Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

Код адсутнасці

Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
41.28 МБ
Момант рэалізацыі праекту нацыянальнага адраджэн- ня прыпаў на пару выбуху камунікацый, пасля якога вядзе рэй ужо не падзея культуры, а інфармацыйная падзея. Пе- раканаць сёння беларускае грамадства — якое ўжо амаль цалкам знаходзіць сябе ў інфармацыйным дыскурсе,— за- быцца на рэальную пару існавання і ўлегчыся ў адбудову бастыёнаў нацыянальнай культуры, гэта тое самае, што пе- раканаць грамадства ў неабходнасці будаўніцтва старажыт- ных замкаў дзеля паспяховай абароны ад нашэсця чужын- цаў.
Менавіта з таго, што нацыянальную культуру сёння трэ- ба адваёўваць не ў расейскіх ці якіх там іншых заваёўнікаў, а яе трэба адваёўваць у самога часу, які ўжо не прадугледж-
вае існавання культуры ўвогуле, ідэя нацыянальнага адрад- жэння не спарадзіла шырокі народны рух і пасля каротка- га перыяду адноснай актыўнасці, згарнулася да памераў таго, што можна назваць беларускай версіяй Гесэўскай Правінцыі Касталія.
Сёння беларускасць, беларуская мова, гісторыя, куль- тура ў цэлым — гэта не прастора жыццядзейнасці грамад- ства, а прытулак для інтэлектуалаў, духоўнай эліты, для ўсіх тых, каму няўтульна без апранахі культуры. У звязку з апошнім цікава адзначыць, што сярод тых, хто сёння актыў- на і апантана працуе ў нацыянальнай культуры на карысць беларушчыны, зусім ня шмат этнічна чыстых беларусаў. Гэты факт можна трактаваць па-рознаму, але як з майго мерка- вання, дык ён найперш сведчыць аб тым, што да беларус- кай ідэі далучаюцца не столькі з-за этнічнай ідэнтычнасці, колькі дзеля таго, каб быць улучаным у рэальныя справы рэальнай культуры. А калі выславіцца менш далікатна, дык давядзецца прызнаць, што ў беларускую культурную Правінцыю ўцякаюць адусюль не столькі дзеля яе самой, колькі дзеля таго, каб тут схавацца ад сітуацыі татальнага Нідзе і Ніхто, бо раскіданы выбухам камунікацый па ўсім свеце чалавек сёння анталагічна можа сабрацца ў адно цэлае толькі ў дыскурсе ідэнтыфікацыі сябе з тым ці іншым культурным кодам... I нікога з гэтых уцекачоў асабліва не турбуе, што як да эпохі камунікатыўна адкрытай прасторы, замкнёная сама ў сабе Беларуская Касталія, ёсць утварэн- нем штучным, існуючым насуперак рэальнаму часу і таму з нябачнай, прынамсі, пакуль, уцямнай перспектывай...
Зрэшты, у сэнсе перспектывы мы мала чым адроз- ніваемся ад іншых. Беларусь сёння — гэта Францыя заўт- ра. Калі культура, як цэлае, перастае быць падставовым
апірышчам быцця, дык усіх нас чакае аднолькавы лёс. I, магчыма, адзінае, што нас неўзабаве будзе адрозніваць адзін ад аднаго,— гэта колькасць волі да супраціву сітуацыі Нідзе і Ніхто.
ДАДАТАК
ГУЛЬНЯ Ў ВІРТУАЛЬНУЮ ДЗЯРЖАВУ
Прэамбула
1995 год. Травеньскі рэферэндум...
Нават беручы пад увагу некарэктнасць (з розных гле- дзішчаў) прапанаваных на рэферэндум пытанняў і спрэч- насць выніковых лічбаў, немагчыма ўсё ж было пярэчыць відавочнаму: для пераважнай большасці беларусаў (тут дак- ладней будзе казаць: насельнікаў Беларусі) Беларусь не ёсць каштоўнасцю ні ў выяве мовы, ні ў выяве гісторыі і куль- туры, ні ў выяве незалежнасці.
Нарэшце “заглянула сонца і ў наша аконца”, і мы ўба- чылі тое, пра што, будзем шчырымі, даўно ведалі, але чаму раней, асабліва ў сутонні адраджэнскага ранку, неяк атрым- лівалася не даваць веры.
Першыя дні і тыдні пасля рэферэндуму і цяпер ніяка- вата згадваць. “Нацыянальна свядомыя”, што тыя совы, якіх дзень заспеў на голай выспе, адно разгублена лыпалі ва- чыма і паныла сноўдаліся з месца на месца, не ведаючы, куды падзецца ад невыноснага святла... He ратавалі ні га- рэлка, ні распуста. 3 адчаю хаваліся ў сябе — там была ноч...
