Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
Мая дачка, вучаніца Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, дзе ад пачатку нелегальна запанавала “тарашкевіца”, летам 2003 году са студэнтамі педуніверсітэ- ту ездзіла ў фальклорную экспедыцыю. А калі вярнулася, дык з сарамлівым посмехам зазначыла:
— Ведаеш, тата, у вёсках нашу беларускую мову ніхто не разумее.
— Натуральна,— буркатнуў я. — Нашыя філолагі сва- ёй мовай загубілі палітыку, а сваёй палітыкай — мову.
Тэза залішне эмацыйная і таму не надта справядлівая. Сляпое памкненне да прасоўвання “тарашкевіцы” ў “народ- ныя масы” бясспрэчна пагоршыла і ўскладніла агульную сітуацыю з беларускай мовай, хаця прычына самой сітуа- цыі, зразумела, паходзіць не з канфлікту “нармальнага” і “класічнага” правапісаў. Але пра саму гэтую прычыну ўжо даволі казалася вышэй.
21. ГЕРОІ АДСУТНАСЦІ
За палітычнымі мітынгамі, шэсцямі, палемікамі, рэпрэ- сіямі міналі гады. Беларуская нацыянальная апазіцыя, адна з буйнейшых у тагачаснай Еўропе, якая цягам амаль дзе- сяцігоддзя магла сістэмна выводзіць на вуліцы Менска дзе- сяткі тысяч людзей, пакрысе пачала знясільвацца, марнець, чэзнуць і напрыканцы XX стагоддзя ў шырокім публічным плане згарнулася амаль у нішто. Але ніхто з лідэраў некалі ўплывовай нацыянальна-дэмакратычнай апазіцыі так і не схацеў заўважыць ні сваёй паразы, ні таго (куды больш істот- нага), што краіна Беларусь ужо спрэс жыве без нас — на- цыянальна заангажаваных...
Без нас будуюцца дамы, дарогі і масты, без нас руха- юцца машыны, цягнікі і лётаюць самалёты, без нас працу- юць фабрыкі, заводы, банкі, амбасады і міністэрствы, без нас садзіцца бульба, дзеюцца навуковыя росшукі і бізнесо- выя аперацыі. Без нас спартоўцы ладзяць спаборніцтвы, турфірмы — вандроўкі, а філармоніі — канцэрты. Без нас гуляюць вяселлі, спраўляюць хаўтуры, гадуюць і навучаюць дзяцей. Без нас фармуюць замежную палітыку, ствараюць тэлепраграмы, трымаюць эканоміку і выбіраюць прэзідэн- та...
Краіна Беларусь жыве без нас. I калі б не колькі палі- тычных перадачаў на дзяржаўным радыё і тэлебачанні, якія не стамляюцца ганіць “нацыяналістаў”, дык сёння ўжо мала хто б ведаў, што ў Беларусі, апрача проста тутэйшых, ёсць яшчэ нейкія сапраўдныя (“шчырыя”, “свядомыя”, “зацятыя” і да т.п.) беларусы, гэта значыць — мы. Тыя некалькі нашых радыёстанцый за межамі краіны і тыя некалькі нашых газе- таў і часопісаў унутры яе працуюць на нас і дзеля нас, а не на Беларусь і дзеля Беларусі. Тое самае можна сказаць і
Валянцін АКУДОВІЧ пра ўсе нашыя публічныя акцыі, мітынгі, шэсці, пікеты, перформансы, графіці...
Натуральна, нашай віны ў гэтым аніякай. Мы лепей ад пацераў ведаем, хто адасобіў нас ад беларускага народу — Крэмль, КДБ, Лукашэнка, але найперш сам нацыянальна несвядомы (спаланізаваны, скаланізаваны, зрусіфікаваны, засаветызаваны, манкуртызаваны, халопскі, быдлянскі, задраны і задрыпаны) беларускі народ.
Зразумела, што з такім народам мы (яктолькі “мы” з’яві- ліся напрыканцы 80-х гадоў) не жадалі мець нічога суполь- нага. Але паколькі зусім без народу абыходзіцца не выпа- дала, дык нам нічога іншага не заставалася, апрача як улег- чыся ў адраджэнне скампіляванай з размаітых парэшткаў былога вясёлкавай Беларусі, дзе, згодна з нашымі мерка- ваннямі, мы мелі шанец натрапіць на сапраўдны беларускі народ, якому ў асалоду было б і служыць, і маліцца...
