Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

Код адсутнасці

Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
41.28 МБ
а)	на рэальную Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якая не прадугледжвае ўнутры сваіх межаў ніякай іншай дзяр- жавы, апрача той, што ўжо існуе;
б)	на адсутнасць механізму, праз які можна было б вы- явіць і злучыць усіх “свядомых” паміж сабой (калі яшчэ кам- путар, падключаны да “сусветнага павуціння”, станецца та- кой жа шараговай з’явай, як тэлевізар);
в)	на адсутнасць адпаведных фінансавых сродкаў (а маштабныя гульні патрабуюць шмат грошай);
г)	на анталагічную няздольнасць беларусаў гуляць у сваю гульню, ды і ўвогуле гуляць хоць у якія абстрактныя гульні.
Як гэта ні дзіўна, але менавіта апошняя антытэза най- больш выразна высветліла ўсю меру фантазійнасці маіх фантазіяў... Праблему канстытуцыі вырашыла Гульня; гуляць наша канстытуцыя не забараняе, а калі можна гуляць у фут- бол ці “КВЗ”, дык чаму нельга гуляць у віртуальную Дзяржа- ву?.. Адсутнасць кампутараў пакуль можна было б кампен- саваць поштай, тэлефонам, незалежнымі СМІ.... Грошы? Гро- шай заўсёды будзе не хапаць. А вось заахвоціць белару- саў, хай сабе і “свядомых”, да інтэлектуальнай забаўкі, у якой гульня была б сур’ёзнай справай, а сур’ёзная справа — гульнёй, немагчыма. I гэта, напэўна, што я беларусаў не ве- даю?
Беларус альбо працуе, альбо п’е гарэлку. Калі вып’е, можа і пазабаўляцца. Але каб цвярозы беларус не праца- ваў, а забаўляўся — такога, лічы, не бывае.
На гэтай цвярозай выснове і скончылася мая сам-на- сам гульня ў віртуальную Беларусь. Але паколькі я трохі літа- ратар, гэта значыць, чалавек, для якога выдуманае мае ад- нолькавую каштоўнасць з рэальным, дык мне тады вельмі карцела падзяліцца гэтай выдумкай з іншымі — напісаць артыкул ці эсэ, ды за рознымі сур’ёзнымі справамі рукі да фантазіяў не дайшлі...
ЭТЫЧНЫ ІМПЕРАТЫЎ НА СКРАЗНЯКАХ ПРАГМАТЫКІ
Нельга сказаць, што потым я на тыя летуценні зусім забыўся. Зрэдчас згадваў, але ўсё неяк мімаходзь, паміж іншым, і, пэўна, з цягам часу яны неўпрыкмет пабляклі б да нявідалі. Але аднойчы пайшла пагалоска, што сярод “свя- домых” узнікла ініцыятыва, якая заклікае беларусаў пры- маць грамадзянства Беларускай Народнай Рэспублікі. ІІага- лоска змянілася публікацыямі ў прэсе, а неўзабаве я і сам меў гонар быць запрошаным на ўрачыстую прэзентацыю гэтай ініцыятывы.
Дык вось, як толькі я пачуў пра “грамадзянства БНР”, дык мне адразу ўзгадаліся мае ранейшыя летуценні пра Беларускую Нацыянальную Рэспубліку, і зусім не з абрэвія- турнай тоеснасці (БНР — БНР), а з прычыны куды больш істотнай: тут ужо дэкларавалася імкненне практычна рэалі- заваць як мінімум адзін, але надзвычай важны пункт, які супадаў з “праграмай” маіх трызненняў, а менавіта — пра- паноўвалася адметнае грамадзянства для “свядомых”, гэта значыць, збольшага акрэслівалася поле іх супольнай пры- сутнасці ў тапаграфіі быцця.
Калі ёсць “мінімум”,— спехам падумалася мне,— дык, магчыма, прадугледжваецца і нейкі “максімум”. He, нават “спехам” я не спадзяваўся, што сур’ёзныя людзі, паважныя палітыкі стануць разгортваць ініцыятыву, прыпадабняючы- ся да фантазіяў адвязанага ад рэальнасці літаратара. Але ж, але ж...
Што і казаць, ніякіх “але” з гэтага “мінімуму” я не дача- каўся. Ужо на прэзентацыі ініцыятывы мае кволыя спадзя- ванні на “нешта большае” зусім зніякавелі. Розныя высту- поўцы казалі адно і тое ж: “грамадзянства БНР” — гэта ма-
ральны і палітычны выбар, прысяга на вернасць незалеж- насці, беларускай мове, бел-чырвона-беламу сцягу і гербу “Пагоня”, дзяржаўнасці Беларусі. Таму, пэўна, мяне наўрад ці хто зразумеў, калі я ў сваім слове сказаў, што ідэя гра- мадзянства БНР мае самадастатковы патэнцыял, які пры ўмове яго разгорнутасці можа стварыць больш утульную сіту- ацыю для “нацыянальна свядомых”. А інакш, калі гэтая ініцы- ятыва будзе толькі дапаможнай акцыяй у палітычнай ба- рацьбе за ўладу “нашых” у Рэспубліцы Беларусь, дык яна згорнецца ў звычайны сацыялагічны перапіс, чарговую ка- талагізацыю “свядомых” беларусаў для архіву найноўшай гісторыі і актуальнага архіву КДБ.
Мы ўвесь час спадзяемся на нейкі цуд, спадзяемся, што тая рэальнасць, якую назіраем штохвілі на свае вочы,— гэта аблуда, і дастаткова вынайсці нейкі іншы ракурс бачання гэтай рэальнасці, як яна карэнным чынам пераменіцца на нашу карысць. На жаль, ідэя “грамадзянства БНР” апыну- лася ўсяго толькі чарговай спробай змяніць ракурс бачан- ня той самай сітуацыі ў спадзеве, што гэтым разам яна вы- светліць тое, аб чым нам летуценіцца: з намі сотні тысяч, мільён! а раптам і не адзін...
Але асабіста я ад вынікаў гэтай ініцыятывы чакаў зусім іншага “цуду”: можа, урэшце з яе сфармуецца разуменне, што нас ёсць столькі, колькі нас ёсць. I з гэтага разумення нашыя палітычныя і грамадскія ініцыятывы далей будуць скіраваныя не на нейкі міфічны беларускі народ, у спадзе- ве раскатурхаць яго да нацыянальнага жыцця, а на нас саміх, якія ёсць сёння, колькі б там нас ні было, з нашым разуменнем цывілізаванага палітычнага і грамадскага ўлад- кавання. Гэта значыць, што мы, “нацыянальна заангажава- ныя”, перастанем быць адно нейкай механічнай сілай для татальнай экспансіі нацыянальнай ідэі на прастору ўсёй
Беларусі і вызначым сябе ў якасці самадастатковага суб’екту ўнутры гэтай прасторы, зразумеем сябеякактуальную праб- лему, якую мы самі для сябе мусім і здольныя вырашыць... Вырашыць менавіта праз сябе, а не праз прылучэнне да нас (да нацыянальнай ідэі) астатняга насельніцтва Бела- русі.
Прынамсі, перадусім гэтая праблема мусіць выступіць як наша ўласная праблема, і ўжо толькі пабочна — як экс- пансія нацыянальнай ідэі вонкі...
ЖЫЦЦЁ I СМЕРЦЬ У ДЫСКЕЦЕ 3 АЙЧЫНАЙ
Усялякая дзяржава ёсць нішто іншае, як суплёт правоў і абавязкаў дзяржавы перад яе грамадзянамі — і наадва- рот. Адсутнасць узаемных правоў і абавязкаў ці немагчы- масць іх рэальна атрымліваць і выконваць з аднаго альбо з другога боку ператварае дзяржаву ў фікцыю, пакідае за ёй толькі ідэю дзяржавы, а за яе грамадзянамі — адно пра- ва маральнага выбару: наследаваць гэтай ідэі ці адсланіц- ца ад яе. Вось чаму ў сітуацыі з БНР (у сітуацыі адсутнасці ўзаемных правоў і абавязкаў) паперадзе ўсяго апынуўся “маральны выбар”.
Маральны выбар — рэч, безумоўна, сур’ёзная, але паколькі ён ужо зроблены, дык лагічна паўстае пытанне: a што з гэтым маральным выбарам рабіць далей, калі з дзяр- жавы, як кажуць, ні даць ні ўзяць?..
Пэўна, каб унікнуць гэтага пытання, я ў пару трызнен- няў над віртуальнай Беларуссю, бадай, нават інтуітыўна (бо тады, здаецца, не думаў над гэтым) зачапіўся за “гульню”, паколькі гульня аўтаматычна здымала праблему правоў і абавязкаў.
Так, гульня не надзяляе цябе ніякімі правамі, але яна і не патрабуе ад цябе ніякіх абавязкаў, апрача абавязку прытрымлівацца правілаў гульні. Яна нічога табе не абя- цае, акрамя магчымасці гуляць у тую гульню, якая табе па- дабаецца, бо праз яе ты можаш кампенсаваць тое, чаго пазбаўлены ў рэальным жыцці.
