Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
ту, і “дзікае паляванне” на ўдзельнікаў мітынгаў ды шэсцяў, і хамавітае шальмаванне палітычных апанентаў (ва ўсіх магчымых спосабах), і вандалізм да нацыянальных святы- няў (найперш сцягу ды гербу), і маўклівы пераслед бела- рускай мовы (і яе носьбітаў), і публічнае абсцёбванне фун- кцыянераў рознага гатунку, і запалохванне “дырэктарска- га корпусу”, і знікненне апазіцыйных палітыкаў...
Хопіць. Бо я зусім не маю на мэце ў чарговы раз да- водзіць, які Аляксандр Лукашэнка нехарошы палітык. Хаця б таму, што харошых палітыкаў не бывае. Палітыкі бываюць вялікімі і нязначнымі, папулістамі і прагматыкамі, рэфарма- тарамі і кансерватарамі, агрэсарамі і міратворцамі... Але харошымі палітыкі a priori не бываюць. I калі мы вымяраем Аляксандра Лукашэнку мерай той крыўды, што ён нам учыніў, дык блытаем палітыка з начальнікам камунгасу, які не па- рупіўся завезці людзям торф на зіму.
У кожнай сферы дзейнасці ёсць свае параметры, якімі ацэньваюцца дасягненні таго ці іншага чалавека. У даяркі — гэта колькасць літраў малака ад адной каровы, у бізне- соўца — прыбытак за год, у альпініста — вышыня гары...
А вось дасягненні палітыка выяўляюць колькасць (у сэнсе працягласці) і якасць (у сэнсе паўнаты) улады. 1 тут не істотна, якімі сродкамі палітык атрымаў і ўтрымлівае ўладу: самачынным гвалтам, рэпрэсіямі, папулізмам ці наспелымі рэформамі ды разумнымі законамі. (У маштабах палітыкі Сталін і Брэжнеў — велічыні несумерныя, хаця апошні, пры- намсі да перыяду “старэчага маразму”, па чалавечых мер- ках быў куды як больш людскім раўнуючы да Сталіна.)
Зыходзячы з гэткага падыходу, мы мусім канстатаваць, што Аляксандр Лукашэнка, які амаль адразу пасля свайго абрання на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь займеў, лічы, абсалютную ўладу над усёй краінай і трымае яе ўжо дзесяць гадоў — не абы што сабе палітык.
Між іншым, заўважым, Аляксандр Лукашэнка адзіны, хто на еўрапейскай частцы былога посткамуністычнага блоку (а не толькі СССР) утрымаўся на прэзідэнцтве столькі часу. За гэтую пару Літва змяніла ўжо трох прэзідэнтаў, а “наш”, відавочна, збіраецца і далей доўжыць свой марафон і ніхто яму не можа даць рады: ні апазіцыя, ні Захад, ні Масква. Таму калі нехта ўсё яшчэ думае, што Лукашэнка ўсяго толькі прыкрая недарэчнасць аднаго з эпізодаў беларускай гісто- рыі, а ягонае палітычнае "доўгажыхарства” неяк само са- бой атрымліваецца, дык ён радыкальна памыляецца. На палітычнай верхатуры выпадковыя людзі доўга не трыма- юцца. Там заўсёды ёсць каму падштурхнуць у спіну, калі ў цябе дрыжаць каленкі.
Упершыню рэальна ўвесь свой палітычны патэнцыял Аляксандр Лукашэнка выявіў тады, калі негалосна аб’явіў рушэнне на Крэмль...
Як пайшла пра тое пагалоска, дык спачатку ад рогату ўсе (што тут, што ў Маскве) ледзьве не панадрываліся (маў- ляў, калгаснік, палітрук, “піліп з канапель” — і на імперскі трон). Але вельмі хутка смехачам сталася не да смеху. Рэй- тынгі Аляксандра Лукашэнкі ў Расеі “зашкалівалі”, самыя буйныя расейскія бізнесоўцы вешалі яго партрэты на сце- нах сваіх кабінетаў, а расейскія губернатары прымалі Аляк- сандра Рыгоравіча ў сваіх “вотчннах”, як быццам на ім ужо была шапка Манамаха.
Крэмль не на жартачкі ўстурбаваўся, аднак нічога леп- шага не змог прыдумаць, як забараніць Аляксандру Лука-
шэнку самастойна гойсаць па расейскай частцы ім жа ство- ранай Саюзнай дзяржавы...