На першы погляд — не ідэя, а цуд, але менавіта з гэта- га цуду і распачаўся наш шлях упрочкі ад тутэйшага народу ў ідэальнае нікуды, бо гэтак сфармуляваная ідэя Адраджэн- ня адмовіла рэальнай Беларусі ў хоць якой вартасці. За патрабаваннем вяртання гістарычнай спадчыны, мовы і культурнага досведу мінулага хавалася жорсткая ідэалагіч- ная канструкцыя, у якую не ўпісваліся здабыткі і каштоўнасці тагачаснага беларускага грамадства, бо ўсе ягоныя пера- могі, плёны і радасці мелі альбо камуністычнае, альбо ка- ланіяльнае паходжанне. Згодна з выпрацаванай у падполь- ных галовах канцэпцыяй, права “чалавекам звацца” мелі адно героі супраціву расейскай каланізацыі і ахвяры каму- ністычнага тэрору.
Дзіўна, але глыбока рэпрэсіўную сутнасць ідэі Адра- джэння не заўважылі ні яе адэпты, ні яе апаненты — уся ўвага канцэнтравалася на той частцы ідэі, дзе вялося аб
“люстрацыі” вынікаў расейскай культурнай і палітычнай эк- спансіі. Але паколькі асноўным аб’ектам расейскай культур- най і палітычнай экспансіі быў “беларускі народ”, дык ён і стаўся першай і галоўнай ахвярай адраджэнскіх рэпрэсіяў, якія, дарэчы, амаль і не кранулі сутвы самога расейскага імперыялізму, супраць якога былі скіраваныя паводле за- думы.
Болей за тое, Адраджэнне сталася своеасаблівым інтэ- лектуальным генацыдам тагачаснага беларускага грамад- ства, яно адмаўляла ў праве на вартасную ацэнку свайго жыцця не толькі сучаснікам, але і дзесяткам папярэдніх па- каленняў, якія без супраціву жылі пад ярмом усходняга ка- ланізатара. Праўда, у адрозненне ад памерлых, сучаснікі яшчэ мелі шанец рэабілітавацца. Дзеля гэтага трэба было праклясці сваё жыццё за камуністамі, прачытаць кнігу Міко- лы Ермаловіча “Старажытная Беларусь”, перавучыцца з нармальнай беларускай на “клясічную” мову, уступіць у БНФ і падпісацца на газету “Свабода”.
На пачатку дзевяностых (XX стагоддзя) шмат хто з пас- палітых беларусаў (ці то з сораму за ганебнае мінулае, ці то з гонару за наноў скампіляваную гісторыю, ці то з крыўды за занядбаную Бацькаўшчыну) ступіў на пакаянны шлях да Ідэальнай Беларусі... Але далёка не кожны дайшоў нават да “цвінтару”, а з тых, што дайшлі, мала хто там застаўся.
Рэч у тым, што канцэпцыя Ідэальнай Беларусі, змаца- ваная на крыжы любові да свайго краю і нянавісці да тых, хто дратаваў яго, добра пасавала для палымяных публіч- ных прамоваў (на мітынгах, у вершах, публіцыстыцы), але выявілася цалкам непрыдатнай для рэальнага жыцця. Бо яна змушала ўсіх іншых тоесніцца ў агульнай любові і ня- навісці з тымі, хто яе зладзіў і запрапанаваў. А ў кожнага з “іншых” сэрца яшчэ балела за нешта сваё: за каханую, гро-
шы, уладу, экалогію, Бога, братоў нашых меншых, камунізм, ядравую пагрозу, несмяротнасць, перпетуум мобіле... Таму пакрысе і сыходзілі са шляхоў да Ідэальнай Беларусі тыя, чые сэрцы спачатку адгукнуліся на палымяны покліч, а по- тым услухаліся ва ўласнае тухканне і зразумелі: нам у іншы бок...
Але ў адзіноце “свядомыя” засталіся не таму, што ад ідэі Адраджэння нехта адступіўся, а таму, што абсалютная бальшыня жыхароў дзяржавы (у якой “нацыяналісты” тулі- ліся па завуголлях), і не збіралася выпраўляцца на адкры- тую імі “новую зямлю”. Нават калі б па нечым загадзе іх за- штурхалі туды рулямі аўтаматаў, дык яны ўсё адно ўпотайкі паразбягаліся б адтуль па абжытых засценках. Бо тут усё ім было спрэс незнаёмае і нясвойскае. Вакол нейкія Альгер- ды, Вітаўты, Сапегі, нейкае ВКЛ, БНР, СБМ і безліч няўцям- нага іншага. Ну добра, да незнаёмага спакваля можна пры- звычаіцца. Але як жыць без таго, што раней напаўняла жыццё сэнсам і значэннем — без майскіх і кастрычніцкіх святаў; без гонару за трактарны і аўтамабільны заводы, якія ты колісь збудаваў і на якіх адпрацаваў ладны кавалак веку; без пашаны за перамогу ў вялікай вайне, якую выйграў асабіста ты; без успамінаў пра палёты ў космас Гагарына і свайго роднага Кавалёнка... Дый увогуле, што ты забыўся на гэтай голай выспе, адкрытай усім скразнякам свабоды, калі ў цябе была магутная звышдзяржава, якую ты стварыў уласнымі крывёю і потам, і якая праз сваю веліч надавала велічы і табе?..
