Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

Код адсутнасці

Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч

Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
41.28 МБ
даўно вызначыліся ў тым сэнсе, што яны могуць трывала і эфектыўна функцыянаваць адно тады, калі ў гэтым топасе для асобы паводде азначэння месца не будзе (хіба адно дзе на маргінэзе трохі вытыркнецца).
Дзіўная і трывожная сітуацыя! Чым больш магутны па- тэнцыял (ва ўсіх сферах дзейнасці) назапашвае людства, тым больш ардынарных персон яно патрабуе для сістэма- тызацыі і легітымацыі сваіх дзеянняў. А паколькі гэтыя a priori банальныя персанажы “паводле законаў жанру” му- сяць быць у цэнтры грамадскай увагі, дык яны яшчэ высту- паюць і як бы мерай чалавека ўвогуле. 3 чаго (перадусім) мы маем татальную ды імклівую баналізацыю не толькі ча- лавецтва, але і ўсяго дыскурсу жыцця.
Сумна, да нуды сумна. Курдупелі авалодалі светам. Але тут, здаецца, ужо нічога не паробіш, бо сучасны свет сам абраў сабе за форму існавання палітыку. I ўсё сталася палі- тыкай, а што не палітыка, таго быццам бы і няма.
Вось і Беларусь аб’явілася сярод суб’ектаў еўрапейскай прасторы адно дзякуючы палітыцы ды палітыкам. I Міхаілу Гарбачову найперш, хаця і паўз ягоную волю...
Дарэчы, перачытваючы сваю пісаніну, я быў непрыем- на здзіўлены, што мой герой атрымаўся ну нейкім ужо зусім адмоўным. Але ж гэта няпраўда! Прынамсі, я сам пра яго асабліва дрэнна ніколі не думаў. Міхаіл Гарбачоў быў далё- ка не горшы сярод паліткурдупеляў. А можа,— і адзіны мне напраўду сімпатычны. Бо і на вяршынях улады, і сапхнуты адтуль, ён быў (і застаецца) досыць прыстойным суб’ектам.
Прыстойны палітык — які смешны збег словаў. Толькі я пэўны, што якраз гэтая прыстойнасць не дазволіла Міхаі- лу Гарбачову нават у пару самых драматычных забурэнняў
пагнаць танкавыя калоны па ўсіх мацерыках і пазаліваць чалавечай крывёю пажары рэвалюцый.
Будзе няпраўдай сказаць, што на ім ані плямкі... На бруд- най рабоце адно лайдакі застаюцца чыстымі. Але ў якую б краіну ён сёння не прыехаў, з ім шчыра вітаюцца і тыя, хто хутчэй адсячэ сваю руку, чым пацісне заплямленую чалаве- чай крывёю.
На гэтым і спынімся...
УЛАДА II МОВА
Палітыка, як форма ўлады — гэта перадусім мова. Па- куль не было паўнавартаснай мовы, улада чалавека ў першабытным хаўрусе мала чым рознілася ад улады важа- ка ў звярыным статку. I толькі са станаўленнем мовы дыс- курсы тых ці іншых інтэнцыяў улады пачалі разгортвацца ў недасяжную раней далечыню — пазней сягаючы аж на іншыя кантыненты.
Я часам нават схіляюся да думкі, што дзякуючы мена- віта ўладнаму патэнцыялу мовы (а не камунікатыўнаму, інтэ- лектуальнаму, эстэтычнаму і г.д., і да т.п.), яна займела тое значэнне і той статус, якія займела. Іншымі словамі, маўлен- не сталася мовай найперш таму, што мова апынулася са- мым зручным інструментам для пашырэння і замацавання прасторы ўлады.
Натуральна, я ніякім чынам не маю намеру абараняць гэтую зусім не навуковую тэзу. Разам з тым, да месца не магу абмінуць згадкай слыннага Клода Леві-Строса, які кажа, лічы, пра тое самае (што праўда, не адносна ўсёй мовы, a толькі яе пісьмовай версіі). “Трэба прызнаць, што першас- ная (курсіў мой — В.А.) функцыя пісьмовай камунікацыі — паскарэнне працэсу зняволення людзей. Бескарыслівае ўжыванне пісьма дзеля інтэлектуальнага і эстэтычнага за- давальнення ёсць ускосным вынікам, але і ён найчасцей ператвараецца ў сродак узмацнення, апраўдання ці пры- хавання таго ж прыгнёту (“Сумныя тропікі”).
У прыклад да сваёй гіпотэзы Леві-Строс згадвае вялі- кія да-пісьмовыя імперыі Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі, якія нейкі час валадарылі над мільёнамі людзей, але, не маючы пісьма, хутка рассыпаліся і знікалі. Звяртаючыся бліжэй да сучаснасці, Леві-Строс піша: “Сістэматычная дзейнасць еў-
рапейскіх дзяржаваў у XIX стагоддзі на карысць усеагуль- най адукацыі была непарыўна звязаная з пралетарызацы- яй насельніцтва і пашырэннем службы ў войску. Барацьба з непісьменнасцю, такім чынам, супадае з узмацненнем кан- тролю над грамадзянамі з боку Улады. Калі ўсе будуць умець чытаць, Улада зможа ўпэўнена казаць: няма каму адгавор- вацца няведаннем закону”.
(У звязку з апошнімі развагамі Леві-Строса беларускі культуролаг Юрась Барысевіч слушна заўважыў, што бараць- ба бальшавікоў з непісьменнасцю мела на мэце тое самае — татальна ахапіць насельніцтва СССР сваім панаваннем.)
Гэта даўняя аблуда, якая спрэс трымаецца і дасюль, быццам над “цёмным” народам уладарыць лягчэй, чым над “адукаваным”. Магчыма, “цёмны” народ лягчэй паняволіць і трымаць у каланіяльным стане, але вялікае і трывалае панаванне верагоднае толькі праз мову (пісьмо). Хрысці- янская Царква шматкроць павялічыла прастору сваёй ула- ды, калі даўмелася перакладаць “Біблію” і “Святое Дабра- весце” на нацыянальныя мовы. Злучаныя Штаты Амерыкі наўрад ці дасягнулі б сёння амаль сусветнага панавання, каб Вялікая Брытанская імперыя (над якой, як вядома, ніколі не заходзіла сонца) у сваю пару не разгарнула дыс- курс англійскай мовы на ўсю зямную кулю. Калі Брытанская імперыя змарнела і заняпала, амерыканцам толькі і заста- валася напампаваць гэты (даўно сфармаваны) дыскурс “су- светнай” мовы ўласнай энергіяй і прагай экспансіі.
Цяпер становіцца зразумелым, чаму ніхто з крывавых рамантыкаў ранейшых эпохаў так і не змог здзейсніць за- паветную мару — апанаваць усім светам. Рэч не ў тым, што ім не хапала жарсці ўлады, войскаў ці тадышніх магчымас- цяў камунікацыі — ім не хапала іншага: тэхналогіяў разгор- твання мовы інтэрвенцыі на ўсё чалавецтва.
Сусветнае панаванне нейкай адной сілы станецца маг- чымым толькі тады, калі ўсё людства будзе размаўляць ад- ной мовай (ці прынамсі, хаця б ёю збольшага валодаць). I, падобна, гэты час не за гарамі. Прынамсі, яго тэарэтычную магчымасць сёння ўжо досыць цяжка аспрэчваць з узгляду на татальную глабалізацыю цывілізацыйных працэсаў, якія адбываюцца праз англійскую мову.
Але давайце пакінем універсалісцкія абсягі праблемы улада/мова і звернем на яе ўвагу ў канкрэтнай палітычнай сітуацыі Беларусі. Дакладней, нават не на ўсю гэтую праб- лему ў яе неверагодна зблытанай шматстайнасці, а толькі на той фрагмент, дзе палітычная ўлада і беларуская мова апынуліся ў жорсткай апазіцыі.
Час, як вядома, ляціць імкліва. I гэтаксама імкліва за- бываюцца падзеі, якія яго стваралі — нават і самыя яркія. Таму сёння ўжо нават цяжка сабе ўявіць (няўжо яно сапраў- ды такое было?!), што ад канца васьмідзесятых цягам шэ- рагу гадоў нацыянал-дэмакратычная апазіцыя выводзіла на вуліцы і плошчы гарадоў (найперш Менска) дзесяткі ты- сяч людзей пад бел-чырвона-белымі сцягамі. I тады на гэ- тых вуліцах і плошчах спрэс гучала беларуская мова, бо нават той, хто ёю не карыстаўся, спрабаваў згадаць што- кольвек з школьных гадоў (ці вясковага дзяцінства), каб хоць трохі дадаць і свайго голасу ў агульны гоман свабо- ды...
