Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
22. БЕЛАРУСЬ ЯК ПРАСТОРА САКРАЛЬНАГА
Будзем карэктнымі, на той час (самы канец 80-х — па- чатак і сярэдзіна 90-х гадоў) каштоўнасці роднай мовы, улас- най гісторыі, аўтахтоннай культуры, незалежнай нацыяналь- най Дзяржавы выглядалі відавочнымі не адно для адэптаў Адраджэння, але і для досыць шырокіх “грамадскіх масаў”. Таму высілкі адпаведных палітычных згуртаванняў былі скіраваныя нават не столькі на папулярызацыю і прапаган- ду нацыянальнай ідэі, колькі на супраціў расейскай калані- зацыі і камунізацыі, якія бачыліся галоўнымі перашкодамі для вольнага і натуральнага самавыяўлення раней зрэп- рэсаванай нацыянальнай свядомасці.
Зрэшты, сама хада палітычных падзеяў мацавала ўпэў- ненасць у каштоўнасці нацыянальнага як канцэптуальнай вартасці для ўсяго беларускага грамадства: распад камуні- стычнага блоку, а затым і Савецкага Саюзу на мноства не- залежных нацыянальных дзяржаваў, шматтысячныя шэсці пад бел-чырвона-белым сцягам ды “Пагоняй”, стварэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь, старшынёй Вярхоўнага Савету якой становіцца дэмакрат і свядомы беларус, дзяр- жаўнасць беларускай мовы і выразная тэндэнцыя да гла- бальнай беларусізацыі і г.д., і да т.п.
Карацей кажучы, бальшыня тагачасных фактаў і па- дзеяў як быццам адназначна сведчыла, што, нягледзячы на адчайны супраціў старой партнаменклатуры і геапалітыч- ныя інтрыгі Масквы, ідзе актыўнае фармаванне грамадскай думкі на грунце нацыянальнай ідэі. I нават змена, на фар- мальна бязглуздай падставе, залішне нацыянальна свядо- мага і залішне дэмакратычнага старшыні Вярхоўнага Са- вету (Станіслава Шушкевіча) на трохі менш свядомага і трохі
менш дэмакратычнага (Мечыслава Грыба), а затым выба- ры (заакцэнтуем — адносна свабодныя выбары) першым прэзідэнтам чалавека (Аляксандра Лукашэнку), які пабуда- ваў праграму на радыкальнай мінімізацыі дэмакратыі і не- залежнасці, як і наступныя рэферэндумы аб скасаванні на- цыянальнай сімволікі ды (фактычна) беларускай мовы праз наданне статусу дзяржаўнай мовы расейскай, падтрыманыя грамадствам, — не схілілі нацыянальную палітычную эліту да ўзважлівай ацэнкі таго, што насамрэч адбываецца? Але і цяпер, калі ад нацыянал-дэмакратычных партый, рухаў ды аб’яднанняў засталіся адно руіны, не відаць, каб нехта ўсур’- ёз задаўся пытаннем, а чаму гэта беларускае грамадства ў сваёй пераважнай бальшыні адхіліла нацыянальную ідэю як форматворную дамінанту пабудовы новага ладу жыцця? Іншымі словамі, чаму ідэя, па ўсіх класічных канонах пры- датная легчыся ў аснову фармавання салідарнай грамадс- кай думкі, у канкрэтнай сітуацыі Беларусі выявілася ў фор- ме навязвання грамадству рэпрэсіўнай ідэалогіі Адраджэн- ня, на што ўжо зважалася трохі раней?
Але даводзячы, што абраны ідэолагамі Адраджэння фармат нацыяналізму апынуўся не прыдатным для бела- рускай сітуацыі, я зусім не маю намеру сцвярджаць, што ў Беларусі мае шанец запанаваць нейкая іншая выразная ідэалогія: камуністычная, ліберальная, славянафільская... Hi ў якім разе.
Рана ці позна, але ўсім (нацыяналістам, камуністам, лібе- ралам, дэмакратам, анархістам, глабалістам, хрысціяністам, западнікам, русафілам...) давядзецца змірыцца з тым, што іншай, апрача як сацыяльнай, беларуская дзяржава быць не можа, бо для абсалютнай балылыні насельнікаў нашай краіны прыярытэтнымі як былі, так і застануцца не нацыя- нальна-культурныя ці ідэалагічныя, а сацыяльныя каштоў-
насці. Адсюль лагічна вынікае, што асобам, заангажаваным Беларуссю, як вялікім цэлым, трэба было б паспрабаваць скансалідаваць грамадскую думку на падставе сакралізацыі той рэальнасці, якую мы маем, гэта значыць не выдумляць нейкія апрычоныя праекты новага Беларускага Дому, а пам- кнуцца ўсім разам сакралізаваць тую Беларусь, якая ў нас ёсць, і такой, якая яна ў нас ёсць.