Толькі яшчэ невядома, чым бы ўся гэтая гісторыя скон- чылася, калі б Барыс Ельцын не прыняў рашэнне, сапраў- ды вартае вялікага палітыка. Сярод тысячаў расейскіх чы- ноўнікаў ён відушча ўчуяў Уладзіміра Пуціна і перадаў яму ўладу над зняможанай Расеяй.
Аляксандр Лукашэнка калі не адразу, дык досыць хут- ка зразумеў, што ягоная гульня на расейскім полі сконча- ная і паспяшаўся перакінуцца з “вялікага інтэгратара” ў “на- цыяналіста”.
Аднак гэта ўжо іншы сюжэт.
Палітык (прынамсі, маштабны) не столькі чалавек, колькі звер. У тым сэнсе, што ў яго, як у звера, мусяць быць гіпер- трафавана выяўленыя (адносна чалавека) інтуіцыя ды роз- ныя інстынкты (найперш інстынкт улады). Уласна чалаве- чыя якасці (сумленне, адукацыя, інтэлект) толькі замінаюць палітыку. Вось чаму сярод знаных палітыкаў мы амаль не знойдзем выбітных навукоўцаў, слынных філосафаў, вялікіх маралістаў...
Ёсць толькі адзіная чалавечая якасць, якой палітык мусіць валодаць лепей за чалавека. Гэта — умельства га- варыць (не абавязкова шмат).
Па ўсіх пералічаных параметрах (інтуіцыя, уладныя інстынкты, красамоўства) Аляксандр Лукашэнка мала яко- му іншаму прэзідэнту саступіць. Але асабіста мяне найбольш захапляе дэмагагічны складнік ягоных казаняў.
Аляксандр Лукашэнка — дэмагог ад Бога (калі пага- дзіцца з хрысціянскім дагматам, які сцвярджае, што ўся ўлада
ад Бога). Проста дэмагог — хай сабе і таленавіты,— пра- маўляючы ведае, дзе ён праўдзівы, а дзе “займаецца дэ- магогіяй”. А вось дэмагог ад Бога (як Лукашэнка), што б ні казаў, свята верыць у тое, аб чым у кожны пэўны момант галосіць. I з гэтага шмат хто яму дае веры...
Вышэй, пералічваючы “звярыны” набор якасцяў палі- тыка, я неабачліва прамінуў “інстынкт тэрыторыі”. Для see- pa, акрэслены ўласнымі пахамі параметр падуладнай тэры- торыі — базавая велічыня яго існавання. Тое самае і ў па- літыка, толькі ў апошняга “інстынкт тэрыторыі” трансфарму- ецца ў “інстынкт пазіцыі”, рухомага модусу прысутнасці, які ўвесь час мадыфікуе прастору ягонай улады, адпаведна зменам геапалітычнай рэальнасці.
Аляксандр Лукашэнка найлепей выявіў “інстынкт пазі- цыі” тады, калі развітаўся з нацыянал-дэмакратамі (і сацы- ял-дэмакратамі, і лібераламі...) і пачаў апазіцыянаваць сябе як пераемніка каштоўнасцяў “вялікай імперыі” і савецкага ладу жыцця.
На тую пару (пачатак дзевяностых) гэтае рашэнне Аляк- сандра Лукашэнкі шмат каму магло падацца бязглуздым. Бо ўсё абуджанае перабудовай да жыцця імкнулася як на- далей адсланіцца ад ушчэнт дыскрэдытаванай “імперыі зла”. Палітычная перспектыва бачылася толькі за дэмакратыяй, незалежнасцю, рынкам, лібералізацыяй...
Усё як быццам слушна — за адзіным выключэннем. Згаданыя інавацыі (верагодна, тэарэтычна бездакорныя) не мелі тады ў Беларусі патэнцыялу рэальнай улады. I Аляк- сандр Лукашэнка пакінуў гэтыя пазіцыі (як бесперспектыў- ныя) іншым, з больш слабой палітычнай інтуіцыяй і з менш развітым інстынктам улады. I да гэтай пары ён спіхвае на тую тэрыторыю няўдобіцы ўсіх новых супраціўнікаў, добра
разумеючы, што нічога палітычна вартага ўскаласіцца там пакуль не можа.
Для палітыка, пакліканага ў гэты свет рэалізоўваць волю ўлады, як волю да ўлады, зусім не істотна, у якім палі- тычным дыскурсе (ліберальным, нацыянальным, сацыялі- стычным, камуністычным...) выяўляць сваё пакліканне. Зас- воіў некалькі ліберальных ці нацыяналістычных лозунгаў і маніпулюй імі, пакуль не наспее час мяняць пазіцыю. Але найбольш аптымальны варыянт атрымліваецца тады, калі сацыяльная канстанта палітыка хаця б збольшага тоесніц- ца з ягонай праграмай. I ў гэтым сэнсе Аляксандру Лука- шэнку ў свой час моцна пашэнціла. Ён, наскрозь і заверша- на савецкі ды імперскі, ідэальна супаў з большай часткай такога ж самага беларускага электарату. Таму яны (Лука- шэнка і электарат) вельмі хутка паразумеліся паміж сабой. Крэда гэтага паразумення беларускі прэзідэнт выказаў на- ступным чынам: За цывілізаваным светам я сваю краіну не павяду.
Хто толькі не кпіў з гэтага шэдэўру красамоўства?! A дарма. Бадай нідзе і ніколі Аляксандр Лукашэнка не фар- муляваў феномен сваёй улады гэтак лапідарна, ёміста і кан- трастна.
“Цывілізаваны свет” (дэмакратыя, рынак, розныя сва- боды і г.д.) і пасля распаду СССР заставаўся глыбока ва- рожым савецкаму чалавеку, якім пераважна і быў беларускі грамадзянін.
Савецкі чалавек марыў мець капіталістычныя дабро- ты, не супраць быў з’ехаць жыць “на захад” ці хаця б вы- правіць туды дзяцей на вучобу, але тут і цяпер на сваіх па- летках і гонях, у сваім мікрараёне і на сваёй фабрыцы ён ні пра які “цывілізаваны свет” нават слухаць не хацеў. I, між іншым, меў рацыю ў сваіх засцярогах, бо, па сутнасці, рап-
тоўнае і татальнае нашэсце капіталізму на Беларусь было б для яго нічым іншым, як чарговай акупацыяй. Натуральна, новы акупант змусіў бы тутэйшага савецкага чалавека жыць паводле чужых яму законаў ды правілаў і бязлітасна караў бы галечай, калі б той умомант не перавучыўся завіхацца на “цывілізаваны” капыл.
Дык вось, сваім знакамітым выслоўем Аляксандр Лука- шэнка рашуча запэўніў пераляканых беларусаў: не перай- майцеся, пакуль мая ўлада, мы не аддамо нашу Бацькаў- шчыну пад акупацыю “цывілізаванаму свету”.
На здаровы клёк прамова як бы бязглуздая, але ак- рэсленая ёю палітычная пазіцыя — пераможная. I хто з каго тут мае болей падставаў смяяцца?
Неяк Вальтэр сказаў, што калі б Бога не было, дык яго варта было б прыдумаць. Бадай тое самае можна сказаць і пра Аляксандра Лукашэнку стасоўна Беларусі...
Распад СССР не стаўся для нас катастрофай. Прынамсі, у адміністрацыйна-гаспадарчым плане краіна цалкам была падрыхтаваная да самастойнага ладу жыцця. I хаця “раз- рыў эканамічных сувязяў” стварыў шэраг сур’ёзных сацы- яльна-эканамічных нязручнасцяў, асноўная праблема не- залежнага існавання палягала зусім не ў эканоміцы, а ў адсутнасці досведу палітычнай улады. Праўда, раней гэтага досведу трохі мелі беларускія камуністы, але ўсе іх уладныя інстытуцыі і структуры ляснулі яшчэ напярэдадні развалу СССР.
Лёгка было на мітынгах палымяна дэклараваць, што мы самі хочам і можам быць гаспадарамі на сваёй зямлі. Хацець як быццам сапраўды многія хацелі, а вось “магчы” — дык не
надта каб у каго атрымлівалася. Што і паказаў пачатак не- залежнасці, калі ўся ўлада ў краіне была згорнутая да па- мераў будынку Вярхоўнага Савету (добра, што пад “гара- чую руку” хоць Вярхоўны Савет не згамавалі, як інстытуцыю, створаную камуністамі).
Пазней Аляксандр Лукашэнка будзе казаць (і не ад- нойчы), што тады ўлада валялася пад нагамі, але ніхто не схацеў нават нахіліцца, каб яе падняць. Фармальна гэта як быццам і слушна, хаця, па сутнасці, усё выглядала інакш. Калі зірнуць на пачатак дзевяностых агулам, дык мы ўба- чым наступнае: гістарычнага і практычнага досведу ўлады няма, ні дэмакратычных, ні камуністычных структураў ды інстытуцыяў улады няма, грамадзянскай супольнасці няма, канвенцыйнай нацыянальнай ідэі няма... 3 усяго гэтага та- тальнага “няма” і вынікала асноўная праблема: на чым (у адсутнасці грунту) паўставаць уладзе, дзе ёй сталець і мно- жыцца?