Аб прычынах заняпаду і татальнай паразы некалі ма- гутнага нацыянал-дэмакратычнага руху ўжо хто толькі не пісаў (і я таксама) — таму не будзем туды вяртацца. Даволі лісалася і пра тое, што адной з іх было непрыхаванае жа-
данне “бел-чырвона-белых” збеларусіць усю Беларусь, хай сабе і гвалтам. Магчыма, наконт “гвалту” апаненты нацыя- нал-дэмакратаў і моцна перабольшвалі, хаця не магу не пагадзіцца, што яны мелі пэўныя падставы для сваіх зас- цярогаў.
Насамрэч, якраз беларуская мова сталася адной з га- лоўных прычынаў палітычнага заняпаду нацыянал-дэмак- ратычнага руху (вось яны нашыя айчынныя парадоксы!), аднак зусім не таму, што паспалітых надта напалохала пер- спектыва яе прымусовага вывучэння і з гэтага яны наладзілі “свядомым” собскую вандэю. He, шаноўныя, і яшчэ раз — не! Праблема масавага астракізму нацыянал-дэмакратаў палягала ў куды большай безнадзейнасці, чым кансерва- тызм ды інтэлектуальная лянота “беларускай вандэі”. Рэч зусім у іншым, а менавіта ў тым, што беларуская мова ў са- мой сабе не мела тады патэнцыялу ўлады, прынамсі, дастат- ковага, каб, карыстаючыся ёю, заваяваць і трымаць уладу (выбачаюся за таўталогію) над усёй краінай.
Дзеля абгрунтавання гэтай тэзы нам не абысціся без хаця б караценькага гістарычнага экскурсу. Старабеларус- кая мова, мова канцэлярыі Вялікага Княства Літоўскага, была найперш мовай улады. Менавіта на ёй трымалася вялізная дзяржава (ад Балтыйскага да Чорнага мора). Але як толькі цэнтр улады перасунўся ў Польшчу (пасля аб’яд- нання ВКЛ з Рэччу Паспалітай), старабеларуская мова за- няпала і ўжо ніколі не адрадзілася.
Сучасная беларуская мова выспела ва ўлонні бела- рускай вёскі, пазбаўленай каналаў хоць якой улады. I доўгі час ёю карысталіся адно тая ж самая вёска ды плебейскія ўскраіны мястэчкаў і гарадоў. Першае злучэнне (вельмі ка- роткае па часе) беларускай мовы і ўлады адбылося ў 1918 годзе, калі была створаная Беларуская Народная Рэспуб-
ліка. Затым гэтае задзіночанне паспрабавалі аднавіць баль- шавікі ў БССР (вядомая “беларусізацыя” 20-х гадоў), але неўзабаве яны пад корань вынішчылі ўсіх, хто выявіўся свя- домым адэптам роднай мовы. Менавіта тады беларуская мова ператварылася са знаку бядоты ў “знак бяды” (бяды рэальнай, бязлітаснай і татальнай).
I вось зусім не зважаючы на тое, што беларуская мова не тоеснілася з уладай ні гістарычна (досвед БНР і зачыну БССР даўно забыўся), ні сітуацыйна (апрача часткі апазіцыі ў Вярхоўным Савеце, ніхто ва ўладных структурах ёю не ка- рыстаўся), ні сацыяльна (бальшыня насельніцтва размаў- ляла калі не на рускай мове, дык на “трасянцы”), нацыя- нал-дэмакраты абралі беларускую мову галоўнай зброяй і адначасна ідэалагічным штандарам, які ўзнялі над паспалі- тым рушэннем “паўладу”. Хаця, як на сённяшні розум (“зад- ннм умом”), дык трэба было рабіць цалкам наадварот. Пры- намсі, калі нацыянал-дэмакраты сапраўды хацелі ўзяць уладу, дык "мову” трэба было прыхаваць куды-небудзь у “абоз” і выкарыстоўваць хіба адно ў якасці нечага падоб- нага да “франтавога ансамблю песні і пляскі”, як гэта сён- ня робіць Аляксандр Лукашэнка...
Калісьці я думаў, што Аляксандру Лукашэнку прасцей змусіць усіх “нацыяналістаў” размаўляць па-руску, чым са- мому навучыцца (сістэмна і годна) гаварыць па-беларуску. 3 гэтага, маўляў, і яго непрыхаваная агрэсія да “мовы”. Але гэтак я думаў не лішне доўга, бо досыць хутка зразумеў, што калі б улада Аляксандра Лукашэнкі залежала ад санскрыту, дык ён раніцай наступнага дня ўжо гаварыў бы на санск- рыце.