Асабіста мне тады марылася толькі пра адно — каб як мага хутчэй прамінулі гэтыя першыя дні, тыдні, месяцы, і “светлая ява” сталася штодзённай звыкласцю, бо трэба ж было неяк жыць далей, прызвычайвацца да новых стан- дартаў, спакваля асвойтваць іншую рэальнасць і неўпрык- мет стасаваць да яе рэшткі былых ілюзіяў.
Хаця ілюзіяў, здаецца, амаль не засталося, паколькі мяне не гаіла (як, бадай, многіх) адчайная нянавісць да тых, хто зыніцыяваў і зладзіў рэферэндум; я і ў адчаі выраз- на ўсведамляў, што не яны стварылі тую сітуацыю, якую мы
мелі,— яны толькі скарысталі яе ў сваіх мэтах (ці — што болыл верагодна — яны самі, з усімі сваімі ініцыятывамі, былі “плёнам” гэтай сітуацыі). Але тут рэч не пра тых, хто скарыстаў сітуацыю, а пра тых, каго скарысталі, а найперш пра тых, для каго рэферэндум жорстка і бязлітасна выявіў ды прадэманстраваў, што ў нас ёсць і чаго ў нас няма.
Беларусаў трохі ёсць, а Беларусі няма — у сэнсе цэ- ласнага жыццядайнага нацыянальнага арганізму, які за- патрабаваў бы дзеля свайго развою і бяспекі нацыяналь- най дзяржавы.
Няма такой Беларусі цяпер, але і ў будучым яе не бач- на, хаця якраз на “будучыню” шмат хто тады спадзяваўся (спадзяецца і зараз): неўзабаве ўсё неяк пераменіцца, да ўлады дапнуць “нашыя”, і мы здабудзем памысную Бела- русь... (Калі б “нашыя” маглі неўзабаве ці хаця б у бліжэй- шай перспектыве займець уладу, дык Аляксандр Лукашэн- ка, з яго не абы-якой палітычнай інтуіцыяй, ужо даўно быў бы “нашым”.)
Але калі б нават нейкім цудам нешта ўзяло ды карды- нальна перамянілася і “нашыя” прыйшлі да ўлады (як прыйшлі б, так і пайшлі б), дык што з гэтага не фармальна, а сутнасна зрушылася б у сітуацыі?
Безумоўна, фармальна, вонкава, намінатыўна сёе-тое выдавала б на лепшае ў нашым разуменні лепшага (трохі прыпынілася б русіфікацыя школ, вярнулася б гістарычная сімволіка, што-кольвек яшчэ...), аднак і тая дэкларатыўна нацыянальная дзяржава рэальна была б сацыяльнай дзяр- жавай (дзе нелегітымна панавала б ідэалогія сацыяльных дабротаў, гэта значыць ідэалогія “каўбасы” і курсу долару, a не нацыянальнай культуры, мовы, незалежнасці), і ў той, “нашай”, дзяржаве “свядомаму беларусу” было б, пэўна, гэтак жа няўтульна, як і сёння — а можа, і яшчэ няўтульней,— і на
вуліцы, і на службе, і сам-насам, бо і тады ён быў бы ва ўнут- ранай эміграцыі адносна чужароднага яму соцыуму.
Прыкладна гэтак (слушна ці не — іншая рэч) я разва- жаў у тыя першыя тыдні і месяцы пасля рэферэндуму...
Няўжо нам, “свядомым”,— думаў я ў падсумаванне,— нічога іншага не застаецца, як пражыць жыццё і памерці чужынцамі на сваёй зямлі, ды яшчэ той самы бяздольны лёс пакінуць сваім дзецям, якія з нашай волі ці нават паўз яе панабіраліся ад нас гэтай заразы — беларусаманіі?
ЙОХАН ХЕЙЗІНГА I МРОІ ПРА ВІРТУАЛЬНУЮ ДЗЯРЖАВУ
Цяпер ужо не памятаю, скуль непасрэдна ўзнікла дум- ка, з якой я потым, як дурань з пісанай торбай, цягаўся не- калькі дзён запар. Хаця, напэўна, яна пачаткавалася недзе ля відавочнай тэзы: болыласць насельнікаў Беларусі (блізу шасці мільёнаў) прагаласавала за сацыяльную дзяржаву. Добра, іх болей, яны перамаглі, дык хай сабе і ладзяць жытво, як ім падабаецца. Але чаму з іх перамогі мусяць пе- раможаныя пачувацца ў скрусе, да таго ж не прыхадні, a таксама тубыльцы гэтага краю? Як-ніяк, не за “барбарскімі” часамі жывём, дэмакратыя наўкола, а дэмакратыя, як вядо- ма, гэта найперш павага і забеспячэнне правоў меншасці. Тым болей, што не такая яна ўжо і малая гэтая меншыня, якая аддала перавагу нацыянальнай дзяржаве (блізу двух мільёнаў; а хай сабе і мільён).
