Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

Код адсутнасці

Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
41.28 МБ
15.	ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ I АДАМ МІЦКЕВІЧ
Камуністычная ідэя, безумоўна, была Боскім дарункам Расеі ў яе месіянскім рушэнні, якому распад дынастычнай (манархічнай) дзяржавы пагражаў татальным заняпадам. Болей за тое, яна (камуністычная ідэя) надала новай энергіі і паскоранай дынамікі гэтаму рушэнню, у якое апынулася ўцягнутай і Беларусь.
Тое, што ўнёсак Беларусі (і беларусаў) у інтэрвенцыі камунізму як на іх уласную прастору, так і на прастору ўсяго сусвету апынуўся досыць ладным, зусім не азначае, што яны ў гэтай падзеі выконвалі сваю ролю. Праз прылучэнне да экспансіі камунізму на ўсю зямную кулю беларусы кампен- савалі для сябе адсутнасць той высокай Беларусі (Вялікай Літвы), якой пазбавіў іх неміласэрны лёс (ці мілажальны кон?). Гэты момант мне бачыцца досыць істотным, таму паспрабуем разгарнуць яго ў некалькіх перспектывах.
Паўсталая ў разрыве гістарычных дыскурсаў, на тзры- торыі “татальнага мораку" XVIII—XIX стагоддзяў, этнічная Беларусь ні ў адной са сфераў улады не мела не толькі ўлас- ных элітаў, але нават легітымных (замацаваных непасрэд- на за ёй) каналаў, па якіх яе “агенты” маглі патрапіць у хоць якія ўладныя структуры. На тую пару ўся наяўная Беларусь цалкам магла быць апісанай у “нізавой” мадэлі. Гэтую сітуа- цыю і зафіксаваў Францішак Багушэвіч, стварыўшы сваю Беларусь паводле формы паэтычнага міфу, цалкам зака- аптаванага ў под сацыяльнага быцця.
А далей заўважым, што прыдуманая паэтам краіна гнілых хатак і дурных, як варона, мужыкоў займела дзіўны — фантастычны лёс. Усе наступныя генерацыі і пакаленні беларускіх паэтаў, краязнаўцаў, публіцыстаў, якія і сфарма-
валі ідэалагему нацыі (прымроілі яе ў газетах і кніжках, з чаго я неяк і назваў беларусаў “папяровай нацыяй”), пачы- налі і завершвалі афармленне свайго відзежу Беларусі ў фармаце таго паэтычнага міфу, які распавёў напрыканцы XIX стагоддзя адвакат з Вільні. Гэта з ягонай прыдумкі з’яві- ліся і знямоглыя беларусы, што нясуць на худых плячах сваю гаротную долю (Янка Купала), і “пяць лыжак заціркі” ў прык- лад самай вялікай мары тутэйшага чалавека (Змітрок Бяду- ля), і лапаць дзеда Талаша, як адзіная аўтэнтычная зброя гераізаванага беларуса (Якуб Колас), і каўтун на галаве палешука, як нацыянальная адметнасць, і гнілое балота, як конгеніяльны нішчымнай долі пейзаж...
Першым паўстаў супраць татальнай экспансіі “нізаво- га” міфу Вацлаў Ластоўскі, стварыўшы насупраціў Багушэві- чу міфалагему магутнай “крыўскай цывілізацыі”, як папярэд- ніцы і крыніцы не толькі народа беларусаў, але і антычнага свету (ні больш, ні менш!). Міф Ластоўскага займеў досыць шырокі розгалас і папулярнасць (асабліва ў Заходняй Бе- ларусі і на эміграцыі ў 30-50-я гады XX стагоддзя), але так і не здолеў заняць цэнтрапалеглага месца ў свядомасці бе- ларускага грамадства. Былі і іншыя спробы супраціву, зга- даем хаця б знакамітае эсэ Ігната Абдзіраловіча (Канчэў- скага) “Адвечным шляхам”, дзе філосаф запрапанаваў сінтэ- тычна складаны, але інтэлектуальна вельмі адметны воб- раз Беларусі.
Аднак усё было марна. Міналі дзесяцігоддзі і дзесяці- годдзі, Беларусь зрабілася індустрыяльнай краінай, прыд- бала сабе міжнародны імідж нязломнага змагара з фашыз- мам, патрапіла ў заснавальнікі ААН, пачала экспартаваць тавары па ўсёй зямной кулі (да прыкладу, толькі трактары — у восемдзесят краінаў), цалкам мадэрнізавала лад свайго жыцця па максімуму тэхнакратычных магчымасцяў адной з
дзвюх супердзяржаваў свету, але да 70-х гадоў XX стагод- дзя (да Уладзіміра Караткевіча) гэты міф пра адвечна за- нядбаную, змарнелую і нішчымную Беларусь, які апанаваў нацыянальную свядомасць, ніхто нават і не спрабаваў пе- раадолець.