Як нацыянальна заангажаванага беларуса мяне на- яўная рэальнасць Беларусі глыбока абражае сваёй здэна- цыяналізаванасцю; як апалагета дэмакратычнага ўладка- вання соцыуму яна мяне ўсур’ёз трывожыць сваёй антыдэ- макратычнасцю; як прыхільніка лібералізацыі эканомікі і ўсяго дыскурсу грамадскага жыцця яна мяне засмучае ад- сутнасцю рэальнай лібералізацыі. Але ўсё гэта разам (і безліч не згаданага тут іншага) бачыцца мне бядой значна меншай, чым татальная прафанацыя Беларусі як у кожным яе лакальным фрагменце, так і ў фармаце ўніверсальнага цэлага.
Традыцыя прафанацыі Беларусі мае даўнюю гісторыю, згадаем хаця б кансервацыю максімальна зніжанага міфу пра Беларусь, у сваю пару створанага Францішкам Багу- шэвічам. Але мы не станем наноў вяртацца да ўсёй неаб- сяжнасці гэтай тэмы, а заакцэнтуем увагу толькі на адным яе невялічкім фрагменце, зусім блізкім нам па часе...
Калі Аляксандр Лукашэнка займеў уладу, дык апазіцыя (у мностве сваіх ідэалагічных мадыфікацыяў), каб яго пе- рамагчы, не змагла прыдумаць нічога лепшага, як ва ўсіх зручных для яе формах і тэхналогіях, але найперш у не- дзяржаўных СМІ, пачаць з дня ў дзень ганіць і ганьбіць не столькі ўладу і непасрэдна Лукашэнку, колькі ўсю краіну і ўсё грамадства, пэўна, спадзеючыся, што чым больш жахлі- вым будзе выглядаць той свет, у якім мы жывём, і тыя людзі,
сярод якіх мы жывём, тым хутчэй народ паўстане супраць таго, хто ўжахлівіў нашае жыццё. Каб падмацаваць гэтую тэзу прыкладамі, няма патрэбы кудысьці заглыбляцца, даволі нагадаць хоць колькі з безлічы тых слоганаў, што ва ўсіх на слыху: “балота”, “быдляндыя”, “хамскі народ”, “жлобская нацыя, “саветыкусы”, “калгаснікі”, “саўкі”, “крэолы” і дат.п.
Беларусь мусіць быць удзячнай сваім грамадзянам, што яны амаль забыліся на апазіцыйныя газеты, перасталі хадзіць на апазіцыйныя мітынгі і галасаваць за апазіцый- ных кандыдатаў. Бо з гэтага пазбягання паспалітым люд- ствам хоць якіх ініцыятываў палітычнай апазіцыі вынікае спадзеў, што апазіцыя сваімі вербальнымі вывяржэннямі забрудзіла не ўсю краіну, а толькі ўласныя глузды і душы.
Ужо даўно зразумела, што “Луку на муку” перамелюць не жорнавы апазіцыі, а ветракі часу. I некалі ж гэта здарыц- ца. Але калі мы разам не вывернем устойлівую стратэгію шальмавання ўсіх і ўсяго на шляхі павагі да суайчыннікаў і гонару за тую рэальную Беларусь, якой яна ёсць цяпер, дык і пасля змены ўлады не выкараскаемся з таго бруду, які плённа прадукавалі ўсе папярэднія гады. Здаецца, няцяж- ка зразумець, што ў сітуацыі татальнай спрафанаванасці ўсёй сацыяльнай прасторы такія сакральныя рэчы, як Дзяржа- ва, не паўстаюць.
Звяртаючы ўвагу на татальную прафанацыю Беларусі як на рэальную пагрозу яе дзяржаўнасці не толькі сёння, але і заўтра, я не хацеў бы, каб мае словы палічылі чымсьці накшталт закліку да перайменавання чорнага на белае, a белага на ружовае (гэтым дастаткова актыўна займаецца кожная паноўная ўлада). Праблема палягае не ў перамене знакаў, а ва ўсведамленні, што інтэнсіўная прафанацыя беларускай рэальнасці адбываецца зусім не таму, што яна насамрэч ёсцьтакой, атаму, што пэўным суб'ектам глабаль-
нага палітычнага поля як знадворку (з Усходу ці Захаду), так і знутры (нацыянал-дэмакратам, сацыял-дэмакратам, лібералам, камуністам...) неабходна нагружаць Беларусь прафанным зместам, бо толькі ў прасторы прафаннага яны могуць спадзявацца некалі аб'явіць свой апрычоны пра- ект Беларускага Дому як адзіна магчымы варыянт яе сак- ралізацыі.
На жаль, ні досвед паразы ідэі Адраджэння, ні досвед іншых ідэалагемных паразаў, як і гістарычны досвед увогу- ле, не спыняюць марных спадзяванняў нашых палітыкаў на ідэалагемную манапалізацыю гэтага краю, хоць шмат хто з іх добра ведае, што цягам усёй сваёй гісторыі прастора Беларусі, лічы, ніколі не была монаэтнічнай, монарэлігійнай, монасацыяльнай, монамоўнай і г.д.
Таму нам нічога не застаецца, як меркаваць, што і ў перспектыве:
— Беларусь ніколі не будзе толькі беларускай, але і ніколі яна не будзе толькі расейскай ці польскай...
— Беларусь ніколі не будзе толькі праваслаўнай, але і ніколі яна не будзе толькі каталіцкай ці пратэстанцкай...
— Беларусь ніколі не будзе толькі празаходняй, але і ніколі яна не будзе толькі праўсходняй ці якой там яшчэ...
Гэтую гульню ў адмаўленне хоць якіх татальнасцяў у Беларусі можна доўжыць і доўжыць, аднак мы тут прыпынім- ся, каб сказаць наступнае...
Асноўны цяжар праблемаў сучаснай Беларусі паходзіць з таго, што бальшыня нашых палітыкаў, інтэлектуалаў і про- ста актыўных грамадзянаў лічыць, быццам тая Беларусь, якую мы маем, гэта толькі руіны каланізацыі, калектывіза- цыі, камунізацыі і г.д., на якіх адно некалі ў будучым магчы- ма зладзіць спраўны Беларускі Дом. Іншымі словамі, амаль усю папярэднюю хаду падзеяў на Беларусі яны ўспрыма-
юць як суму скажэнняў яе нейкай віртуальна сапраўднай гісторыі...
Я ж са свайго боку не даю веры такому падыходу, бо схільны лічыць усе ранейшыя паразы, акупацыі, генацыды ды ўсялякае падобнае іншае не скажэннямі беларускай гісторыі, а самой гісторыяй, аднолькава сапраўднай, адноль- кава нашай, як і нашыя перамогі, здзяйсненні, здабыткі. Таму для мяне тая Беларусь, якую мы цяпер маем, выяўля- ецца не руінамі лакальных дэфармацый апошніх некалькіх соцен гадоў, а сакральным вынікам усёй тысячагадовай (як мінімум) гісторыі гэтай прасторы. А ўсё сакральнае варта шанаваць такім, якое яно ёсць. Бо той, хто не шануе сак- ральнае, абірае сабе радзімай прафаннае.
23. ВЯЛІКАЯ ЗДРАДА
Колькі (не падлічыць) беларусаў за апошнія паўтара стагоддзі ахвяравалі сваімі жыццямі дзеля аплікацыі на- цыянальнай ідэі ў штодзённае жыццё краю!?. Зазвычай яны цяжка жылі і нядобра паміралі, закатаваныя (калі не фізічна, дык маральна) чарговай паноўнай уладай. Але як бы ні складваліся лёсы, усе тыя героі (добра вядомыя ўсім нам і нікому зусім невядомыя), свята верылі, што рана ці позна іх мара ўцялесніцца ў існую рэальнасць і беларуская мова, культура, гісторыя будуць дамінаваць на кожным лапіку род- най зямлі, атуленай ад злыбяды гісторыі сваёй нацыяналь- най Дзяржавай.
Гэтай надзеяй яны і трымаліся — і ў самім жыцці, і на самым апошнім яго скраені. I сваёй трываласцю ўздымалі да веры ўсё новых ахвяравальнікаў уласных лёсаў... Аднак, падобна, надыходзіць пара вялікай здрады* ўсім тым вы- сокім мроям і спадзяванням, дзеля ўвасаблення якіх праз стагоддзі не ашчаджалі сваіх жыццяў лепшыя з беларусаў (а значыць, і здрада кожнаму з іх персанальна)...