Дык чаму гэтыя два мільёны (а хай сабе і мільён) не могуць жыць як цывілізаваныя людзі, мець свайго прэзідэн- та, свой парламент і ўсе астатнія палітычныя і грамадскія інстытуты?— запытаўся я сам у сябе.
Узважыўшы пытанне, таксама сам сабе адказаў (зда- ецца, слушна):
— Дык таму!
Безумоўна, можнабылоб прапанавацьусім “свядомым” з’ехацца на жытло ў нейкую адну мясцовасць і зладзіць там нешта падобнае да нацыянальнай аўтаноміі, толькі белару- сы не габрэі, за белы свет без прынукі не пацягнуцца, ды і дзіўна было б чакаць ад беларуса, што ён кіне бацькоўскае котлішча ці абжытую “хрушчоўку” ў Серабранцы дзеля таго, каб у нейкім іншым месцы лаяцца з суседам па-беларуску і
на 1 мая над ганкам вывешваць не чырвона-зялёны, а бел- чырвона-белы сцяг.
Адным словам, як я ні трудзіў глузды, заўсёды атрымлі- валася тое самае: у прасторы аднаго топасу няма разам месца сацыяльнай і нацыянальнай дзяржавам... А з гэтага, бясспрэчна, вынікала, што “свядомым” нічога іншага не за- стаецца, як гібець кожнаму паасобку ў сваім катуху, пакуль не павыміраюць усе да апошняга, што тыя яцвягі.
I вось недзе тут, у момант гранічнай скрухі, я нечакана ўспомніў Йохана Хейзінга, дакладней ягоную прыдумку, якая даводзіць, што ўся культура жыцця — гэта нішто іншае, як гульня ў безлічных праявах гульні (“Homo Ludens”). Калі “вся жмзнь нгра” — падумалася мне,— дык чаму б нам, “свядо- мым”, не згуляць у Беларускую Нацыянальную Дзяржаву? Чаму б нам не правесці сярод сваіх, “свядомых”, выбары свайго парламенту і Прэзідэнту, якія б потым сфармавалі наш урад, прынялі канстытуцыю і згодна гэтай канстытуцыі залічылі б нас у грамадзян Беларускай Нацыянальнай Рэс- публікі (БНР).
Зачапіўшыся хоць за нешта, мая фантазія ўжо не хаце- ла зважаць ні на законы логікі, ні на магчымасці рэальнасці, яна ліхаманкава разбягалася ў розныя бакі ўсё далей і далей (куды там Манілаву): я ўяўляў уласныя прадстаўніцт- вы ў розных краінах свету (дзе толькі беларусаў няма, a згуртаванні беларусаў у ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Польшчы, Латвіі ды некаторых іншых краінах і сёння выконваюць ролю амбасадаў ці не ў большай меры за афіцыйныя амбасады); уласныя грошы (дынар? талер?), якімі б мы карысталіся ў дробных ганддёвых стасунках паміж сабой (з цягам часу яны, магчыма, сталі б канверсавацца з беларускім рублём); уласнае “войска” (ну калі не “войска”, дык нейкую аргані- зацыю тыпу самааховы, якая хаця б абараняла “свядомых”
ад агрэсіі “несвядомых”); свае партыі (лібералы, сацыял- дэмакраты, камуністы, зялёныя...); рэлігійныя інстытуты (ся- род іх аўтакефальная царква); уласныя СМІ, выдавецтвы, фонды, культурніцкія праграмы і ініцыятывы (што да ўсяго апошняга, дык незалежныя беларускамоўныя выданні і куль- турніцкія праграмы, як у Беларусі, гэтак і ў замежжы, заўсё- ды працавалі і працуюць пераважна на карысць і патрэбу грамадзян менавіта гэтай, віртуальнай Беларускай Нацыя- нальнай Рэспублікі)...
У тыя некалькі дзён вясёлага шаленства, калі мая га- лава была апанаваная віхурай уласных фантасмагорый, я, здаецца, перамацаў усе магчымыя дзяржаўныя, грамадскія, палітычныя і сацыяльныя інстытуцыі, прыглядаючыся, што з усяго гэтага мноства магло б прыдацца да рэальнасці віртуальнай Беларускай Нацыянальнай Рэспублікі. Нату- ральна, усе тыя думкі (прыдумкі, задумкі, выдумкі) я тут пры- гадваць не маю намеру, ды шмат чаго ўжо і забылася, але выразна памятаю, што і падчас найвялікшага ачмурэння я не забываўся: