па-расейску. Ах, з якім захапленнем і зайз- драсцю глядзелі на мяне сябрукі, якой глыбокай і шчаслі- вай радасцю свяціліся вочы бацькоў, калі яны слухалі маё “оканье”. I толькі праз шмат гадоў, ужо ў пару “перабудовы”, неяк згадаўшы тую сітуацыю, я зразумеў: прычынай захап- лення і зайздрасці былі зусім не мае лінгвістычныя здоль- насці, а здавён сфармаванае ўсведамленне, што ў чалаве- ка, які лёгка развітваецца са сваёй мовай і гэтаксама лёг- ка набывае іншую, ужо ж, напэўна, ёсць варыянты лепшай, за беларускую, долі...
Дарэчы, мая маці сталася самай прывілеяванай парт- ніхай мястэчка не толькі з сваіх прафесійных здольнасцяў, але і з лінгвістычных. — Паколькі ўсё мясцовае начальства было з прысланых сюды пасля вайны расейцаў (ці добра абруселых беларусаў), дык яна хуценька засвоіла расей- скую мову і тым самым прыгарнула да сябе найбольш за- можную кліентуру.
Адным словам, для ўжо ўласна беларусаў тутэйшая мова ад самага пачатку была тым ганебным, зневажальным таў- ром, якое кожны мусіў вытравіць (ці хаця б старанна прыха- ваць), калі жадаў падвысіць сацыяльны статус.
Але гэтая сітуацыя для беларускай мовы, як пакажа час, была яшчэ не з самых горшых. Горшае мову чакала напе- радзе, калі ў першай палове XX стагоддзя беларуская на- цыянальная ідэя пацярпела шэраг глабальных паразаў (апошнюю — у трыццатыя гады), пасля чаго яе актыўных носьбітаў пачалі татальна рэпрэсаваць і вынішчаць. (Прык- ладам, да апошняга чалавека быў знішчаны ўвесь даваен- ны мовазнаўчы атрад рэспублікі, які працаваў над пяцітом- ным “Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы” — у жы- вых застаўся толькі адзін тэхнічны работнік). Менавіта тады беларуская мова, якая раней была толькі знакам сацыяль- нага аўтсайдэрства, сталася для калектыўнай беларускай свядомасці яшчэ і знакам бяды. Бяды рэальнай, блізкай, смяротнай для кожнага публічнага адэпта роднай мовы. У самым лепшым выпадку зацятых карыстальнікаў матчына- га слова чакалі занядбанасць і нішчымніца, у горшым — эміграцыя, Сібір ці Курапаты.
А цяпер мы можам вярнуцца да “феномену” партызан- скага кіраўніка “партызанскай рэспублікі”. Пётр Машэраў стаўся нацыянальным героем з розных падставаў, але яшчэ (а можа, і перадусім) таму, што лакалізаваўшы нацыяналь- нае красамоўства вузкім пісьменніцкім асяродкам, ён на- самрэч загнаў у рэзервацыю не беларускую мову, а бела- рускую бяду, якая палягала на гэтай мове. I калі Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч паспрабаваў вызваліць мову з рэзервацыі, яго хуценька адлучылі ад ганаровай пасады. Паспаліты беларус калі не розумам ведаў, дык нутром прадчуваў, што як толькі кіраўнік 122
беларускай дзяржавы пачне размаўляць на мове бяды, то неўзабаве ўсёй краінай гора не абярэшся.
Праўда, на пачатку 90-х, з прычыны краху рэпрэсіўнай імперыі, страх перад беларускай мовай, як падставай жорсткіх і татальных рэпрэсій, на нейкі момант змінімізаваў- ся, што і стварыла ўмовы для разгортвання шырокага ад- раджэнскага руху і нават легалізацыі беларускай мовы ў якасці адзінай дзяржаўнай. Але як неўзабаве высветліла- ся, гэта быў не сістэмны, а толькі сітуацыйны пералом. Бо вельмі хутка свядомыя носьбіты беларускага слова зноў зазнаюць здавён звыклыя рэпрэсіі, ганьбу, эміграцыю — і сваімі драматычнымі лёсамі адновяць калектыўны страх перад беларускай мовай, як мовай бяды.
Будзем карэктнымі, цяпер сітуацыя значна рознілася ад ранейшай, прынамсі, за мову ўжо не катавалі, а тым бо- лей не расстрэльвалі на жоўтым пясочку. Аднак за выняткам скрайнасцяў, сутнасна нічога не змянілася. 3 аднаго боку, насцярожанае стаўленне да мовы паспалітых масаў і ўлады, з другога — самаахвярнае служэнне роднаму слову тых, хто сэрцам адгукнуўся на яго змораны покліч. Дарэчы, апош- нія зазвычай свята вераць, што як толькі адэпты белару- шчыны атрымаюць уладу, дык матчына мова вельмі хутка запануе на абшарах нашага краю. Але калі думаць не сэр- цам, а галавой (як яно быццам і належыць), то давядзецца прызнаць, што такога, бадай, ніколі не будзе. I зрэпрэсава- ная генетычным страхам калектыўная памяць тут ужо не ас- ноўная з прычынаў.
Дзеля абгрунтавання гэтай маркотнай тэзы давайце звернемся да тыпалагічна блізкай нам па многіх парамет- рах Ірландыі. Вось ужо болей як дзевяноста гадоў ля ўлады там знаходзяцца радыкальныя нацыяналісты, а ірландская мова за гэты час у краіне не толькі не запанавала, а наад-
варот — вымарнела ў нішто. I прычына таму навідавоку — функцыянальныя магчымасці нацыянальнай мовы, раўну- ючы з ангельскай, былі непараўнальна зніжаныя ўжо ў пару вызвольных перамогаў ірландцаў, і таму ў справе штодзён- нага жыццяладу яна не вытрымала канкурэнцыі з магутнай суседкай-заваёўніцай...
Калі мова сістэмна зніжае ўзровень дабрабыту маса- вага шарагоўца — у гэтай мовы няма перспектывы, пры- намсі, гарантаванай.