Я выдумляў Беларускую Нацыянальную Рэспубліку як гульню для тых, хто яе (у значэнні нацыянальнай ідэі) ужо даўно выбраў як тоесную ягонай экзістэнцыі форму духоў- нага і інтэлектуальнага існавання, але не мае магчымасці
рэалізаваць гэты выбар з прычыны неадпаведнага соцыу- му. Якраз з гэтага гульня ў БНР уяўлялася мне адным з (хай сабе і фантастычных у сэнсе рэалізацыі) спосабаў хоць ча- стковай гуманізацыі той пачварнай дысгармоніі, якая заў- сёды ўзнікае, калі твая фізічная прысутнасць у сацыяльна- дзяржаўным дыскурсе цалкам розніцца з інтэлектуальнымі і эмацыянальнымі запатрабаваннямі твайго “я”.
Змушаны жыць у антаганістым мне соцыуме, я вымрой- ваў нейкую эфірную айкумену, якая б аб’яднала мяне з па- добнымі ў нейкім маштабным, увесь час інтрыгуючым пра- екце, альтэрнатыўным маёй прысутнасці сярод рэаліяў све- таглядна старонняга мне свету...
Дарэчы, пра “маштабнасць праекту”. У тых маіх ліхаман- кавых трызненнях гульня ў віртуальную Беларусь ахопліва- ла кожнага, хто пажадаў бы ў ёй удзельнічаць, незалежна ад таго, куды яго закінуў лёс — у Рэспубліку Беларусь, Аўст- ралію ці на Камчатку. Дзяржава без хоць якога лапіку сва- ёй зямлі магла б дазволіць сабе быць бязмежнай.
Нацыянальная Дзяржава, якая заўсёды з табой, неза- лежна ад геаграфічных каардынатаў і формаў таго соцыу- му, у які ты патрапіў,— магчыма, гэта было б выйсцем для таго, хто бачыць у страце нацыянальнай ідэнтычнасці стра- ту самога сябе... Магчыма, каб гэта было хоць як магчыма... Хоць як?..
Пазбаўленыя сваёй дзяржавы, гнаныя са сваёй зямлі і раскіданыя па ўсім свеце габрэі змаглі застацца самімі сабой і праз дзве тысячы гадоў вярнуцца на сваю “гіста- рычную радзіму” таму, што дзве тысячы гадоў гулялі ў сваю гульню паводле правілаў, выкладзеных у Бібліі (хай дару- юць мне вернікі гэтае і наступнае рызыкоўныя параўнанні), і пад наглядам суддзі, які ў габрэяў называўся Бог.
Але, як вядома, беларусы — не габрэі. Беларусы залі- шне сур’ёзна ставяцца да жыцця, каб гуляць у жыццё. I гэта, пэўна, таксама няблага. Толькі, як сведчыць гістарычны досвед, калі ты не ўмееш сам забаўляцца, дык табой забаў- ляюцца іншыя.
ДОЎГАЯ, ВЕЛЬМІ ДОЎГАЯ ПАЎЗА
He асмейваць чалавечых учынкаў, не пераймацца імі і не клясці іх, а разумець.
Бенедыкт(Барух) Спіноза.
У панядзелак (пасля рэферэндуму 1995 году), дачка запытала, як людзі прагаласавалі “пра бел-чырвона-белы сцяг і мову”?
Яна толькі ўвайшла ў хату, стаяла з ранцам за плячыма (тады вучылася ў другім класе) і напята чакала майго ад- казу.
Праз радыё я ўжо ведаў жалобныя вынікі рэферэндуму і сказаў праўду... — 3 вачэй дзяўчаня пырснулі слёзкі.
Добра, што я быў апрануты на працу і меў усе падставы хуценька схавацца за дзвярыма, бо што б я ёй сказаў, чым суцешыў?!
Але яшчэ не паспеўшы схавацца за дзвярыма, я ўжо быў поўны, як звон, нянавісці, якая сама сабой загула сло- вамі: гэтага яму я ніколі не дарую...
Натуральна, той даўні эпізод узгадаўся не так сабе. Сваім эмацыйным успамінам я хацеў нагадаць, што бадай у хоць-каго з дэмакратычна (а тым болей яшчэ і нацыяналь- на) заангажаваных грамадзянаў нашай краіны здараўся момант, калі ён зацінаў у сабе нешта падобнае да “гэтага яму я ніколі не дарую”. Інакш і быць не можа, бо за дзесяці- годдзе сваёй улады Аляксандр Лукашэнка стварыў столькі сітуацыяў, у якіх абражалася і рэпрэсавалася годнасць ча- лавека, што іх поўны пералік можна было б уціснуць хіба ў бясконцасць стужкі Мёбіуса. Туг і бязлітаснае ўдушэнне страй- ку працаўнікоў метрапалітэну (скуль і набрала хаду рэпрэ- сіўная машына), і гвалт над дэпутатамі ў будынку парламен-