Дарэчы, тут да пары будзе заўважыць, што наш канцэп- туальны разрыў з “беларускім народам” паходзіў не столькі з рознага стаўлення да мовы, гісторыі, ідэалогіі, колькі з вызначэння таго месца, дзе беларусы жылі апошнія дзвес- це гадоў. Мы лічылі, што ўсю гэтую пару беларусы заставаліся
беларусамі і цяпер займелі свабоду і незалежнасць толькі дзякуючы перманентнаму супраціву расейскай каланізацыі лепшых з нашых продкаў (і трохі — сучаснікаў). А вось “бе- ларускі народ” (і гэта пераважная бальшыня насельніцтва Беларусі), у адрозненне ад нас, меркаваў, што ніякай сва- боды ён не займеў, але затое страціў вялікую дзяржаву, з якой лічыўся ўвесь свет. “Беларускаму народу” смешна было нават слухаць пра нейкае там шматгадовае рабства ў ра- сейска-камуністычнай імперыі, бо ладную частку палітычнай, эканамічнай ды інтэлектуальнай эліты Расеі складалі бела- русы па паходжанні, а сама Беларусь у канфігурацыі імпе- рыі займала адно з самых паважных месцаў, была індуст- рыяльна мадэрнізаванай і мела ці не найвышэйшы ўзро- вень дабрабыту сярод астатніх рэспублік Савецкага Саюзу. Нельга сказаць, што “беларускі народ” быў рашуча настро- ены супраць незалежнасці, але і адмаўляцца ад сваёй вя- лікай гісторыі ў супольнасці з Расейскай імперыяй ён не жадаў. Тым болей, што мы яму прапанавалі памяняць ролю вялікага воя і вялікага дойліда (які за гэтыя два стагоддзі ці то пабраў, ці то вызваліў палову свету, засвоіў касмічнае прадонне і збудаваў першую ў свеце камуністычную цыві- лізацыю) на ганебную ролю скаланізаванага раба, які сам з гэтага рабства нават вызваліцца не здолеў.
Карацей кажучы, мы паклікалі “беларускі народ” у краі- ну, дзе ніхто не жыве, акрамя гістарычных і літаратурных зданяў ды прывідаў. I зусім натуральна, што ён не адгукнуў- ся на наш покліч у нікуды. А мы яго за гэта незалюбілі і на- ват трохі ўзненавідзелі. Якімі толькі словамі мы ні бэсцілі гэты балотны народ, што не хацеў караскацца за намі на голыя выспы свабоды! “Народ” нейкі час абыякава трываў нашую лаянку, а потым узяў ды адсунуўся ад нас падалей. I, здаецца, назаўжды.
Але ці магло быць інакш, ці магла хада падзеяў раз- гарнуцца ў спрыяльным для нас кірунку? Бадай што — не. I найперш таму, што іншымі не маглі быць мы самі. Падмурак, на які мы абапіраліся ў сваім паўставанні над вярэдзівам часу, мацаваўся трыма кутнымі камянямі: антыкамунізмам, антыкаланіялізмам і нацыяналізмам. Без гэтых двух “анты” тады быў немагчымы трэці складнік. Калі фармавалася ідэя Адраджэння (Ідэальнай Беларусі), хіба можна было ўявіць сабе такую канцэпцыю Беларускай Дзяржавы, якая б адна- часна спалучала ў сабе плён супольнай беларуска-савец- кай і нацыянальна-гістарычнай спадчыны. Хіба што як здзек тады магла быць успрынятая прапанова задзіночыць у ме- жах аднаго дыскурсу ВКЛ і БССР, Слуцкае паўстанне і са- вецкую партызанку, Астрожскага і Жукава, Рэч Паспалітую і СССР, Скарыну і трактар “Беларусь”, Грунвальд і вясну 45- га... Жорсткае размежаванне з “беларускім народам” з ад- наго боку па лініі “антыкамунізму”, а з другога — па лініі “антыкаланіялізму” было наканаванае нам тым часам, у якім мы падымаліся з каленаў. I памяць поа тое, чым мы пады- маліся, будзе трымаць нас да скону (прынамсі, ідэалагічна- га), нават калі гэты скон прыспешыцца ўчэпістасцю нашай памяці.