Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
Формула гэтай здрады кранальна простая — Беларусь ніколі не будзе толькі беларускай'.
Што і казаць, у гэтай роспачнай казані няма нічога ары- гінальнага — “ворагі беларушчыны” вунь калі ўжо сцвяр- джалі гэтаксама і нават куды больш радыкальна, бо заўжды праміналі ўвагай слова “толькі”.
I ўсё ж такі навіна тут ёсць — і не абы якая. Бачыце, у маўленні істотна не што гавораць (усе людзі ад веку кажуць прыблізна адно і тое самае), а хто гаворыць і ад імя каго? Дык вось, за ўжо досыць доўгую гісторыю айчыннага нацы- яналізму разуменне, што “Беларусь ніколі не будзе толькі беларускай”, адно ў наш час пачало фармавацца ўнутры
яго самога і публічна абнаяўлівацца не супраціўнікамі ці “калабарантамі”, а зацятымі апалагетамі нацыянальнай ідэі. 3 рознай мерай абачлівасці і ў кожным разе з адметнай інтэрпрэтацыяй уласнага здумлення, але ўсе яны (пакуль не шматлікія) сведчаць за сістэмны перакрут ў ацэнцы маг- чымасцяў разгорткі нацыянальнага ў Беларусі. I хаця футу- рыстычныя прыкіды наступных шляхоў і перспектываў бе- ларускага нацыяналізму пакуль адбываюцца ў россып, ад- нак сам гэты, увогуле гранічна сумны факт радыкальнага злому, абнадзейвае, бо кажа пра развітанне з вялікай ра- мантычнай ілюзіяй, якая ўжо даўно набрыняла згубай для ўсёй беларушчыны.
Натуральна, што калі з досведу трагічнага прамінулага пачало выспяваць досыць прыкрае ўсведамленне — відаць, збеларусіць усю Беларусь ніяк не атрымаецца, дык перад кож- ным, хто гэтак думаў, рубам паўстала пытанне: а тады як?
(Між іншым, апошняе ўжо само па сабе сталася надзвы- чай істотным, бо ва ўсе ранейшыя часы праблема выгляда- ла безальтэрнатыўнай: альбо ўсё — альбо нічога. I тады капец Беларусі, паколькі ніякія іншыя, сінтэтычна-кампрамі- сныя варыянты нацыянальнага ўладкавання нават не бра- ліся пад ўвагу. А адсюль і адчай, і расчараванні, і сыход уп- рочкі былых вернікаў нацыянальнай ідэі, як толькі сітуацыя ў сваёй безальтэрнатыўнасці апыналася тупіковай...)
Гэты фрагмент (зрэшты, як і ўся кніга), уласна, і пры- свечаны маёй візіі праблемы, сфармаванай рашучым за- пытам: “калі не ўсё, то тады як?”. Але перад тым, як ужо наў- прост адказаць на радыкальны запыт, канспектыўна пад- сумуем усё раней сказанае, толькі ўжо ў праекцыі паразы татальнасці традыцыйнай нацыянальнай ідэі.
Гістарычна і геапалітычна Беларусь належыць да еў- рапейскага логатопу. Менавіта там (тут) быў дэтэрмінаваны
інтэграл яе кону. Але пазней наш Край будзе забраны Ра- сейскай імперыяй і тым самым надоўга апынецца адлуча- ным ад свайго натуральнага месца. Далей усё заладзіцца яшчэ больш пакручаста... Пакуль Расея, праз русіфікацыю краю, занурыцца ў вызваленне ліцвінаў ад плёну польска- га каланіялізму, ва ўлонні беларускай вёскі неўпрыкмет дафармуецца ўжо ўласна беларускі этнас. Дзякуючы яму, неўзабаве ў суплёт нацыяў Расейскай імперыі дадасца і беларуская. Аднак расейскі нацыяналізм (у нейкі перыяд пад гаслам камунізму), у змаганні за ўласную манаполію, пакрысе вынішчыць беларушчыну амаль дарэшты. Толькі і ў яго не атрымаецца вынішчыць пакліканне гэтай прасто- ры да ўласнай суб’ектнасці, якая была дэтэрмінаваная ёй конам...
Вось з усяго гэтага разам у 1991 годзе мы атрымаем уласную Дзяржаву ў сярэдзіне Еўропы, але без хоць якіх выразных прыкметаў нацыі ў яе аснове.
Калі добра ўдумацца, дык па-свойму гэта была жахлі- вая сітуацыя. Яе, бадай, можна параўнаць з сітуацыяй ча- лавека, які раптам заўважыў, што ён не мае ценю. Нібыта ўсё ў яго, як у людзей, але ценю няма, і таму чалавек не дае веры свайму жытву.
Таму паўсталай незалежнай Беларускай Дзяржаве, каб займець хоць якую матывацыю ўласнай канстытуяванасці, трэба было тэрмінова запоўніць пустату ўнутры самой сябе чымсьці нацыянальным (як вядома, у XX стагоддзі толькі на- яўнасць нацыянальнага легітымізавала дзяржаву). Аднак Рэспубліка Беларусь здарылася залішне хутка, каб у каго быў час падумаць, а што ва ўмовах нашай сітуацыі можа быць вылучанае ў якасці інтэгральнай формулы нацыяналь- нага?
Зрэшты, каб час на гэта нават і быў, дык пра нешта па- добнае ўсё адно б ніхто не думаў, бо тады нацыянальнае ў нас як бы a priori таясамілася з мовай, гісторыяй, культу- рай... А паколькі ўсяго гэтага на тую пару мы не мелі, то і не ўяўлялася іншага выйсця, як тэрмінова ўлегчыся ў адра- джэнне зніклага ды вынішчанага.
Хваля нацыянальнага Адраджэння была магутнай, але “верхавой” — яна не скаланула глыбіняў шараговага по- быту. Здаецца, Аляксандр Лукашэнка адным з першых палі- тыкаў зразумеў (нутром адчуў?). што як толькі “вецер аціх- не”, хваля акуратненька ўкладзецца ў звычаёвую роўнядзь тутэйшасці і ад “нацыянальнай пены” не застанецца ані зна- ку. А з гэтага вынікала, што Дзяржава зноў будзе нічым не легітымізаванай, апрача як фармальнай атрыбутыкай са- мой дзяржаўнасці... I тады ён пачаў шукаць апірышча Дзяр- жаве не ўнутры яе “пустаты”, а вонкі, гандлюючы з Расеяй адзіным, што ў яго было — голай атрыбутыкай дзяржаўнасці.
Цікава, што два самыя знаныя беларускія палітыкі 90-х гадоў аднолькава спатыкнуліся на тым самым — на паразе ідэі нацыянальнага Адраджэння (і нават аднолькавым чы- нам!). Уся розніца хіба ў тым, што як толькі дынаміка нацыя- нальнага руху пайшла на спад, Зянон Пазняк эміграваў за мяжу сам-насам, а Аляксандр Лукашэнка паспрабаваў зрабіць гэта разам з усёй краінай. Але і ў тым, і ў другім вы- падку латэнтнай матывацыяй быў фактар “нацыянальнай пустаты”, якую яны не ведалі, чым яшчэ можна запоўніць, апрача як нацыянальным Адраджэннем.
He станем зноў вяртацца да пытання, чаму так сталася, што ў нас ніхто нават не дапускаў магчымасці хоць якой яшчэ формы нацыянальнага ўладкавання, апрача “моўна-этна- графічнай”. (Хаця гэты феномен, бясспрэчна, і патрабуе асобнага доследу...) Бо далей я маю намер без усялякіх
перадумоваў адразу і катэгарычна заўважыць, што гэтая форма нацыянальнага ўладкавання ў Беларусі ўжо не жыц- цядайная і, значыць, не прыдатная да фармавання паўна- вартаснай Нацыі.
Як засведчыў досвед паразы апошняга Адраджэння, у дыскурсе БССР усе базавыя чыннікі ўласна беларушчыны былі вылегчаныя да той меры, за якой яны страцілі здоль- насць самагенерацыі нават у спрыяльных для іх умовах. Гэта значыць, што цяпер канцэптуальна яны могуць існаваць адно ў сітуацыі штучнай падтрымкі, а самі з сябе — толькі ў фармаце лакальных падзеяў. Адсюль заканамерна вынікае, што “моўна-этнаграфічны” канцэпт ужо не можа быць па- кладзеным у інтэгральную формулу беларускай Нацыі. А калі мы станем далей трымацца ранейшай практыкі і акумуля- ваць усе свае сілы на перамогу этнаграфізму, дык сваёй упартасцю самі данішчым беларушчыну дарэшты.
Даволі! “Трэба шукаць на іншых шляхох” (Ігнат Абдзіра- ловіч).
Як ужо казалася, формаў і спосабаў нацыянальнага ўладкавання мноства. I рра гэта напісана мноства артыку- лаў і кнігаў (ахвочых да іх і адсылаю). Я ж тут у прыклад згадаю толькі досвед Лацінскай Амерыкі, дзе нацыі (і, адпа- ведна, дзяржаўныя ўтварэнні) фармаваліся і не на сваёй мове, і не на аўтэхтоннай культуры, і не на “этнаграфічных межах”, а, з нашага гледзішча, увогуле на чорт ведае чым. Імя таму дзіву — “крэольскі нацыяналізм” (Бенедыкт Андэр- сан). Гэта значыць, што не карэнныя індзейцы, і нават не мецісы (плён “сяброўства” беласкурых мужчын з цёмнаску- рымі гаспадынямі кантыненту), а крэолы, нашчадкі іспан- цаў, пазбаўленыя “гістарычнай радзімы”, панастваралі ў Лацінскай Амерыцы розных дзяржаваў (Аргенціна, Бразілія,
Калумбія, Мексіка, Перу, Чылі...), якіх сёння ў свеце ведаюць куды лепш за Беларусь.
Тут нехта можа заўважыць, маўляў, ты яшчэ згадай аф- рыканскія племянныя нацыяналізмы ці ісламскі транснацы- яналізм... Насамрэч, “экзатычны” досвед Лацінскай Амерыкі, нягледзячы на папулярнасць праблематыкі “крэольства” ў беларускіх інтэлектуалаў, наўрад ці дапаможа нам у выра- шэнні ўласных справаў. Але мне згадка пра “крэольскі фе- номен” спатрэбілася не дзеля пераймання, а каб праз “эк- зотыку” больш выразна патлумачыць, што ёсць (і магчымыя) іншыя шляхі ад таго адзінага, які для нас ператварыўся ў “ідэю фікс”. I за прыкладамі няма патрэбы далёка хадзіць. Я ўжо не аднойчы згадваў побач з “моўна-этнаграфічнай” (гэ- так званай нямецкай) мадэллю нацыянальнага ўладкаван- ня — “французскую” (мадэль “грамадзянскай супольнасці”).
На старонні беларускі погляд, у нацыянальным аспек- це паміж немцамі і французамі няма аніякай, прынамсі, прын- цыповай, розніцы: і там, і там дамінуюць уласная мова, куль- тура, гісторыя, атрыбутыка... Але насамрэч розніца ёсць — і розніца прынцыповая.
“Французская” мадэль найперш трымаецца двух база- вых пастулатаў: роўнае для ўсіх чальцоў супольнасці грама- дзянства і агульнае для ўсіх права. Усе астатнія чыннікі (этні- чнае паходжанне, мова, культурны код, etc.) — другога пла- ну, не-дамінантныя. Яны могуць быць, прысутнічаць, а мо- гуць і не вытыркацца. Нязменным і абавязковым застаюц- ца толькі роўнасць у грамадзянстве і аднолькавае падпа- радкаванне ўсіх аднаму і таму ж Закону. Адсюль і не этнічны (расавы), а грамадзянскі (паспаліты) нацыяналізм, які пера- дусім фармуецца супольнай прыналежнасцю да агульнага цэлага.
Натуральна, і “французская”, і “нямецкая” мадэлі — гэта толькі схемы, якія рэальнае нацыянальнае жыццё ўжо так пазаблытвала, што ў кожным канкрэтным выпадку бывае цяжка разрозніць: дзе тут што? Але ж у нашай сітуацыі якраз пакуль і йдзецца не пра канкрэтыку, а пра асновапалеглую базавую схему, на якой будзе магчыма аформіць нацыю ўжо ў нешта завершанае цэлае.
Дык вось, улічваючы, што беларушчына як такая ў ас- ноўных сваіх атрыбутах (найперш мовы і нацыянальнай культуры) вынішчаная настолькі, што яе паўнавартаснае ўзнаўленне не ўяўляецца (прынамсі, асабіста мне) магчы- мым, я б хацеў прапанаваць тэарэтыкам нацыянальнага будаўніцтва (і найперш — нацыянальна заангажаваным) перанесці сваю ўвагу з “нацыянальна-этнаграфічнай” ма- дэлі на мадэль “грамадзянскай супольнасці”.
Так, у гэтым выпадку мы здрадзім нашым папярэдні- кам, але злагодзім беларусаў (і сябе саміх) з той рэальнас- цю, у якой беларускае грамадства ўжо знаходзіцца цяпер. Парадокс нашай сітуацыі палягае ў тым, што нацыянальнае ўладкаванне Беларусі самахоць (інакш — праз прымус гіста- рычных падзеяў) адбылося па схеме “грамадзянскай су- польнасці”. А падваліны яе заклалі... бальшавікі: і тым што згамавалі да звання этнічную складовую беларускага на- цыяналізму, і тым, што аформілі прастору бытавання бела- русаў у трывалую і зграбную адміністрацыйную адзінку — БССР.