Чаму, з чаго гэткая трывушчасць аднойчы паныла вы- маўленага слова “Беларусь”? Адказаў на гэтае запытанне ўжо ж, напэўна, можа і павінна быць шмат. Мы тут звернем увагу толькі вось на што: міф Багушэвіча апынуўся ўнівер- сальна прыдатным для самых розных ідэалагічных і палі- тычных сітуацыяў ад прыканца XIX і наўсцяж усяго XX ста- годдзя (ён і сёння, на пачатку ўжо трэцяга тысячагоддзя, па сутнасці, дамінуе). Спачатку прыдумка Багушэвіча ў самую дакладную меру прыклалася да ідэалагічных інавацыяў дэмакратаў (і стыхійных, і сістэмных) канца XIX — пачатку XX стагоддзя, якія заангажаваліся “маленькім чалавекам” у стане сацыяльнай няроўнасці; затым казка пра згалелы край і прыгнечаны народ як найлепей дапасавалася да аргументацыі бальшавікоў (і ўсіх “левых” увогуле) на ка- рысць рэвалюцыйных пераменаў. Але найбольш цікавае пачалося потым, калі бальшавікі перамаглі і з гэтага ім спат- рэбілася дэманстрацыя плёну сваёй перамогі на прыкла- дзе канцэптуальных пераменаў да лепшага ў Беларусі. Пра тое, як Беларусь за камуністамі адужала, расквітнела, зба- гацела, спявалася штодня з ранку да вечару, толькі нейкім цудам атрымлівалася, што гэтыя хваласпевы аніяк не кра- налі Багушэвічавага міфа. Як лёг, так непарушным і ляжаў на ўсе шыркі свядомасці.
Аб некаторых прычынах гэтага феномену за бальшаві- камі мы, па сутнасці, нядаўна казалі. Ужо з трыццатых гадоў (XX стагоддзя) расейскі нацыяналізм пакрысе, як іржа, па- чынае выядаць сэрцавіну камунізму (неўзабаве ад апош-
няга застанецца толькі маска) і неўпрыкмет вяртаць свае пазіцыі ў “нацыянальных ускраінах”. Зразумела, што нова- му расейскаму нацыяналізму (гэтаксама, як і ранейшаму), зусім не патрэбная была Беларусь, выяўленая ў высокіх па- рываннях, учынках ды мэтах. 3 гэтага ўсё высокае і значнае, што тут было раней і адбывалася цяпер альбо выкрэсліва- лася да пустога знаку, альбо залічвалася на супольны ра- хунак камуністычнай імперыі, каб потым быць прыўлашча- ным Расеяй, як сваё ўласнае. Таму ў астачы беларусам за- ставаўся ўсё той жа “нізавы” Багушэвічавы міф з адзіным, хіба, дадаткам — рэвалюцыйнай постаццю Кастуся Каліноў- скага. Да таго ж гэты міф, як стратэгічна найлепшы сродак у барацьбе з беларускім нацыяналізмам, увесь час перма- нентна актуалізоўваўся праз самыя розныя ідэалагічныя ма- ніпуляцыі.
He думаю, што выкладзеныя тут развагі нават зболь- шага вычэрпваюць праблему. Толькі з усяго гэтага, прынамсі, для мяне асабіста, становіцца зразумелым, чаму міф пра высокую Беларусь, які яшчэ да Францішка Багушэвіча ства- рыў Адам Міцкевіч, застаўся беларусамі незапатрабаваным. Праўда, Міцкевіч сваю краіну называў не Беларуссю, а Літвой і пісаў па-польску. Але, па сутнасці, ён усё жыццё толькі і рабіў, што перакладаў Беларусь на польскую мову (“Дзя- ды”, “Пан Тадэвуш” і г.д.)...
I як радзіма наваградскага паэта не падобная да той, якую намаляваў нам паэт з Кушлянаў!
Беларусь Міцкевіча — гэта краіна прыгожых жанчын і гераічных мужчын, высакародных шляхцічаў і самаахвяр- ных святароў, вялікіх паэтаў і апантаных містыкаў... Тут па- нуюць высокідух і чыстыя парыванні, і таму ідэя новага ме- сіянізму, прапанаваная Еўропе паэтам-містыкам з нашых краёў, зусім не выглядала авантурай на злом галавы, пры-
намсі, у тым этычным кантэксце, які ён сам і стварыў. (Гэтак- сама як некалі потым не выкліча пярэчанняў і тыпалагічна падобнае цверджэнне Уладзіміра Караткевіча — “На Бела- русі Бог жыве”, уся творчасць якога, у пэўным сэнсе, ёсць адмысловым перакладам Міцкевіча ўжо на беларускую мову).
Дарэчы, лёсы Міцкевіча і Багушэвіча на дзіва падоб- ныя. Абодва са збяднелай шляхты і прыкладна з аднолька- вай адукацыяй. У кожнага на шляхах жыцця Вільня, Санкт- Пецярбург, паўстанне, эміграцыя, і кожны з іх прыдумаў літа- ратурную версію Беларусі, толькі Міцкевічаву Беларусь на- звалі Польшчай, а Багушэвічава сталася Беларуссю.
Дык вось, вяртаючыся да пытання, чаму той гожы міф пра Беларусь, які так паэтычна сфармуляваў Адам Міцкевіч, не быў запатрабаваны на ягонай Бацькаўшчыне ні адразу, ні потым, мы знаходзім адказ, які, па сутнасці, ёсць люстра- ным адбіткам феномену трываласці таго міфу, што стварыў Багушэвіч.
Адразу гэткага не атрымалася, бо на тую пару працэсы этнічнай кансалідацыі беларусаў адбываліся ў сацыяльным подзе (вёска, плебейская частка мястэчак і гарадоў), дзе паводле азначэння не было месца хоць якім элітам, а зна- чыць, і высокай, шляхетнай, арыстакратычнай духам Бела- русі.
Потым гэткага не атрымалася, бо беларусы, ужо як нацыя, паўсталі ў эпоху, калі і ідэалагічна, і палітычна дамі- навалі сілы (дэмакраты, анархісты, сацыял-дэмакраты, баль- шавікі і г.д., і да т.п.), сфармаваныя на грунце таго ж самага сацыяльнага поду (плебейства, люмпенства). I тут зноў не было і не магло быць месца Міцкевічу.
Натуральна, праблема не толькі і не столькі ў Міцкеві- чы, геніяльнай постаццю якога мы скарысталіся адно дзе-
ля больш выразнага адлюстравання той амбівалентнай сіту- ацыі, у якой нават глыбока мадэрнізаваная Беларусь зас- тавалася (у нацыянальным дыскурсе) замкнёнай на архаі- ку “нізавога”, “плебейскага” міфу. Гэтая несумернасць, ам- бівалентнасць ментальнага і рэальнага светаў і штурхала найбольш энергетычных, амбітных ды адораных беларусаў (а такіх хапала) у авангард расейскага (камуністычнага) месіянізму. Аляксей Касыгін на верхатурах Крамля, Дзмітрый Шастаковіч на музычным алімпе, Кавалёнак на касмічнай арбіце — усё гэта толькі кампенсацыя адсутнай Вялікай Літвы.
16.	МЫ I РАСЕЯ
Хоць якая кансалідаваная ідэя можа стацца менталь- най рэальнасцю адно тады, калі ў досведзе народу актыўна і сістэмна прысутнічаюць падзеі тыпу “богаабранасці”, “са- борнасці”, “абшчыннасці” і да т.п. У беларусаў нічога падоб- нага (сістэмна) ніколі не было. Таму зусім неверагодна, каб беларусы запрапанавалі (як габрэі), а тым болей спраба- залі рэалізаваць (як расейцы) агульную для ўсяго чалавец- тва канструкцыю светабудовы. Яны такое і прысніць не змаглі б — не тое, што ўцялесніць. А вось што ў іх заўсёды добра атрымлівалася, дык гэта здаваць прастору свайго бытавання ў арэнду пад розныя месіянскія і проста глабалісцкія кан- цэпты ды праекты.
Паганства, хрысціянства (ва ўсіх ягоных версіях), му- сульманства, іудаізм, рэнесанс, рэфармацыя і контррэфар- мацыя, сацыялізм, інтэрнацыяналізм, камунізм, глабалізм... Усё, што мела хэнць і волю займець месца на гэтых абша- рах, знаходзіла тут сабе ўтульнае месца. Талерантнасць беларусаў, безумоўна, мацнейшая за інстынкт самазахаван- ня, з чаго так і карціць яе звузіць. Але, здаецца, апошняе якраз і немагчыма. На немагчымасці звузіцца ў талерант- насці тут заўсёды будзе спатыкацца кожная татальная ідэа- логія — і нацыяналістычная таксама. Ідэя сябе ў нацыі, a не нацыі ў сабе, ідэя гамагеннай нацыі, адгароджанай ад іншых нацыянальнай дзяржаўнасцю, наўрад ці калі пера- адолее ўстаялую ментальнасць беларусаў, зарыентаваную фатальным светапоглядам на паасобкавыя, але пры гэтым спавітыя талерантнасцю, саматоеснасці...